Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

_библиотек_170.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis2-2015.JPGrukapis3-2015.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis1-2014.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Вторник, 02 Май 2017 12:59

11 мая - 70 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

ykj4

Нарадзілася Раіса Андрэеўна Баравікова ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. У 1965 годзе скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу, працавала ў быхаўскай раённай га-зеце “Маяк Прыдняпроўя.” Пасля вучобы ў літаратур-ным інстытуце імя А.М. Горкага ў Маскве (1971) была накіравана на пасаду рэдактара кінастудыі “Бела-русьфільм”. З 1972 да 1977 г. працавала карэспандэн-там газеты “Літаратура і мастацтва”, потым – у “Чырво-най змене”. У 1996 г. яна прызначана намеснікам га-лоўнага рэдактара часопіса “Алеся”, а з 2000 г. – яго га-лоўным рэдактарам. З 2002 г.  па 2011 г. Р. Баравіко-ва  была галоўным рэдактарам  часопіса “Маладосць”.

Друкавацца паэтэса пачала яшчэ ў юнацкія гады. Першы верш быў апублікаваны ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк камунізму”. З таго часу Р. Баравікова не спыняецца ў творчым самаразвіцці, працягвае рэалізоўваць прыроджаны лірычны талент у самых розных мастацкіх формах. З невялікім часавым прамежкам выходзілі яе паэтычныя зборнікі: ”Рамонкавы бераг” (1974), ”Слухаю сэрца” (1978), ”Такое кароткае лета” (1981), ”Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), ”Каханне” (1987, Літаратурная прэмія імя А. Куляшова), ”Пад небам першага спаткання” (1990), ”Люстэрка для самотнай” (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994). У паэзіі Р.Баравіковай вядучае месца займаюць тэма кахання, складаны свет думак і пачуццяў лірычнага героя, яго прага да высокага духоўнага ідэалу, пошук сапраўдных маральна-этычных асноў.

У 90-я гады Р. Баравікова спрабавала рэалізаваць сябе і ў жанры апавядання. Творы, што выйшлі на старонках “ЛіМа”, “Полымя”, “Беларусі” раскрылі талент аўтаркі ў выяўленні  псіхалагічнай фантастыкі. Гэтыя творы пазней аб’ядналіся ў кніжку “Вячэра манекенаў”. Гэтую грань свайго даравання пісьменніца спрабавала раскрыць і ў творах для дзяцей. Р. Баравікова займаецца таксама перакладамі з рускай, украінскай і польскай моў.

knopka

Прочитано 1084 раз Последнее изменение Вторник, 05 Сентябрь 2017 12:05

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
Russian Belarusian
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы