Ян Антоні Тадэвушавіч ЧАЧОТ – беларускі і польскі паэт, фалькларыст, мовазнавец – нарадзіўся ў 1796 году Наваградскім павеце Гарадзенскай губэрні. Вучыўся разам з Адамам Міцкевічам. Падчас навучання ў Віленскім Унівэрсітэце ўступіў у таемнае студэнцкае таварыства філаматаў, дзе з'яўляўся кіраўніком літаратурнага аддзела.
Працаваў канцэлярскім службоўцам у радзівілаўскай пракураторыі. У 1819 годзе яму прысвоілі ступень магістра, а праз год – кандыдата філасофіі. У 1819 – 1822 гадах выкладаў арыфметыку і геаграфію ў Мінскай гімназіі.
Неўзабаве за свой удзел у таемных польскіх і беларускіх студэнцкіх кружках Ян Чачот быў арыштаваны, а затым адпраўлены ў ссылку, якая працякала ў Арэнбурзе і Арэнбургскім краі, у крэпасьці Кізіл.
Праз дзесяць год (у 1833 годзе) ён вярнуўся на Бацькаўшчыну, жыў і працаваў на Лепельшчыне і Новагрудчыне. Адначасова са сваёй паэтычнай творчасцю Ян Чачот таксама пачаў займацца зборам беларускіх фальклорных матэрыялаў, сабраўшы і апублікаваўшы шэсць фальклорных песенных зборнікаў.
У сваіх вершах і баладах Ян Чачот выступаў з заклікам да гуманнага стаўлення да сялян, крытыкаваў прыгоннае права і выказваўся за яго адмену, заклікаў развіваць адукацыю і культуру ў краіне.
Янам Чачотом напісаныя рамантычныя балады "Свіцязь-возера", "Мышанка", "Навагрудскі замак", кніга 'Аповесці для маладых дзяўчат" і іншыя творы.
Памёр Ян Чачот у 1847 годзе.