Поиск

Библиотека детям

_детям2.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg
Среда, 18 Январь 2017 13:22

20 студзеня - 125 гадоў з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

tarashkevich2

Аўтар граматыкі Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч нарадзіўся 20 студзеня 1892 года ў Мацелішках Віленскага павету ў сялянскай сям’і. Віленскую гімназію закончыў з сярэбраным медалём. У 1916 г. скончыў гісторыка-філагічны факультэт Петраградcкага ўніверсітэта.

Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча.

                У 1918 г. падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні Аляксея Шахматава, Яўхіма Карскага) і вопыт папярэднікаў. Граматыка пасля вытрымала 6 перавыданняў. Граматыка доўгі час была галоўным падручнікам па беларускай мове.

У 1928 г. быў абраны Акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук. 3 1918 г. з’яўляўся адным зь лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, выкладаў у Мінскім Беларускім педагагічным інстытуце. У 1919 г. арыштоўваўся бальшавікамі, пасля вызвалення выехаў у Вільню.

Падчас польска-савецкай вайны на педагагічнай працы ў беларускіх навучальных установах. У красавіку-маі 1920 года выяжджаў у Слуцк чытаць лекцыі па беларускай філалогіі на беларускіх настаўніцкіх курсах. 3 канца 1920 года ў Вільні. У студзені 1927 года польскімі ўладамі быў арыштаваны і асуджаны за палітычную і грамадcкую дзейнасць. У 1933 г. ў выніку абмену палітвязmнямі паміж Польшай і СССР вярнуўся ў Маскву. Працаваў загадчыкам аддзела ў Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце.

У 1937 г. быў арыштаваны й расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

knopka

 

Прочитано 615 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы