Марцін Мікалай Радзівіл - ГУК
Марцін Мікалай Радзівіл


    Марцін Мікалай Радзівіл
   Сярод шматлікіх прадстаўнікоў роду Радзівілаў былі рыцары, ваяводы, гетманы, маршалы, сенатары і нават святары. Многія з іх адрозніваліся сваім дзіўным, незвычайнымі паводзінамі. Менавіта ў Чарнаўчыцах жыў вельмі загадкавы і цёмны персанаж той эпохі Марцін Радзівіл (1705-1782гг.). Звышадукаваны ў розных галінах чалавек, паліглот, жорсткі «чарнакніжнік», каббалісты, музыкант, які па сваіх жудасных дзеяннях мог бы стаць на адзін п'едэстал побач з Жылем дэ Рэ або Уладам Цэпеш Дракулам. За яго імем і сёння хаваецца безліч міфаў і неразгаданых таямніц.
                                     

   Поўнае імя Марціна Радзівіла – Марцін Мікалай Караль Радзівіл. Вядома, што гэты нашчадак Дорспрунга (легендарнага заснавальніка роду Радзівілаў) нарадзіўся 11 лістапада 1705 года у сям’і наваградскага ваяводы Яна Мікалая і Дароты Генрыкі з Пшэбендоўскіх. Тыя, хто ведаў Марціна ў дзяцінстве адзначалі яго выключную адоранасць. Марцін ахвотна вучыўся, шмат чытаў. Веды яму даваліся лёгка. Асаблівую цікавасць праяўляў да навук аб прыродзе і да музыкі. Ужо ў дзяцінстве Марцін віртуозна іграў на скрыпцы. Сапраўдную адукацыю спачатку атрымліваў у Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, пазней слухаў лекцыі ў Віленскай акадэміі. У ХVIII стагоддзі гэта былі лепшыя навучальныя ўстановы ў нашай краіне. Тут Марцін актыўна вывучаў медыцыну і мінералогію, аднак сябрам са студэнцкага асяроддзя ён аддаваў перавагу злачным месцам горада, дзе ў асноўным падтрымліваў зносіны з забойцамі, злодзеямі, картачнымі шулерамі і разнастайнымі варажбіткамі. У гэты ж час ён захапіўся алхіміяй, пошукамі эліксіра маладосці і філасофскага каменя.
    Адразу па вяртанні на радзіму малады Радзівіл быў прыняты каралём Аўгустам II. Манарх дараваў яму званне літоўскага крайчага. Але замест палітычнай кар’еры Марцін выбраў “навуковую” працу. Спачатку ён пасяліўся ў Вільні, потым пераехаў у радавы замак ў Чарнаўчыцах, дзе абсталяваў лабараторыю для сваіх бясконцых вопытаў.
   У 1727 годзе Марціну яшчэ раз прыйшлося наведаць сталіцу Польшчы. На гэты раз у Варшаве яму прыйшлося затрымацца. Ён ажаніўся. Яго абранніцай стала Антаніна Белхацкая, унучка Вацлава Патоцкага гербу “Шранява”, аўтара вядомага твору “Хоцімская вайна”. Кар’ера Радзівіла далей мела больш прыватны характар: нарадзілася дачка і сын. Адзіным яскравым эпізодам грамадска-палітычнай актыўнасці князя было яго абранне ў Трыбунал ад слуцкага павета ў 1737 годзе, дзе Марціну Мікалаю давялося маршалкаваць. У тым самым годзе ён ажаніўся ў другі раз, паколькі годам раней у Кракаве, праз тыдзень пасля нараджэння хлочыка, яго першая жонка памерла. Другой абранніцай, што народзіць яму чатырох сыноў і пражыве з ім доўгае жыццё (да 1812 года), стала дачка бельскага падчашага Яна Трэмбіцкага Марта.
   Надышлі 1740-я гады, самы загадкавы перыяд у жыцці Марціна Мікалая. Па ВКЛ папаўзлі чуткі, што заможны пан не проста захапіўся фізічнымі і хімічнымі эксперыментамі. Апантаны зоркай алхіміі, ён спрабаваў здабыць філасофскі камень. І нават больш за тое: заглыблены ў роздумы і пошукі, ён з хрысціянства звярнуўся да старажытнаегіпецкага “метапсіхозу” – увераваў у перасяленне душаў і шматстадыйнасць жыццяў і ўвасабленняў. Нарэшце, ахоплены гонарам, ён вырашыў абраць сабе новую рэлігію. Выбар паў на іудаізм.
   Вынікам стала выгнанне з двара хрысціян. Князь акружыў сябе габрэямі на чале з некім Шыманам, вучыў асновы рэлігіі і ідыш. Лад жыцця князь вёў кашэрны, шанаваў шабаты.
    Тым часам лабараторыя ў Чарнаўчыцах ператварылася ў сапраўдны сакрэтны аб'ект, куды Марцін не дапускаў нікога, акрамя сваіх самых давераных асоб: гвалтаўніка, забойцы і садыста графа Грабоўскага ды хітрага і хцівага габрэя Шымона. Ашуканцы і авантурысты, яны выконвалі для Радзівіла не толькі самыя брудныя даручэння, але і няспынна цягнулі з яго грошы. Хімічныя рэактывы каштавалі вельмі дорага, і золата на іх катастрафічна не хапала. Між тым досведы Марціна цягнуліся гадамі: уладальнік Чарнаўчыц спрабаваў здабыць запаветны філасофскі камень, але беспаспяхова.
    Дзівацтвы князя не абмежаваліся навукай і выбарам веры. Ўласная сям'я Марціна таксама  падвяргалася жорсткім ганенням і здзекаванням. Мала таго што ён катаваў сваю жонку і разам з дзецьмі трымаў пад замком, так ён яшчэ завёў гарэм, якому мог бы пазайздросціць любы ўсходні султан. Наложніц кралі, куплялі ў бедных мацярок, некаторых пастаўлялі інфармаваныя дабразычліўцы. Усплыла скандальная гісторыя давыдгарадоцкага плябана, які за 200 дукатаў накіраваў мясцовую прыгажуню Марціну Мікалаю. Гарэм жыў нябедна: жанчыны насілі шыкоўныя сукенкі, атрымлівалі ад князя клейноты з каштоўнымі камянямі. Адна палова гарэма складалася з метресс - жанчын спелых і дасведчаных. Другая з так званых кадеток - зусім юных дзяўчат і дзяўчынак. Іх гвалтавалі і забівалі, а дзяцей, народжаных ад насельнікаў гарэма, забівалі і падвяргалі «дыстыляцыі» - выпампоўвалі з іх ўсю кроў. Пры гэтым цалкам вар'ят Марцін верыў, што здзяйсняе вялікі подзвіг у імя навукі. Людзі, якія жывуць у яго ўладаннях, былі перапужаныя да смерці. Яны кідалі свае дамы і разбягаліся па ўсёй Рэчы Паспалітай, распавядаючы жахлівыя рэчы і называючы Радзівіла не інакш як сатаной. Коса на «чортава прыхвастня» глядзеў і мясцовы ксёндз Сузін, які пісаў на яго бясконцыя скаргі ў вышэйшыя інстанцыі. Марцін вырашыў пазбавіцца ад назойлівага святара, прывабіўшы яго ў замак. Там яго скруцілі людзі Грабоўскага і павезлі ў Вільню на каталіцкі суд - Радзівіл абвінаваціў Сузіна ў вядзьмарстве і чорнай магіі. Аднак біскуп не паверыў ні адзінаму слову Марціна, паколькі вестка пра яго страшных дзеяннях ўжо разнеслася па ўсёй краіне. Адпушчаны на свабоду Сузін напісаў скаргу каралю.
Адным словам, у высакароднай сям’і запахла скандалам.
    Каб “замяць” справу, вялікі гетман Міхал Казімір “Рыбанька”, харунжы Геранім Фларыян і наваградскі ваявода з “дзятлаўскай лініі” Юры Радзівіл звярнуліся да караля, каб ім аддалі Марціна Мікалая “пад куратарства”. І свайго дабіліся. У 1748 г.было прынята надзвычайнае рашэнне караля Аўгуста ІІІ аб адхіленні яго ад кіравання радавымі маёнткамі і перадачы пад нагляд сваякоў і лекараў.
    Справу Радзівіла разглядалі з улікам меркаванняў усіх зацікаўленых асоб, і ў рэшце рэшт было прынята рашэнне ізаляваць Марціна ад грамадства. За справу ўзяўся Еранім Фларыян Радзівіл - найбліжэйшы сваяк Марціна, які за люты нораў і садысцкія схільнасці атрымаў мянушку Жорсткі.
   Са сваім атрадам Фларыян атачыў Чарнаўчыцкі замак і ўзяў яго штурмам. Цікава, што падчас штурму Марцін музыцыраваў на скрыпцы.Усё, што казалі людзі пра страшныя дзеянні Марціна, аказалася праўдай: яго жонку разам з дзецьмі напаўжывымі вынялі з падзямелля.  Акрамя таго, у падвалах замка былі выяўленыя некалькі сотняў палонных і знакаміты гарэм.
Алхімічны лабараторыя выклікала жах велізарнай колькасцю чалавечай крыві, разлітай па прабіркі і колбы, а таксама часткамі чалавечых целаў і прадметамі, неабходнымі для правядзення абрадаў чорнай магіі.
     Ад публічнага пакарання Радзівіла выратавала толькі гучнае імя – старажытны род лічыўся недатыкальным. Таму Марціна толькі пасадзілі пад замок. Турмой Марціну Мікалаю зрабіўся спачатку Бельскі, а затым Слуцкі замак.
   Нявольнік не адышоў ад іудаізму, а над сваімі наглядчыкамі, здаецца, здзекваўся. У час рэдкага адведвання Геранімам Фларыянам ён паведамляў, што ў папярэднім жыцці, паколькі мае доўгі нос, быў птушкай, куліком, а ў наступным будзе сланом. На пытанне пра свій будучы лёс Гераніму Фларыяну паабяцаў пераўтварэнне ў кабана – “на міласць здзейсненага ім срамнага бруду”…
    Толькі “Рыбанька” пасля 1760 года трохі палепшыў харчаванне і ўмовы ўтрымання вязня, якому дазволілі прагулкі па валах Слуцкага замка пад вартай. На дзіва, жонка не забылася на мужа і хадайнічала пра яго вызваленне перад “Рыбанькам”, а сам Марцін Мікалай звяртаўся ў гэтай справе да Станіслава Аўгуста ў 1765 годзе, але дарэмна.
Памёр Марцін Радзівіл 18 сакавіка 1782 года ў Слуцку.

                                                            

    Сення адзіным напамінам аб знаходжанні Марціна Мікалая Радзівіла на чарнаўчыцкай зямлі з’яўляецца ўніяцкі абраз “Цуд Георгія аб змеі”, які захоўваецца ў мясцовай царкве. Гэтая выява датуецца 1729 годам., і відавочна ўзнікла у часы, калі малады Марцін Мікалай знаходзіўся яшчэ ў добрым розуме. Магчыма, князь бачыў гэты твор, які сёння ўключаны ў 6-томнае акадэмічнае выданне “Гісторыі беларускага мастацтва”.


БІБЛІЯГРАФІЯ:

1. Алексейчик, Я. В чем прок от Радзивиллов? / Яков Алексейчик // Беларуская думка. – 2015. – №12. – С.56-63.
2. Биография Радзивилл, Мартин Николай // Книжный клуб Libris. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://libris.club/ биография?n=149286_радзивилл-мартин-николай/
3. Гриневицкий, В. «Чёрная история. Дракула из рода Радзивиллов». – [Электронный ресурс].– Режим доступа : planetabelarus.by
4. Душегуб Мартин Радзивилл. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://hist-etnol.livejournal.com/6879166.html
5. Мальдзіс, Ад Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст./ Адам Мальдзіс. – Мн., 1982.
6. Радзівіл Марцін Мікалай Кароль // Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. – Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя. – 2005. – С. 492.
7. Рублевская Л. Горбун из Верхнего города / Людмила Рублевская // СБ. Беларусь Сегодня. – 2017. – 19 июля.
8. Хадыка, А. Беларускаму Фаўсту 305 гадоў… – [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://agroecotour.com/ru/articles/36-history/68-faust-305
9. Цапков, В. В поисках настоящего героя / Валерій Цапков // Брестская газета. – 2016. – 30 января.
10. Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. / К. Шышыгіна-Патоцкая. – Мн.: Беларусь, 2007.