Литературное творчество - ГУК
Литературное творчество

НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА РУБІН

Ніна Уладзіміраўна Рубін нарадзілася ў 1939 годзе, у сялянскай сям’і, у вёсцы Ухава Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У сям’і было сямёра дзяцей. Ніна расла цікаўнай, дапытлівай дзяўчынкай. Ужо з дзяцінства любіла складаць і спяваць песні.

Пасля школы некаторы час жыла і працавала ў Карэліі. Там і спаткала свайго будучага мужа.

Пасля вяртання на Гомельшчыну працавала ў школе піянерважатай, марыла пра вучобу і прафесію настаўніцы. Але жыццё склалася інакш. Ніна Рубін стварыла сваю сям’ю, стала працаваць на ферме і выхоўваць дзяцей, якіх было шасцёра – трое сыноў і тры дачкі.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС сям’я Рубін пераехала ў Брэст, а потым у вёску Астрамечава. Кіраўнік тады яшчэ калгаса “памяць Ільіча” Аляксей Сцяпанавіч Скакун выдзяліў сям’і жыллё, а таксама дапамог Ніне Рубін і яе мужу Аляксандру ўладкавацца на працу.

Муж Ніны Рубін стаў працаваць трактарыстам. А Ніна Уладзіміраўна спачатку пайшла працаваць на ферму даяркай. Аднак, потым з-за хваробы перайшла на другую работу – стала вартаўніком.

Здавалася, жыццё наладзілася. Але раптам здарылася трагедыя. Памёр любімы ўнук Ніны Рубін. Хопчык атруціўся і яго не спаслі.

У гэты цяжкі час, выратаваннем для Ніны Рубін сталі пяро і аркуш бумагі. Радкі, адзін за адным, самі складаліся ў радкі.

Сама Ніна Уладзіміраўна адзначала, што пішацца ёй лёгка, што іншы раз можа напісаць верш практычна за дваццаць хвілін. Паэтка таксама адзначала, што піша пра жыццё, пра тое, што перажывае сама, што глыбока кранае сэрца.

Тэмы яе вершаў самыя розныя: Чарнобыльская трагедыя, развал Савецкага Саюзу, вайна ў Чачні, беды і радасці простых людзей.

Асабліва цёплыя вершы пра дзяцей. Паэтка з вялікай пяшчотай піша пра дачку, якая перад шлюбам апошнюю ночку начуе пад бацькоўскім дахам. З шумлівай бярозкай, “што расце на ўскрайку гаю”, параўноўвае паэтка дачку Марылю.

У вершы Ніны Рубін укладзена шмат пачуццяў, яны вельмі шчырыя. Гэта адзначалі многія чытачы і слухачы.

Ніна Уладзіміраўна Рубін памёрла вясной 2001 года.

МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ ПІЛІПУК

Нарадзіўся 6 лістапада 1983 года ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці. З 1989 па 2000 гг. вучыўся ў Астрамечаўскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка з 2005 па 2007 год працаваў па размеркаванні настаўнікам у СШ в. Грыцэвічы Клецкага раёну Мінскай вобласці. На сённяшні дзень з’яўляецца мэнэджэрам адной з ігральных устаноў г. Брэста. Жыве ў вёсцы Астрамечава.

Паэтычныя радкі Міхаіл Піліпук пачаў рыфмаваць у старэйшых класах школы, калі прыйшло паразуменне неадназначнасці жыццёвых дарог. У філасофскай задуменнай лірыцы адбіваюцца ўражанні і думкі аб людзях, адносінах, сэнсе жыцця.

Вершы Міхаіла Піліпука друкаваліся ў мясцовых выданнях, на тэматычных інтэрнэт-сайтах.

КРАЯЗНАЎЧЫ АЛЬМАНАХ

“АСТРАМЕЧАЎСКІ РУКАПІС”

“Астрамечаўскі рукапіс” – раённы штоквартальны гісторыка-этнаграфічны альманах, культурны брэнд Брэсцкага раёна. Выдаецца з 2013 года.

Заснавальнікі: Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы Дом рамёстваў.

Аўтары праекта – Аляксандр Валковіч, Таццяна Лук’янюк.

Рэдактар і ўкладальнік – Аляксандр Валковіч.

Рэдакцыйная калегія: У. А. Мацука, Л. В. Жуковіч, П. І. Валынец, Л. П. Балашова, Т. А. Лук’янюк, Э. Ю. Марозава, Ж. С. Гарустовіч, А. І. Мальдзіс, С. Б. Панасюк.

Навуковыя кансультанты: доктар філалагічных навук, прафесар Адам Іосіфавіч Мальдзіс; доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Іна Анатольеўна Швед.

Альманах выдаецца на рускай і беларускай мовах.

Выданне мае наступныя рубрыкі, назвы якіх гавораць самі за сябе: “Астрамечаўскі рукапіс: мінулае і сучаснасць”, “Астрамечава і астрамечаўцы”, “Дом рамёстваў”, “Бацькоўскімі сцежкамі”, “Маладое дрэва”, “Старонкі гісторыі”, “Святло хрысціянства”, “Вернісаж”, “Карані”, “З бабулінага куфра”, “Калаўрот культурнагаа жыцця”, “Літаратурная сядзіба”, “Кніжная зала”, “Чароўныя спевы і паданні спадчыны”, “У дапамогу ўстановам культуры”, “Скарбніца народных талентаў”, “Народныя святы і звычаі Берасцейшчыны”.

Альманах імкнецца захаваць шматвекавыя традыцыі беларускага народа, яго гісторыю, культуру, літаратуру, мову, мясцовыя гаворкі.

Мы назвалі зборнік “Астрамечаўскім рукапісам”, уклаўшы ў гэтае азначэнне як аўтэнтычны, так і вобразны, збіральны сэнс, - адзначыў у самым першым нумары альманаха, звяртаючыся ад імя рэдакцыйнай калегіі да чытача, былы старшыня Брэсцкага райвыканкама Уладзімір Мацука. – І зрабілі гэта не толькі з мэтаю аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў адносінах назвы і паходжання самога “Астрамечаўскага рукапісу” – нотнага рукапісу XVII стагоддзя з запісамі савецкай музыкі, які некаторыя працягваюць памылкова называць “Полацкім сшыткам” і прагматычна выкарыстоўваюць у якасці сцэнічнага, творчага брэнду. Мы зрабілі гэта найперш дзеля таго, каб, абапіраючыся на нашу знакамітую астрамечаўскую першакрыніцу, працягнуць размову пра традыцыйную культуру Берасцейскага рэгіёна, перакінуўшы тым самым трывалы масток да сённяшняга дня.

На старонках альманаха прадстаўлены цікавыя, а часам і ўнікальныя матэрыялы пра музычную, песенную, вусна-паэтычную, харэаграфічную, гістарычную, літаратурную спадчыну Берасцейскага краю і яго яскравых прадстаўнікоў.

Выданне рэгулярна расказвае пра традыцыйныя і сучасныя рамёствы, пра народныя таленты Берасцейшчыны. І, безумоўна, не застаецца без увагі мінулае і сучаснае вёскі Астрамечава, дзе цесна пераплецены традыцыі і сучаснасць, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

Альманах імкнецца дастаць з архіваў, сховішч і бібліятэк, данесці да чытача малавядомыя творы нашых праслаўленых і менш вядомых землякоў мінулых эпох, а таксама “зазірае” ў творчыя майстэрні сучасных творцаў.

Акрмя таго, выданне асвятляе дзейнасць устаноў культуры і адукацыі, творчых калектываў, усіх тых, хто прапагандуе і перадае культурна-гістарычную спадчыну, усяго, што можна назваць “калаўротам культурнага жыцця”.

Адна з галоўных задач альманаха – перадаць маладому пакаленню назапашанае духоўнае багацце. Надзённы лозунг рэдакцыйнай палітыкі – праз мінулае – да сучаснасці і будучыні. Краязнаўчы альманах “Астрамечаўскі рукапіс” – чарговы крок на адказным шляху ўмацавання Беларускай Дзяржаўнасці.

Літаратурная грамадскасць пазітыўна ацаніла з’яўленне такога рода выдання. Пад час свята, прысвечанага дню беларускага пісьменства і друку, у Заслаўлі, Аляксандр Валковіч, аўтар і рэдактар альманаха, стаў пераможцам у галіне гісторыка-краязнаўчага жанру і атрымаў Дыплом І ступені за матэрыялы, размешчаныя ў альманаху.