Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

100.jpg

100_влксм.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis3-2013.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis1-2014.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis1-2013.jpgrukapis2-2013.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 05 Ноябрь 2018 12:45

Казлоў Георгій Кірылавіч, ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнец в.Селяхі

Оцените материал
(0 голосов)

 

1 студзеня 2018 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Кірылавіча Казлова (1903–1970), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію.

У снежні 1918 г. Георгій Казлоў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце, ваяваў з пятлюраўцамі пад Пінскам. Удзельнік Савецка-польскай вайны (1920): у складзе 17-й стралковай дывізіі ўдзельнічаў у баях з палякамі пад Мінскам, Слонімам, Ваўкавыскам і на варшаўскім накірунку.

У кастрычніку 1921 г. Георгій Казлоў скончыў 31-я камандныя пяхотныя курсы ў Смаленску, служыў камандзірам узвода, камандзірам роты. У 1924 г. скончыў Ваенна-пяхотную школу, у 1933 г. – Ваенную акадэмію імя М. Фрунзе. У 1933–1938 гг. служыў у Беларускай ваеннай акрузе начальнікам аператыўнага аддзялення штаба дывізіі, камандзірам стралковага палка.

У чэрвені 1938 г. маёр Г. К. Казлоў быў арыштаваны органамі НКУС, аднак 30 лістапада 1939 г. вызвалены і адноўлены ў Чырвонай арміі, назначаны малодшым выкладчыкам кафедры тактыкі Ваенна-транспартнай акадэміі імя Л. Кагановіча (Ленінград). У лістападзе 1940 г. пераведзены на пасаду начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі 7-й арміі Ленінградскай ваеннай акругі.

У час Вялікай Айчыннай вайны Г. К. Казлоў ваяваў на Карэльскім, 2-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах. У пачатку ліпеня 1941 г. палкоўнік Г. К. Казлоў вызначыўся, калі камандаваў аператыўнай групай войск, якія прыкрывалі г. Суаярві ў Карэліі. У ліпені – верасні камандаваў аператыўнай групай, створанай з падраздзяленняў, якія выходзілі з акружэння. У снежні 1941 г. гэта аператыўная група была пераўтворана ў 27-ю стралковую дывізію, якой Г. К. Казлоў камандаваў да 8 жніўня 1942 г.

3 мая 1942 г. Г. К. Казлову было прысвоена званне генерал-маёр. 27-я дывізія ў складзе Кемскай аператыўнай групы, а затым 26-й арміі Карэльскага фронта, стрымлівала абарончы рубеж на ўхцінскім накірунку. Са жніўня 1942 г. – начальнік штаба 26-й арміі, войскі якой удзельнічалі ў абарончых баях на кегстэньскім, ухцінскім і рэбольскім накірунках, забяспечваючы абарону Ленінграда.

З мая 1943 г. па сакавік 1945 г. Г. К. Казлоў камандаваў 19-й арміяй. У лютым 1944 г. яму прысвоена званне генерал-лейтэнант. Восенню 1944 г. яго 19-я армія была перакінута з Карэліі на заходні накірунак у раён Гродна і Беластока. У канцы студзеня 1945 г. перададзена 2-му Беларускаму фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага. 19-я армія прымала ўдзел ва Усходне-Памеранскай аперацыі, у ходзе якой 5 сакавіка выйшла на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, удзельнічала ў разгроме моцнай групіроўкі праціўніка і авалоданні г. Данцыгам (Гданьскам) 28 сакавіка.

У ліпені 1945 г. генерал-лейтэнант Г. К. Казлоў быў накіраваны ў распараджэнне Забайкальскага фронта і назначаны намеснікам камандуючага 39-й арміі. У ходзе Савецка-японскай вайны, заключнага этапу Другой сусветнай вайны, войскі 39-й арміі ўдзельнічалі ў правядзенні Хінгана-Мукдэнскай наступальнай аперацыі.

У 1948 г. генерал-лейтэнант Г. К. Казлоў з адзнакай скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі імя К. Варашылава. Займаў пасады намесніка камандуючага арміі, начальніка штаба Прыморскай, Беламорскай (1948–1951) і Паўночнай (1951–1952) ваенных акруг. У чэрвені 1952 г. пераведзены на выкладчыцкую працу ў Ваенна-транспартную акадэмію: начальнік кафедры тактыкі, з сакавіка 1953 г. – намеснік начальніка акадэміі па аператыўна-тактычнай і страявой падрыхтоўцы. Са жніўня 1960 г. – начальнік камандна-тылавога факультэта Ваеннай акадэміі тылу і транспарту, са студзеня 1962 г. – намеснік начальніка акадэміі на вучэбнай і навуковай рабоце. 11 мая 1965 г. звольнены ў запас.

Георгій Кірылавіч узнагароджаны ордэнам Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава І (1944) і ІІ ступеней, медалямі. Аўтар ваенна-гістарычнага нарыса «В лесах Карелии» (1963) аб баявых дзеяннях войск 7-й арміі Паўночнага фронта.

Г. К. Казлоў памёр 20 снежня 1970 г., пахаваны на Багаслоўскіх могілках г. Санкт-Пецярбурга.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. 1.Казлоў Георгій Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя : ут. Мінск, 1998. Т. 7. С. 430.
  2. 2.Козлов Георгий Кирилович // Республика Беларусь : вт. Минск, 2007. Т. 4. С. 124–123.
  3. 3.Козлов Георгий Кирилович // Долготович, Б. Военачальники земли белорусской : энцикл. справочник / Б. Долготович. Минск, 2005. С. 112–113.
  4. 4.Казлоў Георгій Кірылавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : ут. Мінск, 1997. Т. 4. С. 10.
  5. 5.Козлов Георгий Кирилович // Военный энциклопедический словарь. 2-е изд. Москва : Воениздат, 1986. С. 338.
  6. 6.Казлоў Георгій Кірылавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : ут. Мінск, 1981. С. 269.
  7. 7.Козлов Георгий Кирилович // Советская военная энциклопедия : вт. Москва : Воениздат, 1977. Т. 4. С. 228.
  8. 8.Казлоў Георгій Кірылавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : ут. Мінск, 1972. Т. 5. С. 231.
  9. 9.Козлов, Г. К. В лесах Карелии : военно-исторический очерк / Георгий Кириллович Козлов. – Москва : Воениздат, 1963. – 128 с. : ил. – Содерж.: Обстановка к началу войны на северном участке советско-германского фронта. Оборонительное сражение войск 7-й армии (июль 1941 года). Срыв плана противника по захвату Кировской железной дороги и созданию второго кольца блокады Ленинграда (конец июля – ноябрь 1941 года). Помощь трудящихся Карело-Финской ССР войскам 7-й армии в борьбе против немецких войск.
  10. 10.Восточно-Померанская операция 1945 // Военный энциклопедический словарь. 2-е изд. Москва : Воениздат, 1986. С. 163.
  11. 11.Хингано-Мукденская операция 1945 // Военный энциклопедический словарь. 2-е изд. Москва : Воениздат, 1986. С. 795.
  12. 12.Девятнадцатая армия // Советская военная энциклопедия : вт. Москва : Воениздат, 1977. Т. 3. С. 122–123.
  13. 13.Иоффе, Э. Белорусы в Советско-японской войне : [упомянут Г. К. Козлов] / Эмануил Иоффе // Милиция Беларуси. 2015. № 4. С. 30–35.

 

Прочитано 17 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2018 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы