Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

_библиотек_170.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis3-2015.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis2-2015.JPG

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Четверг, 02 Ноябрь 2017 09:45

Сцэнарый да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Оцените материал
(2 голосов)

 

Мэты і задачы: выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей, папулярызацыя дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь: сцяга, герба і гімна; вывучэнне гісторыі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, іх гістарычнай сутнасці і значэння ў розныя перыяды гісторыі.

 

Абсталяванне: выявы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

 

 

Вядучы: Сёння ў нашай краіне адзначаецца вялікае свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята ўстаноўлена ў азнаменаванне прыняцця рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 года дзяржаўнай сімволікі і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю стаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Краіна, якая не зберагае свае святыні, не шануе свой дзяржаўны герб і сцяг, не вучыць новыя пакаленні разумець і паважаць дзяржаўныя сімвалы, рызыкуе будучыняй свайго народа.

Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. 14 мая 1995 года ў Рэспубліке Беларусь адбыўся першы ў яе гісторыі рэферэндум, які ініцыіраваў галава дзяржавы. Сярод пытанняў, вынесеных на адабрэнне грамадзян, быў і наступны: “Ці падтрымліваеце Вы прапанову ўвядзення новага Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?”. Гэтае пытанне падтрымалі 75,1% грамадзян, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме. Па вынікам рэферэндума прэзідэнт Беларусі 7 чэрвеня 1995 года падпісаў два ўказы: №213 “Об утверждении эталона Государственного герба Республики Беларусь и Положения о Государственном гербе Республике Беларусь” і №214 – “Об утверждении Положения о Государственном флаге Республики Беларусь”. Так Беларусь набыла Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг, якія дзейнічаюць і сёння.

 

Вядучы: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

            Дзяржаўны сцяг утрымлівае важныя звесткі пра нашу краіну. Дзяржаўны сцяг – гэта гісторыя і сённяшні дзень народа. Ва ўсе часы людзі шанавалі сцяг дзяржавы, ахоўвалі яго, верылі ў яго славу, прысягалі на вернасць.

            Сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сабой прамавугольнае палотнішча з дзвух палос: верхняй чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага. Суадносіны шырыні палос чырвонага і зялёнага 2: 1. Суадносіны шырыні сцяга з яго даўжынёй 1: 2. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.

            Чырвоны колер – са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя сувязі, брацтва, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова – гэта знак шчасця і жыцця. У даўніну знатныя людзі насілі чырвоныя шапкі і чырвоныя боты.

            Зялёны колер – гэта колер прыроды. Гэта колер палёў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Не толькі ў цёплых паўднёвых краінах растуць вечназялёныя расліны, іх багата і ў нас у лясах і балотах. Сярод іх – ядловец, елка і сасна, розныя імхі і травы. Зялёны колер – гэта колер дабрыні, роста, развіцця і міра.

            Нарэшце белы колер – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй народу да свабоды. Існавала, як вядома, і Чорная Русь: так умоўна азначаўся край славянскіх плямёнаў, які быў захоплены ворагамі.

            Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.

            На белым колеры набіты беларускі нацыянальны арнамент, які аб’ядноўвае чырвоны і зялёны колеры ў графічны малюнак, які напоўнены высокім сэнсам. Беларускі арнамент сімвалізуе старажытную культуру народа, духоўнае багацце, адзінства. Па свайму паходжанню гэта сімвалічны малюнак, графічны спосаб заклінання вышэйшых боскіх сіл. Здаўна ўзорамі людзі выражалі розныя пажаданні і заветы. Са шматлікіх варыянтаў беларускіх народных арнаментаў на Дзяржаўным сцяге Рэспублікі Беларусь адлюстраваны фрагмент найбольш старажытнага і тыповага, выкананага  ў 1917 годзе простай сялянкай Матронай Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага павета. Ён сімвалізуе перш за ўсё любоў да працы, майстэрства як перадумовуўсякага шчаслівага лёсу.

            У цэнтры арнаменту ромб з тоўстымі “кручкамі”, ці “рагамі”, ці “вёсламі”, якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні зямлі і ўрадлівасці. Разам з тым гэта сімвал засеянага, не пустога, як казалі даўней, поля. Ён акружаны знакамі, якія заклінаюць аб ураджаі, удачы і здзяйсненні праведных, добрых жаданняў.

            Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні – “хлябы”, гэта значыць ежа, якую трэба разумець як ежу для духу і ежу для цела.

            Такім чынам, беларускі сцяг расказвае гісторыю беларускага народа ў яе самых сутнасных рысах, заклікае да ажыццяўлення самых высокіх памкненняў да свабоды, росквіту і дружбы народаў.

Вядучы: Перад тым, як перайсці да падрабязнага аналізу дзяржаўнага гербу, давайце спачатку праверым ці ўважліва вы слухалі мой аповед пра наш сцяг. Ітак, я буду задаваць вам пытанні, а вы будзеце мне на іх адказваць.

 

  1. 1.Што такое сцяг? (Сцяг – гэта прымацаванае да флагштока палотнішча ўстаноўленых памераў і колераў, часам з выявай на ім герба, эмблемы)
  2. 2.Што азначае дзяржаўны сцяг? (Дзяржаўны сцяг – афіцыйны сімвал дзяржаўнай улады,увасабляе суверэнітэт дзяржавы. Апісанне дзяржанага сцяга, як правіла, фіксуецца ў Канстытуцыі.)
  3. 3.Для чаго служыць флагшток? (Флагшток – вертыкальны шост для падымання сцягу)
  4. 4.Колькі колераў мае беларускі сцяг? (3: чырвоны, зялёны, белы)
  5. 5.Вернемся ў старажытныя часы. Знакам чаго да сённяшняга дня служыць чырвоны колер? (Знакам сонца)
  6. 6.У старажытныя часы знатныя людзі насілі чырвоныя… (шапкі) і чырвоныя… (боты)
  7. 7.Зялёны колер – гэта колер прыроды,… (колер дабрыні, роста, развіцця, дабрабыту і міру)
  8. 8.Пералічыце якасці, якія павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі. Гэтыя якасці звязаны з белым колерам нашага сцяга. (Свабода, маральная чысціня і мудрасць)
  9. 9.Якім учынкам лічыцца выратаванне сцяга ў баявых умовах? (Доблесным і гераічным)
  10. 10.Калі былі прыняты сцяг і герб Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічаюць сёння? (Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь былі прыняты 14 мая 1995 года)
  11. 11.
  12. 12.
  13. 13.

 

Вядучы: Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

            Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У ім адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадскае адзінства, праца, імкненне да ўласканальвання сваёй асобы і ўсяго грамадства. Дзяржаўны герб Беларусі прадстаўляе сабой срэбранае поле, у якім размешчаны зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Поле абрамлена вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі льну.

             Вянок тройчы перавіты з клжнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой, у аснове герба, напісана ў два радкі золатам: “Рэспубліка Беларусь”.

            Зялёны контур – тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, якой яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага сонца. Гэтая сімволіка даволі простая: усе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны – гэта наша зямля. Мы захоўваем яе ў тых межах, у якіх яна нам перададзена папярэднімі пакаленнямі. 

Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як узнагарода пераможцу і  ўвасабляў перамогу. Разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі.

Вянок, утвораны з пучка жыта, са старадаўніх часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсіх славянскіх народаў. Славяне верылі, што пучок або іны хлебны    пасыл – самы дастойны спосаб звароту да божых сіл з просьбай аб пасланні ці дараванні новага ўраджаю і працвітання.

Канюшына – гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для якіх канюшына – лепшы корм. Старажытныя людзі справядліва лічылі, што чалавек – частка ўсяго свету жывых істот, які здольны захаваць сабе жыццё і забяспечыць працвітанне толькі пры ўмове захавання і працвітання астатняга жывёльнага свету.

Лён – гэта бавоўна поўначы, цудоўны і заўсёды модны матэрыял для адзення. Здаўна з ільну вырабляліся прыгожыя і трывалыя тканіны. Лён – сімвал пераўтваральнай працы, знак дабра і дастатку.

Ніжэй контуру граніцы Рэспублікі Беларусь змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі промнямі. Выява зямлі і ўзыходзячага сонца – гэта сімвалы жыцця: зямля – аснова ўсяго жывога, сонца – крыніца жыцця.

Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі сябраваць і гандляваць, абменьвацца вырабамі і ведамі. Зямля ў промнях сонца – вера ў вечнасць жыцця.

Яднанне зямлі і сонца – галоўны знак жыцця. У старажытнейшых міфах чалавецтва адлюстравана гэта сімволіка.

Пяціканцовая зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў. Пяць промняў сімвалізуюць  сувязь, сяброўства людзей усіх пяці кантынентаў Зямлі. Гэтая выява на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Герб і сцяг – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народу, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

Вядучы: А цяпер я прапаную вам паспрабаваць адказаць на пытанні, якія датычацца Дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь.

 

  1. 1.Што такое герб? (Герб – гэта афіцыйная эмблема дзяржавы, выява якой змяшчаецца на бланках дзяржаўных органаў, грашовых знаках і т. д. Часта з’яўляецца часткай  дзяржаўнага сцяга)
  2. 2.Сімвалам чаго, у наш час, стаў герб, які сведчыў пра радавітасць князя? (Сімвалам дзяржавы)
  3. 3.Пералічыце асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў, якія адлюстраваны ў гербе. (Грамадскае адзінства, праца,  міралюбнасць)
  4. 4.Якімі раслінамі пераплецены герб? (З аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другой – блакітнымі кветкамі ільну).
  5. 5.Назавіце расліну, сімвал сувязі са светам жывёл. (Канюшына)
  6. 6.Цудоўны матэрыял для вырабу вопраткі. (Лён)
  7. 7.Сімвал працы, знак дабрыні і дабрабыту. (Лён)
  8. 8.Зямны шар – гэта знак таго, што …(Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі, як раўнаважных сяброў і партнёраў)
  9. 9.Сімвалам чаго з’яўляецца пяціканцовая зорка? (Сімвал чалавека і чалавецтва)
  10. 10.

 

Вядучы: (Падводзіць вынікі і развітваецца з удзельнікамі мерапрыемства)

 

Прочитано 774 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
Russian Belarusian
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы