Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

_библиотек_170.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis3-2015.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis1-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis4-2014.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

_.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Среда, 03 Декабрь 2014 12:36

Свята-Міхайлаўская царква в. Астрамечава

Оцените материал
(1 Голосовать)

СВЯТА-МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА вёскі Астрамечава унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік архітэктуры з рысамі стылю позняга класіцызму.

Пабудавана ў 1846 г. замест састарэлай драўлянай царквы з бутавага камня і цэглы ў выглядзе карабля. Тры простыя чатырохсценныя аб’ёмы аб’яднаны ў прадаўгавата-восевую кампазіцыю. Каменныя сцены прыгожа акантаваны тынкаванымі і пабеленымі плоскімі лапаткамі, прамавугольнымі вокнамі. Новая стылевая арыентацыя на формы старажытнарускага дойлідства праявілася ў васьмігранным ярусе шатравай званіцы і ў цыбулепадобнай галоўцы над страхой. Гэты стылявы сімбіёз надае храмавай архітэктуры пераходны эклектычны характар. Да прамавугольніка ў плане асноўнага аб’ёму з усходу далучаецца трохсценная апсіда, з захаду — чатырохгранная двухярусная званіца, упрыгожаная макаўкай. Асноўныя слупы былі выкладзены з цэглы, а сцены — з бутавага камня. Такі кантраст надае царкве незвычайную выразнасць і стройнасць.

У архівах захаваліся звесткі пра гісторыю Свята-Міхайлаўскай царквы. Будаўніцтва храма ў цэнтры вёскі Астрамечава пачалося ў 1840 годзе — на сродкі памешчыцы Ганны Сузін і добраахвотныя ахвяраванні прыхаджан. Месца пахавання ахвяравальныцы - пад крыжам у двары царквы з правага боку ад цэнтральнага увахода. У 1846-м гаду пабудаваная царква была асвечана ў імя Архістраціга Божага Міхаіла. У 1884-м гаду ў каменным прытворы Свята-Міхайлаўскай царквы была пабудавана званіца. Царкоўная хроніка вялася з 1873 года. Вядома, што ў 1934-м у храме меліся дублікаты метрычных кніг за 1908-1913, 1915-й, 1918-34 гады, але сення яны не захаваліся.

Да царкоўнага прыхода адносіліся вёскі Астрамечава, Баяры, Кашылава, Лышчыцы, Марозавічы, Агароднікі, Плянта. Таксама прыходу належылі царква Святой Параскевы ў вёсцы Лышчыцы (пабудавана ў 1817 годзе) і Свята-Уваскрэсенская царква ў Астрамечава, пабудаваная ў 1872. Абедзве яны будаваліся на сродкі прыхаджан, былі драўляныя, без званіц.

У жніўні 1886 года храм наведаў расійскі імператар з дынастыі Раманавых Аляксандр III. Ён разам з жонкай Марыяй Фёдараўнай і сынам Мікалаем, у суправаджэнні світы, завітаў на станцыю Лышчыцы, каб назіраць за манеўрамі рускай арміі. У гонар императарскай сям’і ў царкве адслужылі малебен. Аляксандру III і яго жонцы вельмі спадабаліся спевы вучняў народных вучылішчаў.

У гады Першай сусветнай вайны згарэлі ўсе пабудовы, што належылі прыходу ў в. Астрамечава, звон царквы быў зняты і адпраўлены ў Расію. Заняпад храма скончыўся, калі ў Астрамечава прыйшлі мірныя дні. У 1922 г. прыхаджане зрабілі новы звон з чыгуначнай рэйкі і снарадных гільзаў, царкву агародзілі камянямі і пабудавалі на царкоўныя сродкі дом свяшчэнніка, а ў 1928-30 гг. — гаспадарчыя пабудовы. Зямельны надзел царквы складаў у 1920-30 гг. каля 75 га. Частка зямлі апрацоўвалася прыхаджанамі, частка — сялянамі, за так званы “трэці сноп”, а частка — пуставала... Як сведчаць запісы ў 1934 годзе на тэрыторыі прыхода жылі 2022 чалавекі, з іх 520 — каталіцкага веравызнання.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны Астрамечаўская царква была пашкоджана, але намаганнямі айца Сцяпана і яго сына Яўгена — будучага святара— пашкоджанні былі ліквідаваны і жыхары, што засталіся на акупаваных тэрыторыях мелі магчымасць наведваць свой храм.

Пасля заканчэння вайны і на працягу ўсяго часу існавання Савецкага Саюза Свята-Міхайлоўская царква перажывала цяжкасці, але яе сцены ніколі не пуставалі. Да святароў звярталіся з нагоды хрышчэння, адпявання памерлага і за іншымі духоўнымі патрэбамі.

Значная падзея ў гісторыі царквы адбылася 19 верасня 1996 года, калі храм наведаў Высокапраасвяшчэнны Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі. А пачаткам навейшай гісторыі храма можна лічыць 2006 год. Гэта і аднаўленне яго, і святкаванне 160-годдзя ўзвядзення царквы. Пад кіраўніцтвам настаяцеля — айца Уладзіміра — пры храме была адкрыта нядзельная школа, праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Вялікую дапамогу ў гэтым аказаў кіраўнік СВК “Астрамечава”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксей Сцяпанавіч Скакун і кожны з прыхаджан, жыхароў Астрамечава ўнес свой пасільны ўклад у гэтую справу: хто грашыма, а хто — працай на будаўніцтве і добраўпарадкаванні тэрыторыі храма.

З нагоды святочнай даты ў храме была адслужана Божая Літургія архірэйскім чынам, а пасля службы Праасвяшчэнны Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі, узнагародзіў граматамі ўсіх, хто доўгія гады дапамагаў настаяцелю падтрымліваць прыгажосць храма.

Свята-Міхайлаўская царква была сведкам многіх гістарычных падзей – рэвалюцый, войнаў, нястач чалавечага жыцця, але заўседы заставалася духоўным аплотам і гонарам астрамечаўцаў.

Літаратура і іншыя крыніцы інфармацыі

  • Акт фундушу Астрамечаўскай царквы [Тэкст] // Остромечево и “остромычивци” / сост. И.А. Панасюк. – Брест: Альтернатива, 2010. – С.140-141.
  • Архивная справка [Текст]: [из документов «Государственный архив Брестской области», сведения об Свято-Михайловской церкви в д. Остромечево] // Астрамечаўскі рукапіс: Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах. – 2013. - № 1. – С. 14-16.
  • Астрамечаўская Міхайлаўская царква // Культура Беларусі : энцыклапэдыя : Т 1. А-Б / рэдкал.: Т.У. Бялова і інш - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2010. – С. 301.
  • Астрамечаўская Міхайлаўская царква [Тэкст] // Культура Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск: БелЭН імя П. Броўкі. - 2010. – Т.1. – С. 301.
  • Всё помнят стены храма [Текст]: [празднование 160 – летия       Свято-Михайловской церкви в д. Остромечево] // Заря над Бугом. – 2006. – 25 ноября. – С. 9.
  • Iльiн, А. Хто ён Мікалай Раманскі? [Тэкст]: [Астрамечаўскі летапісец пач ХХ ст.] / А. Ільін // Народная трыбуна. - 2001.- 29 верасня.- С. 2
  • Кулагін А.М. В. Астрамечава Брэсцкага раёна. Царква ў імя святога архангела Міхаіла / А.М. Кулагін // энцыклапедычны даведнік.- Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007.- С.23.
  • Кулагін, А. М. Помнікі архітэктуры[Тэкст]: [у т. л. Свята-Міхайлаўская царква ў в. Астрамечава] / А. М. Кулагін // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, - 1998.- С. 522.
  • Кулагін, А. Праваслаўныя храмы Беларусі [Тэкст]: энцыклапедычны давнеднік / А.М. Кулагін; маст.: З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. – Мінск:БелЭН, 2007. – 653 с.
  • Кулагін, А. Царква ў імя святога Архангела Міхаіла [Тэкст] / А. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік. – Мінск:БелЭН, 2007. – С. 23 – 24.
  • Мароз, В.В. Ахова помнікаў сакральнай культуры – клопат усяго грамадства краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця [Тэкст] // Матэрыялы круглага стала 12 снежня 2006 года / В. В. Мароз. – Брэст, 2007. – С. 35-36.
  • Михайловская церковь [Текст] / С.В. Марцелев //Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. – Минск:БелСЭ, 1990. – С. 140.
  • Міхайлаўская царква [Тэкст] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, - 1998.- С. 534.
  • Остромечевская Михайловская церковь [Текст] // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 176–177.
  • Павлова, Л. 160 лет под защитой Архангела Михаила [Текст] Л. Павлова // Брестский курьер. – 2006. – 23 ноября. – С. 13.
  • Полесские священники Котовичи [Род православных священников Романских] // Гістарычная брама [Электронный ресурс]. – 2010. – №1. - Режим доступа: http://brama.brestregion.com/index.shtml. - Дата доступа: 15.02.2010.
  • Престольный праздник в Остромечево // Православие.by [Электронный ресурс]. – 2013. - Режим доступа: http://www.pravoslavie.by/news/prestolnyj-prazdnik-v-ostromechevo. - Дата доступа: 22.11.2013.
  • При Свято-Михайловском храме агрогородка Остромечево возобновился цикл духовных бесед // Экклезиа [Электронный ресурс]. – 2013. – Режим доступа: http://www.ekklisia.by/pri-svyato-mihaylovskom-hrame-agrogorodka-ostrometchevo-vozobnovilsya-tsikl-duhovnh-besed.htm1. - Дата доступа: 16.12.2013.
  • Рубашевский, Ю. Свято-Михайловская церковь [Тэкст] / Ю. Рубашевский // Остромечево и “остромычивци” [Текст] / сост. И.А. Панасюк. – Брест:Альтернатива, 2010. – С.139-140.
  • Рубашэўскі, Ю. Берасцейскія землі ў старажытнасці [Тэкст]: [пра Астрамечаўскі ідал] / Ю. Рубашэўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 37.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область [Текст] / С.В. Марцелев. – Минск:БелСЭ, 1990.
  • Свята Міхайлаўская царква 1846 год [Тэкст] // Дзяржаўны спіс гісторыка - культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. – Мінск:БЕЛТА, 2009. – С. 20.
  • Церковь Архистратига Михаила в Остромечево [Текст] // Заря. -2006. - 9 декабря. – С. 9.
Прочитано 2095 раз Последнее изменение Среда, 03 Декабрь 2014 13:08

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
Russian Belarusian
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы