Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

100.jpg

100_влксм.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis4-2013.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis2-2014-1.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis3-2015.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

_календарь_Вацлау.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Четверг, 27 Март 2014 06:40

Увага, конкурс!

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

Запрашаем усіх нашых чытачоў і бібліятэкарей прыняць удзел у конкурсе творчых работ, якія прысвечаны 70-годдзю вызвалення Брэсцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Побач з намі жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя партызаны, вязні фашысцкіх лагераў, іншыя сведкі ваенных падзей. Даведацца ў іх аб самых жорсткіх гадзінах гісторыі Беларусі, зафіксаваць успаміны землякоў, перадаць свае адносіны да вялікай Перамогі - абавязак удзячных нашчадкаў, што жывуць пад мірным небам!

ПАЛАЖЭННЕ КОНКУРСА “Вайны мы не ведалі, але подзвіг прадзедаў не забудзем”.

            Мэты і задачы:

  1. Актывізацыя цікавасці падлеткаў і моладзі да беларускай гісторыі ў цэлым і да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны непасрэдна;
  2. Фарміраванне ў чытачоў патрыятычных пачуццяў да роднага краю, зберажэнне і перадача ведаў аб гераічным мінулым народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
  3. Прывіцце дзецям і падлеткам цікаўнасці да літаратуры ваеннай тэматыкі, прапагандаванне лепшых кніг беларускіх, расійскіх, замежных аўтараў.
  4. Супрацьдзеянне негатыўным тэндэнцыям, накіраваным на перагляд вынікаў Другой сусветнай вайны і дыскрэдытацыю ролі савецкага народа ў Вялікай Перамозе.
  5. Выхаванне ў моладзі паважлівага стаўлення да ветэранаў вайны і працаўнікоў тылу ваенных гадоў.
  6. Садзейнічаць раскрыццю творчага патэнцыялу бібліятэкара праз стварэнне мультымедыйнага матэрыяла, папулярызацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.
  7. Стварэнне банка даных краязнаўчых і мясцовых дакументаў фактаграфічнай краязнаўчай інфармацыі аб роднай весцы.
  8. Давядзенне да карыстальнікаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў і інфармацыі аб іх з дапамогай выкарастання камп’ютернай тэхнікі.
  9. Распаўсюджванне інфармацыі аб ваенных шляхах ветэранаў-землякоў праз   работы з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў

Тэрміны і ўмовы правядзення конкурсу:

Конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 27 ліпеня 2014 па наступным намінацыям:

  1. Прымаюць удзел бібліятэкары і чытачы бібліятэк раёна. Вынікі конкурсу падводзяцца ў ліпені 2014 г., пад час раеннага мерапрыемства да 70-годдзя вызвалення Брэсцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыём конкурсных работ з 15 красавіка да 1 ліпеня 2014 года.
  2. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
  • “Аднавяскоўцы распавядаюць пра вайну” - відэаролікі, прэзентацыі, рэпартажы, у якіх старэйшыя жыхары вёскі распавядаюць пра вайну, якая прайшла праз іх дзяцінства або маладосць (удзельнікі намінацыі – бібліятэкары і дарослыя чытачы);
  • “Как хорошо на свете без войны” – фотакалаж здымкаў і малюнкаў фармата А4 ці А3 у электронным выглядзе, якія ілюстроўваюць мірнае жыццё з яго неабмежаванымі магчымасцямі (чытачы ва ўзроставай катэгорыі 13-17 год);
  • “Прыбужжа сустракае вызваленцаў” малюнкі фармату А4 ці А3, у якіх раскрыта тэма вызвалення Брэсцкага раёна (чытачы ва ўзроставай катэгорыі 7-8, 9-12 год);

Крытэрыі і адзнакі:

  • адпаведнасць тэме;
  • арыгінальнасць, нестандартность задумы;
  • якасць выканання малюнка;
  • выкарыстанне розных камп’ютарных прыёмаў і тэхналогій;
  • высокамастацкае афармленне фотакалажа, рэпартажа;
  • увага да афармлення працы музычнымі творамі, кіна, фота-слайдамі, відэазамалеўкамі, кампьютэрнай графікай;
  • выкарыстанне ў рабоце матэрыялаў краязнаўчага зместу – фотаздымкаў, дакументаў, успамінаў відавочцаў ваенных падзей і г.д.
  • выкарастанне гукавага суправаджэння фота і відэаматэрыялаў.
  • мастацкае, арыгінальнае афармленне работы з дапамогай камп’ютэрнай тэхнікі.

Узнагароды пераможцам

  1. Пераможцам у намінацыі “Аднавяскоўцы распавядаюць пра вайну”

1 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 1,5 базавых велічынь.

2 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір памеры 1 базавых велічынь.

3 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 0,5 базавай велічыні.

2. Пераможцам у намінацыі “Как хорошо на свете без войны”

1 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 1,5 базавых велічынь.

2 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір памеры 1 базавых велічынь.

3 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 0,5 базавай велічыні.

3. Пераможцам у намінацыі “Прыбужжа сустракае вызваленцаў” ва ўзроставай катэгорыі 7-8 год:

1 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 1,5 базавых велічынь.

2 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір памеры 1 базавых велічынь.

3 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 0,5 базавай велічыні.

4. Пераможцам у намінацыі “Прыбужжа сустракае вызваленцаў” ва ўзроставай катэгорыі 9-12 год:

1 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 1,5 базавых велічынь.

2 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір памеры 1 базавых велічынь.

3 месца – грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі у рамцы і сувенір у памеры 0,5 базавай велічыні.

Прочитано 4390 раз Последнее изменение Понедельник, 21 Декабрь 2015 13:01

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы