Поиск

Библиотека детям

_детям2.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg
Вторник, 14 Февраль 2017 07:14

14 лютага - 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

stralcov2

Міхась Стральцоў – пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык – нарадзіўся 14.02.1937 г. у вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959-1961, 1969-1972), часопісах «Полымя» (1961-1962), «Маладосць» (1962-1968), з 1984 г. - загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1962 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987). Выйшлі зборнікі вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968), «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986). Пераклаў на беларускую мову раман Ч.Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы расейскіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».

knopka

Прочитано 495 раз Последнее изменение Вторник, 14 Февраль 2017 07:20

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы