Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 11 Апрель 2016 11:44

23 красавіка 2016 года - 130 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі (1886-1941)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

zm

Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Плаўнік) – беларусскі і савецкі паэт і празаік, мовазнаўца – нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і ў вёсцы Пасадзец на Лагойшчыне. Хлопчык вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе, у школе равінаў. Ведаў іўрыт, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і польскую. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыту. Яшчэ хлопчыкам складаў вершы на іўрыце, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907 г., калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі. Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце “Наша Ніва”.

У 1912 Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца, затым у рэдакцыі “Нашай Нівы”. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі гадоў працаваў у газеце “Савецкая Беларусь” і іншых, быў рэдактарам дзіцячага часопіса “Зоркі”. У 1926 пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры, рэдагаваў краязнаўча-этнаграфічны часопіс “Наш край”. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне “Маладняк”, пасля — ва “Узвышша”. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуяваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934.

Першы надрукаваны твор — імпрэсія на беларускай мове “Пяюць начлежнікі” (“Наша Ніва”, 1910). У 1913 апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій “Абразкі” (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі “Пад родным небам” (1922), “Буралом” (1925), “Паэмы” (1927), зборнікі апавяданняў “На зачарованых гонях” (1923), “Апавяданні” (1926), “Выбраныя апавяданні” (1926), “Танзілія” (1927), “Дэлегатка” (1928), “Тры пальцы” (1930), “Незвычайныя гісторыі” (1931), “Па пройдзеных сцежках” (1940), аповесці “Салавей” (1928), “У дрымучых лясах” (1939, часопіс “Полымя”), двухтомны раман “Язэп Крушынскі” (1929—1932). Выдаў дзіцячыя кнігі “Качачка-цацачка” (1927, казка), “Вясной” (1928, вершы), “Гаспадарка” (1930, вершы), “Мурашка-Палашка” (1939, вершаваная казка), “Люцік” (1940, верш), “Хлопчык з-пад Гродна” (1940, паэма). Выдаў даследаванне “Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях” (1924), кнігу нарысаў “Дзесяць” (1930). Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці.

 Памёр 3 лістапада 1941 каля Уральска, Расія.

knopka

Прочитано 2548 раз Последнее изменение Понедельник, 11 Апрель 2016 11:47

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы