Поиск

Проводится акция «Подари книгу библиотеке!»

akciia podari knigu

500ybd2

Досуг, творчество, библиотека

Tvorchestvoall.jpg

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

rukapis1-2014.jpgrukapis4-2013.jpgrukapis4-2014.jpgrukapis2-2014-1.jpgrukapis3-2013.jpgrukapis1-2015.jpgrukapis3-2014.jpgrukapis3-2015.jpgrukapis2-2015.JPGrukapis2-2013.jpgrukapis1-2013.jpg

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Новые поступления

newbooks22.jpg

Ivan_Ptashnikov.jpg

GNVRB2017

Полезные ссылки

ssilki

Понедельник, 23 Июнь 2014 13:15

Паўленкаўская бібліятэка ў Беларусі

Оцените материал
(0 голосов)

Pavlenkov OstromechevoПрезентация открытия памятной доски в честь создания Остромечевской библиотеки в 1905 году.

ПРОСМОТР

 ПРЕЗЕНТАЦИИ

 

 

Гонарам Брэсцкай раённай бібліятэчнай сістэмы з'яўляецца Астрамечаўская сельская бібліятэка, якая ў 2015 годзе адзначыла свой 110-гадовы юбілей з часу адкрыцця ў в. Астрамечава (1905) на сродкі Ф. Ф. Паўленкава адной з першых у Беларусі бясплатных народных бібліятэк

 У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. у Расійскай імперыі з’явіліся першыя народныя бібліятэкі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі арганізацыю народных бібліятэк для сялян узяла на сябе мясцовая інтэлігенцыя, у першую чаргу – навучэнцы вышэйшых навучальных устаноў і сельскія настаўнікі. Развівае сваю дзейнасць па арганізацыі народных бібліятэк

Паўленкаўскі фонд, які быў створаны паводле завяшчання вядомага прагрэсіўнага рускага кнігавыдаўца Фларэнція Фёдаравіча Паўленкава (1839–1900). За першае дзесяцігоддзе ХХ ст. было адкрыта звыш 2000 бясплатных народных бібліятэк-чытальняў, атрымаўшых назву паўленкаўскіх.

Восенню 1905 года ў вёсцы Астрамечава Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) была створана адна з першых у Беларусі народных бібліятэк. Яна з’яўляецца найбольш значнай сярод 11-ці паўленкаўскіх бібліятэк у Беларусі. Гэтая бібліятэка разгарнула працяглую і плённую дзейнасць і адыграла значную ролю ў культурным і грамадскім жыцці жыхароў Астрамечава і навакольных вёсак.

Ініцыятарамі ўтварэння бібліятэкі ў Астрамечаве былі навучэнцы Пецярбургскага ўніверсітэта браты Сяргей і Мікалай Раманскія – сыны астрамечаўскага святара і два іх сябра з г. Брэст-Літоўска – Сяргей Басякоў і Яўген Жуковіч. Карыстацца сродкамі з Паўленкоўскага фонду магчыма было пры ўмове дазволу губернатара на адкрыццё бібліятэкі і наяўнасці у гэтай бібліятэцы кніг на 50 рублёў або сумы – 50 рублёў. Пры такіх умовах душапрыказчык Ф. Ф. Паўленкава В. І. Якавенка пасылаў бібліятэцы дадаткова кніг на 50 рублёў, дазваляючы тым самым адкрыццё бібліятэкі.

Гродзенскі губернатар назначыў загадчыкам Астрамечаўскай бібліятэкай святара Льва Раманоўскага, а назіральнікам – мясцовага настаўніка Антона Паўлавіча Зянкевіча (1886–1970), выхаванца Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Усю бібліятэчную работу ўзяў на сябе А. П. Зянкевіч, вёў яе без аплаты, на грамадскіх пачатках. Бібліятэка пры адкрыцці мела пачатковы кніжны фонд на суму 100 рублёў. Кнігі былі сабраны арганізатарамі часткова са сваіх уласных бібліятэк, часткова на ахвяраванні. Бібліятэка знаходзілася ў будынку школы ў асобным пакоі, кнігі размяшчаліся ў дзвюх вялікіх шафах.

Звесткі аб рабоце бібліятэкі час ад часу друкавала газета «Наша ніва». Па яе дадзеных ужо праз два гады пасля ўтварэння бібліятэкі фонд налічваў 1039 кніг, якімі карысталіся 220 сялян з навакольных вёсак. Бібліятэка атрымлівала дапамогу грашыма і кнігамі ад Максіма Горкага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, прысылалі кнігі розныя выдавецтвы.

На цяперашні час знойдзена толькі адна кніга з пячаткай Астрамечаўскай бібліятэкі, яна захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Гэта лячэбнік дамашняй жывёлы ветэрынарнага ўрача А. М. Сцяпанава «Деревенское хозяйство и деревенская жизнь» (Масква, 1903). На тытульным лісце можна ўбачыць авальную пячатку з тэкстам: «Народная библиотека имени Ф. Павленкова в селе Остромечево», што сведчыць аб назве ўстановы ўжо ў той час імем Фларэнція Фёдаравіча.

Восенню 1912 года А. П. Зянкевіч выехаў у Пецярбург, аднак бібліятэка працягвала сваю дзейнасць і пасля яго ад’езду. Работа праводзілася настаўнікам Р. А. Карповічам.

Народная паўленкаўская бібліятэка ў Астрамечаве існавала да восені 1915 года – да пачатку нямецкай акупацыі. Кайзераўскія салдаты разрабавалі і часткова знішчылі яе кніжны фонд, бібліятэка як культурна-асветніцкая ўстанова спыніла сваё існаванне.

У перыяд польскай улады, ў канцы 1920-х гадоў, бібліятэку стварыла кааператыўная спажывецкая арганізацыя Астрамечава, але ў 1934 гадзе яна была разгромлена ў сувязі са зменай палітычнай сітуацыі ў Польшчы.

У 1939 годзе, пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР, у Астрамечаве зноў ствараецца бібліятэка. Яна існавала да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі была знішчана.

Пасля заканчэння вайны, ў 1946 годзе ў Астрамечаве была арганізавана новая бібліятэка, для якой захавана імя Ф. Ф. Паўленкава. У 1953 годзе для бібліятэкі было пабудавана вялікае на той час памяшканне, якое складалася з двух пакояў. Стаў працаваць штатны бібліятэкар, які атрымліваў зарплату з дзяржаўных сродкаў. На 1957 год фонд склаў 6855 экз. кніг.

У 1965 годзе было адзначана 50-годдзе Астрамечаўскай бібліятэкі. Установа і яе першы бібліятэкар А. П. Зянкевіч былі ўзнагароджаны Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

У сувязі з цэнтралізацыяй сеткі масавых бібліятэк у 1978 годзе Астрамечаўская бібліятэка ўвайшла ў склад Брэсцкай раёнай цэнтралізаванай сістэмы. З пачатку цэнтралізацыі загадчыкам бібліятэкі працавала Алена Іванаўна Лукашук (Сянько). Колькасць чытачоў з кожным годам павялічвалася, таму са жніўня 1988 года была ўведзена другая штатная адзінка. Загадчыцай бібліятэкі з гэтага часу стала Таццяна Уладзіміраўна Іллюк (Казаўчук).

З 1993 года загадчыцай бібліятэкі працуе Тамара Ануфрыеўна Лашчэўская, а бібліятэкарам – Надзея Васільеўна Янюк. У сакавіку 1995 года бібліятэка атрымала памяшканне ў новым будынку Дома культуры, а ў снежні ўрачыста адзначыла сваё 90-годдзе.

На пачатку 2000-х гадоў Астрамечаўская бібліятэка адна з першых у раёне атрымала камп’ютарную і ксеракапіравальную тэхніку, была падключана да сеткі Інтэрнэт. Электронны каталог дазволіў палепшыць якасць абслугоўвання наведвальнікаў. У кастрычніку 2005 года было адзначана 100-годдзе бібліятэкі. Сёння Астрамечаўская сельская бібліятэка аграгарадка – установа, аснашчаная аптымальным наборам матэрыяльных і інфармацыйных рэсурсаў, прапануе наведвальнікам цэлы комплекс паслуг для вучобы і правядзення вольнага часу.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

1.Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 50.

2.Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск : БелЭН, 1993. Т. 1. С. 221.

3.Светач культуры : [Астрамечаўская бібліятэка] // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 87–88.

4.Библиотека // Остромечево и «остромычивци» : [история, фольклор, знаменитые люди и современность д.Остромечево] / сост. И. А. Панасюк. Брест : Альтернатива, 2010. С. 140–141.

5.Павленков Флорентий Фёдорович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 467–468.

6.Астрамечава // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць. Мінск, 2006. С. 95–96.

7.Лощевская,Т.Очерк истории Остромечевской сельской библиотеки им. Ф. Ф. Павленкова Брестской РЦБС / Т. О. Лощевская, Н. В. Янюк // Нарысы гісторыі бібліятэк Брэсцкай вобласці / Брэсц. абл. б-ка ; склад.: Л. І. Рачкоўская, А. М. Мяснянкіна. 2-е выд., дап. і перапрац. Брэст, 2001. С. 31–38.

8.Козавчук, Т. В. Очерк истории Остромечевской сельской библиотеки Брестской области / Т. В. Козавчук, Р. В. Пукита // Очерки истории библиотек Брестской области. Брест, 1996. С. 27–32.

9.80 год з часузаснавання ў вёсцы Астрамечава Брэсцкай раённай бібліятэкі імя Ф. Ф. Паўленкава – адной з першых на Беларусі бясплатных народных бібліятэк // Новыя кнігі БССР. 1985. № 6. С. 20–21.

10.Аб Павленкоуских библиотеках : адкрылася библиотэка имени Ф. Ф. Павленкова ў вёсцы Остромэчьэ Гродзенскай губерніі Брэсцкага павету // Наша доля (факсімільнае выданне). 1906. № 2. С. 3–4.

11.Скакун, А. Остромечевская библиотека как центр белорусской культуры / А. Скакун// Матэрыялы выязднога пашыранага пасяджэння Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнага прагрэсу. [Брэст],1–2 чэрвеня. С. 47–50.

12.Сацута, І. У. З гісторыі народных бібліятэк Берасцейшчыны / Сацута І. У. // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. нав.-практ. канферэнцыі. Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г. Мінск, 2010. С. 153–159.

13.Сацута, І. У. «Чытаюць усе вёскі гэтай воласці» : [пра дапамогу грашыма і кнігамі, што атрымала Астрамечаўская бібліятэка Брэсцкага павета ад М. Горкага] / І. У. Сацута // М. Горький и его эпоха : материалы междунар. науч. симпозиума, Брест, 19–21 марта 2008 / под общей ред. Т. В. Сенькевич. Брест, 2008. С. 189–194.

14.Сацута, І. У. На ніве адраджэння : [дзейнасць Астрамечаўскай бібліятэкі] / І. У. Сацута // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта: серыя філалагічных навук. 2007. № 1. С. 13–17.

15.Кавалёў, В. Курс – на Астрамечава : [аб наведванні Астрамечаўскай бібліятэкі] / В. Кавалёў // Маладосць. 2007. № 9. С. 135–137.

16.Крэйдзiч, А. Сустрэліся сейбіты… слова і зерня : беларускія пісьменнікі прывезлі ў Астрамечава кнігі, дождж і настрой на дзелавое супрацоўніцтва / Анатоль Крэйдзіч // Заря над Бугом (Брест). 2007. 23 июня. С. 8.

17.Кавалёў, А. Астрамечава: повязь зямлі і духоўнасці / А. Кавалёў// ЛіМ. 2007. 29 чэрвеня. С. 3.

18.Тоболич, А. Времёнсвязующая нить:столетний юбилей встречаетОстромечевская сельская библиотека / А. Тоболич // Заря. 2005. 15 сентября.

19.Светава, В. Бібліятэцы – 100/ В. Светава // Звязда. 2005.лістапада. С. 4.

20.Панасюк, М. Адзін дзень у 100 год / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 2005. 5 лістапада.

21.Павлова, Л.Сто лет горит огонь в очаге просвещения – сельской библиотеке / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 15 сентября. С. 9.

22.Муха, Ф. Нерукотворный памятник/ Фёдор Муха // Рэспубліка. 2005. 2 лістапада.С.3.

23.Мазіна, Г. І матчына слова, і мудрасць народа / Г. Мазіна // Заря над Бугом (Брест). 2005. 2 ноября. С. 1, 4.

24.Литвинович, Е. Сто лет чтения/ Евгений Литвинович // Заря. 2005. 1ноября.

25.Капачова, А. Хата, што кнігамі багата/ Алена Капачова // Белорусская нива. 2005. 1 декабря. С. 4.

26.Жаўручок, Т. Сёння ў Астрамечаве свята «Першая народная»… / Т. Жаўручок // Народная трыбуна. 2005. 29 кастрычніка.

27.Гжэшчак, М. Букет ведаў у каштоўнай вазе : найстарэйшая бібліятэка Беларусі сёлета ў кастрычніку адзначае сваё 100-годдзе / М. Гжэшчак // Голас Радзімы. 2005. 27 кастрычніка.

28.Богданова, Н. Летопись века : старейшая сельская библиотека в Остромечево – 100 лет / Н. Богданова // Вечерний Брест. 2005. 14 сентября. С. 10.

29.Антонава-Мельяновiч, Т. Заснаваная ў 1905 годзе / Т. Антонава-Мельяновіч // Культура. 2005. 15–21 кастрычніка. С. 14.

30.Мицкович, К. Птицей феникс воскресла…:[об Остромечевской библиотеке] / К. Мицкович // Заря над Бугом (Брест). 2003. 27 декабря.

31.Бібліятэчная справа на старонках «Нашай нівы» // Бібліятэчны свет. 2003.№ 1.С.32.

32.Маслюк, Н. В именной библиотеке/ Н. Маслюк // Заря над Бугом (Брест). 2001. 10 марта.

33.Рубашевский, Ю. Остался в памяти потомков:[о книгоиздателе Ф.Ф.Павленкове] /Юрий Рубашевский // Заря. 1995. 25 февраля.

34.Панасюк, М.«Ад лучыны да святла ведаў» /Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 1995. 23 снежня.

 

Прочитано 32381 раз Последнее изменение Пятница, 04 Декабрь 2015 06:40

Похожие материалы (по тегу)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2017 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы