Чарнаўчыцкі завод ЖБВ - ГУК
Чарнаўчыцкі завод ЖБВ

  Чарнаўчыцкі завод жалезабетонных вырабаў заснаваны ў 1963 годзе ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна як палігон жалезабетонных вырабаў (ЖБВ) з мэтай забеспячэння імі арганізацый, якія вырабляюць меліярацыйныя работы. З 1972 года сучаснае название. У1994 годзе пераўтвораны ў ААТ. Вытворчая структура прадпрыемства ўключае фармовачны і арматурны цэхі, бетоназмяшальны вузел, механізаваны склад цэменту і інш.
 Адкрытае акцыянернае таварыства «Чарнаўчыцкі завод жалезабетонных вырабаў» спецыялізуецца на выпуску жалезабетонных вырабаў для прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Гадавая вытворчая магутнасць прадпрыемства – 10 200 метраў кубічных зборнага жалезабетону і сценавых матэрыялаў. Прадпрыемства вырабляе больш за 200 найменняў прадукцыі. Вытворчасць будаўнічых металічных вырабаў. Аказвае паслугі па будаўніцтву нулявых цыклаў катэджаў, сядзібных дамоў, гаражоў. Паслугі па перавозцы грузаў аўтатранспартам.
  Асноўнымі яе спажыўцамі з'яўляюцца будаўнічыя арганізацыі, індывідуальныя забудоўшчыкі. За час працы прадпрыемствам былі асвоены практычна ўсе віды вырабаў, неабходныя для вытворчасці меліярацыйных работ.