"Астрамечаўскаму рукапісу" 10 гадоў! - ГУК
"Астрамечаўскаму рукапісу" 10 гадоў!

21 красавіка ў раённым доме культуры адбылася святочная праграма “Летапіс спадчыны – падмурак будучыні”, прысвечаная 10-гадоваму юбілею краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс”. Мерапрыемства было падрыхтавана ДУК “Брэсцкая раённая бібліятэчная сетка”.

Удзел у святочнай імпрэзе прынялі аўтар і ўкладальнік краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” Аляксандр Міхайлавіч Валковіч, намеснік старшыні Брэсцкага раённага камітэту павел Іванавіч Валынец, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Ларыса Пятроўна Балашова, навуковы кансультант рукапіса, доктар філалагічных навук, кіраўнік лабараторыі “Фалькларыстыка і краязнаўства” БрДУ імя А.С. Пушкіна Іна Анатольеўна Швед.