Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 04 Апрель 2016 08:02

10 красавіка 2016 года - 85 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрына (1931-2006)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

chagr

Іван Пятровіч Чыгрынлітаратуразнаўца, крытыка, паэта – нарадзіўся 10 красавіка 1931 года ў вёсцы Чамяры Слонімскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна, настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе. Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. З 1961 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі.

У друку выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 года. Аўтар кніг «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза «Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння» (1985), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З’яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).Выступаў у друку і з вершамі. Выдаў 8 кніг паэзіі. Пераклаў паасобныя творы Ф.Цютчава, У.Сыракомлі, Я.Лучыны на беларускую мову. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).

Зрабіў Іван Чыгрын для гісторыі беларускай літаратуры нямала. У адным з філасофскіх роздумаў Іван Чыгрын сказаў, што “жыцця нічым не заменіш. Таму — жыць!” Іван Пятровіч жыў шчыра і светла, спакойна і ціха. Ён пісаў, бо добра ведаў, што “значнасць радка вымяраецца лёсам паэта…”.

 

knopka

З паэтычнай спадчыны

Івана Чыгрына

 

***
Не люблю капацца
У душы уласнай.
Не люблю здавацца
Бедным ды няшчасным.
Не аб тым спяваю,
Не аб гэтым дбаю.
Я Айчыну маю.
Айчыне спяваю.

 

 

 

***
Скранецца ж пэўна наша справа з месца,
Калі народ увесь ў яе ўпражэцца.
Браты мае, не падаць толькі духам.
Паперадзе ісці, а не за рухам.

 

***
Не вінавацьце іх у няшчырасці,
У іх недзяржаўным кантэксце.
Яны не з прорвы ўзяліся вывесці.
У прорву ўзяліся завесці.

 

 

 

 

 

***
Пасяджу. Пасумую.

Пагляджу. Патанцую.

Не, паеду. Пабуду.

Трэба быць сярод люду.

Спраўна моладзь вальсуе.

Спраўна песні спявае.

Працягну ім руку я,

Маладосць прывітаю.

Баба плача ў хусцінку!..

Да слязы я не дужа.

Яны з “Несцеркам” дружаць,

Яны ставяць “Паўлінку”.

Кажаш, голас нямоглы.

Сведчыш, ногі не тыя.

Зразумела, аблогі

Былі чыста крутыя.

Сам Лявон ў карагодзе

Там з Лявоніхай ходзе.

Чорта водзяць за рогі.

Мішка ходзіць на задніх, —

На гулянне з бярлогі

Паднялі раннем раннім.

Не маё гэта шчасце

Адзіноты напасце.

Трэба быць сярод люду.

Я паеду, пабуду.

 

 

Прочитано 2356 раз Последнее изменение Понедельник, 04 Апрель 2016 12:38

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы