Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 25 Февраль 2013 13:33

Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч

Оцените материал
(3 голосов)

Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч (1943. Брэсцкі р-н) - спевак, педагог, заслужаны артыст Беларусі.

Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 6 красавіка 1943 года ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 годзе скончыў Брэсцкую музычную школу па спецыяльнасці спевы.

Заслужаны артыст БССР (1979). Член КПСС з 1977 года. У 1972 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю клас С. Асколкава. Творчую дзейнасць пачаў у ансамблі песні і танца БВА.

З 1969 па 1983 год – саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1983 па 2012 гг. загадчык кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Міхаіл Аляксандравіч унёс вялікі ўклад у работу кафедры. У перыяд да 2001 года опернай студыяй было пастаўлена каля 25 оперных спектакляў, якія мелі вялікі поспех у гледача: оперы «Кармэн», «Паяцы», «Яўген Анегін», «Сельскі гонар», «Матуля Кураж», «Любоўны напой», «Севільскі цырульнік», «Вяселле Фігаро», «Травіята», «Іаланта», «Фаўст» і інш.  

Міхаіл Аляксандравіч мае голас вялікага дыяпазону, добра валодае             пеўчаскім дыханнем, майстэрствам філіроўкі.

Здольнасць да сцэнічнага пераўвасаблення дала магчымасць М.А.Зданевічу стварыць запамінальныя вобразы Барыса Гадунова (“Барыс Гадуноў”) М.Мусаргскага, Грэміна (“Яўген Анегін” П.Чайкоўскага), Рамфіса, Мантэроне (“Аіда”, “Рыгалета” Дж. Вэрдзі), Мефістофеля (“Фаўст” Ш.Гуно), Дона Паскуале (“Дон Паскуале” Г.Даніцэці), Лепарэла, Бартала (“Дон Жуан” і “Вяселле Фігара” В.А.Моцарта).

Сярод партый у операх савецкіх, у тым ліку, беларускіх кампазітараў: Чапля (“Андрэй Касценя” М. Аладава), бацька Максіма (“Зорка Венера” Ю. Семянякі, Інквізітар (“Джардана Бруна” С. Картэса), Сторажаў (“У буру” Ц. Хрэннікава), Хевісберы (“Міндыя” А. Тактакішвілі).

З трупай Вялікага тэатра СССР гастраліраваў у НРБ (1976). Выступаў таксама ў ПНР, ЧССР, Аўстрыі, Швецыі. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1971).

Зараз выкладчык, дацэнт кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

ПРАЦЫ

  1. 1.Белорусская государственная академия музыки / И. Марков. Минск, 2007. 22 с.: ил.
  2. 2.Белорусская ордена Дружбы народов государственная консерватория им. А. В. Луначарского: (очерки истории) / Г.С. Глущенко. Минск: Вышэйшая школа, 1984. 158 с.: ил.
  3. 3.Белорусская ордена Дружбы народов государственная консерватория им. А. В. Луначарского: (1932 - 1982) / Г.С. Глущенко. Минск: Полымя, 1983. 18 с.: ил.
  4. 4.Белорусскому союзу музыкальных деятелей – 20: поиски, свершения, перспективы / ред. Н. Витченко. Минск, 2007. 28 с.: ил.
  5. 5.Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭН, 2000. Т. 7. С. 37.
  6. 6.Зданевич Михаил Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск : БелЭН, 2006. Т. 3. С. 647.
  7. 7.Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. Мінск : БелЭН, 2000. Т. 1. С. 441.
  8. 8.Ладыгина, А. Музыкально-театральная жизнь Минска второй половиныХХ столетия в восприятии современника / Ариадна Ладыгина. Минск: Четыре четверти, 2007. 444 с.: ил.  
  9. 9.Музычны тэатр Беларусі: 1960-1990: опернае мастацтва; музычная   камедыя і аперэта/ Г.Р. Куляшова, Т.Г. Мдывані, Н.А. Юўчанка.  
  10. 10.Мінск: Беларуская навука, 1996. 470 с.
  11. 11.Ракова, Е. Новое имя: [о Михаиле Зданевиче, певце Государственной  

академии театра оперы и балета Белорусской ССР]. Советская музыка. 1972. № 12. С. 144 – 145.

  1. 12.Тэатр оперы і балета БССР: старонкі гісторыі / В.В. Букань, Л.М. Ражанава. Мінск: Беларусь, 1984. 155 с.: іл.
  2. 13.Якубова, А. Михаил Зданевич, доцент кафедры оперной подготовки,  заслуженный артист Беларуси / А. Якубова // Минский курьер.августа. 2010.
  3. 14.Штэйн, С. Михаил Зданевич, певец академического Большого Театра БССР // Советская культура. 1974. 13 декабря.
  4. 15.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтваў Беларусі: у 5т. Мінск: БелСЭ, 1985. Т. 2. 702 с.: іл.
Прочитано 3349 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы