Казачная завалінка “Казак мудрыя ўрокі” - ГУК
Казачная завалінка “Казак мудрыя ўрокі”

    У Кавярдзяцкай сельскай бібліятэцы для вучняў 3-4 класаў была праведзена літаратурная гадзіна “Казак мудрыя ўрокі”. Дзеці пабывалі ў гасцях беларускіх казак: “Стары бацька”, “Два каменні”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”, “Людзей слухай, а свой розум май”. Усе гэтыя казкі сапраўдная энцыклапедыя народнай мудрасці. Цярпялівасць, любоў да ведаў и працы, павага да бацькоў, праўдзівасць – тыя каштоўныя паняці, якія казка растлумачыць лепш за любы слоўнік. Таксама дзеці выконвалі прапанаваныя заданні. Называлі казку па ўрыўку і адгадвалі загадкі пра казачных герояў.