Поиск

500ybd2

Внимание конкурс

111.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis3-2015.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis2-2013.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis2-2014-1.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Новые поступления

newbooks22.jpg

123.jpg

GNVRB2017

Полезные ссылки

ssilki

Белорусский литературный календарь (21)

  Беларуская пісьменніца – Алена Сямёнаўна Васілевіч –  нарадзілася 22 снежня 1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). Друкуецца з 1947 г. (першы мастацкі твор, аповесць «У прасторах жыций», надрукавана ў часопісе «Беларусь»). Першая кніга пісьменьніцы «Шляхі - дарогі» (1950) пра пасляваенны будаўніцтве. Алёна…
Нарадзілася Раіса Андрэеўна Баравікова ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. У 1965 годзе скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу, працавала ў быхаўскай раённай га-зеце “Маяк Прыдняпроўя.” Пасля вучобы ў літаратур-ным інстытуце імя А.М. Горкага ў Маскве (1971) была накіравана на пасаду рэдактара кінастудыі “Бела-русьфільм”. З 1972 да 1977 г. працавала карэспандэн-там газеты “Літаратура і мастацтва”, потым – у “Чырво-най змене”. У 1996 г. яна прызначана намеснікам га-лоўнага рэдактара часопіса “Алеся”, а з 2000 г. – яго га-лоўным рэдактарам. З 2002 г.  па 2011 г. Р. Баравіко-ва  была галоўным рэдактарам  часопіса “Маладосць”. Друкавацца паэтэса пачала яшчэ ў юнацкія гады.…
Міхась Стральцоў – пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык – нарадзіўся 14.02.1937 г. у вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959-1961, 1969-1972), часопісах «Полымя» (1961-1962), «Маладосць» (1962-1968), з 1984 г. - загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1962 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці»…
Аўтар граматыкі Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч нарадзіўся 20 студзеня 1892 года ў Мацелішках Віленскага павету ў сялянскай сям’і. Віленскую гімназію закончыў з сярэбраным медалём. У 1916 г. скончыў гісторыка-філагічны факультэт Петраградcкага ўніверсітэта. Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча.                 У 1918 г. падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні Аляксея Шахматава, Яўхіма Карскага) і вопыт папярэднікаў. Граматыка пасля вытрымала 6 перавыданняў. Граматыка доўгі час была галоўным падручнікам па беларускай мове. У…
Музей абароны Брэсцкай крэпасці –састаўная частка мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” –  Адкрыты 8 лістапада 1956 г. ў частцы абароннай казармы, якая захавалася на Цэнтральным умацаванні крэпасці - Цытадэлі. Знешне казарма засталася такой, якой была да вайны, таму што у ходзе баёў разбурана нязначна, за выключэннем пабудаванага для музея партала ўваходу. У фондах музея захоўваецца дакументальны матэрыял, унікальныя прадметы з раскопак, асабістыя рэчы, якія належалі абаронцам крэпасці (больш за 80000). Частка з іх прадстаўлена ў экспазіцыі музея і раскрывае гераізм, мужнасць воінаў Брэсцкага гарнізона. Увесь музейны фонд дзеліцца на калекцыі: нумізматыка, фотаздымкі, негатывы, кнігі, дакументы, рэчы, мастацтва, зброя, зброя з раскопак,…
Ніл Сымонавіч Гілевіч (1931, Лагойскі р-н), народны паэт Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980) і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986). Нарадзіўся 30 верасня 1931 г. ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1956). Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). Працаваў выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1960-1980), першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), старшынёй пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (з 1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), Беларусі (1990-1995). Намеснік старшыні Савета міжнароднага Фонду славянскага пісьменства і славянскіх культур, старшыня Таварыства…
            Генадзь Мікалаевіч БУРАЎКІН – паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980) – нарадзіўся 28.08.1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі». З'яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978-1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам…
Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Адамовіч (03.08.1926,  в. Канюхі Капыльскага р-на Мінскай вобл. – 26.01.1994), беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980), доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971). У час Вялікай Айчыннай вайны у партызанах. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1950). Слухач Вышэйшых сцэнарных курсаў (1962–1964, Масква). У Інстытуце літаратуры АН БССР (1954). Дырэктар Навукова-даследчага інстытута кінамастацтва (1987, Масква). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1953 г. як крытык. Аўтар дылогіі “Партызаны” (раманы “Вайна пад стрэхамі”, 1960; “Сыны ідуць у бой”, 1963). Змаганне з таталітарызмам у абліччы фашызму і камунізму складае асноўны пафас “Хатынскай аповесці” (1972, Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа…
Сапраўднае імя Цёткі – Алаіза Пашкевіч. Яна нарадзілася 15 ліпеня 1876 г. у фальварку Пешчын каля Шчучына. Вучылася ў Вільні, закончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію (1902), экзамены здала экстэрнам, вучылася ў Ягелонскім Унівэрсітэце. Адна з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Ад уціску расейскіх улад выязджала ў Аўстра-Вугоршчыну, потым вярталася.          Выдала зборнікі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” (абодва, Львоў, 1906), “Першае чытанне для дзетак беларусаў”і беларускі “Буквар”. Друкавалася ў газэтах “Наша ніва”, “Наша доля”, рэдагавала часопіс “Лучынка”, супрацоўнічала ў тэатры І.Буйніцкага, вывучала гісторыю батлейкі. Сябравала з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, А.Бурбісам. Публікавала нарысы на розныя тэмы (“Гутаркі аб птушках”, “Наша народная беларуская песня”),…
Ян Антоні Тадэвушавіч ЧАЧОТ – беларускі і польскі паэт, фалькларыст, мовазнавец – нарадзіўся ў 1796 году Наваградскім павеце Гарадзенскай губэрні. Вучыўся разам з Адамам Міцкевічам. Падчас навучання ў Віленскім Унівэрсітэце ўступіў у таемнае студэнцкае таварыства філаматаў, дзе з'яўляўся кіраўніком літаратурнага аддзела.         Працаваў канцэлярскім службоўцам у радзівілаўскай пракураторыі. У 1819 годзе яму прысвоілі ступень магістра, а праз год – кандыдата філасофіі. У 1819 – 1822 гадах выкладаў арыфметыку і геаграфію ў Мінскай гімназіі.                  Неўзабаве за свой удзел у таемных польскіх і беларускіх студэнцкіх кружках Ян Чачот быў арыштаваны, а затым адпраўлены ў ссылку, якая працякала ў Арэнбурзе і Арэнбургскім краі, у крэпасьці Кізіл.…
Страница 1 из 3
© 2017 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы