Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Четверг, 02 Июнь 2016 11:51

5 чэрвеня дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Ефрасіння Полацкая ўшаноўваецца як апякунка і нябесная заступніца зямлі беларускай.

Ефрасіння Полацкая нарадзілася каля 1101 г. (не пазней 1104) у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея.

Нечакана для блізкіх князёўна тайком прыняла пострыг пад імем Ефрасіння.

Прападобная Ефрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Па заказу Ефрасінні быў створаны унікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва, – крыж, названы яе імем.

Ефрасіння праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі і па яе заказу ў 50-я гг. XII стагоддзя была пабудавана царква святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. З імем асветніцы звязана і з’яўленне ў Беларусі прывезенага з Візантыі абраза Божай Маці, вядомага як “Маці боская Адзігітрыя Эфеская”.

Дабратворна паўплывала падзвіжніца і на пераадоленне варожасці паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі. Завяршэннем жыцця Ефрасінні Полацкай стала паломніцтва ў Іерусалім, у час якога яна захварэла і ў 1173 годзе памерла.

Асветніца была пахавана ў манастыры непадалёк ад Іерусаліма. У 1187 годзе яе мошчы былі перавезены ў Кіева-Пячэрскую лаўру, а ў 1910 – у Полацк, дзе знаходзяцца і да гэтага часу.

knopka

Прочитано 2635 раз Последнее изменение Четверг, 02 Июнь 2016 11:56

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы