Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

100.jpg

100_влксм.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis2-2015.JPGrukapis2-2013.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2015.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Четверг, 18 Апрель 2013 09:36

Ціна Хутаранка (Валянціна Карпеш-Пячко)

Оцените материал
(8 голосов)

Ціна Хутаранка (Вялянціна Карпеш-Пячко) нарадзілася 14 чэрвеня 1953 года на хутары Клімавічы, які размяшчаўся недалека ад вёскі Чэрні Брэсцкага раёна. 

Бацька – Пячко Фёдар Кліменцьевіч, удзельнік трох войнаў, усе жыцце добрасумленна працаваў ў саўгасе “Маладая гвардыя”, маці – Пячко (Ботух) Марыя Емельянаўна была настаўніцай Чэрнінскай васьмігадовай школы. 

Пасля пераезда з хутара ў вёску Чэрні маленькая Валя пайшла тут ў першы клас школы, якую скончыла ў 1968 гаду. Сярэднюю адукацыю яна атрымала ў СШ №6 горада Брэста. Атрымаўшы атэстат, дзяўчына пачала працаваць бібліятэкарам у Чэрнінскай прыклубнай бібліятэцы. 

У 1974-1977 гадах Валянціна вучыцца на фізіка-матэматычным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, але па стану здароў’я не змагла працягваць вучобу. 

У пару юнацтва, з першым каханнем да Валянціны прыйшлі першыя вершаваныя радкі. Некаторыя з іх друкаваліся на старанках раённай газеты “Зара над Бугам”. Пасля паездкі ў 1973 гаду ў Рыгу, дзе дзяўчына ўбачыла, як латышы шануюць і паважаюць сваю мову, культуру, гістарычную спадчыну значная колькасць вершаў была прысвечана роднай Бацькаўшчыне – Беларусі. 

Лёс Вялянціны Карпеш-Пячко нельга назваць легкім, её давялося паспытаць жыццевыя цяжкасці і турботы, гадаваць і дапамагаць дзяцеям. Але ўсе назіранні, турботы і выпрабаванні лесу Валянціне дапамагалі пераадольваць вершы, паэмы і балады, якіх у аўтаркі сабралася шмат, і якія, пакуль што бачаць свет у выглядзе самавыдата.

У апошні час Валянціна працуе пад псеўданімам “Ціна Хутаранка”.  

 ВЕРШЫ ЦІНЫ ХУТАРАНКІ

…   Я   не прафесiянальны   паэт цi   пiсьменнiк, а так - самародак…
Таму   думаю: што   тое, што я   ствараю   таксама
заслугоÿвае ÿвагi. Бо гэта   што   нi   на   ёсць – народная   творчасць.  
Гэта   думкii   мары   самога   народа, якiя, часам,   i   не   падабаюцца
«высокаму»   свету   за   сваю   шчырую   прамалiнейнасць,  
а   таму   заÿжды   ÿ   апале…

                                                                               17.01.2013г                                                                                 

                                                              

 - О, Лiтва! Айчызна мая! – пiсаў Адам Мiцкевiч пра Навагрудчыну ў 19 стагоддзi.
 …Пад старажытнай Лiтвою былi землi ад Гароднi да Навагрудка i ад Вiльнi да Палесся.
 Гэтыя землi называлiся Лiтоўскай Руссю. Яны сталi ядром вялiзарнай дзяржавы - 
 Вялiкага княства Лiтоўскага. Жмуддзю або Жамойцтвам называлiся землi прыбалтаў, 
 а iх народ жмудзiнамi.Пасля заваё ўвання Жамойцтва i зямель Чырвонай Русi князямi ВкЛ, 
 дзяржава стала называцца «Вялiкiм княствам Лiто ўскiм, Рускiм i Жамойцкiм».   

                                                         Канстанцiн Тарасаў «Памяць аб легендах

 ------ Не магу
Не пiсаць аб Радзiме,
Гэта тэма
Хвалюе мяне.
Мiнулае мiлай
Айчыны,
Зусiм белыя
Плямы яе.

Не магу
Не пiсаць
Аб Радзiме,
Думкi cамi iдуць
У галаву,
На мове забытых
Лiтвiнаў,
Калi магутнай
Была Беларусь.

18 .12. 2006г.

АБ БЕЛАРУСI

 Хiба ёсць яшчэ дзе
У свеце
Другая такая краiна?
Дзе гаспадарыць
Сонца i вецер,
Дзе шчасце нiколi
Не згiне.

 Хiба ёсць яшчэ
Другi Край
Дзе людзi ўсе
Сябры?
Дзе - месяц каляды,
Бы казачны рай.
Дзе бывае год Новы
I год Новы Стары?

 Дзе Хрыстос нарадзi ўся
Двойчы,
Дзе святы -
Аж да вясны,
Дзе Паска святкуецца
Тройчы,
Дзе Хрыстос, Маiсей,
Магамет i Будда - сябры!

 Дзе яшчэ ёсць
Такая краiна,
Дзе на тварах усмешкi
Жывуць?
Дзе палае ў вачах
«Сябрына»,
Дзе за рукi ўзя ўшыся
Людзi iдуць?...

3. 12. 2010 г.

 МАЯ МАЛЕНЬКАЯ РАДЗIМА

                                  Чэрні значацца на адной з гістарычных карт музея Польшы ад 17-19 верасня 1794г.

                                                                                            Сведкі з кнігі Л.М. Несцярчука пра Касцюшку

О! МОЙ РОДНОЙ И БЛИЗКИЙ УГОЛОК!
ДЕДАМИ НАШИМИ ВЗРАЩЁННЫЙ...
ТУТ ДУШИ МОЕЙ КОМОК,
РОМАШКОЙ И ВОЛОШКОЙ ОЗДОБЛЁННЫЙ.

 

[spoiler title="ПАВЕР’Е ПРА ЧЭРНI"]

 Гicтарычная балада

           Штацкаму саветнiку Штэру Аляксею Пятровiчу, якi памёр у 1901 годзе, i бы ў пахаваны ля царквы ў Чэрнях…

           Матулi i бацьку маiм прысвячаецца…

 1 

------ Мiж Бярэсцем сiвым
I БАРАМI,
Спакон веку сiвая,
Бы дым,
Жыла вёска
З царквой i панамi,
З прывычным
Укладам зямным.

Па адным з падання ў
Былой да ўнiзны
У лясах тут чарнiц
Было многа,
Па другiм -
Тут стая ў манастыр
З «чарнiцамi» -
Дзевамi Бога.

Было тое так,
Цi не -
Час гэту спрэчку
Рассудзiць,
Але ж месца назвалi
ЧЭРНI,
На жытку асе ўшыя
Людзi.

2

Болей сотнi гадо ў
Назад.
Маёнтак стая ў тут
Заможны.
Ля яго бы ў разбiты
Парк,
Куды на шпацыр
Хадзiлi вяльможы.

Абапал сцежак - вербы,
Бы тын...
Прыгажосць там была
Незямная…
Плы ў у весну
Бэзавы дым, -
У кавалачаку
Панскага раю.

У тым парку
Азерца было.
Ад лiлей - там мiгцела
У вачах,
Гарлачыка ў беллю
Цвiло,
I плаваў лебедзь –
Паважны птах.

Агнi начамi гарэлi
Для райскага хараства,
Звiнелi панам мiнiстрэлi
У Купальскую ноч
Ля кастра.

Алея з лiп
У парку была,
Сцяною раслi прыгажунi,
Цягнулася - аж да сяла,
Да царквы былi панскiя
Гулi.

Тут жыў генерал у адстаўцы,
Штэр -
Мясцовы багаты магнат.
Азалацеў ён,
Разжыўся без мер,
Але не з зямлi,
Не саломаю хат.

У сяле ён промысел меў -
Цагляныя два заводы.
Мужыкам залатымi
Плацiў,
Для iх жа вялiкай
Спадобы.

Цэгла iшла
На Бярэсце,
Крэпасць, фарты
Ды падземныя пераходы.
Да гэтай пары,
У вялiкай чэсцi.
Гэта гонар i слава
Нашых народаў!

Пабудовы сiвыя
Яшчэ жывуць…
Часам параненыя,
Цi калекi,
Бо цэглу стварала
Мноства рук,
Каб жыла яна ў сценах
Навекi.

Праз балота «ЛАСКI»
Насып вяла.
Па ёй цягнулiся
Ваганеткi,
На конях чырвоную везлi
З сяла
На будоўлi па рэйкавай
Ветцы.

3

Аднойчы, у жнiва
Згарэла сяло.
Датла,
Да адзiнае хаты.
Барвовую жудасць
Раздуў да нябёс
Вятрыла,
Злым д’яблам узняты.

I на царкву
Пераскочыў агонь,
Не мiну ў ён
Мясцовай святынi.
Зiхацела ў агнi
Купалоў сiвых скронь,
Цяклi абразы
Слязьмi cмалянымi. 

Царкву адбудоўвалi
Усёй грамадой.
Аддавалi ўсё,
Што меў кожны -
Каб толькi святыня
Паднялася ў строй,
I радаваў звон яе
Срэбна - трывожны.

Штэр таксама
Унёс лепту сваю,
У святую,
Агульную справу.
Пайшла цэгла яго
На царкву,
I агароджа
Выйшла на славу.

А як памёр ён -
Зямлi гаспадар,
(Мы ж усе -
Смяротныя людзi ),
То ля царквы
Пахавалi ў дар
За квецень сяла
I акругi.

Змуравалi ШТЭРУ
Цагляны склеп,
Помнiк над iм
Змайстравалi.
Стаяў ён тут,
Мiж каштанаў i лiп,
I дрэвы навiны
Шапталi. 

4

Але ж бяда iдзе
Не адна.
За сабой цягне
Горкае гора…
З нашчадкаў у ШТЭРА
Была дачка,
Ды зяць,
Як пагiбель з - за мора.

У жыццi рэдка бывае так,
Што зяць –
Гаспадар руплiвы.
«Прымак -
Ён i ў багатых прымак!»
Яго мэта - пражыць!
А не ствараць клапатлiва.

Штэраў прайдоха
Любiў асалоду,
Вiно, коней,
Рулетку ды карты…
Аднойчы маёнтак прайграў
Ды заводы,
I паляцела ўсё з ветрам,
Бы нiчога не варта. 

Чыно ўнiкi хмараю,
Бы каршуны,
Наляцелi,
Аж сонца прапала.
Скрыпелi пер’ем
Аж да начы.
Апiсалi маёнтак
З даху i да падвала.

На кавалкi разбiлi
Увесь парк
I выставiлi на таргi.
Купляў той,
Хто не быў жабрак,
Нават з-за Буга
Купцы тут былi.

Шумеў доўга аўкцыён,
Распрадажа вялася актыўна.
Малаток бiў i бiў
У гонг,
I чуўся Штэру
У цемры магiльнай.

Астатнюю, панскую,
Усю зямлю
Мiж сялянамi падзялiлi.
«Надзельнай», -
Звалi Чэрнiнцы тую раллю,
I Бога за гэта
Хвалiлi.

Але ж зноў
Навалай бяда,
Чорнаю хмарай
Бясконцай.
Пачалася «тая»
Вайна,
I маёнтак спалаў
Бы, на захадзе, сонца.

Ён згарэў
Дашчэнту, увесь...
Доўга вецер
Свiстаў папялiшчам.
Застаўся склеп
Пад вуголлем дзесь,
Ды садок
З белым дымам вiшняў.

Так ШТЭРАЎ
Маёнтак прапаў,
I знiклi яго заводы.
Толькi парк прыгажосцю
Буяў,
Ды засталася алея
Нагодай.

Сяло ганарылася
Гэтай красой.
Сюды хадзiлi на шпацыр,
Спатканнi,
Тут дзецi
Звiнелi гурбой,
Смяялася моладзь
Да рання.

А як спявалi тут
Салаўi!
Калi бэз
Вакол зацвiтаў.
Сяло патанала
У майскай любвi,
Звiнела песнямi
Шлюбных спраў. 

А ўлетку -
Зноў лiпы цвiлi,
Мядовы пах
Расплываўся далёка.
Снавалi пчолы там
I шмялi,
Ззяла радасцю
Кожнае вока.

5

Яшчэ пры калгасе
Жы ў ШТЭРА Ў парк.
Здзi ўля ў наезджых
Цуда - парадкам.
Любiлi Чэрнiнцы
Яго так,
I бераглi
Для сваiх нашчадка ў.

Як вада, бяжыць час,
Нясе новыя змены.
Наехалi ўсходнiкi
У са ўгас,
Тады i засвiсталi
Над паркам сякеры.

Чужынцам было
Не шкада
Прыгажосцi сяла
Рукатворнай.
Чужынец -
Ён, як гнiлая вада -
Усё бульдозерам!
Ды з карэннем у прорву.

Падалi вербы
З размаху на дол,
Крычалi галлём :
«ПАШКАДУЙЦЕ!»
А з iмi знiк бэз
I спе ў сала ўё ў,
Усё пахавалi
У тванiстым грунце 

Пустэча цяпер
Замест парку вакол.
Толькi вецер
Вые па - во ўчы.
Завалены смеццем
Азерца i дол,
Замест кветак
Буяе бур’ян асочы.

Але ж АЛЕЯ яшчэ
Жыве!
Як калiсьцi,
Звiнiць ланцугом.
Бывае з ветрам
Гамонку вядзе.
Пра тое, што сумна,
Што б’е яе гром.

З жалю часам
Песнi пяе,
I цяжка так
Уздыхае,
Пра чысцюткую сцежку
Споведзь вядзе,
I што сякера зно ў
Пагражае.

Што завалена
Смеццем яна,
Ломам
I рознай паперай.
Просiць ратунку,
Аховы ў сяла,
Каб не знiкла
У добрае вера.

З хараством нельга
Вось так!
АЛЕЯ ж знiкне,
Загiне!
Хай жа жывуць
Яе лiпы ў вяках!
Сведкамi Чэрня ў
Былiнных.

6

Разгулам д’ябла
Можна назваць,
Шабасам розных
Пачвара ў
Той жудасцi по ўны
Чарнюткi час,
Калi царкву
У сяле разбуралi.

Матор рыча ў,
Задыхаўся i соп,
Зарыва ўся па нос
У зямлiцу.
Блiшчаў на сонцы
Сталёвы дрот,
За шыю,
Здавi ўшы званiцу.

Дра ўляная доўга
Трымала верх,
Не здавалася,
Думала выжыць,
Але ж затрашчала,
Бы кашулiн ка ўнер,
Упала, бы галава
З крыжам.

Стаялi з вiламi
Тут жанкi :
- Не дадзiм!
Царкву рушыць…
Святыню ж бурылi -
Нявернiкi
З пустэчай,
З затменнем у душах.

Бярвеннi,
Рэшткi царквы
Звезлi,
Звалiлi ў калгас,
Тапiлi лазню
I ўсе катлы -
То бы ў жудасцi
По ўны час.

Начамi знiшчалi
Ля сёла ў крыжы,
Што бераглi
Ад нячыстае сiлы.
Бы лютыя ворагi
З – за мяжы,
Ля царквы
Зруйнавалi магiлы.

Толькi ШТЭРА Ў помнiк
Заста ўся адзiн.
Сярод бэзу,
Зусiм непрыкметны.
А мо, не хапiла моцы,
Цi ciл,
Каб звергнуць магната
Са свету?

Знiк ён
У час перамен,
Калi задыхалi
На ўсю грудзi.
Царква зно ў
Уставала з руiн…
Ад до ўгага сну
Абуджалiся людзi.

Як мурашы,
Працаваў тут люд.
Яго праца,
Песняй звiнела.
З пяццю купаламi
За колькi год
Паўстала царква,
Бы каралева.

Блакiт купалоў,
Бы блакiтны снег,
Бачны ўciм здалёку.
Малiнавы звон
Навокал плыве
I радуе сэрцы
Зноўку.

Але ж, усiмi
Забыты ШТЭР.
ЁН жа гiсторыя
ЧЭРНЯЎ!
Сяло зiхацела пры iм
Бы цяпер -
Цвiлi ўсе дарогi
У вербах.

Помнiк павiнен
Падняцца над iм!
Каб ШТЭР бачыў
Сваё сяло.
«Вечную памяць»
Cпявалi ж, бы гiмн,
Калi ўсiм людам
Хавалi яго. 

Зараз ЧЭРНI -
На гандлёвым шляху.
Днём i ноччу -
Тут машын караваны.
З Eўропы ў Расiю
I назад вязуць
Яны сотнямi тонаў
Тавары.

Сяло кiпiць цяпер
Новым жыццём:
Дзе балоты былi,
З купiнамi,
Там нiва брынiць
Цяжкiм каласом,
Там малочныя рэкi
З кiсельнымi берагамi.

Калiсь у сяле было
Хат пяцьдзесят,
А зараз вулiц тут -
Незлiчона!
Сярод бяроз –
Беланогiх дзяўчат,
Стаiць культуры палац
Ды ўзнiмаецца школа.

Звiнiць смехам
Дзiцячы сад.
Бы мурашкi снуюць
Там дзецi.
То будучых ЧЭРНЯЎ
Атрад,
Iх героi -
Колi, Янкi i Пецi.

На садковым двары
Казкi жывуць
У дамочках, грыбках
I арэлях.
То замёр фантазii цуд
У пачварных,
Цуда - стварэннях.

А вось з вiтражамi -
Шыко ўны дом,
Дзе ноты рэхам
Лятаюць.
Тут Мансарад ды Моцартаў,
Павароццi тут
Нараджаюць.

У два паверхi
Будынак узрос,
Бы белая птушка
Прысела,
Сярод прыгажунь
Беланогiх бяроз,
Клумбаў
Ды квеценi белай.

Прасторныя класы
У iм,
Залы, кампьютэры,
Бiблiятэка.
Ёсць старажытнасцi нашай
Музей.
Там выхоўваюць будучага
Чалавека.

Пульсуе пошта,
Ашчадны банк,
Медклiнiка i аптэка,
Гандлёвы цэнтр
I рэстаран -
Усё для вяскоўца
З нашага века...

А якi культуры палац!
З глядзельнаю залай
Ды кнiгатэкай.
З гурткамi рознымi,
Ёсць там i загс,
Побач гучная
Дыскатэка.

З памерлых зноўку
Уваскрэсла царква!
Звiнiць хвалямi
Меднага звону.
Плыве малiна яго,
Бы рака,
Праслаўляе сяло
Малiтоўна.

Стаiць помнiк
У цэнтры сяла
У вайну загiнуўшым
Абаронцам.
Вяскоўцы помняць
Палеглых салдат
За Айчыны
Свабоднае сонца.

На магiле кветкi за ўжды.
Нiкнуць сцягi ў жалобе.
Тут клянуцца
У вернай любвi,
Прысягаюц на ратны
Подзвiг.

8

Цяпер ЧЭРНI -
Аграр – гарадок!
Шматпавярхо ўкi,
Катэджы тут, лiхтары.
Клумбы, газоны
Паабапал дарог,
Радуюць вока
Сяляна ў двары. 

Вясною сяло
Апранае ўбор
Белай квеценi,
Бы нявеста.
Зiхацiць хараство,
Бы вясёлкi касцёр
I сала ўiная льецца
Песня.

 У дзве тысячы трэцiм
Бы ў конкурс - агляд
Па прыгажосцi
I дабрабыце.
На ўсю БЕЛАРУСЬ
Першы дадзены знак
У безлiчным алфавiце.

 Разплылося сяло
За Барок…
Многа сёння тут вулiц…
Але ж назвы чужыя -
Знарок?
Цi пра героя ў сваiх
Не чулi?

 

У назвах годны
Продкi застацца,
Хто жыццi адда ў
За АЙЧЫНУ,
Хто праславi ў сяло
Працай,
Прадзеда ў
Ды РАДЗIМУ.

 9

 О! Каб усталi дзяды
Са ШТЭРАМ!
Каб убачылi гэта сяло!
Не пазналi б яго,
Не паверылi б -
Бы ў Рай на зямлi
Завяло…

 Адляталi бы знiчкамi
У неба,
Бусламi бы там
Вiравалi…
I славiлi б рукi
З хлебам,
Што родны куток
Сатваралi.

 ДЗЯДЫ!
Даруйце промахi нашы.
Мы помнiм i любiм Вас!
Шануем бы зрэнку
Спадчыну Вашу,
На якой i ўзыйшо ў
Наш час.

 Чэсць i павага
Стваральнiкам ЧЭРНЯЎ!
Хай жыве
Працавiты тут люд!
Хай цвiце - расцвiтае
П а в е р ‘ е
Пра родны,
Бэзавы к у т !

18 снежня 2006г

 

…Iмя i iмя па бацьку ШТЭРА i яго дзяржа ўная пасада вынайдзены ў Гродненскiм архiве выхадцам з Чэрня ў - Антанюком Iванам Iгнатавiчам.
Балада напiсана па ўспамiнах бацькi - Пячко Фёдара Клiменцьевiча i матулi – Пячко (Ботух) Марыi Емяльяна ўны, бацька якой працава ў на Штэравых цагляных заводах, зарабляючы залатыя чырвонцы на будучы шлюб.
У сяле ёсць яшчэ нашчадкi сялян, якiя, як i Ботух Емяльян, працавалi ў Штэра. Гэтыя людзi могуць дадаць свае асабiстыя звесткi аб мiнулым…
Магiла Аляксея Пятровiча зусiм была зруйнавана пры буда ўнiцтве новай царквы ў «Перабудову».
Яна павiнна ўваскрэснуць з памерлых, бо ШТЭР - гэта гiсторыя нашых ЧЭРНЯ Ў…

 

БЫЛIНА ПРА ЧЭРНIНСКI ДУБ

1

На Вялюньскiм шляху,
За ЧЭРНЯМI,
На ўскрайку вясковых
Палетка ў,
Дуб магутны
Прарос каранямi,
Былога далёкага
Сведка.

 Стаiць ён адзiн
У самоце,
Наставi ўшы ў бокi
Галiны.
Прысядае на iх
Вольны вецер,
Пашушукацца з iм
На хвiлiну.

 Тады ажывае
Старэча,
Шапацiць
Пасiвелым лiсцём,
Аб мiнулым
Галiнамi крэхча,
Успамiнае
Дзяцiнства сваё.

2

Тут калiсьцi
Вялiкi бы ў гай,
I расло дубо ў такiх -
Мноства!
А iх пад корань:
- «Камар iх бадай!», -
На паркеты
Ды мэблю вяльможству.

 Не стала дубравы,
Але мясцiна,
Дзе рос
Наш кволы дубок
У народзе клiкалася
«ДУБIНАЙ»,
Цяпер заста ўся
Адзiн хутарок.

 Iшлi гады.
Неслi з сабой перамены.
Наш дуб забуя ў
I ўзрос.
За зямлю
Зачапi ўся карэннем
На развiлцы
Ля любых бяроз.

 Ён стаiць, не хiснецца,
Бы волат,
Наляцi-ка тут бура лiхая,
Як з «ПАГОНI» ваяр
У золак,
На ахове
Радзiмага краю.

3

 Што тут толькi дубок
Не бачы ў!?
О! Колькi навала ў
Ён перажы ў!
Помнiць шведа,
Як з Балтыкi крочы ў
I француза,
Што хмараю плы ў.

Бачы ў
Кайзера ўца ў нашэсце,
I як беглi вяско ўцы
На ўсход.
Кiнуты былi сядзiбы,
Бярэсце…
У бежанцы ж гналi
Прымусна народ.

4

 Дубе!
Мо вiдзен табе бы ў
Касцёр у Варшаве,
Што ў гонар Лышчынскага
Запалiлi?
Бога ж смела
Казiмеж зняславi ў,
Ад рук iнквiзiтара ў там
I загiну ў.

 Старэча!
Мо чу ў ты такiя весцi?
Мо бачы ў
Са свайго росту?
Як па тракту
На наша Бярэсце
Везлi да старца
Гальшанскую Софью.

 Нявесце ўсяго -
Шаснаццаць,
А Ягайлу -
Семдзесят тры,
Але лёс ёй -
Каранавацца
I ад старца
Радзiць сыны.

 Мо ты бачы ў
Францыска Скарыну?
Як ён еха ў
За ведамi ў Прагу?
Як явi ў сваю
Першую кнiгу,
Зарадзi ўшы
Друкарскую справу?

 Цi мо, паблiзу
Вале ўскую ўгледзеў?
Мо з БАНАПАРТАМ
Яна праязджала?
Спачывала
У разгалiстай ценi
I сардэчна яго тут
Кахала.

5

 Можа тут,
На карэннях тваiх
КАСЦЮШКА юнак
Мiлава ўся?
Сыпа ў жменяй
Духмяны твой лiст
I дзя ўчыне
У любвi спавяда ўся?

 Побач конi
Cтрыглi вушамi,
Звiнелi аброццю
I грызлi траву.
Маладыя ж
Пад дубам стаялi
I пяшчотна шапталi:
« Л ю б л ю …»

 Але ж беднасць -
Усяму прычына.
Па ўстала памiж,
Бы свiнец.
Не дазволi ў
Бацька дзя ўчыне
З Андрэем
Iсцi пад вянец.

 Дубе! Мо ты помнiш
Касцюшкi па ўстанне?
Як змага ўся за волю
Наш люд?
За чэсць i павагу,
Жыцця працвiтанне,
Каб вольная нiва
Буяла ўсюд.

 Мо тут Тадэвуш
У ранах ляжаў?
У цяньку,
На тваiх карэннях?...
Кажуць, што спiць
Пад табой генерал...
Па людзях жа ходзiць
Павер’е.

 Няда ўна крыж
Паста ўлен яму,
Безыменнаму
Ваяру з былога.
Дуб у гонар
Схiлi ў галаву
I ў варце
Засты ў ганаровай.

6

 Што ты, Дубе,
Прыпомнiш цяпер?
Што ты скажаш,
Старац, нашага Краю?
Твае ўспамiны –
Святы элiксiр,
Што самапавагу ў нас
Абуджае.

 У адказ кiвае
Дужым галлём,
Крэхча пра цяжкiя
Раны.
Пра чорныя хмары
Фашысцкiх крыжоў,
Пра асколкi i кулi,
Што ў целе застралi.

 Пра гэту вайну
Споведзь вядзе:
Як крэпасць жыла
I страляла,
I што сувязь «лясная»
Была ў дупле,
I, як школа з пастрункам
У ЧЭРНЯХ спалала.

 Як ён бачы ў
У агнi Селяхi,
Што напаследак
Фашысты спалiлi.
Падня ўся агонь
На ўвесь небасхiл,
Слёзы i роспач,
Палеглых магiлы.

 Пра калючае «гета»
Вядзе свой сказ,
Пра расстрэлы
На Броннай гары,
I як Перамога
Прыйшла да нас,
Квiтнела радасцю
У кожным двары.

7

Вецер прысе ў на галiны,
Ста ў аглядаць увесь дол,
Зашапта ў свае дубу навiны,
I той на хвiлiну
Замо ўк.

 Але ж
Страпяну ўся старэча,
Уздыхну ў
I cкардзiцца ста ў
На звалi ўшаеся
Бязмежжа,
Пасля чаго
Ён сiротства спазна ў:

 - Што асушылi балоты –
Не дрэнна…
Прагналi ж нячысцiка ў
Вон!
Цяпер палеткi кругом –
Нi дрэва,
I я адзiн...
На ўвесь небасклон...

8

Вось так стаiць
Наш волат у полi
I ўсё шумiць,
Споведзь вядзе:
Пра былое,
Пра ўсё, што помнiць,
I марыць пра гонар
Што ў людзях узыйдзе.

 Хоча, каб гонар квiтне ў,
Як шыпшына,
За АЙЧЫНУ!
За наш любы Край!
Хай жа жыве
Гэты помнiк Лiтвiна ў,
Палачанскiх рыцара ў
Хай!

1 снежня 2006г.

----- Люблю кармiцельку
Зямлю,
Як сваю другую
Мацi,
Як бацькам узнятую
Раллю,
Са снапамi ў сенажацi...

28. 08. 2011 г.

 

ДЗВЕ ТАПОЛI

 Балада

 ------ На ўскрайку ЧЭРНЯ Ў
У полi,
Ля боку вясковай
Дарогi
Растуць дзве сястры
Таполi
Сiвым адгалоскам
Былога.

 Колькi iм? -
Не вядома!
I хто iх тут пасадзіў?
Хай жа жыве!
Гэта слова
Пра вялiкую вернасць
Любвi…

 …Кахаў хлопец
Дзяўчыну,
У шлюб з ёю марыў
Уступiць…
Ды бацька ўсяму
Прычына:
« З галадранкай -
Не будзеш жыць!»

 I павезлi яго ў сваты
Зусiм у другi бок,
Ажанiлi хлапца
На багатай,
На зямлi,
Што прыдалi кусок.

 Але ж сэрца яго
Стагнала
Па каханай дзя ўчыне
Той.
Пасадзi ў
На зямлi прыданай
Дзве таполi
У памяць аб ёй.

 Час сваю справу
Робiць:
Да ўно ўжо нiкога
Няма.
Сонца за месяцам
Ходзiць.
За летам бывае
Зiма.

 Цяпер ля дарогi
Таполi.
Падужэлi,
Ураслi ў раллю,
Хмары падперлi
Да столi,
I адтуль
Аглядаюць зямлю.

 Шапацяць абедзве
Лiствою,
Скрыпяць
Заскарузлым галлём,
Успамiнаюць
Юнацтва чужое.
Што кахалася тут
Тайком.

 Як жанаты юнак
З тугою
Каханую тут чакаў.
Яна ж прыбягала
Мяжою
Сярод росных,
Высокiх траў.

 Шчаслiвыя сэрцы
Спявалi
Аб бясконцай
I вечнай любвi.
Iм зоры ў небе
Мiргалi
I паддаквалi ўсе
Салаўi...

 Прайшла сотня гадоў,
Цi болей,
Няма нiкога
Даўно ў жывых.
Растуць толькi
Дзве Таполi,
Як два прывiды
Тых маладых.

3 мая 2007г.

 

… У народных звычаях са старада ўнiх часо ў дух «Казы» сiмвалiзава ў пладавiтасць i ўраджайнасць зямлi, якая замiрала на зiму i ўваскрасала вясной для ся ўбы новага ўраджаю.
Таму калядо ўшчыкi вадзiлi «Казу» за сабою ў час Каляд. Паказвалi з ёю прадста ўленне, дзе спачатку «Каза» скача, а потым падае i памiрае, а пасля праспяваных над ёю песень, ажывае i зно ў пачыннае скакаць i спяваць сваю песню:
-----Дзе «Каза» ходзiць,
Там жыта родзiць.
А дзе «Каза» не гуляе,
Там жыта палягае…

 

КЛIМАВIЧАМ

Б а л а д а

 Прысвячаецца бацьку i дзядам

 1

------ Цяпер дарога вядзе
У раздолле...
Уздоуж вербы,
Аж да зямлi.
А калiсьцi...
Тут бацька з дзядамi
Па полi
Высокiя травы
Касiць iшлi.

 Тады дарога
Вяла ў вёску,
Дзе хлебаробы
Заможна жылi.
Там было ўсё
Па - сяброўску.
Трымаўся напрамак
Да Клiмавiч.

 Спявалi жанкi
I дзяўчаты,
Напевы лiлiся
Здалёк...
Мужыкi касiлi
Заўзята,
Трава клалася
У валок.

 Трапятаў у блакiце
Высока
Кропкаю - любы
Спявак.
Шапацелi глуха
Чароты,
Каса бацькi скакала
У такт.

2

 Малады,
Хударлявы салдат…
Ён нядаўна толькi
З вайны,
Дзе стралянiна
I грукат гармат,
Ды куцыя вельмi
Сны…

 Вярнуўся дадому сын.
А тут! -
Апусцелая хата...
На парозе
Бацька адзiн
I нiводнага болей
Брата.

 Зараслi палi бур’яном.
Гаспадарка прыйшла
У заняпад.
Галасi ў стары
За канём,
I кацiлiся слёзы,
Бы град.
 

Роспач. Адчай...
Зноў i зноў.
Вочы патухлi,
Скронi ciвыя:
- Я ж гадаваў сыноў!
Дзе ж вы, мае,
Удалыя?

 

- Клiм!
Яны ж у салдаты пайшлi.
За Радзiму палеглi
Снапамi.
Алешка на Вiсле,
У Польскай зямлi,
Нупрэй у палоне
Закатаваны.

 - Сыночкi!
А як жа наша зямля?
Ёй жа дужыя рукi
Патрэбны!
А вас на свеце -
Нiкога няма…
Здымкi на сценах
Зрэбных.

 Накормiць тады
Ралля,
Важкiм коласам
Адгукнецца,
Калi з аратага
Ды каня,
Салёны пот на яе
Пральецца.

3

 I мой бацька,
Адзiн за траiх,
Стаў падымаць запусценне.
Ажылi тады
Вочы Клiмавы,
Бо салдат працаваў
З захапленнем.

 Але ж чорную справу
Зрабiла вайна.
Знутры падарвала
Сiлы...
Ягою задыхала
Яму ў твар,
Заштурхала блiжэй
Да магiлы.

 - Божа! –
Малiўся Клiм.-
- Адзiн ты ў нас,
Заступнiк,
Уратуй майго сына!
Пакiнь!
Раб жа ён твой
і пакутнiк.

 Твая ж воля
Для ўсiх - закон…
I мой бацька,
Укiнуты ў пекла,
Не здаўся бязносай
У палон,
I тая ўсё ж такi
Збегла.

4

 А ў сяле зноў
Новае ўсё.
Як навала
а ўся калгас.
Хто яго выдумаў?
I адкуль прыйшло?
Што за лiхi
Такi час?!

 Дзед Клiм
Згубiў нават сон.
Не мог зразумець гаспадар:
- Як гэта так?! –
Абураўся ён,
- Нажытое аддай!
I - жабрак!?

 А яго брат?! - Тамаш!
Аж у Амерыку!
З’ездзi ў.
Волат бурлачыў
Ля барж,
Бо сытаю жытку
Угледзеў.

 Але ж прыйшлося
Здавацца братам,
Пicацца ў калгас
Дабравольна,
Бо сякерай павicлi
Ciбiр, Казахстан.
Гналi ж туды хлебаробаў
Вольных.

5

 Ах! Любы бацька!
Дзяды!
Вы прайшлi
Праз Хрыстовыя мукi…
А зараз…
Знiклi сляды.
Няма К л i м а в i ч !
Рэкі і тыя
Зянiлi лукi...

 Вербы схiлiся
Над дарогай,
Шапацяць,
Гамоняць лiствою.
Тут бацька мой басаногi
Касi ў з дзядамi
Траву з расою.

19 – 20 лiстапада 2007г.

  

           КРЫНIЦА

      Маiм дарагiм КЛIМАВIЧАМ

 ------- Невялiкi кавалак
Былога…
Ён нiяк не здаецца,
Жыве.
То крынiчка
Уздоўж дарогi
Гаючыя слёзы
Лье.

 Калiсь тут было
Азерца,
Схiлялiся вербы
Над iм.
На зорцы любiла
Там cонца
Купаць i часаць
Прамянi.

 Праз гады зарасло
Чаратамi,
Асакою ды «латэцём».
Гняздзiлiся птахi,
Ляталi,
Малеча снавала
Пад купаўём.

 Вакол балотца
Сялiлiся людзi,
Бо ўрадлiвай лiчылi
Зямлю.
Вечарамi спявалi,
Танчылi ўсюды,
А ў Купальскую ноч
Ля агню.

 I спявала,
Жыла крынiца,
Вербы схiлялiся
Да яе.
Сяло называлася
Клiмавiчы,
Бы ў люстэрка
Глядзелiся хаты ўсе.

 Заможна жылi
Вяскоўцы,
Вяселлi спраўлялi,
Радзiны.
Гайдалася сонейка
На вясёлцы,
Што брала з крынiцы
Сiлы.

 I вось! -
Пайшлi перамены…
Не стала вёскi…
Нават знiклi сляды….
Жыхары яе
Кiнулi землю,
Усе з’ехалi:
Хто - куды.

 Бы каршуны,
Наляцелi машыны
Балотца з крынiчкай
Душыць.
Равы глубачэзныя рылi
Уздоўж, упоперак
I ўшыр.

 Застагнала ў слязах
Наваколле…
Вербы падалi,
Бы снапы…
Але ж дагэтуль
У чыстым полi
Ёсць вастравок,
Ды яшчэ жывы!

 Шэпча ён чаратамi,
Квiтнее лiлеямi
I «латэцём».
Бо п’е з крынiчкi,
Што плача слязамi,
Струменiць уголас:
- Мы яшчэ пажывём!

28 лiстапада 2007г.

 Латэць - наша народная назва кветак жо ўтага лотаса.

 

            КРЫНIЦА МАЙГО ДЗЯЦIНСТВА

        Маiм дарагiм К Л I М А В I Ч А М

------ Каляда.
Крутыя марозы.
Балотца тады,
Бы люстэрка.
Купiны, ды тонкiя
Лозы,
Тырчаць з чаратамi
Зверху.

 Дзятва: «Гайда!
На каток»…
Звiнiць i бяжыць
Гурбою.
Паселi на санкi
I - ўбок,
Дзе крынiца
Жыве пад вадою.

 Цiкава ж!
Там хвалюецца лёд!
Гнецца,
Трышчыць пад нагамi.
Возчык прабег.
Ён не збавiў ход.
А санкi лёд -
П р а л а м а л i !

 I ўсе, хто сядзеў -
На дно!
У ледзяную воду!
Каму па пояс,
Па грудзi было…
А мне!? - З галавою!
Як найменшай
З роду.

 Зiма тады лютавала,
Маразамi палохала
Свет,
Ваколiцу ў шэрань
Прыбрала,
Па пояс паклала
Снег.

 Бы кацяняты ў вадзе,
Мы боўталiся
У палонцы.
Брат ратаваў мяне.
А лёд там крышыўся -
Бясконца.

 Нарэшце выбралiся
Наверх
I мокрыя
Падалiся дадому.
Усе абмерзлi,
Але ж,
Што танулi? -
Нi слова!
Нiкому!

 Iкацелi ад сцюжы
Марознай,
Мы беглi, падалi
I раўлi.
А крынiца смяялася
У лозах -
З аковаў ж вырваўся
Яе вiр.

 То крынiца
Маленства майго,
Калi ў балоце
Крышчэнне прымала…
Жылi ж К л i м а в i ч ы
Дзятвой!
I крынiца там
Вiравала…

30 лiстапада 2007г.

 

… Дзе «Каза» хвастом,
Там жыта кустом.

 Дзе «Каза» капытом,
Там жыта стагом.

 Дзе «Каза» нагою,
Там жыта капною….

 Дзе «Каза» рагамi.
Там жыта вазамi…

Песня каляднай «Казы»

   …Лiчылася дрэнным знакам, калi калядо ўшчыкi абыходзiлi хату…

 

 

           СЯЛО МАЙГО ДЗЯЦIНСТВА

      Ч Э Р Н Я М

 

------- Бар’як i cасна -
Так вядомы...
Вербы. Вербы.
Царква сярод лiп.
Белыя хаткi,
Стрэхi з саломы.
Над калодзежам
Жораў панiк.

 Басаногiя дзецi
Ля хатак.
Гiльзы, бляшанкi,
Шкло ў пяску…
Тады не было тэлевiзараў,
Цацак.
Цукеркi i тыя…
На Паску!

 Цiшыня.
Чуваць нават пчолы.
Крычаць пеўнi
I кнiгаўкi: «Пiць!»….
Жанкi бягуць
Басаножжу ў поле,
Каб рагулек там
Падаiць.

 Надвячоркам спяваюць
Дзяўчаты,
Ля лiп, сабраўшыся
У гурток.
Ну, а хлопцы!
На iх за ўзята
Cыплюць цветам
Мядовым знарок.
I радасць, i смех,
Бы трэлi…


О! Як хораша
Тут было!
А якiя гулялi
Вяселлi!
Бы тэатр! -
Збiралася ўсё сяло…

 Ах, Сяло!
Дарагога дзяцiнства…
Такiм я бачу цябе
У снах…
Струменiць памяць
Жывою крынiцай,
Звiнiць марай
Аб тых гадах.
 

…Прайшоў час,
Мы з сялом пасталелi.
У iм тратуары,
Начное святло.
Адна бяда -
Жыхары анямелi,
Не спявае песень цяпер -
Нiхто!

 Заможна жывуць
Вяскоўцы.
Няма жораваў,
Ды жытнёвых стрэх.
Але ж злодзеем смутак
Ходзiць па вёсцы,
Пеўняў сабраўшы
У мех.

 Мая хата дрыжыць
I трасецца.
Ад гулу i трэску
Машын.
Няма цiшынi….
Нават пчолы -
Рэдкасць!
Бясконцая плынь
Раве на шашы.

1 сакавiка 2008г.

  

 

             БЕРАСЦЕЙШЧЫНА

    ... 30 сакавiка 1689 года ў Варшаве быў пакараны смерцю Казiмiр Лышчынскi, якi нарадзiўся ў 1634 годзе ў вёсцы Лышчыцы Брэсцкага раёна.
Казiмiр напiсаў трактат «Аб не iснаваннi Бога». Яго iмя стаiць побач з iмем Джардана Бруна i Ванiнi, спаленых iнквiзiцыяй на кастрах.

  

------- О! Мая Берасцейшчына! –
Край белагрудых буслоў!
Край маiх продкаў
Шчырых!
Многа тут прарасло
Дубоў -
То Касцюшка, Мiцкевiч,
То парастак Казiмiра.

 Прыгажэйшай зямлi -
Няма!
Ты квiтнееш рамонкамi
У жыце.
Шчодрасць твая
У важкiх каласах,
У васiльковым блакiце.

 Прыгожы i горды
Жыве тут люд.
Руплiвай працай цябе
Аздабляе.
Берасцейшчына!
Родны кут!
Бы панну Марыю
Цябе мы кахаем.

 Радуе ўсiх
Твой прыгожы абсяг.
Гарады, дарогi,
Палеткi.
Няхай лунае
Блакiтны твой сцяг
Незалежна i горда
Навекi.

 О! Колькi вынесла ты
На плячах!
Ты суседзям была
Спакусай.
Цябе распiналi
Бы Бога Хрыста,
Нiшчылi
Край Беларусаў.

 А зараз квiтнееш ты
У садках,
Вядома ўсюды
Сынамi.
Свет знае
Пятра Клiмука,
Пташука.
То твой гонар!
О, годная панi…

 Валодзi Высоцкага каранi
Глыбока ў пыльным
Бярэсцi.
Дастаеўскi з Дастоева -
Нашай зямлi.
Гэту славу тваю
Носяць весцi.

 О! Берасцейшчына!
Калыска мая!
Мiлая птушка – сiнiца.
То млын на Лясной,
Дзе гацi края,
То i жораў з вядром,
Над крынiцай…

 О! Шыпшына мая!
Сiвая легенда продкаў!
Г а н а р ы с ь !
Хай ляцiць з твайго лука страла
У блакiтнае неба лябёдкай.

10 кастрычнiка 2007г.

 

  

                  НЕ КРАНУТАЯ БЕЛАРУСЬ

 

------- За вёскай -
Шырокае поле.
Тут лес
I балота было.
А ў весну -
Вады раздолле
Ды шлюбная песня
Буслоў.

 «Лотаць» мiгцеў,
Бы сонца,
Што з нябёсаў, раптам,
Упала.
Наладзiла тут красёнцы
I ўжо ўтае плёс
Заткала

 Незабудкi блакiтам
Сляпiлi
Cярод сiнiх лiлей,
Чаратоў.
Жаўрукi -
Вясны мiнiстрэлi,
Звiнелi памiж
Аблакоў.

 Цiхая прыстань
Радзiмы…
Ты знiкла,
Пайшла назаўжды….
Цяпер трактары
Ды машыны
Навокал гудуць,
Бы авады.

 Вецер нагнаў успамiны
Пра дзяцiнства,
Што бегла ў палi...
Плывуць у вачах
Карцiны
Першазданнай
Маёй зямлi.

17 лiстапада 2007г.

 

…Дзе «Каза» паходзiць,
Там шчасце з каханнем зародзiць. 

Дзе каза не гуляе,
Там радасць i смех памiрае…

25.01.2013г.

  

 

              МОЙ БЛАКIТНЫ КРАЙ

 

------- О! Мой КРАЙ !
Мая БАЛАРУСЬ!
Сiвой гiсторыi
Сведка.
Твае рыцары
Славiлiсь скрозь.
Ты быў краем
Турнiраў шляхецкiх.

 Край замкаў
I старавечча,
Край музыкi
I гусляроў.
Скарына -
Твой гонар, старэча!
«Белая Вежа» -
Карона князёў.

 А Гальшанка
I Палачанка!
Гэта ж, КРАЮ,
Твае дзяўчаты!
Ты рыцар вольны
З Нясвiжскага замка,
Дзе «ПАГОНЯ» была
Узнята.

 О, мой , КРАЙ прыгажун! -
Зямля васiлькоў
Ды званочкаў.
Куды вокам нi кiнь –
Усюль!
Бярозкi ў белых
Сарочках.

 Шаўковыя косы дзяўчат
З незабудкавымi
Вачамi.
Пушчы твае, стрэхi хат
Касцёлы, царквы
Са званамi.

 I плыве iх малiнавы
« До – о – н – н – н !»
ў сэрцах людзей
Абуджае
Гонар, павагу,
Любоў
Да цябе!
Мой блакiтны КРАЮ.

17 лiстапада 2007г.

  

 

               БЕЛАРУСЬ – ВЯРГІНЯ МАЯ

               О! БЕЛАРУСЬ!

 

Вяргiня мая!
З вачыма блакiтных
Азёраў,
З васiльком у залатых
Завiтках,
Спакуснiца з Мiнскага
Мора.

 Цябе марылi паланiць
I iшлi ў наступ
Са зброяй.
Хто пехатой,
А хто на канi,
Былi i на тачанцы
Коннай.

 Спадабалася ўсiм
Дзiкунка з лясоў,
З белымi валасамi,
Што ўскаквала
На каня вярхом
I ў «Пагоню» неслася
За ворагамi.

 А яны!:
- У агонь дзяўчо! -
I ў ланцугi яе
Сiлай!
Рукi не падаў -
Нiхто!
Не павёў пад вянец
Мiлы.

 А Белая марыла,
Нават, у снах
Аб высокiм сабе
Каханнi,
Аб рыцары!
З валошкай у вачах,
Што на калена
Стане.

 Якi аб’явiць
Шляхецкi турнiр
У гонар cваёй красунi:
- Мая каралева -
Белая, Сiр!
- Усе да бар’ера!
Чулi?

 Але такое
У марах бывае,
У юных, дзявочых
Жаданнях...
Дзiкунцы Белай
Вакол пагражае
Крах i насiлле,
Палон i спаланне.

 Таму доўга
Забытай жыла,
Папялушкаю
На задворках.
Але ж незабудкай,
Пралескай цвiла
I марыла там
Аб зорках.

 А зараз БЕЛАЯ
Зацвiла!
Атрыма ўшы нарэшце
Волю.
Яна ў жытнёвых
Уся каласах.
I марыць пра новую
Долю.

 А якiя ў яе гарады!
Iм з заходнiмi толькi
Цягацца.
Плыве ружаў
Барвовы дым,
Вясёлцы ёсць дзе
Разгуляцца.

 Гарыць у народа
Iрвенне
Да Любовi , Надзеi
I Веры.
О! Вяргiня!
О! Наша натхненне!
Мы твае рыцары
I кавалеры.

26 лiстапада 2007г.

  

 

        БЕЛАРУСЬ –

       НЕЗАБУДКА Е ЎРОПЫ

 

------ О! БЕЛАРУСЬ! -
Незабудка Еўропы!
Сiнявочкi такой -
Больш няма.
I як толькi
Закрыю я вочы,
То бачу
У блакiце бусла.

 Бачу палеткi
У буйных каласах.
Беланогiх бярозаў
Зялёныя косы,
Высокiя травы
У духмяных лугах,
I расу на рамонках,
Бы слёзы.

 Бачу чаромхi
У белым убраннi.
То нявесты,
Што iдуць пад вянец.
« Жорава» у жоўтым,
Месячным ззяннi,
Што над студняй застыў,
Бы баец.

 Чую ў полi
Кнiгаўкi плач,
Срэбны званочак
У небе.
I сэрца само
Пачынае спяваць
Пра любоў да зямлi,
Што буяе ў хлебе.

 Пра мой К р а й,
Што вясною ў квятах,
Пра матулю i бацьку,
Дзядоў...
Пра блакiтны, бы неба
Берасцейскi наш сцяг,
Пра рыцарскi лук
Са стралою князёў.

10 кастрычнiка 2007г.

 

                БЕЛАРУСКI КРАЙ

 

------- О! Мой К р а й дарагi!
Ты завешся цяпер
Б е л а р у с а м.
Луналi тут
Полацкiя сцягi,
Ты быў горды Лiтвiн
Светла - русы.

 Гэта П о л а ц а к
Быў той калыскай,
У якой ты люля ўся
Дзiцяткам.
Наракла жа зямлёй
Беларускай
Чужая, прыёмная матка.

 Жылося пры мачасе
Цяжка.
Лiха хапала штодня,
А зараз -
Ты вольная пташка,
Вiруеш у небе,
Бы арляня.

 О! Волат магутны!
Цябе любiць Бог!
I ты ганарыся гэтым.
Чарнобыль здужаць цябе
Не змог…
О! КРАЙ - прыгажун! -
Цябе любяць паэты.

 Яны любяць цябе,
Як песню.
Мараць, каб слава
Ракою цякла.
Каб народ твой
У братэрстве цесным,
Напаказ сваю годнасць -
Нёс у вяках.

11 кастрычнiка 2007г.

 

                 КАЛЯДКА

 ------ З Новым годам у хату!
З Калядою!

Шчасця, радасцi багата!
Хай цякуць яны ракою!

Здароўя i сiлы
Гаспадару i гаспадынi! 

Разумных, працавiтых вам дзяцей,
Спаўнення ўсiх задумак i надзей!

 Слаўных унукаў у вашу хату,
Каб за ўжды быў стол багаты!

 Каб на стале да свята чарка,
А да чаркi хлеб ды скварка!

 А таму! Вас з Калядою!
Усё пажаданае «Казою»
Дарым шчодраю рукою…

25.12. 2013г.

 

               МОВА

 ------ О! БЕЛАРУСЬ!
Твая мова прыйшла
У заняпад.
Стала падчаркай
У сваёй хаце.
Пройдзе гадоў
Невялiкi атрад
I людзi забудуць яе.
Прабачце!

 Беларусь!
Ты ж без мовы -
Як неба без бусла,
Як спелая нiва
Без каласоў,
Як рака
Без вiрлiвага русла.
Як сiняе мора
Без парусоў.
 

Сiнявочка!
Помнi мову матуль!
Любi яе
I ганарыся!
Вольнай i гордай
Ты будзеш датуль,
Пакуль мова жыве
Твая з песняй.

9 кастрычнiка 2007г.

  

… Дай Божа, каб песнi гучалi,
Каб другой Каляды мы даждалi…

25.01.2013г.

  

                 ГРАКI

 ------- Няма сонейка i маркотна…
Адлiгай задыхала
Употай зiма.
Грачыная вёска
На бярозах - самотна…
Там нiкога яшчэ
Няма.

 Але ж вось - вось
Прыляцяць гракi
I панясецца
Птушыны крык.
I бы з лёгкай,
Празрыстай рукi
Гукне першы iх
Радасны зык.

 Гэтай калонii -
Безлiч гадоў…
Калiсь была
Ля дзядулевай клунi.
Зараз гарою
Высокi там дом.
Гракi да лесу тады
Павярнулi.

 Грачыныя продкi
Зналi дзядоў...
Раллёю за iмi
Хадзiлi.
Са старэчамi разам
Безлiч гадоў,
Лiхалецце i войны
Дзялiлi.

 Яны помняць
Сяло ў агнi,
I як вяскоўцаў
У бежанцы гналi.
Салдат,
Што за нас паляглi,
I як старую царкву
Разбуралi.

 I першых трактараў
Гуд,
Што карчавалi
Балоты.
Як мурашнiк,
Снаваў тады люд,
I з песнямi iшоў
З работы.

 Гракi!
Вы ж не можаце
Жыць без нас.
На бярозах
Вашы сядзiбы.
З вамi разам
Жыццё нам - ураз!
Вы ж вiзiтоўка вясны
На Радзiме.

28 лютага 2007г.

 

… Дзе «Каза» пагуляе,
Там бусел дзяцей - у комiн кiдае… 

А дзе «Каза» не паходзiць,
Там смутак тугу наводзiць…

25.01.2-013г.

 

                    « Б У С Л Ы»


         БЕЛЫ БУСЕЛ ЛЯЦIЦЬ НАД ЖНIЎЁМ,
         НАД РОДНЫМ ПАЛЕССЕМ…

        РАЗВIТАННЕ

 ------- Прыляцеў
Белы бусел сёння
I закружыўся
Над хатай.
То наша было
Развiтанне:
- Да вясны!
Cябар крылаты!

 Прыляцеў.
Памахаў крыламi.
А я крычу яму
На ўздагонку:
- Не забывай
Ты мяне з ЧЭРНЯМI!
Помнi! Нашу красуню
Старонку.

 Не забывай зямлю
Беларусь!
I вясною назад
Вяртайся…
А зараз -
Бывай, мой птах!
Будзь!
Спадарожнага ветру!
Мужайся!

6 верасня 2007г.

 

... Дзе «Каза» песню прапяе,
Там усiм здаро ўя Бог дае. 

А куды «Каза» i не загляне,
Там, нават, кветка ружа вяне…

25.01.2013г.

 

             МОЙ БУСЕЛ

 ------ О! Мой белагруды Бусел!
Мая мроя….
Маё летуценне…
Калi ты кружыш
Над Беларуссю,
То святыя з святых
Iмгненнi...

 Калi бачу цябе
У блакiце,
Дзе плывеш распрастаўшы
Крылы,
Значыць вольнаю буду,
Бы вецер!
Жыць надзеяй,
Што ў марах стварыла.

 О! Мой Бусел!
Мой любы птах!
Твой палёт -
Гэта воля!
Для мяне -
Ты ўспамiн аб гадах.
Як з каханым блукала
У полi.

 Як прагна пiла я
З крынiцы,
Як ён задарыў
Васiлькамi…
Iрвау iх
У спелым жыце…
А ты лётаў,
Кружыўся над намi.

 О! Мой Бусел!
Мой горды птах!
Ты кружыўся над хатаю
Перад адлётам…
Мне самотна!
Пустуе мой дах…
Але ж ты па вясне -
З паваротам!

 Прылятай!
Я чакаю цябе!
Бо пустуюць
Аблокаў натоўпы.
Без крылаў тваiх
БЕЛАРУСЬ у нудзе.
Бо ты, Белагруды, -
Яе вiзiтоўка!

18 верасня 2007г.

 

                 ВЯРТАННЕ

 ------ Зноўку буслы прыляцелi
Да гнёздаў
Ды саламяных стрэх,
Да званнiц
Ды вясковай «белi»,
Да палескiх балот
I рэк.

 Дзяўчына аб шчасцi
Варожыць,
Як убачыць
У небе бусла.
Лятучы -
Ёй радасць прыносiць,
Вiдаць паляцiць
I cама.

 I маладзiцы
Бусел жаданы:
Кiне ёй у прыпол
Немаўля.
I зазвiнiць галасок яго
Ураннi -
- Беларус нарадзiўся!
- Жывая зямля!

 Бабулька радасна
Усмiхнецца,
Убачыўшы птаха
У небе,
На кiёк бярозавы
Абапрэцца:
- Вiдаць перазiмаваць
Трэба!

 З вандровак
Буслы прыляцелi
На Беларусь -
Сiнявокi край.
Калi бусел у небе
Белы -
Мiр ва ўсiх хатах
I май.

17 жнiуня 2007г.

 

…Дзе «Каза» благасла ўляе,
Там садкi цвiтуць у маi.

 А дзе «Каза» не памалiлася,
Там садавiна абвалiлася…

25.01.2013г.

 

                      БУСЛЯНЯ

 ------ Жнiвень.
Сярод хмар бусляня
Усё вышэй
Кругi наразае…
Упершыню ад гнязда
З рання -
Волю сабе
Адкрывае.

 Ад зямлi
Усё вышэй i вышэй
На шырокi нябесны
Прастор!
Дзе вольны вецер
Дужэй,
Дзе рукою падаць
Да зор.

 I ўжо марай
Жыве бусляня
Аб цiкаўнай,
Далёкай чужыне…
А тут! Пад крыламi -
Зямля!
БЕЛАРУСЬ -
Прыгажуня - краiна.

 Гэта потым!
Ацэнiцца ўсё…
Пазнаецца ж усё
У пара ўнаннi.
Таму па вясне,
Ужо дужым буслом,
Прыляцiць бусляня
Ураннi.

25 жнiўня 2007г.

 

            ПТУШЫНАЯ РАДАСЦЬ

 ------- Выпаў снег.
I асела зiма.
Не адыходзiць -
Яшчэ i ранавата.
Магла б затрымацца
На месяц сама,
Пачакаць да Пiлiпа,
Цi яго брата.

 Заглянула сiнiчка
У акно,
Застукала дзюбай
У шыбу.
Голадна.
З’есцi б чаго...
- Ёй бы сальца павесiць
Трэба…

 I вось на галiнцы
Шматок.
Гайдаецца,
Смакатой спакушае.
Ciнiчка ўецца
Быў кроснах чаўнок,
I са смакам яго
Спажывае.

 Пад’ела
I cвiснула мiж галiн…
Адгукну ўся з радасцю
Вецер.
I панёсся сiнiчы
Радасны гiмн,
Што хораша жыць
На свеце.

 Пырхнула,
I праз час,
Прывяла сiнiчае
Племя.
Аселi яблыню,
Аж кiшаць -
Розных колераў
I памераў.

 Якiх толькi
Тут не было?! -
У блакiтных каптурыках,
Шэрых.
I чубатых,
I чорных паўно.
Сабралiся,
Бы на вяселле.

 Пырхаюць,
Свiшчуць,
Шумяць,
Бы яблыня весну
Адчула,
Па чарзе падлятаюць
Дзяўбаць,
I хваляць усе
Пачастуначак.

 Пад’елi
I разам знiклi…
Але колькi радасцi
Тут было!?
А я iм крычу:
- Прылятайце, сiнiчкi!
Салаў мяне -
Кубло.

1снежня 2007г.

 

                 ЧАЛАВЕК

 ------ Магутным вырасце
Кволы дубок
На глыбокiм
I моцным карэннi.
Не павалiць
Бура яго на бок,
Забуяе ў вяках
Верхавеннем.

 Так i ў людзей бывае…
Чалавек паважае сябе
Тады!
Калi памяць дзядоў
Ажывае,
Жывуць не ўмiручыя iх
Cляды.

 Бо без памяцi ён -
Проста раб!
Якi адрачэцца
Лiслiва ўладзе
Ад мовы, зямлi…
Так!
Заганьбуе ўciм,
Што стварыў яму
Прадзед.

 I вось раб
Пазнае аднойчы:
Хто ён?
Адкуль каранi?
I годнасць запальвае
Вочы,
Радзiме клянецца ён
У любвi.

 Раб распраўляе плечы,
I з марай - у неба
З – пад век,
Цвёрда i ўпэўнена
Крочыць –
Ён болей не раб!
Ён – чалавек!

 I сэрца ў грудзях
Грукоча,
I мроя аб волi
Пячэ.
Свабоду Радзiме
Ён хоча,
I мову матуль,
Што жывая яшчэ.

6 кастрычнка 2007г.

 

                       ДУБУ, ТАПОЛЯМ ДЫ АЛЕЙЦЫ

      Дуб, алейка i дзве таполi занесены ў дзяржа ўны рэестр «Прыродных помнiка ў»...

 ------- О! Мой дуб!
Мой магутны Волат!
Дмаглася ж твайго
Прызнання.
Жадаю бы князю:
- Вiват!
Жывi i пануй
У нашым каханнi.

 I таполi, аллейку
Нiхто не зачэпiць,
Акрамя ветру
I блiскавiц.
Хай iм ласкава
Сонейка свецiць
I п’юць яны воду
З крынiц.

 Старэчы з салоўкамi
Любяць шаптацца,
I гайдаць на галiнах
Сваiх.
Пра былое
Iм спавядацца,
I ваколiцу пахам
П’янiць.

 О! Сiвыя, мае сябрукi!
Сталей ж ў акрузе -
Нiкога!
Вы тыя карэннi,
Мае зямлякi,
Адкуль кволая мудрасць
Бы з рога.

5 сакавiка 2007г.

 

                КАЛI САМАЛЁТ IДЗЕ

                НА ПАСАДКУ

------------------------------------------------------- Паветраная дарога да аэрадрому ў Шчэбрыне праходзiць над дахам маёй хаты...

 

------ Трызнiцца сон блакiтны,
Свет у марах плыве.
Туман прысе ў на ракiты –
Ды з iмi гамонку вядзе.

 Гайдаюцца, бы арэлi,
Званочкамi льецца смех…
I О! Жудасць! –
Ураз анямелi,
Ад жаху напрамак -
У бег.

 У воблаках штосьцi
Завыла,
Грукнула, зараўло.
Праляцела блiскучая
Скрыня,
Аж свiстала агнём
Сапло.

 Мо то Гарыныч
А трох галовы?
Цi яшчэ якая бяда? -
Не! То паветраны,
Але, не вайсковы,
I вые, бы сатана…

 I знiк сон,
I яго карцiны.
Мроi таксама надоўга...
Ну, чаму?!
Над маёй хацiнай
Павiсла паветраная
Дарога...

29 лiстапада 2007г.

 

 …Дзе для «Казы» багаты дар,
Там будзе волат гаспадар…

 А дзе «Казу» не частавалi,
Там зладзеi ўсё пакралi…

25.01.2013г.

  

  

                        СПОВЕДЗЬ БЯРОЗЫ

 ------ Прыгажуня бяроза
За тынам.
Ёй болей за сорак гадоў.
Нарадзiлася тут,
Мiж ажынаў,
Мiж чырвоных,
Праўдзiвых грыбоў.

 Танюткiя кудры развесiла,
Пра дзяцiнства
Гамонiць сваё.
Пра тое,
Як ёй было весела,
Як вясёлкамi
Неба цвiло.

 Пра вёсны былыя
Апавядае,
Пра паводак
Вялiкiх разлiў,
Пра «канцэрты»,
Што жабы давалi,
Пра нiзiны
У жоўтым агнi.

 То вады
Напiўшыся талай,
Расцвiтала зямля
Лотацём....
I як дзецi начоўкi
Пускалi:
- Мы ў адкрытае мора
Плывём!

 А колькi птахаў вадзiлася!
Стаяў тут -
Птушыны гам.
Бярозка iм усмiхалася,
Апрануўшы зялёны каптан.

 I ад водару сэрца -
У скокi,
Кругам танчыла галава.
А па ночах трэлi
Салоўкi,
Кукавала зязюля з рання….

 …А зараз -
Усё адмянiлася.
Няма паводак,
Птушак няма.
Вада ў калодзежах -
Правалiлася,
Замест кветак –
Шаша лягла.

 Плача слязамi дзяўчыны,
Маркотна шапоча галлём ,
Скардзiцца на машыны,
Што грахочуць i ноччу, i днём.
Што дыхае яна дымам,
П’е атруту замест вiна.
Не чуе райскiх матываў…
Гуд у галаве, бы вайна.

 Стаiць бяроза за тынам,
Як сведка той боскай пары,
Прыгажосцi гэтых мясцiнаў,
Што адгэтуль зыйшла
Назаўжды.

20 сакавiка 2007г.

 

                     Ч А М У?

------- Вось яшчэ адзiн год
Адыйшоў…
Бяроза мая пасiвела.
Баб’е лета
Лашчыць цяплом
Яе стронкае, белае
Цела.

 Насупраць клён
Палае ў агнi,
Аж вачам
Ад барвы балюча.
А з – пад нябесся
Нясецца гiмн
Жура ўлiнай тугi
Пякучай.

 Ну чаму?
Ну чаму гэта зноў?
Чаму час нiхто
Не супынiць?!
Хай бы зараз
Кружыла вясной,
А не восень
Сiвым павуцiннем.

 Не хачу я
Вось гэтай тугi.
Хай, бы радасць,
Шпаком тут спявала,
Гайсала б вавёркай,
Рыжы хвост распушыў,
I з дрэва на дрэва
Лятала.

15 кастрычнiка 2008г.

 

                        ПРЫЦЯЖЭННЕ

------ Вясна!
Клiн за клiнам
Ляцяць журавы.
I з – пад воблакаў
Радасны крык:
- То нашы рэкi
I астравы!
- То Радзiмы
Малiнавы зык!

 З-за лесу вырваўся
Звышгукавы
I выпiсвае
Выкрунтасы.
А ў паднябессi -
Ляцяць журавы...
А тут падабенства!
З жалезнай масы.

 З вандровак вяртаюцца
Птахi назад,
Да родных балот
I мясцiнаў,
Як калiсцi дзяды
Да пакiнутых хат
З бежанцаў iшлi
На Радзiму.

 I ўсё адбываецца
Занава -
гнёзды,
I крык птушанят…
А ўвосень! -
Голадам гнаныя,
Зноў! -
Куды вочы глядзяць…

 

У бег!
У далёкую даль -
На чужыну!
Каб зноўку , як зыйдзе снег,
Вярнуцца сюды,
На Радзiму.

17 сакавiка 2007г.

 

                         КУРТЫЗАНКА

 ------- Бярозы зазелянелi
Клейкай, духмянай
Лiствою.
Прыляцела да iх
Зязюля
З бабскай сваёй
Тугою.

 I паплыло па лесе:
- Ку – ку!
I рэха ёй
Паўтарае.
Падкiнуць бы яйка
Каму? -
Дурная ж слава аб гэтым
Гуляе.

 Хай хтосьцi выводзiць
Дзiця!
Зладзейка ж сама
На свабодзе.
Куртызанка!
Лясная яна.
Ёй бы толькi скакаць
У карагодзе.

 - Ку – ку! -
Гуляе ў хованкi мацi.
- Ку – ку! –
Нi клопату, нi турбот.
- Ку – ку! -
Цiхi парадак у хаце.
- Ку – ку! -
Зiрнула!
I зноўку - за плот.

8 мая 2007г.

 

                ПЯРУН

Пранёсся ПЯРУН
Над дахам,
Маланкамi блicнуў,
Прыгн ў да зямлi,
У хмарах -
Чаргой з аўтамата,
Быццам ворагi
У наступ iшлi.

 А ён iм -
Буру i лiвень!
Дрэвамi затрашчаў.
Не марудзiў
Нiводнай хвiлiны -
Таму перамог
I ўраз замаўчаў.

14 лiпеня 2008г.

 

                    С П А С

Падаюць яблыкi на зямлю -
Духмяны СПАС
Заглянуў у сад.
Каханне шэпча пяшчотна:
«Л ю б л ю!»
У небе начным -
Зоркапад.

 Антонаўскi хмель
Закружыў галаву,
Аж iскрыцца
У жылах кроў.
Вусаты жнiвень
Засеяў раллю
Снапамi з важкiх
Каласоў.

 Малiнавы звон
Па бажнiцах плыве
Божага благаслаўлення.
Маланкай i громам
Пярун гудзе –
Вяшчае боскае
Ператварэнне.

 Танчаць кабеты,
Гукаюць усюль,
Славяць яблычны СПАС.
Жывi i спявай.
Мая БЕЛАРУСЬ!
Прыйшло шчодрае cвята
Да нас.

 Падаюць яблыкi на зямлю,
Жнiвень крочыць па садзе.
Гулкае рэха будзiць раллю –
Гэта гуслi
Спасаўка ладзiць.

28 жнiуня 2008г.

 

                 КУПАЛЛЕ

Такiм я ўбачыла ўпершыню «Купалле»
у час адрадэжэння...
 

------- Купальская ноч з кастрамi,
З песнямi, варажбой…
Дзя ўчаты ля рэчак
З вянкамi,
Усе вёскi ля вогнiшч
Гурбой.

 I зоры, i месяц на небе…
Варожаць аб шчасцi
Для ўсiх.
Валошка i тая
У хлебе
Каласку прызнаецца
У любвi.

 Папараць – кветка заззяе
У Купальскую ноч
У глушы,
I cмелае сэрца шукае
Чаро ўны агонь для душы.

 Купалле…
Гараць кастры ачышчэння,
Лiкуе i танчыць люд.
I не знiкне нiколi
Павер’е,
Што шчасце знаходзяць
Тут!

10 лiпеня 2007г.

 

                  КАХАННЕ ТАПОЛI

 ------- Расце пры дарозе Таполя,
Сталей зрабiлi гады.
Яна i маленства
Не помнiць.
О! Колькi прабегла
Вады!..

 …Помнiць, што недалёка
Рос прыгажун Дубок.
Закаханы бы ў небарака –
Бо галiны раслi
Ёй убок.

 I яна! -
Шапацела лiствою,
I iм хораша тут
Было…
Але аднойчы:
Двуногi з пiлою
рэзаў пад корань
Крыло.

 Ураз апякла боль цела,
Хацелася бегчы,
Уцячы.
- Бывай! - Толькi i крыкнуў
Hесмела…
I рухнуў… I рэха,
Бы крумкачы…

 Ён болей не лашчыць
Лiстамi,
Не шэпча ласкавых слоў.
Стала быццё -
Не цiкавым...
Крыжам чарнее
Адкол.

Галасiла доўга Таполя,
Бога малiла
Каханне вярнуць.
Усё скардзiлася
На долю…
Потым змiрылася -
Болей - не чуць.

 О! Колькi сонцаў
На зорцы,
У самоце сустрэла
Яна!?
У холадзе адзiноты
Расла пры дарозе
Сама.

 Часам крэхча
Галлём верхавiны,
Мо то, пра былое
Вядзе ўспамiн,
Пра тое,
Што ў сэрца быў мiлы.
Пра таго Дуба,
Што ў жыццi быў
Адзiн.

1 чэрвеня 2007г.

 

... А дзе «Каза» пайшла ў скокi,
Там не баляць нiкому бокi.

 А адкуль сумнаю пайшла,
Туды Лянота ў двор зайшла,
Працавiтасць - памялом
I паснула ўсё кругом….
Няма хлеба i нi сала
I на пакосе трава ўстала.

 А каб была вам благадаць,
«Казу» трэба частаваць…

25.01.2013г.

 

                          ВАЛОШКА

 ------- Расце ў маiм жыце
Валошка.
Адкуль яна тут?
Хаця…
Паглядае блакiтнае
Вочка,
Бы пакрыўджанае
Дзiця.

 Не бойся!
Цябе я не вырву.
Расцi тут
I радуй мяне,
Сярод каласкоў
Памiргвай.
Хай сонейка лашчыць
Цябе.

 Хай ветрык
Цябе гайдае.
А ты яму
Песню спявай
Пра рамонкi,
Пра квецень у маi,
Пра наш сiнявокi
Край.

30 мая 2007г.

  

… Дзе «Каза» у рог затрубiць
Там спадары шчаслiвы будуць.

«Казу» будуць праслаўляць,
Пад песнi будуць працаваць.

 I на пакосе, i ў жнiво,
Каб у засеках усё было…

25.01.2013г.

 

                БАБУЛЬКА

 ------ Бабулька, бы жменька…
На твары - вочы ды нос.
Сядзiць на базарных
Ступеньках
Каб хто мiластыню
Паднёс.

 Калiсь прыгажосцю здзiўляла.
Вайну i калгасы
Перажыла.
Ад цямна да цямна
Шчыравала,
На ногi дзятву
Узвяла.

 А зараз вось тут,
На прыступках
З кiйком,
Што з боку ляжыць…
Расклала мiластыню
Па купках:
- Цi хоць на бохан яе
Збяжыць?

 За што вось доля такая?
I каму гэта ставiць
У вiну?
I старасць,
I памяць блукае…
I забыў яе Бог
Чаму?

20 чэрвеня 2007г.

 

ЧАКАННЕ НАВАЛЬНIЦЫ

 

-------- Хмары плывуць

Навалай,

Чорныя,

Бы свiнец.

Зоры i месяц

Схавалi,

Ды маланкi з канца

У канец.

 

Бурчыць

Недавольна ПЯРУН…

А ад хмаравых стычак

Стаiць тут такi

Грум! –

Бы пранеслася сотня

Брычак.

 

А ўнiзе! -

Усё прыцiхла…

У чаканнi вялiкай

Бяды.

Вецер прамча ўся

Вiхрам…

Але ўсё добра!

Дожджык пайшо ў

Грыбны.

3 верасня 2007г.

 

 

… Дзе каза памекае,

Там i баран пабекае.

 

Будзе во ўна i кажух

I не страшны Зюзiн дух.

25.01.2013г.

 

 

СIНIЧКА

 

------ Заглядае ў акно

Ciнiчка,

На зорцы будзiць мяне.

Стукае

Невялiчка…

Мо то, навiну

Нясе?

 

А мо хоча сказаць

Малеча,

Што хутка

Зiма i снягi,

Што пара яе

Недалеча,

Бо рыжыя лес

Ды лугi.

 

Буслы да ўно адляцелi,

Хутка -

Стогн жураво ў.

Нябёсы зусiм

Змарнелi –

Прадракаюць

Прыход маразо ў.

 

Стукае ў шыбу сiнiчка,

Вiдаць турбуецца

За мяне:

Клiча з хаты,

Бы зорачка – знiчка,

Што падмiргвае

У акне.

25 верасня 2007г.

 

БАБ’Е ЛЕТА

------ Верасень надыйшо ў…

Знiк у хмарах

Блакiт нябёса ў.

Не вiдаць там

Нi ластавак,

Нi бусло ў.

Верасень –

Гэта ўсё ж такi -

Восень!

 

Халодныя, нудныя

Льюць дажджы.

Пачалiся «Жыдо ўскiя кучкi».

Надаелi!

«Баб’е лета», прыдзi!

Яшчэ рана нам

У анучкi.

 

Цяпло з сабой

Прынясi,

Адагрэй жаночыя

Сэрцы,

Павучкi на волю

Пусцi,

Хай заводзяць

Свае вярценцы.

 

Хай кудзелю сваю

Прадуць

I ляцiць яна

Павуцiннем,

Хай музыкi,

Песнi гудуць.

Восень! - Гэта ж пара

Вяселля ў.

20 верасня 2007г.

 

КАНЕЦ ЛЕТА

 

------- Жнiвень. Апошнiя днi.

Сiвiзна ў бяроз

З’явiлася.

Антона ўскi водар,

Хоць кружкаю пi,

Аж галава закруцiлася.

 

Да ўжэйшыя сталi сны…

Буслы адвячоркам

Слупы абселi.

Вiдаць? хутка

Знiкнуць яны –

Адляцяць у далёкiя

Землi.

 

Сталi халоднымi ранкi,

Панiклi травы ў росах.

Ката ўжо не згонiш

З ганку,

« Гайда!» -

Яшчэ конiкi гойсаць.

 

Лес грыбамi прапах,

Манiць усiх «паляваннем».

Праляцела лета,

Бы птах,

На яго мы сталейшымi

Станем.

30 .08. 2007 г.

 

 

…Дзе «Каза» малiтву прачытае,

Там хата будзе з караваем.

 

А дзе «Каза» i не памолiцца,

Там будзе цяжкая бяскомiца.

25.01.2013г.

 

НЕБА НАД БРЭСТАМ

 

------- Хмары па ўзуць з – за Буга,

Закрылi сонечны злiтак,

Пачвараю з свету

Другога,

Шматпавярхо ўка -

З рагамi ўлiтак...

 

Наплывае воблака

I пухнее.

То бачу ў iм я

Тайфун -

Бы дзесятага вала

Дзею,

Што сцяною нясе

Шэры сум.

 

То аблокi здаюцца

Гарамi:

Бачу Ка ўказскi

Эльбрус…

Дзе сонца icкрыць

Прамянямi…

Панарама над Брэстам -

Ну, як абрус!

11 кастрычнiка 2007г.

 

 

… Дзе пабадае «Каза» рогам,

Зажывуць у той хаце з Богам.

 

А дзе «Козцы» не адкрылi,

То пагнiе там ўсё ад цвiллi.

25.01.2013г.

 

 

 

 

ПО ЎНЯ

------ Бы гарбуз агародны,

По ўня

Павольна выплыла

За карнiз

Высакародна,

Ну бы князё ўна,

Паглядае з нябёса ў

Унiз.

 

Та ўсташчокая

Лье на зямлю

Жо ўты холад

I асвятляе…

Хлопец шэпча

Дзя ўчыне: «ЛЮБ – ЛЮ!»,

I з жарам яе абдымае.

 

I по ўня на iх глядзiць

Вочы раскры ўшы

Насцеж:

- Такое ж водзiцца

Мiж людзьмi!?

Аж сэрца

Сцiскае зайздрасць…

 

А дзе ж яе

Ухажор?

Чаму адна яна вечна?

Недасягальная

Сярод зор,

Гордая

I бессардэчная.

28 жнiуня 2007г.

 

 

 

ВЕРАСНЁ ЎСКАЯ ПО ЎНЯ

 

1

------- Сёння ў по ўнi -

Жаночы твар...

Ёсць вочы,

Нос i ўсмешка.

Мо, у яе закаха ўся

МАРС?

I ад шчасця

Яна смяецца?

 

I ад радасцi

Свецiць ярчэй,

Лье на ЗЯМЛЮ

Святло.

Не вiдно ў «Мядзведзiц»

Вачэй,

Бы па iх памяло

Прайшло.

 

Ах! Ну, што тут

Казаць?

Яна, як i ўсе мы -

Жанчына!

Асно ўны сэнс наш –

Кахаць.

Зразумейце вы нас,

Мужчыны.

23 верасня 2007г.

 

2

------- По ўня смяецца ў небе,

Лье на Зямлю святло.

Дзе ж сузор’я «МЯДЗВЕДЗIЦ»? -

Белы такi,

Небасклон.

 

Яна ж гейша начная,

Яе абавязак - свяцiць,

Бударажыць,

Каб кро ў закiпала,

Каб праглi ўсе

Любiць.

 

Адзiная сведка

Кахання

Кудысь праганяе сон,

Заглядае ў вокны

Да рання,

Кiдае ў грахо ўны

Палон.

 

По ўня на небасхiле...

Позiрку - не адарваць.

На Зямлю паглядае

Мiла…

Грэх! У ночы такiя

Спаць...

27 верасня 2007г.

 

ХАТА

Памерлi cтарыя.

Хата, сядзiба пустая.

Рэха па ёй ды завея

Рыпiць веснiчкамi,

Гайдае.

 

Дзецi сабралiся ўраз,

Завезлi бацько ў на магiльнiк.

Бы i не было

Сярод нас,

Не стрэнеш,

Дзе вокам не кiнеш.

 

Хата глядзiць вачыма,

Што патухлi,

Не свецяцца болей.

Панiкла страха над дзвярыма,

Бы пе ўнiка грэбень

У няволi.

 

Смуткуе яна аб мiнулым,

Аб леце гаспадаро ў.

Як яе будавалi з клунi:

- Шмат паслужыць яшчэ

Гадо ў!

 

Звiнела тады дзвярыма:

Бацькi, дзецi вакол.

Смяялася печка вачыма.

Пiрагамi дыхала

На прыстол.

 

Помнiць карову,

Што з поля

Несла мёд - малако

I шчаслiя цётка Воля

Цадзiла па кубках

Яго.

 

Затым разляцелiся дзецi,

Бы у познюю восень -

Гракi.

Кiнулi бацьку i мацi,

Аселi ў чужыя

Куткi.

 

Смуткавалi часам

Старыя,

Што ля iх нiкога

Няма.

Адыйшлi на той свет

Сiвыя -

Цяпер хата, як помнiк -

Сама.

 

I стаiць у роспачы

Плача,

Прадчувае i свой

Канец.

Нашчадак прадаць яе

Хоча,

Бо прыходзi ў ужо

I купец.

 

Прыходзi ў,

Агледзе ў вачыма,

Зацанi ў сядзiбу

Спа ўна:

- Трэба зямелька,

А не хацiна!

Пойдзе на дровы

Яна.

 

Нашчадак палiчыць

Даляры,

I паляцяць па ветру

Яны...

Але душа апусцее

Без мары,

Без роднае

БАЦЬКА ЎШЧЫНЫ.

24 лiстапада 2007г.

 

… Ой! А дзе каза разазлiлася,

Нiчога ў тых не радзiлася.

 

Пустыя засекi i пустое кубло.

Усё багацце за «Казою» пайшло.

25.01.2013г.

 

 

КАШТАНАМ

 

-------- У сяле старада ўняя

ГМIНА.

Ёй усяго дасталася…

Калi ж аблупiлася

Глiна,

То на таргах красавалася.

 

Але ж сэрца балiць

Не аб тым,

А балiць яно

Аб каштанах,

Што раслi тут

Бы волата ў тын,

Бы драгунскi

Атрад з крыламi.

 

Вясною свечкi на iх,

Бы ў Раство.

I пчолкi з шмялямi

Снавалi.

Да неба ўзвышалася

Хараство.

Па iм здалёку сяло

Пазнавалi.

 

А ўвосень

Аранжавы дым,

А потым зямля

Пад лiстамi.

Карэнне i сцежкi

У iм.

A пладо ў тут! -

Бы пад дубамi.

 

I вось гаспадар,

Што Гмiну купi ў,

Каб не змагацца

З лicтамi,

Асiлкi бы бураю

Павалi ў,

Ураз сталi яны

Хлыстамi.

 

Цяпер чыста

I гола вакол.

Блiшчыць новы дах

На Гмiне.

Вецер – дворнiк

Вiруе пяском,

Мiж памерлых карэння ў

Былiнных.

 

А душа ные,

Балiць,

Вачыма шукае

Каштаны -

Хараство,

Чым сяло брынiць,

Бо толькi з iмi яно

I прызнана.

 

Ня ўжо на такое

Кары няма?

Нi бога

I нi закона ў?

Ня ўжо ў сэрцах

Асе ў сатана?

Безлiтасны

I сама ўлюблёны?

23 мая 2007г.

Хутаранка.

 

 

 

… З Калядою вiншую!

Ка ўбасу носам чую…

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

« БАЦЬКI»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ВЕТЭРАН

Бацьку Пячко Ф.К.

 

--------- Не дажы ў ветэран

Дзесяць дзён

Да святога –

Дня ПЕРАМОГI,

Не даста ў з сундука

Медалё ў,

Таварыша ў

Не ўспомнi ў.

 

Усю ноч турбавала

Сэрца,

Ныла,

Цягло яго з хаты,

Дагарала слабое

Цяпельца,

Лiчыла гадзiны

Салдата.

 

Не дажы ў ветэран

Дзесяць дзён

Да светлага -

Дня ПЕРАМОГI.

Са смерцю змага ўся

Жыццё,

Што дыхала

У твар старога.

 

Усюды ворагам

Сцерагла.

I тады!

Пры дарозе засела,

I салдата трох войн

Напавал,

Бязлiтасна падкасiла.

 

Упа ў на зямлю

Ён снапом,

Рукамi яе абня ўшы,

I душа паляцела

Буслом,

I закружыла

У небе нашым.

 

Татулечка! Родны!

Прабач!

Прашу ў цябе

Прабачэння…

Бо з пароы той,

Бы белы крумкач,

Бусел вiруе

У верхавеннi.

 

Вось i зно ў

Прыляцелi яны.

I бацька мой -

З iмi пад Богам.

Родны! Паклон мой прымi

Зямны!

Вiншую цябе

З ПЕРАМОГАЙ!

  1. 10 мая 2007г.

Хутаранка.

 

 

БАЦЬКАМ

Пячко Ф.К. i Гуцiку С.В.

 

------- Адыходзяць нашы

Бацькi

Адзiн за адным

На «той» свет…

Сяло прайдзi

Напрасткi -

Няма каму крыкнуць:

- Прывет!

 

Жыццё праляцела

Iмгненна,

Маладосць iх была

На вайне,

У акопах, палоне

I мiнах.

Хто заста ўся з iх жыць,

А хто не!

 

Хто паранены,

Цi калека,

З медалямi,

А хто i без iх,

Павярталiся

З чорнага пекла

Да раскiданых гнёзд

Сваiх.

 

А тут – бяскормiца,

Галадуха,

Лебяда з крапiвой

Падчас,

I цяжкая ручная

Праруха –

Арганiзо ўвалi калгас.

 

Нылi цяжкiя раны,

Але ж сэрца

Было маладым,

Радасць несла

Каханне,

А буслы – нема ўлят

Адно за адным.

 

I тыя раслi

Грыбамi,

Чым по ўнiлiся лясы…

А зараз бацькi нашы

Самi,

Падаюць долу,

Бы каласы.

 

Сэрца шчымiць,

Бы замяць

Аб жыццi,

Што да ўно прайшло…

Засталiся малiтвы

Ды памяць

Аб бацьках,

Чыё сонца зайшло.

8 мая 2007г.

Хутаранка.

 

 

 

МАЁЙ МАТУЛI

Пячко М.Е.

Старэнькая мацi

У хаце.

З кожным днём

Усё блiжэй да зямлi.

Вочы тугою

Працяты,

На вуснах нi кроплi

Крывi.

 

Вось i вясна,

I лета,

I садкi ў якi раз

Зацвiлi.

Зязюля куе

Для дзетак,

Па ночах вакол -

Сала ўi.

 

- Матуля!

Выйдзi на ганак!

Радуйся сонцу!

Жывi!

Успамiнай

Свой ружовы ранак

I мар аб шчасцi

На ўсёй зямлi.

 

Выйдзi!

Любуйся светам!

Глянь! – Вясна навяла

Прыгажосць.

Бусел зно ўку да нас

На лета,

Як самы пачэсны

госць.

 

Не смуткуй!

Пi з гаючай крынiцы,

Забудзь,

Што iдзе «тая» пара.

Радуйся кожнай

Пражытай хвiлiнцы.

- Матулечка!

Выйдзi на ганак

Свайго двара.

29 мая 2007г.

Хутаранка.

 

-------------------------------------------------------------------------

Мацi не стала на «Купалле» 7. 07. 2007

-----------------------------------------------------------------------------

 

 

 

… Я памятаю яе вялiкай аптымiсткай i спявачкай.

У маё дзяцiнства ў раднi былi адны вяселлi i хрысцiны. Усе збiралiся за сталамi i спявалi песнi.

А матуля спявала за ўжды гучней усiх. У песнапен- нi яна была завадатаркай. У яе бы ў моцны, мела-дычны голас…

 

 

 

Я ЗА ТОЕ…

 

-------- Я за тое,

Як прыгожа было!

Калi сябро ў

Сустракалi,

То знiмалi шапкi з гало ў –

Адзiн аднаго

Прывячалi.

 

Я за тое,

Як калiсьцi было!

Як мужчыны

Жанчын паважалi,

Уставалi з месца дало ў

I рукi iм цалавалi.

 

Я за тое,

Каб рыцары не звялiся,

Каб вечна жылi

Iх манеры,

Каб жанчынам

У каханнi клялiся,

Шанавалi iх

Кавалеры.

 

Я за тое,

Каб i ў наш век

Не знiклi чэсць

I павага,

Каб мужчына

З гонарам iшо ў,

А з боку вiсела

Шпага.

21.06. 2007г.

Хутаранка.

 

 

 

 

КРЫЛО ЧАРНОБЫЛЯ

 

Адной нявестцы...

Стаiць ля акна

Дзя ўчына,

Стан танюткi,

Бы ў асы,

З валошкавымi

Вачыма,

Лён бялюткi -

Яе валасы.

 

Звiнiць шчасцем голас

Дзявочы,

Бо прышла да яе

Вясна.

Душа паляцець яе

Хоча,

У ружовых марах

Уся.

 

Жаданне спо ўнiцца!

Будзе!

Яна - нявеста!

У пенным убраннi...

I вяселле,

I белыя ружы,

I вальс для дваiх

Закаханых.

 

Здавалася:

Шчасце прысела,

Зараз –

I наза ўжды.

Ды доктар сказа ў

Нясмела:

- Дзесяць год

Ёй засталася жыць…

 

Дзесяць…

А можа i меней,

I нельга дзяцей

Радзiць…

I мары ўжо

Не струменяць,

I хата радасцю

Не зазвiнiць.

 

Засталося

Каханне толькi

I надзея

Аб светлым жыццi…

А тут, бы куля

З вiнто ўкi:

- Што!?

Лепшай жонкi не мог

Знайсцi?!

 

Зжалася сэрца

Ад болю:

- За што ж,

Такi лёс!?

Гэта ЧАРНОБЫЛЬ

Згуля ў сваю ролю...

Чаму ж вецер яго

Не аднёс?!

  1. 3.06. 2007г.

Хутаранка.

 

 

Яе не стала ў лютым 2008 года...

 

 

 

 

 

 

 

 

ВЕДЗЬМА

 

…Па гiстарычных матывах…

 

 

--------- Ведзьма жыве

Пры дарозе,

Паглядам чаруе

Мужо ў.

Напускае туман,

Не па Бозе,

I кiпiць

У iх жылах кро ў.

 

Начамi яна iм

Снiцца,

Усё манiць iх

Да сябе…

Смагай жаданне

Трызнiцца,

I мроi ўсе

Пра яе.

 

Прываротлiвым

Зеллем поiць,

Што льецца

З зялёных вачэй,

Лагодаю вусна ў

Мроiць

I пруткасцю

Пышных грудзей.

 

Падабаецца!

Усе яе любяць,

Аб ёй толькi

Мова гучыць...

У страсны

Агонь прыводзiць

Смех

I паходка царыц.

 

Ведзьма жыве

Пры дарозе -

Рэ ўнасць

I зайздрасць жанок…

- Спалiць! –

Папа ўзло па народзе

- Спалiць! –

Застагна ў хутарок.

 

I гоняць дзя ўчо

На расправу…

Хата ў агнi

I палае касцёр…

…А вiною ўсяму -

Не чары,

Вiнаваты тут Божы

Убор.

 

Ведзьма жыла

Пры дарозе…

Згубiлi,

Спалiлi ў агнi.

Засталося жывое

Вуголле

Ды прывiд

З яе вачмi.

10 красавiка 2007г.

Хутаранка..

 

 

 

… Как получиться в мире

Так могло?

Забыв про смысл её

Первопричинный,

Мы женщину сместили,

Мы её!

Унизили…

До равенства с мужчиной…

Евгений Евтушенко.

СЯРЭДЗIНА ЛЕТА

 

------- Вось i сярэдзiна

Лета,

Бярозы шумяць

Лiствою.

А я яшчэ

Не сагрэта,

Не нацешылася

Цеплынёю.

 

Няда ўна была зiма...

О!

Як я цяпла чакала!

Незадо ўга пажо ўкне

Лiства,

I лета -

Як не бывала.

 

Прайшло КУПАЛЛЕ

У тузе –

Нi вогнiшча ў,

I нi песень.

Халодныя iшлi

Дажджы…

Нават не выгляну ў

Месяц.

 

I дома -

Чарнюткi час…

Ураз апусцела хата.

Адышла матуля

Ад нас,

I адчаем душа

Працята.

 

Сярэдзiна лета.

А я не нагрэлася.

Жнiвень.

А я замярзаю…

Куды ж ты, сонца маё,

Падзелася?

Устань! I сагрэй!

Я чакаю…

29. 07. 2007г.

            Хутаранка.

-------------------------------------------------------------------------------------

... Колькi чалавека не выхо ўвай,

а яму ўсё ро ўна

хочацца лепей жыць...

« Времечко»

--------------------------------------------------------------------------------------

 

 

КАЛЯДНАЯ ВАРЖБА

 

…Такiмi словамi загадвалi сны…

 

----- Дай Божа знацi,

З кiм мне ў пары стацi…

 

----- Панязелак з нядзелькаю,

А ўторак з серадою,

Чацвер з пятнiцаю.

А ты субота адна i я адна.

Пакажы мне лёс,

Цi буду век сама?

 

----- Пашлi мне, Божа, сон

Цi самой палоцi лён?

 

----Пашлi мне Божа казака,

Вось мая правая рука…

 

----- Хто прыйдзе ваду пiцi,

З тым i ў пары буду жыцi…

 

----- Хто адмыкнуцi прыйдзе замок,

З тым i прыйдзецца жыцi ўвесь рок…

 

25.01.2013г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

« ПА МАТЫВАХ

 

 

ЗАПАВЕДЗЕЙ

 

 

ХРЫСТОВЫХ…»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПРЫТЧА АБ КРЫЖЫ

 

--------- Бядняк у царкве

Б’е паклоны,

Просiць злiтавацца

Над iм.

Слёзна молiць

Лепшае долi,

Бо цяжкая яна

Зусiм.

 

Нарэшце Бог

Пачу ў лямант яго

I трымае такi

Адказ:

- На Зямлi кожны мае

Крыжа свайго.

Вунь стаяць!

Выбiрай сабе ўраз.

 

Бядняк усхапi ўся

З каленя ў

I ста ў крыжы

Выбiраць…

Узя ў адзiн –

Цяжкi вельмi,

Другi –

Такi ж не падняць.

 

Трэцi - вялiзны! -

Не так!

Узя ў чацвёрты -

Нарэшце!

- Я выбра ў! –

Узрадава ўся бядняк.

- Яго лёгка i проста

Несцi!

 

I Бог у адказ:

- Выбра ў ? –

I будзь давольны.

А цяпер надпiс чытай

I скажы…

I тут бядняк

Прачыта ў павольна:

- ГА - ЛЕ - ЧА… -

Напiсана на крыжы.

 

- Ты выбра ў тое,

На што ты здольны!

Выбра ў -

I да гроба нясi.

I не плач,

Не турбуй, бязвольны,

I нiчога больш

Не прасi…

4 верасня 2007г.

Хутаранка.

 

ТРЫО

---------------------------

 

------- Калi Бог

Сатвара ў Зямлю,

То да кроплi ўсё

Прадума ў.

Тры зярняты

Пакла ў у раллю,

Тры сябро ўкi:

ВЕРУ, НАДЗЕЮ

I ЛЮБУ.

 

З ВЕРАЙ павiнен

Жыць чалавек.

Яна натхняе яго

На подзвiг!

ВЕРА на ногi

Падыме з кален.

Яна песняй жыве

У народзе.

 

НАДЗЕЯ апошняю

Памiрае,

I чалавек жыве ёю

Тады,

Калi дойдзе

Да роспачы краю

I там!

Здабудзе яе наза ўжды.

 

ЛЮБО Ў –

Гэта гiмн жыцця.

Без яе -

Зусiм не цiкава.

Яна -

Прыгажосцi стваральнiца!

Усё лепшае -

Рук яе справа!

 

Тры сябро ўкi -

Як тры сястры,

Ходзяць па людзях

Усюды.

Дзе праца,

I песня гучыць,

Там –

ВЕРА,

НАДЗЕЯ

I ЛЮБА.

  1. 3.09. 2007г.

Хутаранка.

 

 

 

… Чым Божа, карай,

Толькi не розумам…

Наша прыказка.

 

ПА МАТЫВАХ ЗАПАВЕДЗЕЙ

ХРЫСТОВЫХ

1

 

-------- Паважай бацьку

I мацi!

Любi iх,

Як сам сябе!

Тады шчасце

I радасць у хаце

Заспяваюць, бы шпак

На вярбе.

 

Кожны раз

Гавары iм:

- Л Ю Б Л Ю!

I абдымай iх моцна

Рукамi.

Ласка аздобiць

Iх лёса раллю

I адгукнецца ў адказ

Каласамi.

 

Бацькам не трэба

Багацце.

Яны бачаць яго

У здаро ўi.

Вялiзная цэннасць -

Удзячнасць,

Што адгукнецца для ўсiх

Любо ўю.

 

Ад кры ўды старэе мацi,

Ciвее, марнее

I гнецца.

Мацней усяго -

Ня ўдзячнасць!

Пячэ яе кволае

Сэрца.

 

Тухнуць жывыя

Вочы,

Не iграе на вуснах

Усмешка...

Але ж гэта да вас

Аднойчы

Прыляцiць бумерангам

З пацешкай...

4. 10 . 2007 г.

Хутаранка.

2 --------------------------------

 

-------- Не крадзi!

Не хапай не сваё!

Яно не народзiць

Удачу…

Знаходцы не радуйся,

Бо па ёй

Хтосьцi ў роспачы

Плача.

 

А забытае ты -

Вярнi!

I ўсмiхнецца табе

Падзяка.

Такое бывае

Памiж людзьмi –

Затанчыць радасцю

Небарака.

 

Тады i ў душы

Тваёй

Вочы заззяюць

Агнямi.

Iмгненнае шчасце

Паселiцца ў ёй,

I залятае яна

Мiж Багамi.

5.10. 2007г.

 

3

 

------- Никогда не кляни,

Не твори зла. –

Оно всё вернётся

Потом!

И мести не надо -

Она

Возвратится с булатным

Мечом.

 

Незримый судья

На всё есть.

От кары его

Не уйти.

Он занят делами

Весь,

Чтоб тут же

Судить в пути.

 

За содеянное,

Ответ

Несут невинные люди.

Через десятки

И сотни лет

Потомков судья этот

Судит.

 

И потому мы страдаем,

Не зная за что? -

Видать, то небесная

Кара!

За сотворивших

Великое зло,

Кто не думал

О нашем «Зара…»

3. 10. 2007г.

Хуторянка.

 

ПАЖАДАННЕ

 

------ Не тапi сваё гора

У вiне -

Там ты пагiбель

Знойдзеш!

Шукай захапленне

Сабе -

I душа акрыляе

Сёння ж.

 

I ты падымешся

Да нябёс,

Будзеш лятаць там

Птахам.

Туды Бахус не суне

Нос,

З любо ўю закружыш

Над дахам.

 

ВЕРУ, НАДЗЕЮ

Упусцi да сябе!

Хай жывуць яны

У кватэры.

Засей кветкамi

Вокны ўсе

I душа ажыве!

Не верыш?

 

Тады i шчасце

Заззяе ў вачах.

Каханая гэта

Прыкмецiць.

I стане прыгожым

Жыццёвы твой шлях,

Цябе за ўважаюць

У свеце.

21. 10. 2007г.

Хутаранка.

 

СЯБРУКI

 

------- У мяне ёсць

Сябры – каханкi…

I такiя!

Што ого – го!

Па чарзе ранкуюць

На ганку

I знiкаюць,

Як сонца ўзышло.

 

Ад увагi я iх

Маладзею,

I ў вачах

Палыхаюць агнi.

Няма нi хмурынкi,

Нi ценю –

Па ўнюткiя мар яны.

 

Душа расцвiтае,

Бы кветка,

Ад лагоды,

Што дыхае ў твар.

Валасамi сваволiць

Ветрык

I цела кiдае

У жар.

 

Дзякй Богу!

Што ёсць яшчэ сiла…

Хай немач праходзiць

Прэч.

- Гэй! Рыдлё ўка, Сякера

I Вiлы!

Давайце разам!

Тую старасць - на печ!

  1. 4.04. 2007г.

Хутаранка.

 

 

БЕРЁЗОВОЕ ТРИО

 

---------- Три берёзы стоят

За забором,

Ветви тянут

Друг к другу.

У одной - то ли ревность,

Толь горе –

Поседела, как в зимнюю

Вьюгу.

 

У другой -

Зелёные косы..

Смеясь ветер их

Заплетает.

Рядом…

Мужик - берёза

Зелёной внимание

Уделяет.

 

А седая! -

Вдруг стала блондинкой,

Будто белый парик

Одела.

Ей за сорок,

С большой заминкой,

И от ревности

Побелела.

 

А он размечтался

О ласке светил,

И преображения

Не заметил.

Озяб,

Гордый лик опустил,

И остался

В мечтах о лете.

 

Так и стоят

Трое рядом :

Он и блондинка

С младшей сестрой.

Мужик малышку

Ласкает взглядом

И нежно гладит

Шершавой рукой.

27. 10. 2007г.

 

 

КАЛЯДКА

 

----- Добры вечар!

Шчодры вечар!

Добрым людзям на здаро ўе!

 

Дзе «Каза» паходзiць,

Там шчасце зародзiць.

 

А ну, «Каза», прайдзiся!

А ну, «Каза», пакажыся!

Гаспадарам багатым…

 

Каб у вас жыта радзiлася,

Каб сала кубламi вялося,

Каб скацiна пладзiлася,

Каб ўсiм вам добра жылося!

 

Многiя лета! (3 р.)

У шчодры вечар,

Добры вечар…

 

 

----- Шчадрую – шчадрую!

Ка ўбасу носам чую…

 

----Каб на нашай зямлi

Песнi па ўсюдна гучалi!

Каб усе мы багата жылi

I другой Каляды даждалi…

25.01. 2013г.

p

p

Прочитано 7461 раз Последнее изменение Среда, 23 Октябрь 2013 12:45

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы