Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

100.jpg

100_влксм.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis2-2015.JPGrukapis1-2014.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis2-2014-1.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

_календарь_Вацлау.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Знаменитые люди района

Оцените материал
(1 Голосовать)
11 ліпеня 2018 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Гарэцкага (1943), канструктара сродкаў аўтаматызацыі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981)   Пётр Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся 11 ліпеня 1943 года ў вёсцы Кустын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Брэсце. Вучыўся ў сямігадовай школе № 2, закончыў сярэднюю школу № 1 на вул. Карла Маркса. Пасля школы вучыўся ў Львоўскім палітэхнічным інстытуце, які скончыў у 1968 годзе. Пасля атрымання дыплома Пётр Гарэцкі ўладкаваўся на Брэсцкі завод электравымяральных прыбораў (з 1972 г. – электрамеханічны завод). Адсюль маладога спецыяліста прызвалі на тэрміновую службу ў Савецкую армію, адслужыўшы, ён вярнуўся на завод. Дырэктарам…
Оцените материал
(1 Голосовать)
15 сакавіка 2018 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Малажай (1938–2005), беларускага мовазнаўцы, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь  Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю – у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не за скончыла яе. Пасля заканчэння сямі класаў Астрамечаўскай школы Галіна вучылася ў сярэдняй школе № 1 г. Брэста. Паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя. А. С. Пушкіна,…
Оцените материал
(2 голосов)
Шахметаў Сцяпан Кандратавіч (1901–1969), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, грамадскі і гаспадарчы дзеяч.   Сцяпан Кандратавіч Шахметаў нарадзіўся ў 1901 годзе ў мястэчку Лёзна Віцебскай губерні (цяпер гп. Лёзна Віцебскай вобласці). У трынаццаць год пачаў свой працоўны шлях. Служыў у Чырвонай арміі. З 1923 года працаваў на прадпрыемствах Віцебска, яго неаднаразова абіралі сакратаром партыйнай ячэйкі. У 1933–1935 гадах С. К. Шахметаў працаваў старшынёй калгаса. Затым быў інструктарам Віцебскага гаркама КП(б)Б, намеснікам дырэктара МТС па палітычнай частцы. У 1937 годзе быў сакратаром гаркамаў КП(б)Б у Віцебску і Дрысе. Восенню 1939-га С. К. Шахметаў накіраваны на партыйную работу ў Заходнюю Беларусь, абраны першым сакратаром Дамачаўскага райкама КП(б)Б…
Оцените материал
(1 Голосовать)
18 студзеня 2017 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Лапаціна (1897–1965), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)  Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай смя’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне – ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым. З жніўня 1918 года – у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона,…
Пятница, 26 Февраль 2016 12:49

Скакун Аляксей Сцяпанавіч

Оцените материал
(2 голосов)
1 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Скакуна (1946), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі  Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў яго ў 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна. Пасля службы ў Савецкай арміі Аляксей Сцяпанавіч працаваў галоўным заатэхнікам калгаса “Маладая гвардыя” Іванаўскага раёна, з 1973 па 1975 гады – намеснікам старшыні гэтага калгаса.…
Оцените материал
(1 Голосовать)
18 студзеня 2016 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Яўгенавіча Кавальчука (1961), жывапісца, педагога  Валерый Яўгенавіч Кавальчук нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Брэста) Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Талент Валерыя Кавальчука праявіўся рана. У 1979 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву. У 1984 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанка, В. Стэльмашонка. Як мастак працуе ў тэхніках манументальна-дэкаратыўнага мастацтва: графіт, энкаўстыка, фрэска, мазаіка, у станковым жывапісе, у жанрах карціны, партрэта і пейзажа. З 1982 года – удзельнік абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў. У студзені 2011 года ў Брэсцкім мастацкім…
Оцените материал
(2 голосов)
Іван Пятровіч Рэй нарадзіўся 7 ліпеня 1930 года ў былым хутары Падбулькова каля вёскі Булькава Кобрынскага павета (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Ён з таго пакалення, якое вайна апаліла сваім злым дыханнем у маленстве. Старэйшыя браты Івана ваявалі ў брэсцкіх лясах. Яго, дванаццацігадовага хлопчыка, катавалі фашысты, каб дазнацца пра месца партызанскай стаянкі. Шлях да мастацтва для Івана Рэя быў нялёгкім. Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы, якое скончыў ў 1952 годзе. У 1959 годзе атрымаў дыплом жывапісца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі, А. Мазалёва. Але не толькі вучэбныя класы выхоўвалі і фарміравалі мастака, а само жыццё, хвалюючае,…
Оцените материал
(2 голосов)
Іван Цімафеевіч Майсееў нарадзіўся 16 жніўня 1910 года ў вёсцы Велюнь Збірожскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і селяніна. У пачатку 1920 года ў вызвалены Чырвонай арміяй г. Марыінск прыбыла вялікая група дзяцей, якія засталіся без бацькоў. Сярод іх быў і Ваня Майсееў. Бацька яго загінуў у Першую сусветную вайну, а маці таксама не стала пасля германскага артылерыйскага абстрэлу бежанцаў. Выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Марыінска. У шаснаццаць гадоў Іван Майсееў са старэйшай сястрой пайшлі працаваць па найму, а малодшая заставалася яшчэ ў дзіцячым доме. Настаўнік школы рабочай моладзі Цімафей Рычкоў дапамог Івану ўладкавацца ўлікоўшчыкам…
Пятница, 16 Октябрь 2015 13:06

Фотокарточка из 45-го

Оцените материал
(5 голосов)
70 лет назад, 9 мая 1945 года, наши земляки, простые прибужские парни, вместе с другими народами одержали долгожданную Победу над фашизмом. Они  поднимались  в    атаки   под    вражеским  ураганным   огнём,    шли    на   штурм укреплённых фашистских крепостей, выживали      под      бомбёжками, склоняли головы над погибшими товарищами. Это    они,      проявив выдающиеся примеры мужества   и    героизма, победили         жестокого противника,       отстояли мирную      жизнь     для нашей родины и  всего человечества.      Посмотрите в глаза наших земляков, глядящих на нас…
Оцените материал
(1 Голосовать)
Лявонцій Ульянавіч Зданевіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1955 года ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (з 2007 г. у межах Брэста). У 1978 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці “архітэктар”. Вучыўся ў А. Д. Кудзіенкі, М. М. Суцягіна, М. М. Гайдуковіча. Працаваў у інстытуце “Белдзяржпраект”, старэйшай праектнай установе Беларусі, з 1986 года – галоўны архітэктар праектаў i член Саюза архітэктараў БССР. Творчая майстэрня архітэктара Л. У. Зданевіча была створана ў 1993 годзе. Асноўныя напрамкі дзейнасці майстэрні: праектаванне жылых і грамадскіх будынкаў, дызайн інтэр’ераў, ландшафтны дызайн, малыя архітэктурныя формы. Асаблівая тэма – індывідуальныя жылыя дамы, якія майстэрня, як правіла, распрацоўвае комплексна з участкам, унутраным і вонкавым дызайнам. Асноўныя творчыя працы…
Страница 1 из 3
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы