Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

100.jpg

100_влксм.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis1-2014.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis4-2014.jpgrukapis1-2013.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

_календарь_Вацлау.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Вторник, 28 Октябрь 2014 09:36

Іван Мельнічук (нар. ў 1939)

Оцените материал
(2 голосов)

Іван Міхайлавіч Мельнічук, паэт, пісьменнік, старшыня Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава, што ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводства (Польшча). У 1944 годзе, пасля вызвалення Прыбужжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бацька разам з вялікай сям’ёй, у якой нарадзіліся чатыры хлопчыкі і тры дзяўчынкі, пераехаў спачатку на Украіну, а затым – на Беларусь і пасяліўся на радзіме прадзедаў у вёсцы Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Тут і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.

У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе Іван Мельнічук стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газетай «Піянер Беларусі», і быў прэміраваны цэлым стосам кніг. Перамога акрыліла маладога аўтара, і ён з натхненнем узяўся за стварэнне новых вершаў.

За пятнаццаць кіламетраў дабіраўся ў Воўчынскую дзесяцігодку, а пасля яе заканчэння (1956) год адпрацаваў у Брэсцкай раённай машына-трактарнай станцыі. Затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, працягваў пісаць і друкавацца. Цікаўны розум, працаздольнасць, шырату душы Івана Мельнічука заўважылі і ацанілі яго аднакурснік Мікола Купрэеў, выкладчык Уладзімір Андрэевіч Калеснік, брэсцкі паэт Мікола Засім. У 1961 годзе, калі Іван Мельнічук вучыўся на чацвёртым курсе, яго запрасілі на працу ў брэсцкую раённую газету «Социалистический путь» («Заря над Бугом»). Так пачалася яго журналісцкая кар’ера.

Пасля заканчэння інстытута і службы ў Савецкай Арміі быў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці, затым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намеснікам начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама. Праца ў сур’ёзных арганізацыях не перашкаджала творчай дзейнасці, хоць свае вершы, адрасаваныя ў асноўным дзецям, Іван Міхайлавіч мала каму паказваў.

У 1982 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 – «Добрый лучик». У 2003 годзе выйшла чарговая кніга для дзяцей «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки – добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а нядаўна – «Чудеса в решете» і «Гасцінец» (абедзве 2014 г.). Піша пераважна на рускай мове. Вершы Івана Мельнічука адзначаюцца яркай вобразнасцю, даступнай дзіцячаму ўспрыманню, гукавой суладнасцю. Яны дапамагаюць дзецям пазнаць навакальны свет, яго хараство.

Зараз Іван Міхайлавіч працягвае сваю актыўную літаратурную і грамадскую дзейнасць, са снежня 2009 года з’яўляецца старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член рэдкалегіі літаратурнага альманаха “Жырандоля”.

Да 75-годдзя пісьменніка ў Брэсцкай гарадской дзiцячай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбыўся яго творчы вечар “Чалавек, які разбудзіў сонца”.

 Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Таццяна Іванаўна Васілюк, бібліёграф

Творы І. М. Мельнічука

  1. Чудеса в решете : весёлые детские стихи и сказки / Иван Мельничук. Брест : Брестская типография, 2014. 115с.
  2. Гасцінец : вершы, байкі, гумарэскі / Іван Мельнічук. Брэст : Альтернатива, 2014.с.
  3. Хлеб насущный : (стихи, юмор) / Иван Мельничук. Брест : Брестская типография, 2009. 119с.
  4. Сказки – добрые подсказки : миниатюры, сказки, детские изречения : для дошк. и мл. шк. возраста / Иван Мельничук. Брест : Альтернатива. 2007.с. : ил.
  5. Сказки – добрые подсказки : миниатюры, сказки, детские изречения : для дошк. и мл. шк. возраста / Иван Мельничук. Брест : Академия. 2006.с. : ил.
  6. Как муравьишка Ишка себя наказал : сказки, стишки, потешки / Иван Мельничук. Брест : С. Лавров, 2003. 110 с.
  7. Добрый лучик : стихи и загадки : для детей / Иван Мельничук ; худож. Н. Сустова. Минск : Юнацтва, 1997.с. : ил.
  8. Сами диво сотворим : стихи : [для дошк. возраста] / Иван Мельничук ; худож. Л. Вареца ; ред. В. Каризна. Минск : Юнацтва, 1990. 30 с. : ил.
  9. Кто разбудил солнце : стихи : для дошк. возраста / Иван Мельничук ; худ. Т. Соловьёва. Брест : Юнацтва, 1982. 28с. : ил.
  10. Моё детство ; «Никто сказать не может…» ; «Тепла ждём от солнца…» ; Друзьям ; «Чтобы души людей…» ; «Где ветры, что чуб мой…» ; «Печалимся порой…» : [стихи] / Иван Мельничук // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў : № 2. Мінск : Кнiгазбор, 2009. С. 30–33.

 Аб жыцці і творчасці І. М. Мельнічука

  1. Іван Мельнічук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. Анатоль Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 50–52.
  2. Филатов, Л. Талант любви и доброты / Л. Филатов, В. Жукович, З. Мельникова // Мельничук, И. Сказки – добрые подсказки : миниатюры, сказки, детские изречения : для дошк. и мл. шк. возраста / И. Мельничук. Брест : Академия. 2006. С. 3–4.
  3. Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 160–162.
  4. Масленікава, К. Колькі жывеш – радуйся! : [пра творчы вечар паэта І.Мельнічука ў Брэсцкай дзіцячай бібліятэцы імя. А. С. Пушкіна] / Крысціна Масленікава // Брестский вестник. 2014. 2 окт. (№ 40). С. 17.
  5. Капуза,Ю. Чалавек, які разбудзіў сонца : [пра творчы вечар паэта І.Мельнічука ў Брэсцкай дзіцячай бібліятэцы імя. А. С. Пушкіна] / Юлія Капуза // Заря. 2014.сент. С. 18.
  6. Сянкевіч, М. Вядомаму берасцейскаму пісьменніку Івану Мельнічуку – 75 / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2014.верас.
  7. Янкевіч, С. Мы ёсць! : пісьменніцкія вынікі і далягляды / С. Янкевіч // Брестский курьер. 2013.марта.
  8. Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // ЛіМ. 2009. 16 кастр. С. 14.
  9. Філатаў,А. З дабром па жыцці : Івану Мельнічуку – 70! / Алесь Філатаў // Народная трыбуна. 2009. 26верас. С.4.
  10. Филатов, Л. Удивлять и радовать : [к 70-летию поэта И.Мельничука] / Леонид Филатов // Заря. 2009.сент. С. 5.
  11. Александров, Н. Зрелость сентября : к 70-летию поэта Ивана Мельничука / Николай Александров // Брестский курьер. 2009.сент. (№ 37). С. 10.
  12. Потолков, Ю. Уведи меня, строка… : [о творчестве поэта И.Мельничука] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2007. 20дек. С.4.
  13. Філатаў, А. Пачуцці добрыя… / Алесь Філатаў // Заря над Бугом (Брест). 2004.сент.
  14. Селех, Л. Добрый лучик : в середине сентября брестский поэт Иван Мельничук отметит свой 65-летний юбилей / Л. Селех // Брестская газета. 2004.сент. С. 13.
Прочитано 2380 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы