Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 25 Февраль 2013 13:17

Галіна Мікалаеўна Малажай

Оцените материал
(5 голосов)

Галіна Мікалаеўна Малажай (1938, Брэсцкі р-н – 2005) - мовазнаўца, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі адукацыі РБ.

 Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых.

Школа ў в. Кустынь, 1936 год.
Запіс у пагаспадарчай кнізе выканкама Лышчынскі с/с дэпутатаў працоўных Брэсцкага раёна Брэсцкай абласці в. Лышчыцы "Основные производственные показатели в хозяйствах по деревне Кустын"
 
Бацька – Васілеўскі Микалай Сцяпанавіч (1895 г.н.)  меў салідную адукацыю – у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага універсітэта, працавал настаўнікам у школе в. Кустын, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі.

 

Бацька Галіны Малажай Васілеўскі Мікалай Сцяпанавіч з вучнямі  (ў верхнім радзе апошні з правага боку)

Маці – Ігнацюк Надзея Лукінічна (1906 г.н.), вучылася ў гімназіі, але не закончыла яе, бо трэба было даць адукацыю братам. Галіна Мікалаеўна расла ў сям’і адна, больш дзяцей у бацькоў не было.

Доўбінская Валянціна 1923 г.н., родная цётка і першая настаўніца Галіны Малажай ( на здымку апошняя з правага боку)

Настаўнікі школы в. Кустын. Доўбінская Валянціна (цётка Галіны Малажай) ў першым радзе другая з правага боку,

Васілеўскі Мікалай Сцяпанавіч (бацька Галіны Малажай) у другім радзе першы з правага боку

Калі закончыла сямігодку, вучылася ў Астрамечаўскай школе, а ў 1952 годзе – у сярэдняй школе № 1 горада Брэста. Пасля заканчэння школы, паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. А.С. Пушкіна, на філалагічны факультэт. У 1960 годзе закончыла інстытут. Працаваць была накіравана ў Кобрынскі раён. Два гады настаўнічала ў Павіцьеўскай сярэдняй школе, а праз некаторы час перавялася ў Корчыцкую сямігодку.

З 1963 г. пачала працаваць выкладчыкам педінстытута. З 1965 г. – старшы выкладчык. У 1971 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Перыфразы ў беларускай літаратурнай мове (структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка)” у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

Галина Малажай ( на здымку дзяўчынка з банцікам у першым радзе першая з левага боку),

маці Ігнацюк Надзея Лукінічна (ў другім радзе першая з левага боку),

бацька Мікалай Сцяпанавіч Васілеўскі (ў трэцім радзе трэці з левага боку).

У 1975 годзе атрымала вучонае званне дацэнта, у 1988 годзе – прафесара. З 1981 года займала пасаду загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў 15-га, 16-га скліканняў, член Вучонай рады універсітэта. Падрыхтавала 2 кандыдата навук.

У 1983 годзе атрымала ганаровае званне “Выдатнік народнай асветы”, у 1984 – “Ветэран працы”, у 1986 – Знак “За успехи в научно-исследовательской работе студентов”.

Узнагароджана медалём «За трудовое отличие» (1986), ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1988).

Даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму.

Памерла Галіна Мікалаеўна 14 мая 2005 года.

Сёння імя Г.М. Малажай шырока вядома не толькі ў сучаснай філалогіі, але і вялікай колькасці студэнтаў, школьнікаў, настаўнікаў, бацькоў.

Імя прафесара Г.М. Малажай – на вокладках шматлікіх кніг: навуковых манаграфій, дапаможнікаў для студэнтаў, на падручніках па беларускай мове для 5 – 8 класаў школ з рускай мовай навучання для 11-гадовай і 12-гадовай школы, на вокладках праграм па беларускай мове, зборнікаў тэкстаў для дыктовак, пераказаў і водгукаў, матэрыялаў для алімпіяд, для цэнтралізаванага тэсціравання.

Г.М. Малажай – аўтар больш як 300 навуковых прац. 26 гадоў яна ўзначальвала кафедру беларускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта. На кафедры сфармавалася навуковая школа прафесара Г.М. Малажай, якая займаецца вывучэннем актуальных праблем беларускага мовазнаўства і выкладання роднай мовы ў ВНУ і школе.

На філалагічным факультэце ёсць аўдыторыя імя прафесара Г.М.Малажай. Той, хто прыйдзе ў аўдыторыю № 304, сустрэнецца не толькі з светлым, прыветным поглядам Галіны Мікалаеўны, убачыць плён яе працы, убачыць цэлую эпоху ў гісторыі кафедры беларускага мовазнаўства, у гісторыі універсітэта, у гісторыі горада, у гісторыі Беларусі.

Як адзначыла загадчык кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Новік, “Галіна Мікалаеўна Малажай – знакавая постаць Беларусі. Гэта знак творчай улюблёнасці ў справу, у роднае слова, знак вернасці Настаўніку і вечным ідэалам, скарбам душы – гонару і годнасці, волі і мужнасці, моцы духу. Постаць Г.М.Малажай гарманічна ўключаецца ў кола тых жанчынаў-асветніц, што, пачынаючы ад Ефрасіні Полацкай, нясуць cвятло жыватворнага Слова, святло чалавечнасці і дабрыні”.

Фотаздымкі прадастаўлены Казярук Галінай Паўлаўнай, дачкой цёткі Галіны Малажай Доўбінскай Валянціны.

Матэрыял падрыхтован бібліятэкарам Лышчыцкай сельскай бібліятэкі Аленай  Калядой і бібліёграфам Тацянай Васілюк.

Працы

1. Актуальныя праблемы мовазнаўства i лiнгвадыдактыкi : зборнік навуковых артыкулаў / БрДУ; пад. рэд. Г.М.Малажай. Брэст: Академия, 2005. 139с.              

2. Беларуская мова : падручнік для 5 кл. агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / Г.М. Малажай, С.Р.Рачэўскi, Л.С.Васюковiч, З.М.Кавалевiч. Мінск: Навук.-метад. цэнтр вучэб. кн. i сродкаў навучання, 2002. 382 с.                      

3. Беларуская мова: экзаменацыйныя тэсты з узорамі выканання (для падрыхт. да цэнтраліз. тэсціравання) / Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. Мінск : Аверсэв, 2009.                          

4. Беларуская мова: шляхi развiцця, кантакты, перспектывы : матэрыялы III мiжнар. кангрэса беларусiстаў "Беларуская культура ў дыялогу цывiлiзацый" (1-я сесiя - 21-25 мая, 2-я сесiя - 4-7 снеж. 2000 г., Мiнск) / Мiжнар. асацыяцыя беларусiстаў; Нац. навук.-асвет. цэнтр iмя Ф.Скарыны. Мінск: Беларускі кнiгазбор, 2001. 307с. ( Беларусiка=Albaruthenica; кн.19)                          

5. Варонiк, С. З родным словам па жыцці (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай) // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Сер. філалагічных навук. 2008. № 1 (9). С. 152.                            

6. Дрык, Н. Настаўнікі не паміраюць / Н. Дрык // ЛiМ. 2006. 11 жніўня. С. 13.                                                                                                      

7. Малажай, Г. М. Вывучэнне беларускай мовы ў 7 класе : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнiкаў / Г.М. Малажай, Н.М. Чалюк. Мінск: НМЦэнтр, 1999.   143с.                           

8. Малажай, Г. М. Алiмпiяды па беларускай мове : дапаможнік для навуч. агульнаадукац. школ, гiмназiй, лiцэяў / Г.М.Малажай, В.П.Красней. Мінск : Аверсэв, 2000.  237с.                        

9. Малажай, Г. М. Беларуская мова : дапаможнiк для школ, лiцэяў, гiмназiй. Мінск : Аверсэв, 1999.   287с. ( Школьнiкам, абiтурыентам, навучэнцам).                                   

10. Малажай, Г. М. Беларуская мова : падручнiк для 6 кл. школ з рус. мовай навучання / Г.М.Малажай, З.М.Кавалевiч, С.Р.Рачэўскi. Мінск : Народная асвета, 1998. 238с.                                                      

11. Малажай, Г. М. Беларуская мова : дапаможнік для падрыхт. да абавязк. цэнтралiз. тэсцiравання / Г.М.Малажай. Мінск : Аверсэв, 2005.   368с. ( Школьнiкам, абiтурыентам, навучэнцам).                          

12. Малажай, Г. М. Беларуская мова : матэрыялы да экзамену: дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій / Г.М.Малажай. Мінск : Аверсэв, 2001.   287с. ( Экзамены).                        

13. Малажай, Г. М. Беларуская мова. 7 кл. : падруч. для 7 кл. агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / Г.М.Малажай, З.М.Заiка, Н.М.Чалюк. Мінск : НМЦэнтр, 2001.   271с.                             

14. Малажай, Г. М. Беларуская мова ў 7 класе : вучэбна метадычны дапаможнік для наст. устаноў, якія забясп. атрым. агул. сярэд. адукацыі з рус. мовай навуч. / Г.М.Малажай, Н.М.Чалюк. Мінск : Нац. iн-т адукацыi, 2004.   191с.                            

15. Малажай, Г. М. Беларуская перафраза / Г. М. Малажай, 1974.                         

16. Малажай, Г. М. Вывучэнне беларускай мовы ў 6 класе школ з рускай мовай навучання : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнiкаў / Г. М. Малажай. Мінск : Народная асвета, 1999.   175с.                        

17. Малажай, Г. М. Даведнік для абітурыентаў па беларускай мове / Г.М.Малажай.   Брэст : Брэсцкая друкарня, 1992 Ч.1.   89с.

18. Малажай, Г. М. Даведнік для абітурыентаў па беларускай мове / Г.М.Малажай.   Брэст : Брэсцкая друкарня, 1992 Ч.2.   97с.                       

19. Малажай, Г. М. Зборнiк дыктантаў i пераказаў : дапаможнік для падрыхт. аддзялення / БрДУ; Г.М.Малажай, В.Я.Ляшук, С.Р.Рачэўскi. Брэст, 2001.   86с.                    

20. Малажай, Г. М. Лiнгвiстычны аналiз тэксту / Г.М.Малажай, 1992.                           

21. Малажай, Г. М. Лабараторныя працы па сучаснай беларускай мове : вучэбны дапаможнік для студ. ВНУ/ Г.М.Малажай. Мінск: Вышэйшая школа, 1999.   300с.                          

22. Малажай, Г. М. “Мова наша ёсць такая ж людская і панская…”[аб зб. вершаў Ф. Багушэвіча “Дудка Беларуская”] / Г.М.Малажай // Асоба і творчасць Францішка Багушэвіча ў прасторы і часе: зб. навуковых артыкулаў да 170- годдзя з дня нараджэння Ф. Багушэвіча / БрДУ. Брэст, 2010. С.63-66.

23. Малажай, Г. М. Пазакласная праца па беларускай мове / Г.М.Малажай, 1990.                  

 24. Малажай Галіна Мікалаеўна (1938-2005 гг.) // Прафесарска-выкладчыцкi калектыў Брэсцкага Дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна : бiябiблiяграфічны даведнiк: 1945-2005 / аўт.-склад.: У.В.Здановiч i iнш. Брэст: БрДУ, 2005.   246с.        

25. Малажай, Г. М. Сучасная беларуская мова: слова, перыфраза, фразеалогiя / Г.М. Малажай, 1992.                       

26. Мароз, В. Навуковая спадчына Галіны Малажай ў кантэксце здабыткаў лінгвістычнай школы прафесара Фёдара Янкоўскага: матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай, Брэст, 20-21 сакавіка 2008 года // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі / БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2008. 

27. Мельнiкава, З. З-пад крыла Калесніка / З. Мельнікава // Заря.   2005.   3 сентября.                             

28. Метрыка літаратурная: [70 гадоў таму ў в. Кустын Брэсцкага раёна нарадзілася Г. М. Малажай] // Полымя. 2008. № 3. С. 204 – 205.

29. Моложай, Г. Н. Перифразы в белорусском литературном языке: автореферат диссертации на соиск. учен. степ. канд. филол. наук / АН БССР, Ин-т языкознания им. Я.Коласа. Минск, 1971. 20с.

30. Новiк, М. I. Святло творчага шчыравання / М.І. Новік // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта.   2005.     №3(3).   С. 64-71.                         

31. Новік, М. І. Несла святло роднага слова / М.І. Новік // Роднае слова. 2008. № 3. С. 37-38.                        

32. Малажай, Г. М. Ведаў, любіў, адмыслова карыстаўся // Пасланец Праметэя : кніга пра Уладзіміра Калесніка / [рэдкал.: Г.М.Праневіч (гал. рэд.) і інш.; уклад.: З. М. Калеснік і інш.]. Брэст: БрДУ, 2007. - 388 с.                             

33. Практыкум па беларускай мове : вучэбны дапаможнік для нефiлал. фак. ВНУ / пад агульн. рэд. Г.М. Малажай. Мінск: Вышэйшая школа, 1993.   329с.                                                                

34. Рачевский, С. Все остается людям / С. Рачевсий // Брестская газета.   2008.   28 марта. 3 апреля.   С. 3.                      

35. Рубашэўскi, Ю. Святло яе ўсмешкі / Рубашэўскі // Вечерний Брест.   2006.   23 июня.   С. 7.                             

36. Святло сакавіцкага слова : навуковае выданне да 60-х угодкаў прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай / навук. рэд. М.М. Аляхновіч. Брэст : БрДУ, 1998. 277 с. 

37. Слова i фразеалагiзм у лiтаратурным i дыялектным кантэксце : манаграфiя / Г.М.Малажай, В.М.Касцючык, Л.I.Яўдошына i iнш. Брэст, 2004.   123с.                                                                                                

38. Чарняк, М. Да суседзяў у госці / М. Чарняк // Народная трыбуна. 2001. 29 снежня.                             

39. Чтобы помнили: профессор Галина Моложай (1938-2005) // Брестская газета. 2008. 14-20 марта. С.3.

Прочитано 6031 раз Последнее изменение Пятница, 05 Февраль 2016 13:33
Другие материалы в этой категории: « Немцевич Юлиан Урсын Заяц Николай Емельянович »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы