Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

100.jpg

100_влксм.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis4-2014.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis1-2015.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis3-2014.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Пятница, 09 Ноябрь 2018 07:41

Бібліятэка вёскі Страдзеч

Оцените материал
(0 голосов)

Страдзечская сельская бібліятэка была адчынена ў цяжкім пасляваенным 1952 годзе. Будынак першай бібліятэкі знаходзіўся на вуліцы Шырокая. Першым бібліятэкарам стаў Рослік Уладзімір Іванавіч, жыхар вёскі Страдзеч, франтавік.

Першыя кнігі бібліятэка атрымала ў падарунак ад дырэктара школы Каровіна Рыгора Фаміча. Фонд быў небагаты, але людзі пайшлі ў гэтую установу, хто за кнігай, а хто і проста падзяліцца сваімі ўражаннямі аб пражытым дні.

Асаблівай павагай карысталася бібліятэка ў людзей, якія ваявалі на фронце, таму што сам Уладзімір Іванавіч Рослік ваяваў і маў шмат узнагарод.

Формы работы ў тыя часы былі рознымі – выставы навінак, агляды літаратуры, лекцыі, тэматычныя вечарыны, чытацкія канферэнцыі.

Перад бібліятэкай, якая абслугоўвала каля 200 чытачоў паўстала задача - даставіць кнігу ў кожную сялянскую сям’ю, прывабіць як мага больш чытачоў.

У 60-я гады ў бібліятэцы быў створаны бібліятэчны савет.Члены савета дапамагалі ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў, прапагандзе кніг. У гэтыя гады быў адрамантаваны будынак клуба. Сюды і перасяляецца сельская бібліятэка.

У сувязі з цэнтралізацыяй сеткі масавых бібліятэк, у 1978 годзе Страдзечская сельская бібліятэка ўвайшла ў склад Брэсцкай раённай цэнтралізованнай сістэмы, як структурнае падраздзяленне. Ей быў прысвоены парадкавы нумар 14.

У 1988 годзе бібліятэка атрымала новае памяшканне, цяпер яе плошча 130 м.кв., дзе знаходзіцца і да цяперашняга часу. Страдзечская сельская бібліятэка - сучасная ўстанова, аснашчаная камп’ютэрнай тэхнікай, інтэрнэтам, цэнтр культуры і папулярызацыі чытання ў вёсцы. Сюды з задавальненнем прыходзяць дарослыя і дзеці не толькі за кнігамі і перыёдыкай. У бібліятэцы адбываецца шмат мерапрыемстваў – вечарын, сустрэч з цікавамі людзьмі, мясцовымі пісьменнікамі.

З часу заснавання і да сенняшняга дня Страдзечская бібліятэка застаецца запатрабаванай.

 

 

Прочитано 85 раз
Другие материалы в этой категории: « РЕКА РИТА

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы