Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

_библиотек_170.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis1-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis2-2013.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis1-2015.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2014-1.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

_.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Среда, 02 Декабрь 2015 08:11

Майсееў Іван Цімафеевіч (1910-1976), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

Оцените материал
(2 голосов)

Іван Цімафеевіч Майсееў нарадзіўся 16 жніўня 1910 года ў вёсцы Велюнь Збірожскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і селяніна.

У пачатку 1920 года ў вызвалены Чырвонай арміяй г. Марыінск прыбыла вялікая група дзяцей, якія засталіся без бацькоў. Сярод іх быў і Ваня Майсееў. Бацька яго загінуў у Першую сусветную вайну, а маці таксама не стала пасля германскага артылерыйскага абстрэлу бежанцаў.

Выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Марыінска. У шаснаццаць гадоў Іван Майсееў са старэйшай сястрой пайшлі працаваць па найму, а малодшая заставалася яшчэ ў дзіцячым доме. Настаўнік школы рабочай моладзі Цімафей Рычкоў дапамог Івану ўладкавацца ўлікоўшчыкам на мясакамбінат. А неўзабаве прадпрыемства накіравала яго на курсы рахункаводаў ў Томск. І. Майсееў скончыў іх з адзнакай і, вярнуўшыся ў Марыінск, стаў рахункаводам. Як камсамолец выконваў даручэнні па калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

15 кастрычніка 1932 года Іван Майсееў быў прызваны ў Чырвоную армію. Служыў у 170-м стралковым палку 57-й стралковай дывізіі ў Забайкаллі. У 1933 годзе ён скончыў палкавую школу, у 1937 годзе – ваенна-пяхотнае вучылішча, у 1938-м – курсы малодшых лейтэнантаў і стаў камандзірам кулямётнага ўзвода. Прымаў удзел у баях з японскімі захопнікамі на рацэ Халхін-Гол (1939). З лістапада 1939 года – памочнік камандзіра роты. У лютым 1940 года лейтэнант І. Майсееў быў назначаны афіцэрам для даручэнняў начальніка аддзела планавання снабжэння Генштаба. З 29 сакавіка 1940 года на пасадзе камандзіра кулямётнай роты 127-га стралковага палка 82-й мотастралковай дывізіі. Пасля заканчэння ў 1941 годзе курсаў «Выстрел» быў накіраваны выкладчыкам у ваеннае вучылішча г. Улан-Удэ.

З пачатку Вялiкай Айчыннай вайны неаднаразова пісаў рапарты з просьбай накіраваць на фронт. Нарэшце, у красавіку 1944 года Іван Майсееў адпраўлены на фронт. Першае баявое хрышчэнне прыняў, змагаючыся за Адэсу. Іван Цімафеевіч камандаваў батальёнам 619-га стралковага палка 203-й стралковай дывізіі 53-й арміі 2-га Украінскага фронту.

Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі, вызначыўся падчас вызвалення Венгрыі. 7 лістапада 1944 года капітан І. Майсееў адным з першых фарсіраваў раку Цісу ў раёне пасёлка Шаруд (9 км на паўночны захад ад г. Цісадзерж). Каля Шаруда праходзіла другая паласа нямецкіх умацаванняў. Батальён І. Майсеева сустрэў тут ўпарты супраціў, падтрымоўваны моцным артылерыйскім агнём. Роты залеглі. Капітан І. Майсееў адабраў смельчакоў-добраахвотнікаў і яны папаўзлі да пазіцый варожай батарэі. Кідок быў імклівым, у ворага паляцелі гранаты, а за выбухамі рушыў услед моцны аўтаматны агонь. Майсееў з жменькай салдат захапіў батарэю. Развіваючы наступленне, Майсееў прасунуўся са сваім батальёнам на 18 кіламетраў, узяў у палон да 180 узброеных салдат і афіцэраў, забяспечыўшы плацдарм для высадкі нашых войскаў на правым беразе ракі Цісы. Іван Цімафеевіч быў паранены, каля года лячыўся ў шпіталі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года капітан Іван Майсееў быў ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені (1944), медалямі.

У 1947 годзе Іван Майсееў быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у г. Навакузнецку на Кузбасе, у 1969 годзе вярнуўся ў Марыінск Кемераўскай вобласці. Вёў вялікую прапагандысцкую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Іван Цімафеевіч Майсееў памёр 12 лютага 1976 года. У Марыінску яго імем названа вуліца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

  1. Моисеев Иван Тимофеевич // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Минск, 2010. С. 613.
  2. Моисеев Иван Тимофеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : вт. Т. 1. Брестская область : в 2кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 99.
  3. Моисеев Иван Тимофеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7]т. Минск, 2006. Т. 5. С. 191.
  4. Майсееў Іван Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя : ут. Мінск, 2000. Т. 9. С. 522.
  5. Майсееў Іван Цімафеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : ут. Мінск, 1999. Т. 5. С. 44.
  6. Майсееў Іван Цімафеевіч // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 472.
  7. Майсееў Іван Цімафеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 323.
  8. Родина Моисеева Ивана Тимофеевича / В. В. Семенюк // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 131.
  9. Моисеев Иван Тимофеевич // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в т. Москва : Воениздат, 1988. Т. 2. С. 103.
  10. Пугачев, В. Рассвет над Тисой / В. Пугачев // Наши отважные земляки (красноярцы – Герои Советского Союза). Красноярск : Красноярское книжное издательство, 1990. С. 249–250.
  11. Герой Советского Союза Иван Тимофеевич Моисеев // Достоин звания Героя : красноярцы – Герои Советского Союза. Красноярск : Красноярское книжное издательство, 1975. С. 247–248.
  12. Панасюк, М. Быть в Велюне улице капитана Моисеева / М. Панасюк // Заря над Бугом (Брест). 2015. 7 мая. С. 13.
  13. Моисеев Иван Тимофеевич // Мариинцы – Герои Советского Союза [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://mariinsk-07.narod.ru/moi.htm.
  14. Моисеев Иван Тимофеевич 1910-1976. Герои Советского Союза // Бессмертный полк [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://moypolk.ru/soldiers/moiseev-ivan-timofeevich-1910-1976
  15. Моисеев Иван Тимофеевич // Музей мемориал победы [Электронный ресурс]. Режим доступа:http://memorial24.ru/uchastniki-vov/geroi-sovetskogo-soiuza/moiseev-ivan-timofeevich
  16. Моисеев Иван Тимофеевич // Приближая великую победу. Герои Советского Союза [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://pobeda70.krskstate.ru/heros/0/dt/30.6.2015/?undefined&pg=13

 

Прочитано 1450 раз Последнее изменение Среда, 02 Декабрь 2015 08:20

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
Russian Belarusian
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы