Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

_библиотек_170.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis3-2015.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis2-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis1-2014.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Вторник, 17 Октябрь 2017 13:02

РЕКА РИТА

Оцените материал
(45 голосов)

         Река Рита протекает по территории Малоритского и Брестского районов Брестской области, являясь левым притоком реки Мухавец. Берёт своё начало возле деревни Сушитница Малоритского района, устье её расположено возле деревни Литвины. Река на большей части канализированна. Длина её составляет 62 км.

P1020493-PICT7554-Рита-фото0008-фото0007-

 

         Пейзажи реки Рита завораживают и вдохновляют многих поэтов и прозаиков на создание новых литературных произведений. Подтверждением этому служит легенда Алексея Филатова «Рита».

            “З благословенства божого долбіте стругі лёгкі, вяжіте плоты гнуткі, ховайте корды калёны, пікі, саблі ізострёны, крівды, шкоды не чініті, жонок охочіх не намовляті, з міром до братов ідём. Разом станемо супроті замешанія немілостівого на поратунок веры едіное нашое, веры восточное греческое,” – цэлае мора цёмна-бурштынавай вады праз Мухавец у пан Буг вынесла ад тае пары, калі трымаў гэта казанне перад воямі сваімі малады валынскі князь, буйнаводная ў той час рэчка Рыта.

            Удзень і ўночы, два месяцы запар, бы растрывожаны вулей, гудзела лясное возера Крымна, з якога рэчка выцякае. Чэрвеньскім ранкам невялікая флатылія рушыла па рэчцы на паўночны захад, да Берасця.

            Цяжкім быў гэты шлях. Валынцы сякерамі і мячамі секлі яго праз непралазныя пушчы, цягнулі волакам на ўласных плячах плыты і чаўны па непраходнай дрыгве, калаціла іх трасца і пякло гадаўё. Ды воля князева вяла да жаданай мэты. Нарэшце абадраныя, у струп’і і ранах, дапялі да вялікай і чыстай вады ў сутоцы дзвюх рэк. Спыніліся тут галодным, злым табарам.

            Пахмуры, стомлены князь загадаў двум дружыннікам грабсці супраць плыні, у лёгкім чаўне ўвайшоў у прыток. Апоўдні човен дасягнуў убогай вёсачкі, што прыляпілася да левага, крышку вышэйшага берага рэчкі. Сышоўшы на бераг, у кустах ляшчыны наткнуўся князь на невялічкую кузню, з-за сцен якой даносіўся звон малатка. Нагою ў саф’янавым чобаце піхнуў князь не надта шчыльныя дзверы, хацеў пераступіць высокі, шчарбаты парог, але схапіўся за кароткі свій корд са срэбным дзяржальнем, адступіўся назад.

-          Цыц, не руш. На месца, Мядведка! Заходзь, господзін добры, колі на дело ідеша, - сціпла ўсміхнуўся князю малады каваль Бурштын. Паклаў з боку горна молат, абцугі, выцер аб скураны фартух жылістыя, дужыя рукі і памахаў кулаком вялізнаму бураму мядзведзю, які налякаў князя.

Мядзведзь аблізнуў пысу доўгім ружовым языком, ткнуўся халодным кончыкам носа кавалю ў рукі і калені, пасунуўся ў куток на посцілку з травы і моху. Мінаў князя – ашчэрыў вялікія вострыя іклы, чырванню, бы жар у гарне, запаліў невялічкія вочкі.

-          Мір табе, смерд убогі, - вітаў каваля князь.

-          Заходзь до хаты, мілосцівы, ласкавы, - адказаў Бурштын. – Рута, - зычна крыкнуў у бок хаціны. – З мірам да нас люды.

Памылі ў дзежцы рукі, высушылі над агнём у горне, увайшлі ў хату, паселі ў покуце на шырокія, кляновыя лавы. Статная, блакітнавокая Рута паднесла князю карац хмельнага мёду, схіліла доўгавалосую, светлую галаву, ціха вымавіла:

-          Пакаштуй, госцю няжданы, нягаданы, будзь братам нам.

-          Да будзе так. Няхай не ведаюць смутку вочы ясныя твае, - стоячы, адным духам асушыў князь пітво, нахіліўся да ручніка, ацёр маладыя вусы, губы.

Закусвалі мачанкай з мяса дзікага вепра, гускаю з грыбкамі і перчыкам, пячонкаю з цыбуляю, часнаком і хрэнам, запівалі журавінавым квасам.

Шчыра плаціў князь, не шкадаваў ні срэбра, ні золата за хлеб і здор, што паклалі дружыннікі ў човен, шчыра смяяўся і гаманіў з кавалём. Але ў весялосць і радасць князевы неўпрыкмет упляталася журба, запалала князева сэрца маркотай-кручынай па маладой кавалёвай жонцы.

            Дужа рваў сам князь вясло, човен ляцеў бы страла, ажно хваля спявала. Падстаўляў насустрач ветру свае гарачыя грудзі, а думкі неслі яго да прыгажуні Руты, сонейкам у чыстым небе ўсміхаўся твар. І бы на светлую хвалю рачную цень ад чорнае хмары на небе клаўся на князева чало ўспамін пра грозны мядзвежы рык, калі міналі яны кавалёву кузню.

            Князевы воі за гэты час напаткалі другую вёсачку і сустрэлі гаспадара свайго шчырай просьбай не спяшацца з адплыццём да Берасця, на што ён з вялікай ахвотай згадзіўся.

            Напілася, наелася ўволю дружына, супакоілася і паснула. Пабудзіў чыста ўсіх на захадзе сонца грозны грукат перуновы. На табар звар’яцелым шарам наляцела навальніца. Попельна-шэрая хмара ішла на валынцаў тоўстым, змеепадобным слупом. Паперад яе ад зямлі да неба несліся віры “Чортавага вяселля”, цягнучы за сабою салому, лісце, галіны, стрэхі, платы, засцілалі свет божы пяском і пылам. У хмары раптам закружылася і адарвалася вяршыня, у імгненне яна ператварылася ў магутны грыб, пранізаны безліччу вогненных стрэлаў-маланняў. На калені пападалі князь і дружына, молячы літасці ў Перуна. І хмара-навала мінула табар, адно падняўшы да неба князеў човен, раструшчыла яго аб магутны на выспе дуб.

            Не спалася князю ні ў гэтую, ні ў наступную ноч. Як ні стараўся, як ні перамагаў ён сябе, прызываў у сведкі сваіх раскайванняў маўклівае зорнае неба, а Рута не ішла з душы. Не мог ён быць толькі братам ёй. Ён пакахаў яе, і молячы Бога, дараваць яму гэты цяжкі грэх, спяшаўся, ляцеў, бы на крылах хоць разок яшчэ глянуць на салодкія чары, на пагібель сваю.

            У закудзерках светлых аблокаў купалася поўня. Дрыготкае срэбнае святло залівала сцежку. Па ёй наперад князем плыў магутны цень нячутнай у небе савы. Цішэй гэтага ценю скрадаўся князь…

-          Ведала, сэрцам чула, што прыйдзеш, княжа, - пачуў з-пад крытага стажка-абарога спакойны голас Руты і ўздрыгнуў, і сэрца ягонае ўпала. – Чакала цябе, каб сказаць: не буду тваёю.

Уз’ярылася злобаю, узбурліла ад гэтых слоў князева кроў, але ён падужаў стрымаць сябе.

-          Адумайся, выбірай: закапцелая кузня ці княжацкія палаты, кавалёва служка ці лада мая, журавінавы квас ці вянгерскія віны, цынамонам і мікгдаламі цукраваныя?

-          Воля, княжа, даражэй за ўсё. Мы – палясяне. Над намі няма ўладароў, акрамя агню, вады, сонца і пушчаў.

-          Сілаю вазьму, адаб’ю, мячу ды пажару аддам гняздо ваша.

-          Астудзіся крыху, ачомайся. Многа нас, мы людзі лясныя. Мядведко!- панізіла Рута голас.

Узняўшыся на заднія ногі, з-за стажка выйшаў мядзведзь, спыніўся паміж князем і Рутаю, уздыбіў поўсць, але кланяўся ў ногі, вітаў князя, нібы прасіў не чапаць, з мірам пакінуць іх.

-          Ха-ха-ха, - знайшла кім лякаць, - павесялеў князь. У імгненне вока выхапіў з ножнаў кароткі свій меч і сустрэў ім звера ля ўласных грудзей, улавіў разам са стогнам са звярынае пашчы смярдзючае дыханне.

-          Мядведко, Мядведачко, - гладзіла смяртэльна параненага звера Рута, кудлачыла, падымала галаву, адкрывала шклянеючыя вочы. – За што ты яго? Мы першыя цябе не чапалі, - плакала.

-          Шкадуеш, плачаш. Ты мяне пашкадуй, сэрца рвецца з грудзей, ні спакою, ні сну не знаю.

-          Няма ў цябе сэрца. Адыдзі, дакраніся толькі. Не буду тваёю! – лёгкай ланню мільганула са двара Рута да рэчкі. І пачуў князь з таго боку цяжкі ўсплеск…

На тым часе на каваля, які трос венцяры сярод балота, наляцела лебядзіная пара. Птахі лапацелі крыламі, выгіналі шыі, шыпелі, цяжка ўзнімаліся на крыло, сядалі, зноў узляталі, кіруючы ў бок кавалёвага жытла. І зразумеў каваль, і пабег, не чуючы ног: лёгка і шпарка, і напаткаў ля стажка нерухомага Мядведку. Прыпаў да грудзей, прыслухаўся пільна, з надзеяй, і адчуў: ледзь-ледзь трымкае сэрца.

-          Рута! – крыкнуў у пачарнелую ноч. – Рута, бяда!

Не адгукнулася Рута. Заскочыў у хату,  уздуў лучынку на посвіці, у покуце, з-за жытнёвага з валошкамі снапа дастаў гаршочак нейкага варыва-напою гаючага, падбег да мядзведзя, уліў яму ў пашчу. Толькі пасля гэтага зноў пачаў шукаць-гукаць сваіх Руту з маленькаю дачкою – не знайоў. У маркоце сеў, бы аслупянеў ля мядзведзя. І варухнуўся, і адкрыў вочы мядзведзь, застагнаў цяжка, працяжна, кінуў галавою на стог-абарог. Скокнуў каваль пад дах – адно дачушку знайшоў.

Каго толькі мог, пагнаў князь Руту шукаць. Два дні шукалі, не знайшлі. А на трэці заўважылі воі ля свайго табара ў хвалі рачной набрынялую вадою, уздутую былую красу – Руту. Змахнуў князь слязу нават, укленчыў ля Руты моўчкі, у цяжкіх думах развітаўся з ёю. Загадаў везці дамоў, пахаваць з пашанай на высокай гары, на магіле насыпаць курган, а на версе пасадзіць дуб з сасною. Баючыся кавалёвай помсты, асудзіў яго на пакутлівы здзек: закаванага ў ланцугі пакінуў на тым дубе, дзе віхура раструшчыла князеў човен. Шукаў князь і дачку Бурштынаву, у хорам сабе хацеў дзіця ўзяць. Ды хіба знойдзе хто ў нашых пушчах мядзвежы бярлог улетку. Адшукалі яго толькі лебедзі-птахі. Павялі напрамкі Мядведку з малой на загрыўку да дуба. Уратавалі яны каваля…

Вось з тае пары  рэчка наша атрымала імя Руты – Рыты, яе невялічкі прыток, які забруіў акурат там, дзе бег мядзведзь – Рыткі, вёсачкі – Маларыты і Вялікарыты, тое месца, дзе стаяла кузня – Мядведкі. З тых часоў павёўся на зямлі нашай і род Бурштыноў, што дасюль беражэ і паданне, і песню-быліну.

                        По-над річкою, по-над Рытою

                        Сокіл лэбэду б’е.

                        В хвалю быструю, як слёзынка чыстую

                        Ала кров тэчэ.

                        А за тою хвалёю бэжыть дівчынка,

                        Білэ пір’е збырае,

                        Свою нэню гукае…

 

 

Прочитано 876 раз Последнее изменение Понедельник, 27 Ноябрь 2017 09:06
Другие материалы в этой категории: « Брестский район (краткая характеристика)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
Russian Belarusian
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы