Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Четверг, 05 Май 2016 06:50

15 мая 2016 года 80 гадоў з дня нараджэння паэта Барыса Сачанкі (1936-1995 гг.)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Барыс Сачанка нарадзіўся 15 траўня 1936 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. 

Бацька, Іван, працаваў у “хімлясгасе”; маці, Вера, хадзіла на работу ў “калгас”, але больш мусіла клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям'і было сямёра. 

Барысу не было і шасьці гадоў, як пачалася вайна. У 1943 фашысты спалілі Вялікі Бор, у агні загінула 128 аднавяскоўцаў, астатніх жыхароў вёскі вывезьлі ў Нямеччыну. Сям'я Сачанкаў трапіла на фэрму нямецкага землеўласьніка, дзе давялося працаваць да траўня 1945. Затым трапілі ў лагер для перамешчаных асоб, якіх амэрыканцы агітавалі ехаць у ЗША, але Сачанкамі валодала жаданьне хутчэй вярнуцца дамоў, на Палесьсе. 

У 1945 Б. Сачанка пайшоў у першы кляс Вялікаборскай сямігодкі, а пасьля заканчэньня Хойніцкай СШ, у якой вучыўся I. Мележ, у 1955 паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1960. Член СП Беларусі з 1960. 

Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 у часопісе «Вожык» – спачатку карэктарам, затым фельетаністам. Тут у сааўтарстве зь Я. Сіпаковым і Р. Барадуліным пад псэўданімам “I. Сібарсач” зьмяшчаў вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі. Затым працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Полымя» (1960–1976), дзе яму першаму давялося чытаць і рэдагаваць «Палескую хроніку» I. Мележа. 

У 1976–1986 сакратар праўленьня СП Беларусі. 

У 1986–1993 загадчык аддзела перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». 

З 12 студзеня 1993 – галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапэдыя» імя Петруся Броўкі.

Б. Сачанка мае шмат узнагарод.

Першае апавяданне Б. Сачанкі «Плынь» надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1956. Раннія навелы празаіка друкаваліся на старонках часопісаў «Беларусь», «Полымя», многіх газет. 

Першы зборнік яго апавяданняў «Дарога ішла праз лес» выйшаў у 1960. Навэла, кароткая мініяцюра былі ў творчасці Б. Сачанкі папярэдніцамі аповесьці і рамана. Малады празаік працягваў лінію сацыяльна-бытавога апавядання, найбольш традыцыйнага для беларускай літаратуры. Першым аповесцям пісьменніка «Мальвіна» і «Палон», якімі завяршаецца другая кніга апавяданняў «Барвы ранняй восені» (1961), уласціва запаволеная, апавядальная манера, рэалістычная дакладнасць у раскрыцці абставін, дэталёвае апісанне знешняга асяроддзя, побыту, узаемаадносін людзей. 

Асабліва вылучаецца пастаянная тэма, звязаная з «малой радзімай» пісьменніка – ёй прысвечаны цыкл «Палессе» (апавяданні «У вёску, да маці», «Навальніца», «Ваўчыца з Чортавай Ямы», «Соль», «Вясковыя згадкі», «З казкі маленства», «Дзік-бадзяга», нарыс «Зямля маіх продкаў», аповесьць «Баравое рэха»). Гістарычнае мінулае палескага краю паказана ў аповесьцях «Варэйка золата», «Англіцкая сталь», «Дыярыуш Мацея Белановіча». У многіх творах празаіка раскрываюцца падзеі Другой Сусьветнай Вайны («Палон», «Пакуль не разьвіднела», «Аксана», «Загадка аднаго падпольля», раман у навэлах «Чужое неба», трылогія «Вялікі Лес»). 

Адным зь першых у беларускай прозе Б. Сачанка пачаў распрацоўваць тэму Хатыняў (аповесьць «Апошнія і першыя»). У апавяданьнях і аповесьцях 1970-х гадоў пісьменьнік разглядае многія аспэкты сучаснага гарадскога побыту, выкрывае мяшчанства, графаманства, прыстасавальніцкія, спажывецкія адносіны да жыцьця («Мара», «Успамін», «Пра аднаго паэта», «Не на той вуліцы», «Запіскі Занядбайлы», «Іван Патапавіч Белахвосцік – кніжны Шэрлак Холмс», «Без пяці мінут «прахвэсар»). 

Не абышоў Б. Сачанка і горкую тэму Чарнобыля, якой прысьвяціў «Запіскі аб радыяцыі», аповесьці «Родны кут» і «Еўка». Аўтар зборнікаў сатыры і гумару «Волфігурыст», «Халасьцяк», кніг для дзяцей «Кошык малін» і «Бабка Адарка». У кнізе Б. Сачанкі «Жывое жыцьцё» зьмешчаны артыкулы пра творчасьць Л. Талстога, I. Буніна, К. Паустоўскага, М. Лынькова, I. Мележа, С. Дзяргая, пра жыцьцё і творчасьць Я. Купалы і інш. Піша артыкулы пра беларускую эміграцыю, рэпрэсаваных пісьменьнікаў, пра грамадска-літаратурны рух 1920–1930-х гадоў (кніга «Сьняцца сны аб Беларусі»). 

У 1980, як дэлегат ад Беларусі на XXXV сэсіі ААН, пабываў у Злучаных Штатах Амерыкі. Вынікам гэтай паездкі з'явіліся нарысы «Куды ты ідзеш, Амэрыка?». Напісаў таксама нарысы пра свае паездкі ў Галяндыю («У краіне польдэраў і цюльпанаў»), у Польшчу і Чэхаславаччыну («На зямлі беластоцкай», «Па сьлядох Скарыны»), у Францыю («Восень у Парыжы»), Апублікаваў са сваімі камэнтарыямі малавядомыя ці зусім невядомыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Ластоўскага, К. Сваяка, Л. Геніюш, У. Жылкі, У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Пераклаў на беларускую мову аповесьць «Школьны хлеб» Я. Гуцалы, «Аповесьць пра майго сябра» П. Андрэева (П. Абрасімава), кнігу аповесьцяў і апавяданьняў «Трывожны год» I. Андрыча, п'есы «Барабаншчыца» А. Салынскага, «Апошняе спатканьне» А. Галіна. Склаў кнігі выбранай прозы Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя», Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы», К. Федзіна «Сустрэча зь мінулым», М. Булгакава «Белая гвардыя», «Жыцьцё пана дэ Мальера», Ф. Салагуба «Сьвятло і цені», Б. Пільняка «Цэлае жыцьцё», У. Набокава «Зьнішчэньні тыранаў», Л. Геніюш «Белы сон», двухтомную «Анталогію рускага савецкага апавяданьня», анталогію эмігранцкай беларускай паэзіі «Туга па радзіме», кнігу ўспамінаў «На суд гісторыі». 

Творы Б. Сачанкі перакладаліся на ангельскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, французскую і іншыя мовы.

Жыццё гэтага чалавека абарвалася раптоўна. 5 ліпеня 1995 года Барыс Іванавіч памёр у сваім рабочым кабінеце. Нашы продкі лічылі за гонар памерці на ратным полі. Барыс Сачанка памёр як ваяр, абараняючы родную мову, робячы ўсё магчымае дзеля яе захавання і распаўсюджвання. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.

knopka

Прочитано 2795 раз Последнее изменение Пятница, 06 Май 2016 13:25

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы