http://brest-railib.by/modules/mod_image_show_gk4/cache/00001gk-is-109.jpglink
http://brest-railib.by/modules/mod_image_show_gk4/cache/00002gk-is-109.jpglink
http://brest-railib.by/modules/mod_image_show_gk4/cache/00003gk-is-109.jpglink
http://brest-railib.by/modules/mod_image_show_gk4/cache/00004gk-is-109.jpglink
«
»
banervk

Уважаемые гости сайта! 

Приглашаем вас в библиотеки Брестской районной библиотечной сети и хотим увидеть в числе постоянных посетителей нашего сайта, а, зарегистрировавшись, вы станете ещё и нашим виртуальным читателем.

 На электронных страницах нашего сайта вы можете познакомиться:

- c богатой историей Прибужского края;
- со всеми номерами краеведческого альманаха «Астрамечаўскі рукапіс»;
- c распорядком работы, рабочими телефонами, электронными и почтовыми адресами всех библиотек района;
- c перечнем новинок литературы и периодики;
- c перечнем платных услуг (ксерокопирование, сканирование, предоставление компьютера во временное пользование и многие другие)
- c массовыми мероприятиями  для посетителей разных возрастов.

banerelc

Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

100.jpg

100_влксм.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis2-2014-1.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis3-2014.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis4-2013.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 12 Март 2018 07:47

КНІЖНАЕ СВЯТА Ў МІНСКУ

Оцените материал
(4 голосов)

З 28 лютага па 4 сакавіка ў выставачнай зале НВЦ “Белэкспа” праходзіла XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш,у якой прынялі ўдзел 32 краіны. Важнай падзеяй мерапрыемства стала прэзэнтацыя Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс”.

На фота: Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук, пісьменнікі Аляксандр Валковіч і Георгій Тамашэвіч

            Галоўныя тэмы нацыянальнага стэнду –500-годдзе беларускага кнігадруквання і Год малой Радзімы.

            Свае кніжныя навінкі прадставілі на выставе і творцы брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З відэапрэзентацыі “Мой мір – кніга” прысутныя даведаліся ў якіх жанрах працуюць берасцейскія пісьменнікі. Значная роля ў творчасці літаратараў надаецца краязнаўству, выхаванню падлеткаў у сямейных і нацыянальных традыцыях.

Перад гасцямі выступіў аўтар, рэдактар і ўкладальнік краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” Аляксандр Валковіч. Каляровае змястоўнае рэгіянальнае выданне, прысвечанае маленькаму самабытнаму куточку Беларусі, у мінулым годзе стала ўладальнікам Дыплома Гран-пры  XIII Нацыянальнага конкурсу «Золотая литера» у намінацыі «Лепшы творчы праект года раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ”. На кірмашы пісьменнік прэзентаваў таксама сваю новую кнігу “И тогда спроси свою печаль”, у якую ўвайшлі апавяданні, эсэ, замалёўкі, напісаныя па матэрыялах вандровак па рэгіёнам беларускага Палесся.

Вялікую цікавасць у гасцей форума выклікала кніжная выстава “Брест литературный”, падрыхтаваная супрацоўнікамі Брэсцкай цэнтральнай гарадской библиятэкі імя А.С.Пушкіна.

Добрым словам падтрымала берасцейскіх пісьменнікаў першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алёна Стэльмах. Алёна Анатольеўна падкрэсліла, што рэгіянальныя аўтары прыўносяць у скарбонку беларускай літаратуры значны ўклад.

Удзельнікам выставы, а таксама рэдактару альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” Аляксандру Волковічу даслаў асабістае віншаванне Міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч.

            Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ўдзячна за падтрымку і ўдзел у мерапрыемстве галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і ДУК “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна”.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Фота - ДУК “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна.

Прочитано 272 раз Последнее изменение Понедельник, 12 Март 2018 08:28
Другие материалы в этой категории: « ДОРОГАМИ АФГАНСКОЙ ВОЙНЫ Аудиокниги »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы