Дзень роднай мовы ў бібліятэцы - ГУК
Дзень роднай мовы ў бібліятэцы

У Страдзецкай сельскай бібліятэцы адзначалі Дзень роднай мовы. Дзеці, якія прыйшлі на мерапрыемства даведаліся, што кожны народ 21 лютага адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. У кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Маленькім гасцям бібліятэкі таксама было прапанавана азнаёміцца з выставай “Чытаем беларускую кнігу” і выбраць сабе літаратуру для хатняга чытання.