Чарнаўчыцкае лясніцтва - ГУК
Чарнаўчыцкае лясніцтва

                                                     

  У адпаведнасці з пастановай урада Рэспублікі Беларусь аб перадачы ў склад дзяржлесфонда лясоў Мінсельгасхарча ў 2000 годзе ў структуры кіравання лясной гаспадаркай вобласці адбыліся істотныя змены. Было створана два новых лясгаса і 23 лясніцтва. Адным з ізноў утвораных на карце лясоў Брэсцкага лясгаса стала Чарнаўчыцкае лясніцтва. Ўтворана яно за кошт прыняцця калгасных лясоў і частковага разузбуйнення Брэсцкага і Высокаўскага лясніцтваў. Масівы лясоў гэтага лясніцтва размешчаны ў паўночнай частцы лясгаса на тэрыторыі трох адміністрацыйных раёнаў – Брэсцкага, Жабінкаўскага і Камянецкага. Працягласць з захаду на ўсход складае 40 км, а з поўначы на поўдзень – 25 км. Сядзіба і кантора лясніцтва размешчаны ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна.
    З моманту ўтварэння арганізоўваў працу і кіраваў лясніцтвам ляснічы Дарапей Уладзімір Іванавіч. Яму дапамагалі ў гэтым памочнік ляснічага Філіпава Вольга Рыгораўна і бухгалтар Шчур Любоў Паўлаўна.


                                                    Калектыў лясніцтва 2005 год

                                                   
                    Узначальвае Чарнаўчыцкае лясніцтва — Маркелаў Віталь Анатольевіч.
  Скончыўшы ў 1995 годзе Полацкі лясны тэхнікум і адслужыўшы тэрміновую службу ў войску, са студзеня 1997 году Маркелаў Віталь Анатольевіч працаваў у лясгасе на пасадзе майстра лесу: спачатку ў Брэсцкім лясніцтве, а затым пры ўтварэнні Чарнаўчыцкага пераведзены ў гэта лясніцтва. У 1998 годзе паступіў і ў 2004 годзе без адрыву ад вытворчасці скончыў лесагаспадарчага факультэт Беларускага тэхналагічнага універсітэта. Так што Віталь Анатольевіч спецыяліст адукаваны і дастаткова вопытны і гэта дае падставу меркаваць, што узначалены ім калектыў лясніцтва будзе працаваць стабільна і на належным узроўні. Памочнікам ляснічага з чэрвеня 2004 гады працуе таксама шматвопытны лесавод Аляксандр Сцяпанавіч Краўчук, які працаваў шмат гадоў майстрам у Высакоўскім і Камянецкім лясніцтвах. Бухгалтарам з 2003 года і па сённяшні дзень працуе Кропова Таццяна Аляксееўна, граматны і адказны спецыяліст.

​​​​​​​
                                                    Калектыў лясніцтва 2008 год.
   У 2006 годзе зноў адбылося істотнае тэрытарыяльнае змяненне лясніцтва – частка лясоў была перададзена ў склад горада Брэста.
   Агульная плошча лясніцтва 7068 га, у тым ліку пакрытыя лесам землі 6332 га, з іх 111 га – ленныя культуры.
   У цяперашняй структуры лясніцтва два майстэрскіх участкі і 10 абыходаў.
  Значная частка плошчы лясніцтва ўваходзіць у склад лесапаркавай часткі зялёнай зоны горада Брэста, што натуральна павышае неабходнасць пастаяннага кантролю, адпаведнага рэжыму аховы, догляду за насаджэннямі і стварэння неабходнай інфраструктуры.
  Акрамя гэтага 1888 га тэрыторыі лясніцтва ўваходзіць у склад ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Бугскі», створанага 1999/12/20 г. па рашэнні Брэсцкага райвыканкама з мэтай захавання ўнікальнага прыроднага комплексу прыбужскага краю.
  Да ліку асабліва ахоўных тэрыторый адносіцца яшчэ 50 га плошчы лясніцтва, якая знаходзіцца ў складзе біялагічнага заказніка мясцовага значэння «Скокі», гэтак жа створанага па рашэнні райвыканкама з мэтай захавання біялагічнай разнастайнасці мясцовай флоры.
Склад лясоў па пераважным пародам ў лясніцтве прадстаўлены наступным чынам:
• хвоя 4241 га, 67%;
• лістоўніца 2 га, 0,03%;
• дуб-344 га, 5,4%;
• граб - 48 га, 0,7%;
• ясень-9 га, 0,14%;
• бяроза - 920 га, 14,5;
• асіна - 236 га, 3,7%;
• алешына чорная - 501 га, 7,9%;
• акацыя белая і вярба дрэвападобная - 31 га, 0,5%;

Сярэдні ўзрост насаджэнняў 44 гады.

Па групах ўзросту насаджэнні размеркаваны так:
• маладнякі 2612 га, 41,4;
• сярэдняўзроставыя 3542 га, 56%;
• падаспяваючыя 151 га, 2,4%;
• саспелыя і перастойныя 14 га, 0,2;

Сярэдні запас драўніны на 1 га 150 КБМ.
  Прыведзеная таксацыйная характарыстыка лесанасаджэнняў сведчыць аб тым, што ў лясніцтве пераважаюць сярэдняўзроставыя дрэвастоі і маладнякі.