Поиск

Проводится акция «Подари книгу библиотеке!»

akciia podari knigu

500ybd2

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis4-2014.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis3-2014.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2014.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Новые поступления

newbooks22.jpg

Ivan_Ptashnikov.jpg

GNVRB2017

Полезные ссылки

ssilki

Среда, 31 Май 2017 05:56

7 кастрычніка 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

                                                                                                              _Пташникау.jpg

Беларускі пісьменнік ІВАН МІКАЛАЕВІЧ ПТАШНІКАЎ нарадзіўся 7.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускуіо сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя У.I.Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Белдзяржвыдавецтва (1957-1958), рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 па 1995 г. – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года.
Друкавацца пачаў з 1952 г. (верш «На полі родным»). Першы яго празаічны твор – аповесць «Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў і аповесцяў – «Зерне падае не на камень» (1959). Яны, а таксама раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1960) вызначылі пачатак творчага шляху Iвана Пташнікава-празаіка, прыхільнасць яго да вясковай тэматыкі, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць праўду рэальных абставін. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка асаблівае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), гераічная барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць гітлераўскага нашэсця (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў I. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве. Яна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след.
Раманы «Мсціжы» (1972) і «Алімпіяда» (1984) – найболын яркія творы беларускай «вясковай» прозы 1960-80-х гадоў. У 1990-1992 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х тамах. Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 г. пастаўлены аднайменны тэлефільм, а ў 1989 г. па раману «Алімпіяда» – аднайменны тэлеспектакль.
Іван Пташнікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).

17 кастрычніка 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Чаргінца

                                                                                                                                 Чергинец

 

МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ ЧАРГІНЕЦ – пісьменнік, журналіст, публіцыст, дзяржаўны дзеяч Беларусі – нарадзіўся 17.10.1937 г. у Мінску ў сям'і рабочага. Скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры (1963). Быў сябрам футбольнай каманды майстроў «Спартак» (Мінск), некаторых іншых каманд краіны. Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе. У 1964 г. накіраваны на работу ў органы міліцыі – у крымінальны вышук. У 1967 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1969 г. – намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 г. – начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 г. – намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, з 1981 г. – начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984-1987 гг. быў у Афганістане, удзельнічаў у баявых аперацыях, быў паранены. З 1987 г. – начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Сябра СП СССР з 1978 г. Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1977).
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі.У 1963 г. пачаў выступаць у друку як журналіст. Піша на рускай мове. Выдаў кнігі прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба» (1979), «Приказ №– 1» (1985), «Служба - дни и ночи» (1981), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986), раманы «Вам - задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор» (1987), «Сыновья» (1989). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1990) за раман «Сыновья».

 

 knopka

 

 

 

               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 496 раз Последнее изменение Вторник, 10 Октябрь 2017 12:20
Другие материалы в этой категории: « 11 мая - 70 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2017 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы