Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 18 Январь 2016 09:47

30 студзеня 2016 года - 95 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна (1921-2004)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

“Чалавек, які не прымае зло і прызнае найвышшэйшай вартасцю

здольнасць дарыць людзям толькі дабро”

А. Савіцкі

Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыўшы Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, працаваў у Беластоку. У 1940-1945гг. служыў у арміі, быў камандзірам гарматы, камсоргам дывізіёна, удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Пасля вайны настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна, вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыўшы ў 1950г. Рэспубліканскую партшколу, працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна», намеснікам старшыні і сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1972г. прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі.

Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў прысвечана ваенным падзеям. Але пісьменнік звяртаецца і да гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі, і да надзённых праблем нядаўняга мінулага, і да сучаснасці. Пяру яго належаць раманы «Глыбокая плынь» (1947-1948), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1978), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987), «Злая зорка» (1991), аповесці «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт», «Драма», «Падзенне», «Сатанінскітур», «Адна на падмостках». Творы пісьменніка прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі.

knopka

Перейти на персональный сайт писателя в можете по ссылке → http://shamiakin.ru/

На сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва размешчана віртуальная выстава “Мудрасць шчодрага таленту”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. http://bdamlm.by/gallery/mudrasc-shchodraga-talentu

Прочитано 3285 раз Последнее изменение Понедельник, 01 Февраль 2016 11:16

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы