Гісторыя царквы Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы - ГУК
    Гісторыя царквы  Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы

                                                                        Гісторыя царквы
                                                        Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы
                              

                                              

   Свята-Параскевінская царква ў вёсцы Чарнаўчыцы мае багатую гісторыю. Па афіцыйных дадзеных яна была пабудвавна ў 1733 годзе, аднак існуе меракаванне, што царква была, пабудаваная гадоў 500 таму і стаяла на мясцовых вельмі старых і ўжо сцертых часам могілках. Пацвярджэнне гэтых звестак знаходзіцца ў матэрыялах польскіх даследчыкаў старажытнасцей за 1934 г. і ў царкоўна-прыходскім летапісу Чарнаўчыцкай праваслаўнай царквы Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў г. Гродна. Летапіс быў пачаты ў 1882 годзе па распараджэнню архіепіскапа Літоўскага і Віленскага Аляксандра і ў ім апісана гісторыя царквы за некалькі стагоддзяў.
   У гэтых дакументах утрымліваюцца кроткія звесткі пра царкву XVI ст. у Чарнаўчыцах. З дакументаў відаць, што згаданыя вышэй могілкі знаходзіліся недалёка ад пляца з мясцовай назвай Папоўшчына – зямлі, якая некалі належыла тутэйшаму святару. Недзе тут бегла знікшая да нашага часу рачулка Чарнаўка. Апісаныя мясціны размяшчаліся за сучаснымі Чарнаўчыцамі, прыкладна на паўднёвым усходзе. Адсюль вынікае, што папярэдняя бажніца стаяла не там, дзе зараз знаходзіцца Свята-Параскева-Пятніцкі храм, які быў пабудаваны ў 1733 годзе, а на іншым месцы.
 Пацвярджэннем існавання ў Чарнаўчыцах старадаўняй святыні з’яўляецца і сведчанне Ф.В.Пакроўскага, змешчанае ў яго публікацыі «Археологическая карта Гродненской губернии» (1895 г.): “…Старыя могілкі знаходзяцца паблізу сядзібы чарнаўчыцкага святара; помнікаў ніякіх няма, але ў сярэдзіне іх знаходзіцца заўзята ахоўваемае прыхаджанамі (абсадзілі вярбой) паглыбленне, дзе, па народнаму павер’і, правалілася ў зямлю, стаяўшая тут некалі царква”. Паглыбенне было ў паўночна-заходнім вугле могілак, у дзень усяленскага памінання памерлых з прыхадской царквы сюды ладзіліся хросныя ходы з правядзеннем вялікай паніхіды. У канцы Чарнаўчыц знаходзіўся вялікі мураваны слуп 1600 г.
   Сёння на гэтых месцах нічога няма. Аднак гэтай інфармацыі дастаткова каб не атаясамліваць храм 500-гадовай даўніны з пазнейшай Свята-Параскева-Пятніцкай царквой.
   Калі і кім, спачатку была пабудавана першая Чарнаўчыцкая царква і калі надзелены да яе зямельны фундут – з пэўнасцю невядома. На падставе захаваных пры царкве дакументаў, можна, аднак, меркаваць, што яна ўжо існавала ў XIV стагоддзі. Так, у візітным акце 1759 года гаворыцца, «што фундут або зямельны дар надзелены да гэтай царквы каля 300 гадоў таму назад, і што сапраўдны дакумент аб надзеле фундута, верагодна, у час розных пераменаў храма, згубіўся».
  Зыходзячы з запісаў архіўных дакументаў можна выказаць здагадку, што першая царква ў Чарнаўчыцах існавала ўжо ў 1459 годзе. Такім чынам, можна сцвярджаць, што Царква Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы ў Чарнаўчыцах налічвае ўжо 560 гадоў.
  Нажаль захаваліся толькі копіі пацвярджальных запісаў фундута, у якіх сказана, што 12 ліпеня 1543 года ўладальніца Чарнаўчыцкага маёнтка Гальшка Клінчова Фрадрашова ўласнаручна адпісала царкву і ўсё, што ёй належыць, Міхаілу Хв даравічу Скалдыцкаму.
   Праз 23 гады з часу выдачы такога дакумента, наступны ўладальнік Чарнаўчыцкага маёнтка Георгій Ілініч 20 чэрвеня 1566 года пацвердзіў фундут завяшчальнай граматай для Міхаіла Хвёдаравіча Скалдыцкага. Такім чынам можна меркаваць, што Міхаіл Хвёдаравіч валодаў царквой і фундутам больш за 23 гады. Але ці быў ён сам святаром у які-небудзь прамежак гэтага часу ці толькі наймаў ад сябе святара, невядома.
  Пазней царква ў Чарнаўчыцах стала ўніяцкай. У 1655 годзе святыню спалілі рускія войскі падчас крывавай вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. У 1733 годзе відавочна адбылося будаўніцтва чарговай святыні (на той момант уніяцкай) якой з’яўляецца храм Святой Параскевы. Згодна запісам царкоўна-прыходскога летапісу 1882 года новая царква (пабудовы 1733 года) знаходзілася, сярод мястэчка Чарнаўчыцы. Візітны акт 1759 года аб гэтым сведчыць так: «После сгоревшей церкви, священником Иоанном Круковским, на собственные его средства, построена … каплица, которая уже весьма ветхая и служит для священников и прихожан во время богослужения» .
   У візітным акце 1761 года паміж іншым сказана: «Поелику в нынешнюю ревизию церковь найдена строящеюся, то ревизуется только утварь прежней церкви».
  У 1765 годзе будаўніцтва царквы была скончана, бо ў візітным акце таго ж гада 18 лістапада гаворыцца: «Оконченную постройкой новую церковь освятил (подписано) Антоний Карчевский».
  У 1839 годзе гэтая царква, на той час уніяцкая, была капітальна адрамантавана памешчыкам маёнтка Блювінічы Адамам Баяроўскім, а менавіта: узведзены новы цагляны падмурак, сцены звонку абабітыя дошкамі, выслана новая падлога, уладкаваны новы дах, новы іканастас, новыя рамы да абразоў і прыбудаваны з заходняга боку новы прытвор. У той жа час абноўлена новая званіца, у якой знаходзяцца зараз тры невялікіх званы.
  Пасля скасавання вуніі па ўказу Літоўскай духоўнай кансісторыі ад 21 верасня 1839 г. за № 9918, адноўленая царква 8 кастрычніка таго ж года перайшла разам з прыходам да Рускай Праваслаўнай царквы. Тутэйшым святаром у гэты час з’яўляўся былы ўніят Фама Кунаховіч, які да гэтага служыў у Хмелеўскай царкве Перамянення Гасподняга. Пасля яго смерці на святарскую пасаду ў 1855 г. заступіў Стэфан Пашкевіч, пераведзены з прыхода вёскі Хомск (Драгічынскі раён), дзе пачынаючы з 1855 года праслужыў 22 гады.
  У царкоўна-прыходскім летапісу 1882 года даецца апісанне архітэктуры царквы таго часу (г.зн. на 1839 год): будынак крыжападобны з глухім пасярэдзіне яго купалам. У царкве двое ўваходных дзвярэй: заходнія – двухстворкавыя, паўднёвыя – аднастворкавыя. Унутраная ўмяшчальнасць храма 10 квадратных сажняў (сажань – 213 см). Звонку царква абабітая дошкамі і стыкі ў многіх месцах змацаваныя жалезнымі шворнямі. Столь у царкве выслана дошкамі, падлога драўляная, унутры яе пабелена. Будынак царквы не моцны, так запісана ў дакуменце. Супраць заходняга боку царквы ў 4-х сажнях ад яе, знаходзіцца драўляная, трывалая, абабітая дошкамі, званіца. Агароджа вакол царквы ўладкована з бульварнага каменя.
  Але стан самой царквы быў вельмі незадавльняючы. Паводле тагож летапусу, царква значна састарэла: падваліны згнілі, дах працякае, крыж на царкве ў падножжа згніў і нахіліўся, вонкавая пляцоўка перад дзвярыма разбурылася. У 1863 г. «Литовские епархиальные ведомости» апублікавалі артыкул святара Стэфана Пашкевіча, у якім ён паведамляў: “Царква… належала да ліку бедных на Брэсцкім павеце, і патрабавала капітальнага рамонту, і хоць перапіска пра гэта дзейсна працягвалася некалькі гадоў, але не прынесла ні найменьшай карысці.”
   Дзякуючы намаганням С.Пашкевіча, на ахвяраванні прыхаджан храм быў адрамантаваны. Тыя ж «Литовские епархиальные ведомости» (№ 16, 1864 г.) паведамлялі, што ў 1864 годзе прыхаджанамі і свяшчэннікамі Стэфанам і Іаанам Пашкевічамі быў зроблены капітальны рамонт. «Афарбаваны гонтавы (драўляны) дах царквы і бляшанаы дах на званіцы, купал на царкве і крыж абабітыя новай ангельскай бляхай. Унутры храма пакладзена новая падлога з сасновых дошак. Прыбудаваны дашчаны прытвор. Пастаўленыя чатыры новыя акаваныя дзверы і новыя вокны. Выпісаныя з Масквы 4 абразы на суму 66 рублёў, дзве харугвы – 28 рублёў, пазалочаны з срэбра пацір - 30 рублёў. Усяго прыхаджанамі на рамонт ахвяраваныя 640 рублёў і 17 капеек».
   Палепшыць прыходскія справы С.Пашкевіч здолеў, выкарыстоўваючы пры казаннях “простанародную” мясцовую гаворку, якая вельмі моцна вабіла вернікаў: у царкву пацянуліся не толькі былыя уніяты, але і католікі, якія лічыліся палякамі. Паводле С.Пашкевіча, яго пазітыўны вопыт меў паслядоўнікаў: “Многія з навакольных святароў, па тым жа самым найлепшым намеры, таксама навучаліся простанароднай гаворцы і з вялікай карысцю прамаўляюць на ёй слова Божае… Карысць гэтая бачна ў паступовым упрыгожанні сваіх, раней бедных, цэркваў”.
   С.Пашкевіч, абапіраючыся на біблейскія нормы, заснаваў у Чарнаўчыцах таварыства цвярозасці, якое значна палепшыла маральную сітуацыю, праз што былі нават моцныя нараканні з боку Брэсцкай акцызнай канторы, фіскальныя прыбыткі якой значна зменшыліся. Святар быў асобай настолькі энергічнай, што дамогся перадачы праваслаўным мураванага Свята-Троіцкага касцёла (XVI ст.). 14 снежня 1869 года касцёл быў асвечаны ў праваслаўную царкву ў імя Свяціцеля і Цудатворца Мікалая.
  Вядома, што такое стала магчыма пасля падаўлення польскага паўстання 1863 года, калі многія каталіцкія храмы на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі перадавацца праваслаўнай царкве.
  Неўзабаве мясцовыя католікі падалі прашэнне ў Літоўскую духоўную кансісторыю аб выдаленні святара з чарнаўчыцкага прыхода. У 1871 годзе Стэфан Пашкевіч звольніўся з пасады, саступіўшы сваё месца сыну Іаану. З прычыны выкарыстання ў душпастырскай дзейнасці мясцовай гаворкі С.Пашкевіч заняў асаблівае месца ў гісторыі беларускага праваслаўя ХІХ ст. і заслугоўвае асаблівай увагі, бо ва ўмовах панавання рускай царквы аднавіў традыцыю ўніяцкіх святароў, з асярроддзя якіх выйшаў і сам, выступаць з пропаведзямі не на чужой рускай мове, а на зразумелай ім штодзённа ўжыванай роднай гаворцы. У 1879 годзе С.Пашкевічу даручылі прыход у Кругелі (Камянецкі раён), аднак у хуткім часе ён памер.
   З 1869 года, г.зн. з часу закрыцця Чарнаўчыцкага рымска-каталіцкага каменнага касцёла і перабудовы яго ў праваслаўны храм, драўляны будынак царквы, які быў пакінуты без належнай з боку прыхаджан клапатлівасці аб ім, яшчэ больш прыйшоў у заняпад.

                         
   Мясцовыя католікі, прыхаджане закрытага касцёла, пасля многіх хадайніцтваў аб вяртанні ім яго, звярнулі, нарэшце, увагу на драўляны будынак Чарнаўчыцкай праваслаўнай царквы, як не патрэбны, на іх думку, праваслаўным вернікам і сталі хадайнічаць аб уступцы ім гэтага будынку ў якасці касцёла. Для гэтага яны звярталіся з прашэннем нават да былога міністра Унутраных Спраў М.Т.Лорыс-Мелікава, ад якога і атрымалі, праз паліцыю, адказ, што прашэнне іх прынята і перададзена на разгляд. Удастоіўшыся, упершыню, такой увагі Спадара Міністра, католікі святкавалі, а больш інтэлігентныя з іх пераконвалі сялян, што пры гэтым Міністэрстве магчыма адваротнае адабранне ў праваслаўных былога касцёла, хаця ўжо і асвечанага ў православны храм.
   Праваслаўныя вернікі, па легкадумнасці, бянтэжыліся такім чуткам, так што калі ўзнікла патрэба запрасіць іх да новых ахвяраванняў на добраўпарадкаванне каменнай царквы, яны адмовіліся ахвяраваць, гаворачы аб тым, што былы касцёл, зноў можа адысці каталікам. На супрацьлеглыя тлумачэнні святара звычайна адказвалі: «Навошта ж кіраўніцтва беражэ драўляную царкву, як не для таго, каб на выпадак вяртання католікам касцёла, мы маглі б ісці ў ранейшую царкву».
  Епіскап Брэсцкі Донат, пры рэвізіі 2 верасня 1879 года Чарнаўчыцкай царквы, калі даведаўся пра такія меркаванні вернікаў, растлумачыў ім, што гэты будынак быў асвячоны ў праваслаўны храм і ніколі ўжо не можа быць вернуты католікам. Аднак прыхаджане працягвалі верыць чуткам і далей адказваліся ахвяраваць на добраўпарадкаванне сваіх цэркваў. Каб пакласці канец гэтай смуце, настаяцель ў 1881 г. папрасіў дазволу епархіяльнага кіраўніцтва разабраць старую драўляную царкву. Такі дазвол быў атрыманы 24 сакавіка. Тады прыхаджане звярнуліся з хадайніцтвам у Літоўскую духоўную кансісторыю каб пакінулі царкву на месцы і абавязаліся падтрымліваць добраўпарадкаванне абедзвюх цэркваў. На такое хадайніцтва прыхаджан у 1882 годзе была накіравана наступная рэзалюцыя: «Если прихожане нынешнею же осенью озаботятся приведением в надлежащее благоустройство самостоятельной каменной церкви и о том будет надлежаще донесено Консистории, то весною будущего года им – прихожанам разрешено будет ремонтировать деревянную церковь».
   З прычыны такіх абставін разборка драўлянай царквы у 1882 годзе была прыпынена.
   З «Гродненских епархиальных ведомостей», у № 38 за 1909 год, у апісанні падарожжа епіскапа Беластокскага Уладзіміра па агляданні цэркваў епархіі можна даведацца, як выглядала царква Свяціцеля і Цудатворца Мікалая 21 верасня 1909 года, што сабой уяўляла жыццё прыхода.
  “Преосвященнейший Владимир, Епископ Белостокский, выехал из города Бреста в 11 часов утра, 21-го сентября, отслужив литургию во вновь освященной церкви-часовне во имя святаго мученика Афанасия Брестскаго. 15 верст до местечка Чернавчицы проехали незаметно, часа за полтора.
    К 1 часу дня подъехали к Чернавчицкой церкви. Тысячная толпа в благоговейном безмолвии ожидала Владыку. Многие были с возженными свечами. Храм был убран зеленью и цветами. При выходе из коляски, Владыку встретили и приветствовали с хлебом-солью.
  Выслушав приветствия и благословив хлеб-соль, Владыка проследовал в церковь. Ученицы Чернавчицкой церковной школы путь до церкви устилали Владыке цветами. В храме Владыку встретили в облачениях: о. Настоятель Протоиерей Калинский.
   О. Настоятель, Протоиерей Калинский произнес приветственную речь, в которой, отозвавшись о прихожанах как усердных к храму и к церковно-школьному просвещению и послушных своему пастырю, в тоже время указал, что среди прихожан, к прискорбию, были единичные случаи отпадения в католичество, повлекшие за собой предание отпадших церковному отлучению. После обычной встречи, Владыка обратился к прихожанам с краткой речью, в которой выразил свою искреннюю радость, что прихожане по отзыву их настоятеля так хорошо и благочестиво настроены, что они имеют столь благолепный храм и что в приходе есть несколько церковных школ, служащих наглядным показателем их добраго усердия к церковной школе. В тоже время Владыка старался выяснить, что кроме внешняго благочестия, для душевнаго спасения каждому христианину требуется еще и соответствующая внутренняя настроенность и особенно — спасительный подвиг крестоноснаго служения Господу по слову Евангелия: «Аще кто хощет ко мне идти, да отвержется себе и возьмет крест свой и ко мне грядет».

                                 
    Тотчас после этого был отслужен Владыкой молебен Святителю Николаю Чудотворцу, в память коего сооружен Чернавчицкий храм.
   По выходе из храма, Владыка посетил древнюю Чернавчицкую церковь во имя святыя мученицы Параскевы. По приходской летописи, эта церковь считается построенной в 1736 году, и таким образом она насчитывает 172 года своего существования.
    Церковь хорошо сохранила остатки старины. Владыка остался, по-видимому, очень доволен чистотою храма и общим видом иконостаса, при чем особенное внимание Владыка обратил на хорошо выделявшияся резныя золоченыя кисти винограда на царских вратах.
  Пока Владыка осматривал церковь, учительница женской церковной школы Г. Щербинская со своими ученицами уже ожидала Владыку в церковной школе. При входе Владыки в школу, дети дружно пропели «Исполла».
   Благословив детей и раздав каждой ученице на молитвенную память о своем посещении по крестику, Владыка проследовал из церковной школы в школу министерскую. На память о своем посещении Владыка роздал всем учащимся краткия «Наставления в вере» — издание Епархиальнагоучилищнаго Совета.
   В 4 часу дня Владыка выехал из Чернавчиц по направлению к Каменец-Литовск”.

 Пасля далучэння Берасцейшчыны да Польшчы ў 1921 годзе – Свята-Параскевінская царква адзіны ў Чарнаўчыцах праваслаўны храм, паколькі касцёл Святой Троіцы быў вернуты католікам.
Згодна запісам у «Клировой ведомости» стан царквы на 1926 год быў наступны: «… церковь построена в неизвестном году неизвестными средствами, ее состояние ветхое, последний ремонт капитальный сделан в 1926 году, здание деревянное, колокольня деревянная, поврежденная войной, без колоколов, престолов один во имя Святой Мученицы Параскевы, имеются сосуды для освящения Таинства и одно облачение.
   По штату при ней положены священник и псаломщик, священник получает пособие от казны, псаломщик – нет.
Кружечные доходы церкви в 1926 г. получено 787 злотых польских. Другие источники содержания причта и количества поступающего с них дохода: продукты обрабатываемой части земли и плата за исполнение религиозных треб.
   Земли при церкви состоит: усадебной ½ дес. 400кв. саж., под кладбищем ½ дес., пахотной 31½ дес., сенокосной 8 дес., леса – нет, неудобной –10 дес.
   Отдаленные от церкви 1½ верс.
    Всего: 50 дес. 400кв. сажен.
  Земля эксплуатируется: частями обрабатывается причта, а частями сдается в аренду. Качество церковной земли – посредственная. Средний доход ею приносимый 778 злотых в год.
   Расстояние данной церкви от Консистории в 214 верстах, от местного благочинного в Бресте в 14 верстах, от уездного города Бреста в 14 верстах, от почтовой станции Чернавчицы – на месте,
   Точный почтовый адрес церкви:
местечко Чернавчицы Турнянской волости, Брестского уезда, почта Чернавчицы.
   Опись церковного имущества заведена с 1921г., хранится в целости”.
  Царква на той час выглядала так: драўляны будынак з крыжападобным аб'ёмам. Да галоўнага зрубу, які выцягнуты ўздоўж папярочнай восі, з захаду прымыкае прастакутны бабінец (прытвор), з усходу – пяцігранная алтарная апсіда з двума бакавымі памяшканнямі. Двухсхільны дах паўтарае крыжападобны план пабудовы. На сяродкрыжжы – двух'ярусная глаўка. Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчэльнікамі, ўмацаваны брусамі і прарэзаныя спаранымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Куты бабінца апрацаваны драўлянай рустыкай. Интерьер зальны, перакрыцце бэлечнае, з подшыўной столлю. Над бабінцам размешчаны хоры. Асноўнае памяшканне ад алтара аддзяляў разны іканастас канца XIX стагоддзя.

                          
  У 1928 годзе прыход налічваў 2551 чалавек з дванаццаці паселішчаў: Чарнаўчыцы, Амеліна, Завяршаны, Задворцы, Алешкавічы, Івахнавічы, Турна, Більдзейкі, Відамля, Лешня, Лешана, Цярпілавічы, было вядома, «па штаце ў царкве служаць святар і псаломнік з жалаваннем 40 залатых – святару і 10 – псаломшчыку». Былы дом псаломшчыка, пабудаваны вернікамі пры былой Свята-Мікалаеўскай царкве, цяпер заняты каталіцкім ксяндзом. З богаслужбовых кніг у царкве маюцца: тры Евангеллі, Апостал, два Псалтыры, Актаіх, чатыры Служэбнікі і два Часаслова; у царкоўнай бібліятэцы – 8 кніг пра жыція святых. У прыходзе дзейнічае польская школа, дзе навучаюцца 95 хлопчыкаў і 128 дзяўчынак.
   У лістападзе 1939 года Заходняя Беларусь уключана ў склад СССР, у снежні таго ж года ўтворана Брэсцкая вобласць. У чэрвені 1945 года, пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праведзены новы запiс аб рэгістрацыі ў органах улады Свята-Параскевінскага прыхода. На гэты перыяд прыхаджан тут налічвалася 300 чалавек. Клір складаўся з святара, псаломшчыка, старасты, скарбніка і прасвірніцы з жалаваннем 30 рублёў, 10 рублёў, 15 рублёў, 10 рублёў і 5 рублёў у месяц.
   З успамінаў магістра багаслоўя, мітрафорнага протаіерэя Уладзіміра Сідаровіча, настаяцеля царквы з 1945 па 1981 год год.
  «Епископ Пинский и Брестский Онисифор в марте 1945 года перевёл меня из деревни Сычи в деревню Чернавчицы, где арестовали священника Кирилла Гончука за его национализм украинского самостийника и связь с немцами. До моего назначения Чернавчицы поочередно обслуживал священник Чернинской церкви отец Анатолий Гутаревич, который помог зарегистрировать Чернавчицкую религиозную общину.
   В начале апреля 1945 года на велосипеде приехал первый раз на место моего нового назначенияЧернавчицы.
Храм был весь покрыт мхом. Жестяная крыша от ветра дребезжала, так как вместо швов кое-где была прибита гвоздями. Кроме того, крыша была вся изрешечена и текла во время дождя, заливая весь храм. Над алтарем потолок и крышу пробил снаряд. Большие дыры. Перед храмом яма в колено. Воду обходят сторонами. В притворе окна выбиты. В храме масса икон. Оказалось, что самые большие перенесены из Чернавчицкого кирпичного костела, который ранее был православной церковью.
   Скоро в церковной кассе накопилось столько денег, что староста Василий Курилюк купил новую оцинкованную жесть, которой накрыли весь храм (крыл из Бреста Семенов с двумя сыновьями). Потом за выручку от продажи свечей и кружечный сбор Золотухин Александр Прокофьевич вместе со своим сыном очистили мох со стен храма, мастера отремонтировали в них двери и Золотухины покрасили снаружи весь храм.
Айцец Уладзімір Сідаровіч. Фота 1948 г.
                            
   Храм был всегда переполнен во время богослужений. В Чернавчицах был тогда хороший церковный хор и опытный отличный регент. Псаломщик Чернавчицкой церкви Янчук Михаил Лаврентьевич был большим знатоком своего дела и очень порядочным человеком, тружеником”.
                       

                                                     Падчас свята. Фота 1948 г.

                         
  У 1976 годзе дзяржавай быў прыняты Закон аб ахове помнікаў гісторыі і культуры. Драўляная Свята-Параскевінская царква ў Чарнаўчыцах уключана ў гэты спіс як узор народнага дойлідства з элементамі стылю барока.
   У 1986 годзе ў царкве адбыўся моцны пажар у выніку якога былі страчаны купал, дах, іканастас 1830-х гадоў. Службы не спыняліся, унутры быў уладкаваны намёт і службы працягваліся. Стараннямі а. Яўгена Лукашэвіча Чарнаўчыцкая царква ў 1987 годзе адноўлена. У 1988 годзе ў храм быў прывезены іканастас з зімовага прадзела Ружанскай Свята-Петра-Паўлаўскай царквы. Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр.
                        

   У 1989 годзе была адноўлена Брэсцкая епархія, да якой з гэтага часу адносіцца Свята-Параскевінскі прыход у Чарнаўчыцах.
  10 лістапада 2018 г. Свята-Параскевінскі храм – помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна адсвяткаваў сваё 285-годдзе. У цяперашні час больш за тры тысячы прыхаджан наведваюць царкву Параскевы Пятніцы з трынаццаці вёсак: Чарнаўчыцы, Амеліна, Сасноўка, Зелянец, Завяршаны, Задворцы, Алешкавічы, Івахнавічы, Малая Турна, Вялікая Турна, Грушаўка, Лешня, Лешанка.

                                      
                                       

   З настаяцеляў Свята-Параскевинского храма вядомыя:

   Першапачатковы святар Чарнаўчыцкага царквы невядомы.
   У летапісе згадваецца ў царкоўных запісах да 1543 года Іерэй Рахлей.
   З 12 ліпеня 1543 года па 1566 год царква належыць, Міхаілу Хвёдаравічу Скалдыцкаму, які валодаў ёю 23 гады. Але ці быў ён сам святаром у якой-небудзь прамежак гэтага часу ці толькі наймаў ад сябе святара, невядома.
У 1687 годзе святаром састаяў Пётр Ойкавіч. У дапамогу яму быў прызначаны Іаан Санкоўскі.
  Ад 5 жніўня 1718 года па 1739 год (па ўзгадванні Генеральнага візіту 1725 года ў царкву) прэсвітэр Іаан Крукоўскі. Ён служыў святаром 21 год.
З 1739 года па 1777 год – святар Іаан Маркевіч. Ён служыў святаром 38 гадоў.
З 12 мая 1777 года па 1785 год – прэсвітэр Васіль Клышынскі. Ён служыў святаром 8 гадоў.
З 1785 году – па 1826 год – прэсвітэр Рыгор Аляксандравіч Чахрайскі. Ён служыў святаром 41 год. З 1818 года па 1826 год яму дапамагае памочнік (служыцель па нядзельных днях) – Андрэй Жукоўскі.
Пасля смерці Рыгора Чахрайскага Андрей Жукоўскі з 1826 года застаўся настаяцелем і служыў святаром да 1854 года. Ён свяшчэнстваваў 36 гадоў.
З 1855 года – па 1871 год – Стэфан Ануфрыевіч Пашкевіч. Ён служыў святаром 36 год. Пры ім адбылося закрыццё і перабудова Чарнаўчыцкага касцёла ў праваслаўную царкву ў 1869 годзе.
З 1871 года па 1882 год сын Стэфана Пашкевіча – Іаан Пашкевіч. Ён свяшчэнстваваў 11 гадоў.
З 1883 года па 1915 год – святар Іаан Калінскі. Ён свяшчэнстваваў 32 гады.
З 1920 года да 1941 года – святар Філіп Паўлавіч Гурэвіч.
З 1945 па 1981 гг. – святар Уладзімір Сідаровіч. Ён свяшчэнстваваў 36 гадоў.
З 1981 па 1985 гг. – святар Аляксей Скулавец. Ён свяшчэнстваваў 4 гады.
З 1985 па 1986 г. святар Андрэй Анціпарук. Ён свяшчэнстваваў 1 год.
З 1987 па 1990 гг. – святар Яўген Лукашэвіч (пазней настаяцель храма «Усіх тужлівых Радасць» у мікрараёне «Дуброўка» г. Брэста, трагічна загінуў у 2010 годзе). Стараннямі а. Яўгена Чарнаўчыцкая царква адноўлена пасля моцнага пажару. Ён свяшчэнстваваў 3 гады.
З 1990 па 1993г. – святар Вячаслаў Мандрык (цяпер настаяцель Свята-Серафімаўскага храму ў мікрараёне «Плоска» г.Брэста). Ён свяшчэнстваваў 3 гады.
З 2 жніўня 1993г. па 12 лістапада 1999г. – святар Ігар Умец (пазней настаяцель Свята-Нікольскага гарнізоннага храма ў Брэсцкай крэпасці, памёр у 2011 годзе). Ён свяшчэнстваваў 6 гадоў.
З 1999 года і па сённяшні дзень настаяцелем прыхода з'яўляецца святар Іаан Кінчак.

БІБЛІЯГРАФІЯ:

1. Zdański Ks. Przyczynki Do Dziejów Powiatu Brzesko-litewskiego i Ziem Nim Objętych. Warszawa. 1936.
2. Агрогородок Чернавчицы. Параскевинский храм // Православные храмы Брестского района. Брест : РИА «Вечерний Брест». 2015. С. 138–141.
3. Аярашэвіч А. Гістарычныя ўмовы развіцця заходнепалесскага жывапісу // Іканастас Заходняга Палесся XVI-XIX стст. – Мінск, 2002. – С.64-66.
4. Брестские епархиальные ведомости. – 2006. – №1-2.
5. Габрусь, Т. Мастерством и сердцем : [о деревянном зодчестве на Беларуси, в т. ч. церковь Параскевы Пятницы в д. Чернавчицы Брестского р-на] / Т. Габрусь // Архитектура и строительство. 2005. № 5. С. 10–13.
6. Гарады і вёскі Беларусі, Брэсцкая вобласць. Кн.1. – Мінск: БелЭн, 2006
7. Иосиф Епископ. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце ХІХ века. Изд. 2. – Воронеж.– 1899
8. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
9. Кулагін А.М. Царква Параскевы Пятніцы (в Чарнаўчыцы). Памяць: Брэсцкі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.– Мінск: БЕЛТА, 1998.
10. Кулагін, А. М. Помнікі архітэктуры / А. М. Кулагін // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 515–529. Са зместу: Царква Параскевы Пятніцы. С. 520.
11. Мараськевич, Я. Деревянное зодчество Брестской земли : [церковь д. Чернавчицы] // Деревянная архитектура северной части Еврорегиона Буг / Януш Мараськевич. Бяла Подляска : Бяльско-Подлясское Общество Регионального Развития, 2006. С. 95–96.
12. Мароз, В. В. Ахова помнікаў сакральнай культуры – клопат усяго грамадства : [на прыкладзе культ. пабудоў в. Здзітава Жабінкаўскага р-на, Чэрск, Чарнаўчыцы, Астрамечава Брэсцкага р-на] / В. В. Мароз // Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця : матэрыялы «круглага стала» 12 снежня 2006 года. Брэст, 2007. С. 35–36.
13. Мароз, В.В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В.В.Мароз. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 512 с.
14. От прадедов – в наследство : [в т. ч. из истории Чернавчиц] // Край наш Прибужский. Брест : РИА Вечерний Брест. 2014. С. 17–18.
15. Пашкевич, С.О Необходимость знания сельскому священнику местного простонародного наречия // Литовские епархиальные ведомости. – 1863. – № 20. – С. 791-797.
16. Піваварчык, С. Стэфан Пашкевiч аб «простонародном наречии» : лёс беларускага святара сярэдзіны ХІХ ст. : [пра актыўную грамадскую дзейнасць святара Чарнаўчыцкай царквы Брэсцкага павета Стэфана Пашкевіча] / Сяргей Піваварчык // Беларускi гiстарычны зборнiк. 1999. № 11. С. 179–185.
17. Покровский, Ф.В. Археологическая карта Гродненской губернии. – Вильна, 1895
18. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
19. Рабчевская, И. Застывшая в истории музыка Чернавчиц : [об уроке краеведения, посвящённом памятникам архитектуры в аг. Чернавчицы, проведенном в Чернавчицкой сельской библиотеке] / Ирина Рабчевская // Заря над Бугом. Брест, 2018. 26 апреля (№ 17). С. 17.
20. Рабчевская, И. Милая малая родина : [аг. Чернавчицы] / Ирина Рабчевская // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. А. Валковіч. Брест, 2018. № 2 (22). С. 94–96.
21. Ролич, О. Церковь в честь Параскевы Пятницы в Чернавчицах : [храм в д. Чернавчицы Брестского р-на отпраздновал свое 280-летие] / Ольга Ролич // Заря. 2013. 14 ноября. С. 17.
22. Савинчук, А. И звон колокольный летит сквозь столетия... : [история и современность церкви Параскевы Пятницы в д. Чернавчицы Брестского р-на] / Александр Сивинчук // Заря над Бугом. Брест, 2016. 28 июля (№ 30). С. 14.
23. Царква Параскевы Пятніцы : [в. Чарнаўчыцы] / С. Ф. Самбук // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 111.
24. Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 417.
25. Церковь Параскевы Пятницы : [д. Чернавчицы] / С. Ф. Самбук // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 147.
26. Чантурия В.А., Чантурия Ю.В. Памятники и памятные места Беларуси.– Смоленск : Русич, 2007.
27. Чарнаўчыцкая царква Параскевы Пятніцы / Ю. А. Якімовіч // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 1993. С. 481.
28. Чарнаўчыцкая царква Параскевы Пятніцы / Ю. А. Якімовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 510–511.
29. Чарнаўчыцкая царква Параскевы Пятніцы / Юрый Якімовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 140–141.
30. Чернавчицкая церковь Параскевы Пятницы // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 455.
31. Якімовіч, Ю.Л. Чарнаўчыцы. Царква Святой Параскевы Пятніцы // Дойлідства Беларусі. Частка 6 (Р-Я) : энцыклапедычны даведнік– [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://szlachta.io.ua/s211284/doylidstva_belarusi._chastka_6_r-ya

Архіўныя крыніцы
1. ГУ «Нацыянальны гистарычны архищ Рэспублики Беларусь у Гродна» ; Ф.429, воп. 1, адз.зах. 1-21.
2. ГУ «Нацыянальны гистарычны архищ Рэспублики Беларусь у Гродна» ; Ф.429, воп. 1, №8, арк. 6, 13-14.
3. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр.1004, арк. 9 — 29.