Библиотека им. К.Калины - ГУК
Библиотека им. К.Калины

                                                  ЧАРНАЎЧЫЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА

    Гісторыя Чарнаўчыцкай бібліятэкі, якая размясцілася ў маленькім пакоі сельскага Савета дэпутатаў працоўных, пачала свой адлік 19 снежня 1948 года. Праз няпоўныя два тыдні кніжны фонд налічваў ужо 490 экзэмпляраў.
У далейшым, калі пад будынак сельскага клуба была прыстасавана яўрэйская вялікая хата, два памяшканні ў ёй выдзялілі бібліятэцы – пад чытальню і кнігасховішча.
   Як распавядае Тамара Мікалаеўна Кучко, разам з бібліятэкарам Нінай Мікалаеўнай Міхалік яны з розных крыніц збіралі звесткі пра бібліятэку і гісторыю Чарнаўчыц. Давялося ўстанавіць, што першым бібліятэкарам у сяле была Ангеліна Сцяпанаўна Галаўко. Пасля яе працавалі Л. Д. Бышко, Л. К. Альшэўская і іншыя.
   З успамінаў Лідзіі Дзмітрыеўны Бышко: “Работать было очень интересно – в библиотеку по вечерам приходило много людей, даже порой не хватало мест, чтобы присесть почитать. Читателей интересовало буквально всё: и политическая жизнь страны, и произведения классиков литературы и искусства, и научно-популярная литература. Периодика пользовалась особым спросом. Книги, газеты и журналы получали на почте. Иногда их приходило так много, что приходилось носить почти целый день
  Я работала в 60-е годы – время, когда страна приняла курс на обучение грамотности всего населения. А в деревне было много неграмотных. К ним прикреплялись учителя и ученики старших классов, а я с помощью книгонош разносила книги по домам.
   Хочется отметить из активных книгонош Трофимук (Ольшевскую) Людмилу, которая с большим удовольствием и интересом помогала мне подшивать газеты, расставлять книги, делать другую библиотечную работу. После окончания школы Людмила с 1969 по 1983 год проработала заведующей Чернавчицкой библиотекой”.
  У 1966 годзе на тэрыторыі Чарнаўчыцкага СМУ адкрылася новая бібіятэка, якая называлася Лісовіцкай. Першапачаткова бібліятэка, фонд якой налічваў 1500 экзэмпляраў, размяшчалася ў агульным памяшканні СМУ ў маленькім пакоі і падзяляла суседства з чырвоным вугалком і кіназалам. Заведвала бібліятэкай Алена Хоміч, якая затым перадала свае абавязкі маладому спецыялісту, Сачэўнік Валянціне Міхайлаўне. Да таго часу пабудавалі новы будынак інтэрнату, і бібліятэка пераехала ў больш прасторнае памяшканне з кніжным фондам ужо 3000 экзэмпляраў. Па прычыне таго, што бібліятэка знаходзілася ў жылым масіве на тэрыторыі СМУ, то ў асноўным абслугоўвала супрацоўнікаў даннай вытворчасці. Спецыфіка працы СМУ была раз’яздной, таму што меліяратары працавалі не толькі ў раёне, але і на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Бывала, што з’язжалі на тыдзень, а то і на месяц, і бібліятэкару прыходзілася арганізоўваць перасовачныя пункты выдачы літаратуры, дзе праводзіліся масавыя мерапрыемствы.
                                             
   Да таго часу ў бібліятэцы было 700 чытачоў, з іх 450 на стацыянары і 250 у пунктах выдачы і на перадвіжцы, якая знаходзілася ў воінскай часці.

   У 1981 - 1984 гадах пачалася змена кадраў. За гэты час у Лісовіцкай бібліятэцы працавалі Духота Марыя, Раўнейка Святлана, Кізіка Святлана. З красавіка 1984 года бібліятэку прыняла Міхалік Ніна Мікалаеўна. Кніжны фонд налічваў каля 7 тысяч экзэмпляраў. Кнігі паступалі 1 раз у месяц.
У 1987 годзе аб’яднаную бібліятэку (у яе склад увайшлі Чарнаўчыцкая і Лісовіцкая) з кніжным фондам 13 тысяч экзэмпляраў, якую ўзначаліла Тамара Мікалаеўна Кучко, чакаў новы пераезд – на гэты раз у вучэбны цэнтр аблсельгаспрода. Для яе выдзялілі памяшканне 150 квадратных метраў.
   Сёння Чарнаўчыцкая сельская бібліятэка размяшчаецца ў Доме культуры, уведзеным у стрй у 2000 годзе. Яна як і раней з’яўляецца вытокам ведаў для дарослых і дзяцей, прывівае ім любоў да кнігі. У 2002 годзе сюды на працу прыйшла Ірына Аляксандраўна Рабчэўская, якая змяніла Ніну Мікалаеўну Міхалік, якая пайшла на пенсію.
  Дзякуючы фінансавай дапамозе СПК “Чарнаўчыцы”, ПМК-55, заводу жалезабетонных вырабаў і іншых спонсараў бібліятэка мае магчымасць дадаткова набываць новыя кнігі, і цяпер кніжны фонд налічвае больш за 16 тысяч экзэмпляраў. Сюды паступаюць звыш 30 найменняў перыядычных выданняў. Колькасць чытачоў розных узроставых групаў дасягнула 1165 чалавек. Кожны год Чарнаўчыцкая бібліятэка лідыруе па ўсім паказчыкам сярод бібліятэк раёна.

                                                
  Амаль 30 гадоў працуе загадчыцай Чарнаўчыцкай сельскай бібліятэкі Тамара Мікалаеўна Кучко. Яна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі аддзела культуры райвыканкама, Ганаровымі граматамі упраўлення культуры аблвыканкама. Яна актыўна ўдзельнічае ў раённых семінарах і мерапрыемствах. На базе Чарнаўчыцкай сельскай бібліятэкі арганізуюцца раённыя і абласныя практыкумы для маладых культасветработнікаў.
                                                         
   Нельга не адзначыць і яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці бібліятэкі – развіццёвы. Гэтай задачы адпавядае дзейнасць кружка “Умелые руки” і кукальны тэатр “Теремок”. Юныя артысты рэгулярна выступаюць перад вучнямі пачатковых класаў Чарнаўчыцкай сярэдняй школы, выхаванцамі мясцовага дзіцячага садка і Кобрынскага дзіцячага дома. Не аднойчы іх выступленні адзначаліся Граматамі, а ў 2014 годзе “Теремок” атрымаў Дыплом ІІ ступені за ўдзел у абласным аглядзе “Театральная пристань”. Заўсёды з цікавасцю успрымаюцца і творчыя работы ўдзельнікаў кружка “Умелые руки”.
                                           

                                                              ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР “ТЕРЕМОК”

   30 гадоў у Чарнаўчыцкай сельскай бібліятэцы існуе лялечны тэатр.
   Ідэя стварыць унікальны творчы калектыў у Тамары Мікалаеўны Кучко, загадчыцы Чарнаўчыцкага сельскай бібліятэкі, паўстала практычна адразу ж, як яна прыйшла працаваць у бібліятэку. Ёй вельмі падабаліся тэатральныя пастаноўкі, а асабліва – лялечныя. Сама не раз бывала ў Брэсцкім тэатры лялек, пераймала вопыт. Пазней яна стажыравалася ў сапраўдных майстроў сцэны, ўнікала ў тонкасці дзіўнай прафесіі і развівала свой лялечны тэатр.
   І вось у кастрычніку 1989 года на першую рэпетыцыю сабраліся вучні сярэдняй школы. Імі былі Казіцкая Таня, Канько Тома, Кучко Галя, Цімашук Люда, Таламійцава Таня, Мілашук Вераніка, Чырук Люда, Козуб Аксана.

                                                              

  Першыя лялькі дапамаглі набыць супрацоўнікі ленінградскай майстэрні. З мінімальным наборам тканевых фігурак ставілі Чарнаўчыцкия акцёры сваю дэбютную казку "Теремок". Выступалі перад малымі ў дзіцячым садзе. Дзецям вельмі спадабалася. Ўдалы пачатак натхніў Тамару Мікалаеўну і яе юных выхаванцаў на далейшую творчасць. А свой лялечны тэатр яны так і назвалі "Теремок".
                                                          
    Паступова слава пра яго выйшла за сцены бібліятэкі і Дома культуры. Лялечныя персанажы станавіліся героямі святаў, якія праходзілі ў вёсцы. Затым юных акцёраў сталі запрашаць суседзі. "Теремок" аб'ехаў з выступамі ўвесь раён, выступаў у Астрамечава, Чарнях, Дамачава, Вістычах і іншых населеных пунктах. З кожным годам пашыраўся рэпертуар, а із-за тэатральнай шырмы да гледача спяшаліся ўсё новыя казачныя персанажы. “Колобок”, “Репка”, “Кот в сапогах”… Вельмі хутка да іх прыбавіліся сцэнарыі, якія былі напісаныя на падставе апавяданняў і казак беларускіх пісьменнікаў: “У гасцях у Васі Вясёлкіна”, “Пых”, “Коцік, пеўнік і лісіца”. Увесь рэпертуар адразу і не пералічыць. Лялек удзельнікі гуртка навучыліся рабіць самі, з задавальненнем спяшаліся на рэпетыцыі, рыхтавалі сцэнічныя дэкарацыі і натхнёна выступалі.
   Сёння гэтыя спектаклі і маленькі, і дарослы глядач таксама успрымае вельмі цёпла. І хто ведае, магчыма з сённяшніх юных талентаў з часам вырастуць вядомыя артысты.
                                             

 

БІБЛІЯГРАФІЯ:

1. Агрогородок «Чернавчицкий»: [в т. ч. упомин. Чернавчицкая библиотека] // Агрогородки Брестчины / В. Шпарло. Брест: ООО РИА “Вечерний Брест”, 2010. - С. 52.
2. Брэсцкая вобласць: Брэсцкі раён: [у тым ліку узгадваецца Чарнаўчыцкая бібліятэка] // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік. - Мінск: БелЭН, 2004.
3. З гісторыі населеных пунктаў: Чарнаўчыцы: [у тым ліку узгадваецца Чарнаўчыцкая бібліятэка] // Памяць. Брэсцкі раён. - Мінск: БЕЛТА, 1998. - С. 560.
4. Край наш Прибужский: [пра аграгарадок «Чарнаўчыцы», у тым ліку узгадваецца бібліятэка] / Ю.С. Рубашевский. – Брест: РИА Вечерний Брест, 2015. - С. 92.
5. Курец А. «Кто-кто в теремочке живет?..» : [о кукольном театре в Чернавчицах] / А. Курец // Белорусская нива. – 2011. – 26 марта (№55). – С.11.
6. Морозова, Э. В дружбе с книгой протекает лето … : [о работе с детьми летом ] / Э. Морозова // Заря над Бугом. – 2013. – 8 августа. – С. 12.
7. Панасюк М. Разумець адзін аднаго : [аб рабоце аддзела культуры Брэсцкага раёна, у тым ліку узгадваецца Чарнаўчыцкая бібліятэка] / М. Панасюк // Народная трыбуна. – 2003. – 30 жніўня (№35). – С.2.
8. Прихошко, Н. Истоки белорусского книгопечатания : 29 марта Чернавчицкая сельская библиотека собрала в своих стенах тех, кто интересуется белорусской историей книгопечатания / Н. Прихошко // Заря над Бугом. - 2017. — 6 апреля (№14). — С. 14.
9. Рабчевская, И. Милая малая родина…:[мероприятие в Чернавчицкой библиотеке] / И. Рабчевская// Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. Аляксандр Валковіч. - № 2 (22). — Брест, 2018. - С. 94—96.
10. Рабчэўская, І. Зорка Клаўдзіі Каліны [мерапрыемства ў Чарнаўчыцкай бібліятэцы] / Ірына Рабчэўская // Заря над Бугом. - 2015. - 12 ноября. - С. 15.
11. Трубчик, Н. Читали, читаем и читать будем!: [история и современное состояние библотеки №48 в Чернавчицах, работа и услуги] / Н. Трубчик // Заря над Бугом. - 2007. - 15 сентября. - С. 3.
12. Федорова, А. "Венец всех ценностей - семья" : [о встрече в Чернавчицкой библиотеке с Т. Федорук] / Анна Федорова // Заря над Бугом. - 2017. — 1 июня (№22). — С. 14.
13. Чарнаўчыцы: [у тым ліку узгадваецца Чарнаўчыцкая бібліятэка] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць. Мінск, 2006. - С. 142.
14. Чарнаўчыцы: [у тым ліку узгадваецца Чарнаўчыцкая бібліятэка] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.6. - Мінск, 2003. - С. 141-142.
15. Чернавчицы: [в т. ч. упомин. Чернавчицкая библиотека]// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. - Минск, 2009. - Кн. 2. - 2009. - С. 456.
16. Rachuba, A. Inwentarz biblioteki Radziwilow w Czarnawczycach z 1751 roku : Брэсц. р-н / A. Rachuba // Silva rerum nova. - C. 209-213.