Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

_библиотек_170.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis4-2013.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis1-2013.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2015.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

_.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Белорусский литературный календарь (21)

Ефрасіння Полацкая ўшаноўваецца як апякунка і нябесная заступніца зямлі беларускай. Ефрасіння Полацкая нарадзілася каля 1101 г. (не пазней 1104) у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Нечакана для блізкіх князёўна тайком прыняла пострыг пад імем Ефрасіння. Прападобная Ефрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Па заказу Ефрасінні быў створаны унікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва, – крыж, названы яе імем. Ефрасіння праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі і па яе заказу ў 50-я гг. XII стагоддзя была пабудавана царква святога Спаса –…
Беларускі пісьменнік Генрых Далідовіч – прызнаны мастак-псіхолаг, нястомны даследчык чалавечага жыцця і нашага беларускага мінулага. Ім створаны сапраўды значныя і адметныя творы, і напісаны яны з мастацкай грунтоўнасцю, усхвалявана і смела.         Нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 г. i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у…
Нарадзіўся Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько) 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы. Праз год абставіны склаліся так, што Цімох з сям’ёй апынуўся ў Сібіры, у горадзе Омску, дзе яны пражылі шэсць гадоў. Пасля рэвалюцыі маці з дзецьмі вярнулася ў родныя Еўлічы. Хутка пасля дэмабілізацыі прыехаў туды і бацька паэта. Пасля сямігодкі Цімох паступіў у слуцкую прафтэхнічную школу, якую скончыў у 1928 годзе. Працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у завадской шматтыражцы, у рэдакцыі абласных, потым рэспубліканскіх газет. У час Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар масавых выданняў для акупаваных раёнаў Беларусі. Тады ён і ўзяў сабе псеўданім Васіль Вітка. На працягу 1944−1947 гг. быў адказным сакратаром, потым намеснікам рэдактара часопіса «Беларусь». З …
Барыс Сачанка нарадзіўся 15 траўня 1936 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.  Бацька, Іван, працаваў у “хімлясгасе”; маці, Вера, хадзіла на работу ў “калгас”, але больш мусіла клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям'і было сямёра.  Барысу не было і шасьці гадоў, як пачалася вайна. У 1943 фашысты спалілі Вялікі Бор, у агні загінула 128 аднавяскоўцаў, астатніх жыхароў вёскі вывезьлі ў Нямеччыну. Сям'я Сачанкаў трапіла на фэрму нямецкага землеўласьніка, дзе давялося працаваць да траўня 1945. Затым трапілі ў лагер для перамешчаных асоб, якіх амэрыканцы агітавалі ехаць у ЗША, але Сачанкамі валодала жаданьне хутчэй вярнуцца дамоў, на Палесьсе.  У…
Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Плаўнік) – беларусскі і савецкі паэт і празаік, мовазнаўца – нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і ў вёсцы Пасадзец на Лагойшчыне. Хлопчык вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе, у школе равінаў. Ведаў іўрыт, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і польскую. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыту. Яшчэ хлопчыкам складаў вершы на іўрыце, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907 г., калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі. Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце “Наша Ніва”. У 1912 Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца,…
Іван Пятровіч Чыгрын – літаратуразнаўца, крытыка, паэта – нарадзіўся 10 красавіка 1931 года ў вёсцы Чамяры Слонімскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна, настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе. Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. З 1961 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. У друку выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 года. Аўтар кніг «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза «Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння» (1985), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989).…
Павел Андрэевіч Місько – беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст, перакладчык, драматург, аўтар кніг прозы для дзяцей. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1968). Нарадзіўся ў сялянскай сям'і 14 сакавіка 1931 гады ў вёсцы Старцевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Доўгі час працаваў у журналістыцы: з'яўляўся карэспандэнтам газеты «Сцяг Леніна» (Давыд-Гарадок), «Звязда», загадчыкам аддзела культуры выдання «Літаратура і мастацтва», затым загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя» і намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Памёр 9 чэрвеня 2011 па 81-м годзе жыцця. Павел Місько стаў вядомы ў першую чаргу як дзіцячы пісьменнік. Сярод яго тораў для дзяцей вылучаюцца «Падарожжа ў…
Кандрат Крапіва (сапр.: Кандрат Кандратавіч Атраховіч) – беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец. Кандрат Крапіва нарадзіўся 5 сакавіка 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік чатырох войнаў, драматург, паэт-сатырык, празаік, вучоны-лінгвіст, грамадскі дзеяч, акадэмік,віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы. Кандрат Крапіва быў членам літаратурных аб'яднанняў "Маладняк" і "Узвышша". У 1931 г. адзін рэдагаваў і выдаваў часопіс "Узвышша". У ранні перыяд сваёй літаратурнай дзейнасці Кандрат Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне мастацкай прозы. У…
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнант, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. Нарадзіўся ў 1746 г. у в. Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. У 1776–83 гг. добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Атрымаў званне генерала і быў узнагароджаны самым высокім ордэнам Злучаных Штатаў – ордэнам Цынцыната. Перамога ў бітве пад Саратогай у 1777 г. ў многім была заслугаю Касцюшкі. У 1784 г. вярнуўся на радзіму, з 1789 г. – на службе ў польскай арміі. Другі падзел Польшчы і Вялікага Княства, умяшанне суседніх…
"Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ." Іван Мележ Іван Паўлавіч Мележ – пісьменнік, грамадскі дзеяч – нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у в'ёсцы Глінішча Хойніцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але з першага курса быў прызваны ў армію. Служыў на Украіне, у Карпатах, удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны і Бесарабіі, ваяваў пад Уманню, Нікалаевам, Растовамна-Доне, Лазавой. Быў двойчы паранены I пасля лячэння адпраўлены ў тыл. У 1943-1944гг. выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і вучыўся завачна на…
Russian Belarusian
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы