Поиск

Проводится акция «Подари книгу библиотеке!»

akciia podari knigu

500ybd2

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis4-2013.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis2-2015.JPG

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Новые поступления

newbooks22.jpg

Ivan_Ptashnikov.jpg

GNVRB2017

Полезные ссылки

ssilki


Понедельник, 03 Апрель 2017 08:18

500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

 

№ п/п

Мероприятие

Срок исполнения

Ответственная организация

1.

Слайд-праграма  “Францыск Скарына – імя славутае ў вяках”

29.03.2017

11.00

Брэсцкая раённая бібліятэка

2.

Гістарычны экскурс “Францыск Скарына – імя славутае ў вяках”

06.08.2017

Брэсцкая раённая бібліятэка

3.

Віртуальнае знаёмства, відэа-энцыклапедыя “На мовах народаў свету”

31.03.2017

15.00

Дамачаўская горпасялковая бібліятэка

4.

Электронная прэзентацыя “Спадчына чалавецтва”

06.08.2017

Дамачаўская горпасялковая бібліятэка

5.

Гістарычнае падарожжа “Беларуская кніга сцежкамі вякоў”

30.03.2017

Страдзечская сельская бібліятэка

6.

Размова-агляд “Беларуская кніга сцежкамі вякоў”

06.08.2017

Страдзечская сельская бібліятэка

7.

Віртуальнае падарожжа “Дзецям пра Францыска Скарыну”

26.03.2017

13.00

Знаменская сельская бібліятэка

8.

Юбілей кнігі “Спачатку было слова”

06.08.2017

Знаменская сельская бібліятэка

9.

Інфармацыйная гадзіна “Францыск Скарына: жыццё і творчасць”

26.03.2017

13.00

Меднаўская сельская бібліятэка

10.

Выстава-агляд “Ля вытокаў беларускай кнігі”

06.08.2017

Меднаўская сельская бібліятэка

11.

Інфармацыйная гадзіна “Францыск Скарына: жыццё і творчасць”

31.03.2017

15.30

Клейнікаўская сельская бібліятэка

12.

Выстава-агляд “Імя славутае ў вяках”

06.08.2017

Клейнікаўская сельская бібліятэка

13.

Пазнавальная гадзіна “У пошуках жывога слова”

26.03.2017

12.00

Лышчыцкая сельская бібліятэка

14.

Віртуальнае падарожжа “Кніга – крыніца мудрасці”

06.08.2017

Лышчыцкая сельская бібліятэка

15.

Гістарычная гутарка “Ад глінянай дошкі да друкаванай кніжкі”

01.04.2017

16.00

Астрамечаўская сельская бібліятэка

16.

Юбілей кнігі “Жывая спадчына”

06.08.2017

Астрамечаўская сельская бібліятэка

17.

Віктарына “Імя славутае ў вяках”

29.03.2017

17.00

Сычоўская сельская бібліятэка

18.

Гістарычны экскурс “Партрэт на фоне кнігі”

06.08.2017

Сычоўская сельская бібліятэка

19.

Гістарычнае падарожжа “Нам ёсць чым ганрыцца, нам ёсць што захоўваць”

25.03.2017

Матыкальская сельская бібліятэка

20.

Гістарычная гадзіна “Спадчына Францыска Скарыны ”

06.08.2017

Матыкальская сельская бібліятэка

21.

Віртуальнае падарожжа “Францыск Скарына і яго час”

29.03.2017

17.00

Кавярдзяцкая сельская бібліятэка

22.

Пазнавальная віктарына “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”

06.08.2017

Кавярдзяцкая сельская бібліятэка

23.

Урок краязнаўства “Мова нашых продкаў не павінна згаснуць”

31.03.2017

12.00

Скокаўская сельская бібліятэка

24.

Урок гісторыі і краязнаўства “Беларускае кнігадрукаванне”

06.08.2017

Скокаўская сельская бібліятэка

25.

Інфармацыйная гадзіна “Францыск Скарына”

30.03.2017

 

Мухавецкая сельская бібліятэка

26.

Віртуальнае падарожжа “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”

06.08.2017

Мухавецкая сельская бібліятэка

27.

Экспрэс-агляд “Ля вытокаў беларускага кнігадрукавання”

30.03.2017

16.00

Радваніцкая сельская бібліятэка

28.

Гутарка “Летапіс беларускага слова”

06.08.2017

Радваніцкая сельская бібліятэка

29.

Прэзентацыя “Францыск Скарына”

31.03.2017

Камароўская сельская бібліятэка

30.

Інфармацыйная гадзіна“Ля вытокаў беларускага кнігадрукавання”

06.08.2017

Камароўская сельская бібліятэка

31.

Гістарычна-пазнавальны экскурс “Францыск Скарына, або сонца маладзіковае”

29.03.2017

12.00

Чарнаўчыцкая сельская бібліятэка

32.

Гутарка “Вытокі беларускай кнігі”

06.08.2017

Чарнаўчыцкая сельская бібліятэка

33.

Выстава-абзор “Асветнік, вучоны, першадрукар”

29.03.2017

16.00

Вістыцкая сельская бібліятэка

34.

Інфармацыйная гадзіна “Наш гонар – Ф. Скарына”

06.08.2017

Вістыцкая сельская бібліятэка

35.

Інфармацыйная гадзіна “Францыск Скарына і яго час”

31.03.2017

13.00

Покрская сельская бібліятэка

36.

Пазнавальная віктарына “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”

06.08.2017

Покрская сельская бібліятэка

 

 

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490–1551), ПЕРШАДРУКАР, МЫСЛІЦЕЛЬ-АСВЕТНІК, ГУМАНІСТ, ПІСЬМЕННІК, МАСТАК-ГРАФІК

 

Асоба Францыска Скарыны займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

Многае з жыцця славутага гуманіста застаецца нявысветленым да нашага часу, нягледзячы на намаганні вучоных, якія займаліся даследаваннем жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны на працягу некалькіх стагоддзяў. Дакладных звестак пра час яго нараджэння не выяўлена. Каля 1490, да 1490, у 1485–1490 гг. – такія даты прыводзяць розныя даследчыкі.

Першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся чытаць па Псалтыры і пісаць кірылічнымі літарамі. Мову тагачаснай навукі – латынь – ён засвойваў, хутчэй за ўсё, у школе пры каталіцкім касцёле ў Полацку ці Вільні. У 1504 г. дапытлівы і прадпрымальны палачанін паступіў ва універсітэт у Кракаве, які на той час славіўся ў Еўропе сваім факультэтам вольных мастацтваў, дзе вывучалі граматыку, рыторыку, дыялектыку (цыкл “трывіум”) і арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку (цыкл “квадрывіум”). Навучанне ва універсітэце дазволіла Скарыну зразумець, які шырокі кругагляд, практычныя веды нясуць чалавеку “сем вольных мастацтваў”. Усё гэта ён бачыў у Бібліі і ўсю будучую перакладчыцкую і выдавецкую дзейнасць накіраваў на тое, каб зрабіць яе даступнай “людем посполитым”. У 1506 г. Скарына атрымаў сваю першую вучоную ступень бакалаўра.

Каб працягваць вучобу на самых прэстыжных факультэтах універсітэтаў Еўропы, якімі лічыліся медыцынскі і тэалагічны, Скарыну трэба было атрымаць яшчэ і ступень магістра мастацтваў. Дакладна невядома, зрабіў ён гэта ў Кракаўскім ці якім іншым універсітэце, але ў 1512 г. прыбыў у Італію ў праслаўлены Падуанскі універсітэт ужо маючы ступень магістра свабодных навук. Гэту навучальную ўстанову Скарына выбраў для атрымання ступені доктара медыцыны. Беднага, але здольнага юнака да экзаменаў дапусцілі. Два дні ў дыспутах з выдатнымі вучонымі абараняў ён свае навуковыя тэзісы. 9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы ў прысутнасці вядомых вучоных Падуанскага універсітэта і высокіх асоб каталіцкай царквы Скарына быў абвешчаны доктарам у галіне медыцынскіх навук. Гэта была знамянальная падзея ў яго жыцці і гісторыі культуры Беларусі: купецкі сын з Полацка пацвердзіў, што здольнасці і прызванне больш вартыя, чым арыстакратычнае паходжанне. Пасля атрымання вышэйшага вучонага тытула звесткі пра Скарыну губляюцца на пяць гадоў. Недзе паміж 1512–1517 гг. вучоны з’явіўся ў Празе – цэнтры чэшскага кнігадрукавання.

Першым з пражскіх выданняў Бібліі быў Псалтыр (1517) . Услед за ім выйшлі яшчэ 22 кнігі Старога Запавету, якія выдаваліся асобна ці ў пэўнай сувязі адна з другой: у 1517 г. – 4 кнігі, у 1518 г. – 8, у 1519 г. – 11 кніг. Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць сведчыць пра тое, што яшчэ да 1517 г. Скарына падрыхтаваў да друку большасць кніг Бібліі, выбар якой быў невыпадковым. Скарына клапаціўся, каб кніга яго была зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў рабіў пераклад на сучасную яму мову і даваў тлумачэнні асобным царкоўнаславянскім словам, якія, на яго думку, маглі быць незразумелымі для простых, малаадукаваных людзей.

Першадрукар выдаў пераважную большасць вядомых тады кніг Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі самыя важныя і цікавыя для чытача кнігі, менавіта тыя, якія ў тагачасных умовах маглі быць выкарыстаны ў асветніцкіх і выхаваўчых мэтах, з’яўляліся навучальнымі выказваннямі старажытных мудрацоў, змяшчалі звесткі па старажытнай гісторыі, летапісныя эпізоды і любоўныя песні. Да таго ж пад уплывам новых павеваў у грамадскай думцы Скарына жадаў вывесці Свяшчэннае Пісанне з абмежаванага царкоўнага ўжытку і зрабіць яго здабыткам шырокіх мас грамадства.

Пашырыць кругагляд чытача, узбагаціць яго канкрэтнымі ведамі, наблізіць Біблію да духоўных патрэб свайго часу першадрукар імкнуўся і праз прадмовы, якія ўвёў у шырокі ўжытак, надаў ім філасофска-асветны, навучальна-пазнавальны і маральна-эстэтычны змест. У гэтым жанры ён усебакова выявіў сябе як пісьменнік, перакладчык, вучоны і выдавец. Усяго Скарыну належаць 50 прадмоў (не толькі да Бібліі). У іх першадрукар часта спасылаецца на антычных гістарычных асоб, дае звесткі па гісторыі і геаграфіі краін Блізкага Усходу, упамінае пра асобныя знамянальныя падзеі ў гісторыі сусветнай культуры, імкнецца зацікавіць чытача светам прыроды.

У 1520–1521 гг. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню. Невядома, што прымусіла яго зрабіць такі крок. Была гэта рэакцыя на дзейнасць каталіцкай царквы, якая пачала ў Чэшскім Каралеўстве праследаваць Рэфармацыю, а заадно і ўсіх іншаверцаў, ці страшны памор у чэшскай сталіцы. Магчыма, што перанесці друкарню ў Вільню яго вымусіла жаданне быць бліжэй да свайго народа, для асветы якога працаваў. Памяшканне пад друкарню Скарыну адвёў у сваім уласным доме галава магістрата Вільні, “найстаршы бурмістр” Якуб Бабіч.

Першае віленскае выданне – “Малая падарожная кніжка”. Гэту назву Скарына даў сукупнасці выданняў, выпушчаных ім у Вільні каля 1522 г. Усяго ў склад “Малой падарожнай кніжкі” ўваходзяць: Псалтыр, “Часасловец”, “Акафіст магіле Гасподняй”, “Канон магіле Гасподняй”, “Акафіст архангелу Міхаілу”, “Канон архангелу Міхаілу”, “Акафіст Іаану Прадцечы”, “Канон Іаану Прадцечы”, “Акафіст Багародзіцы”, “Канон Багародзіцы”, “Акафіст святым Пятру і Паўлу”, “Канон святым Пятру і Паўлу”, “Акафіст святому Міколе”, “Канон святому Міколе”, “Акафіст крыжу Гасподняму”, “Канон крыжу Гасподняму”, “Акафіст Ісусу”, “Канон Ісусу”, “Шасцідневец”, “Канон пакаяльны”, “Саборнік”, у які ўключаюцца “Святцы” і “Пасхалія”, а таксама агульнае пасляслоўе “Писаныи речи в сей Малой подорожной книжце по ряду кратце положены суть”. Гэта быў новы ва ўсходнеславянскім кніжным пісьменстве тып зборніка, адрасаваны як людзям духоўнага звання, так і свецкім – купцам, службовым асобам, рамеснікам, воінам, якія па характары сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесіянальную і астранамічную інфармацыю, а пры неабходнасці прыгадаць і словы малітваў.

У 1525 г. Скарына выпусціў у Вільні кірыліцай адну з найбольш распаўсюджаных кніг – Апостал (“Книга деания и послания апостольская, зовемая Апостол”). Гэта было яго першае дакладна датаванае і адначасова апошняе па часе друкавання выданне, выпуск якога быў лагічным і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, пачатай яшчэ ў Празе. Як і “Малая падарожная кніжка”, Апостал 1525 г. прызначаўся для шырокага кола чытачоў. У шматлікіх прадмовах да кнігі, а ўсяго асветнік напісаў да Апостала 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў, апісваецца змест раздзелаў, асобных пасланняў, растлумачваюцца “цёмныя” фразы. Усяму тэксту папярэднічае агульная прадмова Скарыны “Деания светых апостолъ книгъ предмова”. У ёй усхваляецца хрысціянская вера, звяртаецца ўвага на маральна-этычныя нормы грамадскага чалавечага жыцця.

Акрамя кніг Скарыны і судовых матэрыялаў, якія закраналі галоўным чынам сферу маёмасна-фінансавых адносін, няма іншых крыніц, якія б асвятлялі шматгранную дзейнасць першадрукара ў Вільні. Даследчыкі выказвалі меркаванне, што Скарына быў адным са складальнікаў Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г., падтрымліваў сувязі з рознымі палітычнымі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі ВКЛ. Несумненна, працягваў ён у гэтыя гады і медыцынскую практыку. Ва ўсіх афіцыйных дакументах таго часу адзначаецца яго вучоная годнасць – “в лекарских навуках доктора”. Кнігавыдавецкую дзейнасць Скарыны ў Вільні падтрымлівалі беларускія мяшчане і віленскія магнаты. Магчыма, што фінансавую падтрымку яму аказвалі яго брат, полацкі і віленскі купец Іван Скарына, а таксама “панскае і бурмістраўскае” брацтва, якое патраніравала некаторыя праваслаўныя цэрквы ў Вільні. Мяркуецца, што ў канцы 1520 – пачатку 1530-х гг. першадрукар наведваў Маскву, куды вазіў свае выдадзеныя “рускім” шрыфтам кнігі. Даследчыкі жыццёвага і творчага шляху Скарыны мяркуюць, што ў 1525 г. ён выязджаў у германскі горад Вітэнберг, цэнтр Рэфармацыі, дзе сустракаўся з ідэолагам нямецкіх пратэстантаў Марцінам Лютэрам. Мэты гэтай паездкі застаюцца нявысветленымі. Невядома таксама, чаму ў гэтым жа годзе спыніла сваю дзейнасць яго віленская друкарня. Недзе пасля 1525 г. першадрукар ажаніўся з удавой віленскага купца, члена Віленскай рады Юрыя Адверніка Маргарытай, чым палепшыў сваё матэрыяльнае становішча, і разам з жонкай прыняў удзел у гандлёвай справе брата Івана. Вельмі цяжкім быў для Скарыны 1529 г. Летам у Познані памёр яго брат Іван. Францыск паехаў туды, каб заняцца спадчынай нябожчыка. У тым жа годзе раптоўна памерла Маргарыта. На руках Скарыны застаўся малалетні сын Сімяон. Родзічы нябожчыцы падалі на першадрукара ў суд, патрабуючы падзелу маёмасці. Падзеі прымусілі Скарыну выехаць у 1530 г. у Кёнігсберг пад апеку герцага Альбрэхта, але недзе ў сярэдзіне 1530 г. ён пакінуў гэты горад для вырашэння судовых спраў, звязаных са спадчынай жонкі. З сабой у Вільню першадрукар тайна забраў двух падданых герцага – урача і друкара. Гэта сведчыць пра тое, што яшчэ ў пачатку 1530 г. ён меў на мэце прадоўжыць кнігадрукаванне ў Вільні. Невядома, якія абставіны канкрэтна перашкодзілі першадрукару здзейсніць яго планы. Да пачатку 1530-х гг. не засталося ў жывых ні аднаго з былых мецэнатаў Скарыны. Матэрыяльнае становішча яго пагоршылі судовыя цяжбы. У 1530 г. у Вільні быў вялікі пажар, але дом Маргарыты, значная частка друкарскіх матэрыялаў Скарыны засталіся цэлымі. У 1531 г. у горадзе ўзнікла эпідэмія, якая хутка распаўсюджвалася. У гэты час на Скарыну новай хваляй наваліліся крэдыторы брата. У лютым 1532 г. ён быў арыштаваны па неабгрунтаванай і нічым не падмацаванай даўгавой прэтэнзіі “іудзеяў-крэдытораў” Майсея і Лазара з Варшавы і Якаба з Познані. Але пакінуць Вільню Скарыну прымусілі не гэтыя падзеі. Свецкае кнігадрукаванне выклікала процідзеянне духавенства як каталіцкага, так і праваслаўнага. Сінод Віленскай епархіі ў 1526 г. прыняў рашэнне аб узмацненні барацьбы з рэфармацыйным павевам. Каталіцкі епіскапат Вільні не адабраў беспрэцэдэнтную дзейнасць першадрукара, вядомага сваімі сувязямі з гусіцкай Чэхіяй, “лютэранскімі” краінамі, які прызначаў свае кнігі “рускаму” насельніцтву ВКЛ. Невыпадкова віленскі капітул заказаў кнігі не ў віленскай друкарні Скарыны, а ў кракаўскіх выдавецтвах.

У сярэдзіне 1530-х гг. Скарына канчаткова пакінуў Вільню і пераехаў у Прагу. Ён прыняў запрашэнне чэшскага караля Фердынанда І на пасаду каралеўскага медыка і садоўніка ў толькі што адкрытым батанічным садзе ў каралеўскім замку Градчаны. Даследчыкі лічаць, што пры чэшскім каралеўскім двары ён, хутчэй за ўсё, выконваў абавязкі кваліфікаванага вучонага-садавода. Годнасць доктара “в лекарских науках”, атрыманая ім у Падуі, патрабавала пэўных ведаў па батаніцы.

Памёр першадрукар не пазней за 29 студзеня 1552 г. Пра гэта сведчыць грамата караля Фердынанда І, дадзеная сыну Францыска Скарыны Сімяону, якая дазваляла апошняму карыстацца ўсёй захаванай спадчынай бацькі: маёмасцю, кнігамі, пазыковымі абавязацельствамі.

 


Какие бывают виды бандажей http://tvoy-bandazh.ru/

 


Какие бывают виды бандажей http://tvoy-bandazh.ru/

 

 

 

Прочитано 4596 раз Последнее изменение Четверг, 04 Май 2017 08:12

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама

© 2017 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы