Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

_библиотек_170.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis3-2014.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis1-2014.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis2-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis2-2014-1.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

_.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Среда, 02 Декабрь 2015 08:23

Рэй Іван Пятровіч (1930-2002, Брэсцкі раён)жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі

Оцените материал
(2 голосов)

Іван Пятровіч Рэй нарадзіўся 7 ліпеня 1930 года ў былым хутары Падбулькова каля вёскі Булькава Кобрынскага павета (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Ён з таго пакалення, якое вайна апаліла сваім злым дыханнем у маленстве. Старэйшыя браты Івана ваявалі ў брэсцкіх лясах. Яго, дванаццацігадовага хлопчыка, катавалі фашысты, каб дазнацца пра месца партызанскай стаянкі.

Шлях да мастацтва для Івана Рэя быў нялёгкім. Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы, якое скончыў ў 1952 годзе. У 1959 годзе атрымаў дыплом жывапісца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі, А. Мазалёва. Але не толькі вучэбныя класы выхоўвалі і фарміравалі мастака, а само жыццё, хвалюючае, трывожнае і небяспечнае ў ваенны час, нялёгкае ў першыя пасляваенныя гады, бурлівае і кіпучае ў студэнцкую пару, поўнае творчых планаў, напружанай працы, пошукаў, калі выносіў створанае на суд гледачоў.

Дыпломная работа Івана Рэя “Ураджай”, дзе ён упершыню ў пасляваенным беларускім мастацтве звярнуўся да мазаікі, знайшла многа прыхільнікаў. З 1959 года мастак удзельнічае у выставах.

З 1962 па 1965 гады Іван Пятровіч быў выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1964 года ён у Беларускім саюзе мастакоў.

Іван Пятровіч працаваў ў розных жанрах станковага жывапісу, у манументальна-дыкаратыўным мастацтве. Асноўныя тэмы творчасці – услаўленне народнага подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайну, жыццё сучаснай вёскі, вобразы рабочых, калгаснікаў, дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Напісаў тэматычныя карціны: “Бацькоўскай славы вартавыя” (1970), “Прызванне”, “Дзякуй, мама!” (1975), “З вогненнай вёскі” (1987). “Боль вогненных гадоў. Год 41-шы” (1984), “Зямля мая беларуская” (1985); пейзажы: ”Івянец” (1973), “Плошча Перамогі” (1981). “Малінавы звон” (1983), “Апошні снег” (1985), “Ранішні прамень” (1988), “Беларуская восень (1993), “На рацэ Свіслач”, “Краявід з бярозкамі” (1995), “Блакітны ранак” (1997), “Замярзаючы стаў”, “Лагодная зімка” (1999), “Вяча” (2001), серыі “Любімыя мясціны”, “Поры года” (2000); партрэты, нацюрморты. Творчасць Івана Рэя значная духоўным запасам, аб’ёмнасцю любові і пастаяннай адданасцю патрыятычнай тэме.

Шэраг твораў Івана Рэя прысвечаны дзеячам беларускай літаратуры: “На радзіме Янкі Купалы (1980), “Шлях паэта” (партрэт М. Багдановіча, 1981), “Якуб Колас” (1982), “Дунін-Марцінкевіч з дачкамі Камілай і Цэзарынай” (1983) і інш. Героі партрэтаў Івана Рэя кранаюць прастатой і чалавечнасцю, праўдай жыцця, унутранай сабранасцю, шчырасцю пачуццяў, трапнасцю характараў, іх нельга не заўважыць, нельга застацца абыякавым да іх лёсу.

Шмат часу мастак аддаваў пошуку кампазіцыйнай выразнасці і своеасаблівасці сваіх твораў. Станковым творам уласцівы гарманічная пабудова кампазіцыі, багацце тонавых нюансаў, тонкасць перадачы святло-паветранага асяроддзя.

Іван Рэй аўтар сграфіта “Спорт” у Беларускай акадэміі фізвыхавання і спорту (1963, з С. Мусінскім), вітражоў “Беларусь” для павільёна на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу і “Айчынная вайна” ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967, усе ў сааўт. з І. Эйдэльманам).

Творы Івана Рэя знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў, літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Віцебскім мастакім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і інш.

У 1988 годзе Івану Пятровічу прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. За дасягненні ў галіне культуры Іван Рэй быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2001).

Іван Пятровіч Рэй памёр 20 жніўня 2002 года.

 Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

1.Рей Иван Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : вт. Т. 1. Брестская область : в 2кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 307–308.

2.Рей Иван Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7]т. Минск, 2006. Т. 6. С. 424.

3.Рэй Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : ут. Мінск, 2000. Т. 13. С. 561.

4. Рэй Іван Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 467.

5. Рэй Іван Пятровіч / Я. М. Сахута // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 569–270.

6. Рей Иван Петрович // Художники Советской Белоруссии. Минск : Беларусь, 1976. С. 296.

7. Iван Рэй. Жывапіс = Ivan Rey. Painting : [альбом] / аўт. тэксту i склад. Г.А.Фатыхава. – Мінск, 2001. – 45 с. : іл.

8. Салавей, Л. Ф. Іван Рэй : [альбом] / Ларыса Фёдараўна Салавей. – Мінск : Беларусь, 1990. – 45 с. : іл.

9. Медвецкий, С. Тема и ее образное воплощение в белорусской станковой живописи 1960-х годов / С.Медвецкий // Белорусская тематическая живопись 1960–1990-х годов : пособие. Минск, 2006. С.8–16. Из содерж.: И. Рей. С. 16.

10. І. П. Рэй : [“Партрэт калгасніка”] // Сучасны беларускі партрэт. Мінск : Беларусь, 1982. С. 29.

11. І. П. Рэй : [“Хата Янкі Купалы”] // Беларускі пейзажны жывапіс. Мінск: Беларусь, 1982. С. 125.

12. Карнач, П. А. Шчодрасць сэрца / П. А. Карнач // Выяўленчае мастацтва Беларусі. Мінск : Беларусь, 1981. С. 96–104.

13. Бензярук, Р. На зямлi Iвана Рэя / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2011. 26 сакавіка. С. 3.

14. Бадак, А. Иван Рей (1930–2002) / А. Бадак // Нёман. 2010. № 9. С. 2.

15. Селицкая, Л. И светлячка дрожащее мерцанье… / Л. Селицкая // Советская Белоруссия. 2004. 16 ноября.

16. Ераминок, В.Ераминок // Заря. 2004. 3 января. С. 8.

17. Бензярук, Р. На зямлi Iвана Рэя : [пра радзiму мастака I. П. Рэя вёску Булькова Брэсцкага раёна] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда (Жабiнка). 2003. 4 чэрвеня. 

18. Барысюк, У. Напiсанае застаецца : [пра мастака І. Рэя] / Уладзімір Барысюк // Заря над Бугом (Брест). 2002. 7 сентября.

19. Ераминок, В. “Он в живописи поэт с большой буквы” / В.Ераминок // Заря. 2002. 16 июля.

20. Салавей, Л. Вайна мае забрала сны… : [пра творчасць жывапісца І. Рэя] / Ларыса Салавей // Мастацтва Беларусі. 1985. № 9. С. 16–18.

21.Рей Иван Петрович [Электронный ресурс] // Белорусский союз художников. Художественная галерея Беларт 2010. Режим доступа: http://www.bel-art.by/

22.Селицкая, Н. Л. Специфика художественно-образной интерпретации пространства в белорусской пейзажной живописи 1960–1970-х гг. [Электронный ресурс] / Н.Л.Селицкая // Национальный художественный музей Республики Беларусь, 2010–2015. – Из содерж.: И.Рей. Режим доступа: http://www.artmuseum.by/

Прочитано 1818 раз Последнее изменение Среда, 02 Декабрь 2015 08:37

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
Russian Belarusian
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы