Сямён Iванавiч Кавенька нарадзiўся 11 лiпеня 1938 года на хутары Малькi Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласцiў сялянскай сям’i. Пасля заканчэння ў 1952 годзе сямi класаў Тэльмаўскай сярэдняй школы вучобу працягваў у Брэсцкiм медыцынскiм вучылiшчы. З жнiўня 1956 года па кастрычнiк 1961 года працаваў фельчарам у медыцынскiх установах Маларыцкага, Энбекшыльдэрскага (Казахстан), Брэсцкага раёнаў, служыў у Савецкай Армii.
3 кастрычнiка 1961 года – на камсамольскай рабоце: вызвалены сакратар камiтэта камсамола саўгаса “Брэсцкi”, iнструктар камiтэта камсамола Брэсцкага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, вызвалены сакратар камiтэта камсамола Маларыцкага сельскага прафтэхвучылiшча. З 1965 па 1969 гады – першы сакратар Маларыцкага РК ЛКСМ Беларусі. С. I. Кавенька выбiраўся кандыдатам у члены ЦК ЛКСМ Беларусi. У снежнi 1969 года быў абраны вызваленым сакратаром партарганiзацы iкалгаса iмя Кiрава Маларыцкага раёна, а з чэрвеня 1971 года пераведзены на пасаду галоўнага агранома гэтай гаспадаркi.
У 1973–1977 гадах – старшыня калгаса “Шлях да камунiзма»Маларыцкага раёна. У 1973 годзе завочна закончыў агранамiчны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii. З 1977 года – інструктар Маларыцкага РК КПБ, загадчык аддзела культуры Маларыцкага райвыканкама. З 1981 года – выкладчык прадметаў агранамiчнага цыкла, майстар вытворчага навучання Маларыцкага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча №155.
С. I. Кавенька ўзнагароджаны медалямi “За працоўную адзнаку”, “За доблесную працу. У гонар 100-годдзя з дня нараджэння У.I. Ленiна”, “Ветэранпрацы”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, шматлiкiмi граматамi I дыпломамi.
Сямён Iванавiч быў двухкратным чэмпiёнам I неаднаразовым прызёрам Маларыцкага раёна па шашках, узначальваў федэрацыю шашак райспорткамiтэта.
Працаваў майстрам вытворчага навучання прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча № 155 г. Маларыты. У абласным прафесiйным конкурсе 2000 года выйшаў пераможцам у вядучай намiнацыi “Майстар – залатыя рукi”. Абласным навукова-метадычным цэнтрам упраўлення адукацыi выдадзены грунтоўны вучэбны дапаможнiк С. I. Кавенькі па “Асновахагранамii” для ПТВ сельскагаспадарчай вытворчасцi.
З 1988 года да нядаўняга часу Сямён Iванавiч быў кіраўніком лiтаратурнага аб’яднання “Над рэчанькай Рытай”прымаларыцкай раённай газеце“Голас часу”, назву якому далі радкі з яго твора. Яго праца, як кіраўніка раённага аб’яднання, найперш накіравана на рост прафесіяналізму маладых аўтараў, выхаванне ў іх патрыятычнай самаадданасці. Яго слова, яго парада спрыялі літаратурнаму росту многіх паэтаў-пачаткоўцаў з Прырыцкага краю.
Артыкулы і вершыС. I. Кавенькiдрукаваліся ў газетах “Заря”, “Заря над Бугом”, “Голас часу”. Часта выступаеў раённайгазецез цiкавымiiгрунтоўнымiартыкуламi.
На вершы С.I. Кавенькi напiсаны шэсць песень. Музыку да адной з iх “Табе, Маларытчына”напiсаў вядомы беларускi кампазiтар Л.Захлеўны. Песня самадзейнага маларыцкага кампазітара Б.Фуксона на верш С.I. Кавенькі“Прадмова пра Маларытчыну”, у выкананні Я.Жылінскай ўдзельнiчала на рэспублiканскім агляддзе-конкурсе сярод школьнiкаў.
Верш Сямёна Кавенькi “Табе, Маларытчына” ўключаны ў кнiгу “Памяць. Маларыцкiраён”. Таксама Яго творы ўвайшлi ў зборнiк беларускамоўных паэтаў Берасцейшчыны “Дзядзiнец”, уключаны ў зборнiк абласнога конкурсу-агляду самадзейных паэтаў I кампазiтараў Брэсцкай вобласцi, друкавалiся ў абласной газеце“Заря” I iншых выданнях.
Моцная духоўная сувязь з роднаю зямлёю натхніла паэта на стварэнне шэрагу таленавітых глыбока патрыятычных вершаў, у якіх любоў да Радзімы сапраўды шчырая і пераканальная. Праз канкрэтныя зрокавыя вобразы ў яго творчасці выяўляецца высокае паэтычнае хараство Прырыцкага краю.
Са сваiмi вершамi Сямён Iванавiч часта выступае ў вучнёўскiх калектывах раёна, вядзе вялiкую работу па прапагандзе беларускай мовы, традыцый роднага краю, шчыра зацiкаўлены ў росце I прапагандзе творчасцi маладых аўтараў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Творы С. І. Кавенькі
- Матулін матыў ; Спадчына : [вершы] / Сямён Кавенька // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. № 2. С. 195–196.
- Жаданыя спатканні : [з вопыту работы пазаштатнага карэспандэнта райгазеты] / Сямён Кавенька // Нашчадкам слова застаецца / уклад. Г.С.Тамашэвіч. Брэст, 2001. С.89–90.
- Слова да Маларытчыны / Сямён Кавенька //Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А.Каско]. Брэст : Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С.52.
- Спяваюць дзяўчаты / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А.Каско]. Брэст :Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С.13.
- Смех – не грэх : [вершы] / Сямён Кавенька //Дзядзінец : Паэзія Берасцейшчыны : [зборнік] / рэд.-уклад. М. Пракаповіч ; прадм. З. Мельнікавай. Брэст, 1999. С.45–46.
- Знаёмцеся: нашы аўтары. Мікалай Пацяюк : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С.8.
- Мае сябры: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу. (Маларыта). 2012. 8 жн. С.8.
- Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Кучмінскі: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2012. 16 чэрвеня. С.8.
- Знаёмцеся: нашы аўтары. Іван Заматаеў: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2012. 14 красавіка. С.8.
10. Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Данілюк: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2012. 16 чэрв. С.8.
11. Да паўналецця: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2010. 3 лістап. С.8.
12. Чыя жонка лепей шые? : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2009. 31 студз. С.8.
13. Кепка на цвічку? : [апавяданне] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2008. 7 сакав. С.8.
14. Не той сябар?: [верш] / Сямён Кавенька// Голас часу (Маларыта). 2006. 28 кастр. С.8.
15. За чый інтарэс?: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2006. 29 ліп. С.8.
16. Паклон жытаньку: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2005. 3 верас. С.8.
17. Як у кума Адася, рыбалка ўдалася: [байка] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2003. 29 лістап.
18. Прыміце мой шчыры поціск рукі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1997. 1 студз.
19. Усім жанчынам на зямлі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1996. 7 сакав.
20. Скажы, зязюля : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1994. 2 сакав.
21. Бягуць цягнікі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1993. 8 снеж.
22. У балбатні не патапіць : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 30 красав.
23. Каб не забываць ; Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе ; Малюнкі-перапевы ; Дапамажыце ўцяміць : [вершы] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.
24. Свіння пад дубам : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1990. 6 студз.
25. Генплан і сякера ; Гандляваць жа ўмець трэба : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1990. 1 студз.
26. Ліпавы цвет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1989. 5 жн.
27. Аматару руж : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1989. 12 ліп.
28. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1989. 16 сакав.
29. Не той падыход : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1989. 14 студз.
30. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1988. 8 кастр.
31. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1988. 1 кастр.
32. Старыя байкі на новы лад : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1988. 6 жн.
33. Ода ластаўцы : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1988. 16 ліп.
34. Слова да Маларытчыны : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1988. 14 красав.
35. Хай жа шчасце не здрадзіць : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1986. 1 лістап.
36. На вуліцыЮшчука: [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1985. 9 мая.
37. Цуд на дроце : [вершаваны фельетон] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1985. 19 сакав.
38. Меловая гора : [верш, прысвечаны воінам і камандзірам 75-й стралковай дывізіі] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1984. 1 ліп.
39. Запавет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце(Маларыта). 1981. 30 мая.
Аб жыцці і творчасці С. І.Кавенькі:
- Лiтаратурная карта Берасцейшчыны: [кароткiя біяграфічныя звесткі пра С. І. Кавеньку] / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ Брэсцкая друкарня, 2008. С. 392.
- Кавенька, С. Адшукваюцца таленты: [гутарка са старшынёй літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай” аб развіцці літаратурнага працэсу ў Маларыцкім раёне] / Сямён Кавенька; [гутарыў] Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2011. 23 лістап. С.8.
- Мошчык, С. Сузор’е талентаў [з гісторыі літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай”. Кароткая інфармацыя пра С.Крываля, А.Філатава і С.Кавеньку; ёсць фота] / С.Мошчык// Голас часу (Маларыта). 2002.1 чэрв.С.3.
- Цунік, П. Творчасць Сямёна Кавенькі : [міні-інтэрв’ю з кіраўніком літаб’яднання пры рэдакцыі газеты] / П. Цунiк // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.