История - ГУК
История деревни Остромечево

Астрамечава…Адна з соцен вёсак нашай Бацькаўшчыны.

Гэтыя мясціны з багатым гістарычным і культурным мінулым. На кожным кроку тут шчырае дыханне гісторыі: язычніцкі каменны ідал, курганы XI – XIII стагоддзяў, былая сядзіба мысліцеля-атэіста Казіміра Лышчынскага, Пакроўская царква, пабудаваная ў 1742 годзе, Свята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 1846 годзе. Помнік беларускай музычнай культуры XVII стагоддзя “Астрамечаўскі рукапіс” таксама з’явіўся ў ваколіцах Астрамечава. На гэтых землях размясцілася Адкрытае акцыянернае Таварыства “Астрамечава”, якое добра ведаюць у нашай краіне і за яе межамі.

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ ПРА ВЁСКУ

Астрамечава – вёска ў прыгараднай зоне, за 24 км на паўночны захад ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. Старадаўняя сядзіба. У пісьмовых крыніцах успамінаецца з 15 стагоддзя як радавое гняздо Астрамечаўскіх, а пазней Іллінічаў. Вядома, што ў першай палове XIX стагоддзя ў Астрамечава існавалі два маёнткі. Уладальнікам іх быў Юліян Сузін з небагатага шляхецкага роду. У 1840 годзе яго дачка Разалія выйшла замуж за вайсковага палкоўніка Юзафа Пузыну (1800 - 1874), і з той пары Астрамечаўская сядзіба па спадчыне перайшла да роду Пузынаў. Пасля Юзафа ўладальнікам Астрамечава стаў яго старэйшы сын Аляксандр.

Аб паходжанні назвы вёскі існуе дзве легенды. Першая паведамляе, што прыкладна ў 1516 годзе на гэтай тэрыторыі прайшла вялікая бітва паміж рускімі і шведамі. Перамогу атрымалі рускія, у якіх былі вострыяя мячы, выкаваныя мясцовымі кавалямі. Дзякуючы вострым мячам, была атрымана перамога. Пасля гэтай бойні людзей, якія тут жылі, пачалі зваць “астрамечаўцы”, а само паселішча – Астрамечава.

У іншым паданні гаворыцца, што тутэйшая мясцовасць была глухая, нешматлюдная. Толькі каля рэчкі ўзвышаўся велічны касцёл, які наведваў польскі кароль. Насупраць знаходзіліся тры курганы. Людзі гаварылі, што ў іх захаваны каштоўнасці, але колькі іх не шукалі, так нічога істотнага не знайшлі. Назва вёскі пайшла ад прозвішча Астрамеч, якое меў каралеўскі кухар, ён вельмі смачна гатаваў ежу. Кароль яго вельмі шанаваў. З часам кухар пастарэў і кароль адпусціў яго на адпачынак, а замест яго пакінуў кухарыць яго сына. Застаўся Астрамеч з дачкой. Аднойчы яму не спалося, і ён вырашыў прагуляцца па начным парку. Зайшоў Астрамеч у самы далёкі куток, толькі сеў на пень, як пачуў цікавую размову, размаўлялі чатыры чалавекі. Ён толькі пачуў, што калі яны стануць уладальнікамі гэтых каштоўнасцей, то будуць вельмі багатыя. Праз тыдзень яны дамовіліся ісці да курганоў, схавалі паперу (гэта быў план) у дупле і зніклі. Астрамеч украў гэтую паперу і ўцёк. Назаўтра ён прыйшоў да караля і пачаў прасіць, каб яго пасялілі ў мясцовасці, што была на плане. Кароль згадзіўся пасяліць свайго любімага слугу на гэтым месцы. Пасяліўся Астрамеч са сваёй дачкой у закінутай старой хаце. Днём дачка заставалася дома, а Астрамеч кудысьці знікаў. Хутка ён стаў прыносіць многа золата. Адбудаваўся, жывёлы стала шмат у яго. Адным словам, разбагацеў, не стаў спраўляцца з гаспадаркай і наняў чатырох парабкаў (гэта былі тыя бандыты, што размаўлялі ў парку). Аднойчы ноччу парабкі ўварваліся ў хату і сталі пытаць старога, дзе скарб. Але Астрамеч нічога ім не сказаў. Тады бандыты забілі яго, а дачку згвалтавалі і павесілі. Спалілі і знішчылі ўсё, толькі чуткі пра гэтую гісторыю засталіся. Адсюль і пайшла назва Астрамечава.

У 1570-х гадах маёнтак Астрамеч належыў Харытам.

Нешматлікія ўрочышчы паблізу сярэдневяковага Астрамечава былі пакрытыя мноствам камянёў рознай велічыні. Гэта акалічнасць адыграла сваю станоўчую ролю. Мясцовыя жыхары будавалі сабе каменныя хаты, адрыны і нават склепы. Некаторыя пабудовы, у прыватнасці XIX стагоддзя, захаваліся па сённяшні дзень. У 1846 годзе мясцовыя дойліды з мясцовага жа бутавага камення ўзвялі Свята-Міхайлаўскую царкву на месцы старога драўлянага храма. Праца была няпростай, таму што без сучасных “болгарок” трэба было падагнаць, роўна прасвідраваць і дакладна раскалоць камень.

Цікавая акалічнасць звязана з раўляным Міхайлаўскім храмам, дзе ў XVII стагоддзі нейкі манах пераплёў у вокладку уніяцкага трэбніка помнік беларускай музычнай культуры, цяпер вядомы як “Астрамечаўскі рукапіс”.

Глебвы на пагорыстай Прыбужскай раўніне былі не шмат урадлівымі. Апісанне гэтай тэрыторыі амаль заўсёды пачыналася са слоў: “Нетры багатыя будаўнічым матэрыялам: жвірам, пяском, глінай. Глеба дзярнова- падзолістая і часткова тарфяна-балотная”. І тым не менш, сяляне Астрамечава не толькі здабывалі торф, але рупліва і з веданнем справы займаліся сельскай гаспадаркай.

Непадалёк ад вёскі, на полі размясцілася самая высокая геаграфічная кропка Брэсцкага раёну; яе вышыня, па пасведчаннях вучоных, 186 метраў над узроўнем мора. У пачатку 2000-х гадоў аматары ўстанавілі тут знак з даведачнай інфармацыяй.

У Першую сусветную вайну, калі нямецкі фронт блізка падышоў да Астрамечава, ваяры з казачага атраду цаскай арміі прымусова загадалі насельніцтву рыхтавацца да выезду з родных мясцін. Ланцуг павозак быў накіраваны ў бок Брэста, а казакі падпалілі вёску, каб ніводная хата не дасталася кайзераўцам. Людзі перасяляліся ў розныя губерніі Расіі, Украіны, Каўказа. Толькі пасля 1920 года, калі тэрыторыя адышла па дагаворы да Польшчы, астрамечаўцы пачалі вяртацца ў родныя мясціны, дзе іх сустрэлі руіны і папялішчы. Аднак прыхільнасць да роднай зямлі дапамагла людзям адбудаваць новую вёску Астрамечава. Да гэтага часу старэйшыя жыхары памятаюць млын, што дзейнічаў з канца 30-х гадоў XX стагоддзя на ўскрайку сяла. Некалькі пабудоў тых часоў захаваліся і выкарыстоўваюцца і сёння, напрыклад, склеп Ульяна Паднюка, які быў пабудаваны ў 1921 годзе, хлеў Міхаіла Уюна, 1935 года пабудовы.

У 1940-м годзе ў вёсцы Астрамечава жылі 776 чалавек, налічвалася 155 двароў. Гэта быў нават не пасёлак, а раскіданыя хутары. Такімі былі вынікі зямельнай рэформы, якую праводзіў польскі ўрад у сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Астрамечаўцаў разсялілі па бліжэйшых урочышчах, якіх, паводле некаторых дадзеных, было не менш за паўтара дзесятка. І гэта адна з прычын, па якой у 1939 – 1940 гадах тут не паспелі стварыць калектыўную сялянскую гаспадарку па савецкай мадэлі.

22 чэрвеня 1941 года Германія, парушыўшы мірны дагавор, усю сваю моц абрушыла на мяжу СССР. У пачатку шостай гадзіны, уранку, па расказах мясцовых жыхароў, па палях збажыны, ланцугом ішлі фашысты, усё змятаючы на сваім шляху. Калоны чужынцаў рухаліся праз вёску чатыры дні, а потым акупацыйны рэжым рабаваў і катаваў мясцовае насельніцтва. На прымусовыя работы ў замежжа з Астрамечава было выезена 10 чалавек.

Шмат землякоў удзельнічалі ў баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 17 загінулі, прапалі без вестак на тэрыторыі Польшчы, Германіі.

У вызваленні Лышчыцкага сельскага Савета, вёскі Астрамечава ўдзельнічалі чырвонаармейцы 28 арміі 1-га Беларускага фронту. Гэта было ў ліпені 1944 года. Першым праз вёску прайшоў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам камандзіра Р. Кірычэнкі, у гонар якога была названа адна з вуліц вёскі.

Жыхары Астрамечава, негледз0ячы на вялікую шкоду, што прынеслі роднай зямлі акупанты, адбудоўвалі новае жыццё. 8 лютага 1949 года ў Астрамечава быў арганізаваны калгас “Паяць Ільіча”. Ён аб’яднаў 75 сялянскіх гаспадарак, 109 чалавек, 58 коней і 780 гектараў зямлі. Першым старшынёй быў абраны Андрэй Данілюк. Тады гаспадарка называласясельгасарцель. Ужо ў сакавіку ў калгасе былі ўкамплектаваны тры паляводчыя, будаўнічая брыгады і агародніцкае звяно.

У 50-я гады ўзрасла дапамога сельскай гаспадарцы з боку дзяржавы. Стала паступаць тэхніка – трактары, камбайны, іншыя матэрыяльна-тэхнічныя содкі. Першае аб’яднанне калгасаў у Астрамечаўскім сельскім Савеце адбылося 30 сакавіка 1950 г., а завяршылася ўзбуйненне летам 1986 года. Тады гэта быў ужо калгас-камбінат – правобраз таго, што можна бачыць у Астрамечава сёння: горадаўтваральнае комплекснае прадпрыемства з максімальна закрытым вытворчым цыклам і развітай інфраструктурай.

Летам 1985 года саюзная газета “Праўда” пісала: “Вялікіх поспехаў дабіліся ў гэтай пяцігодцы працаўнікі калгаса “Памяць Ільіча” Брэсцкага раёна. Змяніўся воблік калгаса. Пабудаваны новы пасёлак. Цяпер тут ва ўтульных кватэрах жыву3ць 150 сем’яў. Завяршаецца будаўніцтва дзіцячага садка, Палаца культуры, гандлёвага цэнтра”.

У 1992 годзе на дэмакратычнай хвалі, калі распускаліся калгасы, агульны сход калгаса-камбінатара пастанавіў: калгасу быць. Ён застаўся і быў ператвораны ў сельскагаспадарчае калектыўнае прадпрыемства “Астрамечава”. У ліпені 2003-га года перайменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў.

У 2005 годзе вёска Астрамечава атрымала статус аграгарадка. Паспяхова працуюць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры: амбулаторыя, аптэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, банк, паштовае аддзяленне, лазнева-пральны комплекс, 4 крамы, гасцініца, 2 прадпрыемствы грамадскага харчавання.

Аграгарадок Астрамечава сёння – гэта вуліцы і добраўпарадкаваныя кварталы ўтульнага сучаснага жылля, мадэрнізаваныя прамысловы прадпрыемствы і сельская гаспадарка, насычанае культурнае жыццё, кваліфікаванае медыцынскае і бытавое абслугоўванне.

АБ ГІСТОРЫІ НАЗВАЎ ВУЛІЦ

Усюды, дзе жывуць людзі, ёсць свая гісторыя і свае героі. Вёска Астрамечава таксама па праву лічыцца захавальніцай народнай культуры, духоўнасці, нацыянальных краязнаўчых традыцый. Гэта датычыцца не толькі беражліва захаваных старых будынкаў, храмаў, але і па крупіцам сабраных фальклорных традыцый і абрадаў, папулярызацыі краязнаўчых ведаў сярод жыхароў. Удзячныя астрамечаўцы захоўваюць сваю гісторыю і культуру, называючы вуліцы роднай вёскі імёнамі тых, хто праславіў гэтыя мясціны. Нашчадкі памятаюць выдатных дзеячаў мінулага і беражліва перадаюць гэтыя веды далей, сваім дзецям.

ВУЛІЦА ІМЯ Ф.Ф. ПАЎЛЕНКАВА названа ў гонар выдатнага рускага кнігавыдаўца Дларэнція Фёдаравіча Паўленкава. Забудова вуліцы пачалася ў 1991 годзе.

Ф. Ф. Паўленкаў нарадзіўся 8 кастрычніка 1839 года ў Тамбоўскай губерніі. Рана ён стаў сіратой і выхоўваўся ў Аляксандраўскім кадзецкім корпусе (Царскае сяло), які скончыў у 1859 годзе і быў накіраваны для далейшага ваеннага выхавання ў Міхайлаўскую Акадэмію. У перыяд вучобы пазнаёміўся з выданнямі А.І. Герцена, М. Р. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава. Гэтыя знаёмствы паўплывалі на яго далейшую выдавецкую дзейнасць. У 1861 годзе быў накіраваны на службу ў Кіеўскі арсенал, пасля канфлікту з кіраўніцтвам пераехаў у Бранск. У 1865 годзе пераехаў у Пецярбург і вырашыў займацца кнігавыдавецтвам. У 1866 годзе адкрыў тут кніжны магазін і заняўся перакладной і выдавецкай дзейнасцю. У 1868 годзе, у час пахавання Д. І. Пісарава, публіцыста і літаратурнага крытыка, выступіў з прамовай, за якую быў арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць.

У самы цяжкі перыяд палітычнага стану краіны, негледзячы на суровы гнёт цэнзуры, Ф. Ф. Паўленкаў стварыў новы тып выдавецтва, галоўнай мэтай якога з’явілася адукацыя народных мас, а не камерцыйная выгада. Ён змог зацікавіць сваімі выданнямі не толькі людзей адукаваных, але і малапісьменных рабочых і сялян.

Адданасць Ф. Ф. Паўленкава справе адукацыі простага народа вызначалася ў яго завяшчанні аб стварэнні на сяле 2000 народных чытален

Памёр Ф. Ф. Паўленкаў у 1900 годзе.

ВУЛІЦА ІМЯ А. П. ЗЯНКЕВІЧА названа ў гонар першага бібліятэкара. Забудова вуліцы пачалася ў 1998 годзе.

Антон Паўлавіч Зянкевіч нарадзіўся ў 1886 годзе ў невялікім мястэчку Свіслач, Гродзенскага павета. У сям’і было 10 дзяцей. Ён скончыў царкоўна-прыходскую школу, потым Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. У 1905 годзе быў накіраваны на працу настаўнікам у сяло Астрамечава. У гэты час тут была адчынена бібліятэка, першым бібліятэкарам якой стаў А. П. Зянкевіч. Жыў і працаваў ён тут з 1905 па 1912 гады. У 1912 годзе А. П. Зянкевіч паехаў на вучобу ў Санкт-Пецярбург. Аднак сувязь з астрамечаўцамі падтрымліваў пісьмова. З 1947 года жыў і працаваў у Маскве. У 1955 годзе ён сустракаецца са сваім вучнем з Астрамечава Сілуанам Краўчуком, які быў накіраваны за добрасумленную працу ў Маскву на выставу ВДНГ.

У 1955 годзе Астрамечаўская бібліятэка ўпешыню святкавала 50-гадовы юбілей. Адным з пачэсных гасцей на свяце быў А. П. Зянкевіч. Ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Памер А. П. Зянкевіч у 1968 годзе.

ВУЛІЦА ІМЯ Р. С. КІРЫЧЭНКІ названа ў гонар камандзіра партызанскага атраду, які вызваляў вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нарадзіўся Раман Сцяпанавіч Кірычэнка 17 верасня 1924 года ў п. Шчыты Рэчыцкага раёну. Скончыў 7 класаў школы, дапамагаў бацькам весці гаспадарку. У час Вялікай Айчыннай вайны стаў партызанам атрада імя Р. І. Катоўскага. У 1943 годзе гэты атрад увайшоў у склад партызанскага атраду імя С. А. Каўпака. Так Р. С. Кірычэнка стаў партызанам-каўпакаўцам. 21 сакавіка 1944 года партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Р. С. Кірычэнкі вызваляў вёску Астрамечава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля вайны Р. С. Кірычэнка выбраў для мірнага жыцця разбураны г. Мінск. Працаваў у ваенным шпіталі. Быў узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”.

Памёр у 1980 годзе.