Пасляваенны час - ГУК
Пасляваенны час

 Гісторыя вялікай шматгаліновай гаспадаркі пачалася ў студзені 1950 года, калі ў Чарнаўчыцах быў утвораны калгас “1 Мая”. Увогуле аб калектывізацыі ў Прыбужжы загаварылі ў канцы 40-х гадоў. Што азначала гэтае паняцце, тады ведалі не шматлікія. Але мужыкоў насцярожвала тое, што калектывізацыя мела на ўвазе "абагуленне" усёй маёмасці тых, хто ўступае у калгас. Расставацца са сваёй, нажытай цяжкай працай, маёмасцю (канём, возам, каровай, плугам і т. д.) мала каму хацелася. Выключэнне складалі тыя, хто маёмасці не меў і зарабляў на жыццё працуючы па найму ў суседзяў. Яны горача, усёй душой падтрымлівалі стварэнне калгасаў, пра якія расказвалі агітатары і розныя начальнікі, што прыязджалі з раёна, рэгулярна хадзілі на мітынгі, дзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні маючай адбыцца перабудовы сельскага жыцця.
   І вось пераломны момант настаў. У 1949 годзе былі організаваны калгасы ў вёсках Амяліна ("Іскра"), Блювінічы (імя Лысенка), Покры ("Савецкая Армія"), Зелянец (імя Дзяржынскага), Холмічы (імя Маленкова) і Івахнавічы (імя Андрэева). У Чарнаўчыцы, як гаворылася вышэй, калектывізацыя прыйшла ў 1950-м, і тады на эканамічнай карце Брэсцкага раёна з'явіўся калгас "1 Мая"
  Са 105 двароў, якія меліся на сяле, у яго ўступілі 45, у якіх налічваўся 161 працаздольны чалавек. Але праіснаваў ён нядоўга. Ужо 28 сакавіка 1951 года Брэсцкі райвыканкам прыняў рашэнне №230 пра ўмацаванне калгаса “Іскра”, які быў утвораны ў 1949 годзе ў вёсцы Амяліна,за кошт аб’яднання пад яго эгідай некалькіх гаспадарак: “1 Мая”, імя Дзяржынскага і імя Андрэева. Такім чынам, адзіны працоўны калектыў утварыўся з cялян населеных пунктаў Чарнаўчыцы, Амяліна, Сколдычы, Цярпілавічы, Няневічы і Івахнавічы. Цэнтрам умацаванага калгаса, як сведчыць кніга “Памяць. Брэсцкі раён”, з таго моманту стала вёска Чарнаўчыцы.
   Патрэбна адзначыць, што гэта рэарганізацыя была першай, але не апошняй. Амаль праз 5 гадоў, па рашэнню райвыканкама, да калгаса “Искра” далучаўся калгас “Савецкая Армія” ў складзе вёсак Блювінічы, Каростычы, Покры. Яшчэ праз 8 гадоў “Савецкая Армія” набыла былыя правы, і новы-стары калгас зноў пачаў гаспадарыць самастойна. Між тым, умацаванне “Іскры” прадоўжылася ў лютым 1975 года, калі з яе складу была вылучана брыгада №1 (вёска Амяліна), на аснове якой вырашылі арганізаваць міжгаспадарчае ўтварэнне па вырабу шэрсці і бараніны. Але ў 2012 годзе сяляне Амяліна вярнуліся назад, але ўжо не ў “Іскру”, а ў СПК “Чарнаўчыцы” (такую назву гаспадарка атрымала ў 2003 годзе). А яшчэ раней, у 1980-м, да “Іскры” зноў далучылася “Савецкая Армія”. Адбылося гэта ў сувязі з пачаткам эксплуатацыі ў Блювінічах комплексу па вырошчванню няцелей, для выдатнай працы якога была патрэбна добрая кармавая база, якая мелася ў “Іскры”.
   Між тым, пакуль адбываліся разнастайныя рэарганізацыі, сяляне працавалі. Вырошчвалі хлеб, бульбу і іншыя сельскагаспадарчыя культуры, выраблялі малако і мяса. Нягледзячы на цяжкія ўмовы працы ў паляводстве і жывёлагадоўлі, слабую тэхнічную базу, нізкі ўзровень селекцыйнай работы, у калгасе адзначаліся пэўныя станоўчыя зрухі.
 У аснове гэтага руху наперадзе была праца – добрасумленная, нізкааплачваемая, самаадданая. Як распавядаюць ветэраны, працавалі шмат, нягледзячы на стому, разнастайныя нягоды. За выхады на працу паляводам ставілі ў табелях працадні, якія ў народзе называлі “палачкамі”, на якія ў канцы года налічвалі натураплату – невялікую колькасць збожжа.
  Тым не менш, жыццё працягвалася і людзі, нягледзячы на цягаты, працавалі з настроем і пад’ёмам. Ужо ў 1958 годзе у “Искре” налічвалася 1100 галоў крупнай рагатай жывёлы, у тым ліку 550 кароў, каля 900 свіняў і амаль 500 авец, 35 пчоласямей, больш за 650 галоў птушак. Ураджайнасць яшчэ была нізкай, але па некалькім культурам яна ў тым жа 1958-м годзе перавысіла ўзровень мінулых гадоў. У прыватнасці, збожжавых і зернебабовых з кожнага гектара сабралі ў сярэднім па 7,8 цэнтнера, бульбы – па 75, кармавых крнеплодов – па 55. Ад кожнай каровы было атрымана па 2196 кілаграмаў малака.
  У першую чаргу ўвага ў калгасе надавалася будаўніцтву гаспадарчых аб’ектаў, прычым узводзіліся яны выключна ўласнымі сіламі. Гэта потым з’явіліся падрадчыкі, а ў 1954 годзе, калі ў Чарнаўчыцах быў уведзены ў эксплуатацыю першы амбар для перапрацоўкі і захоўвання збожжа, будаваўся ён, як і наступныя аб’екты, рукамі саміх калгаснікаў. На працягу некалькіх гадоў былі ўзведзены амбары ў Покрах, Блювінічах і Івахнавічах. Актыўна будаваліся цялятнікі (У Чарнаўчыцах, Покрах, Блювінічах, Холмічах), кароўнікі (Чарнаўчыцы, Івахнавічы)…

                                  
   Дзякуючы паляпшэнню арганізацыі працы, з’яўленню больш вытворчай тэхнікі, прыходу на палі і фермы падрыхтаваных спецыялістаў, у дзевятай “пяцігодцы” (1971-1975гг) калгас штогод вырабляў каля 4 тысяч тон збожжа, 2442 – малака, 430 тон мяса. Вырасла заработная плата калгаснікаў, якая з канца 50-х – пачатку 60-х гадоў стала выплачвацца грашыма. Тады ж у вёсцы з’явіліся першыя асабістыя матацыклы, чорна-белыя тэлевізары, машыны, бытавая тэхніка. Жыццё сялян паступова выходзіла на новы ўзровень.

                                   
   У адзіным стваральным рытму з усёй, некалі велізарнай, краінай, якая насіла імя Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Чарнаўчыцы жылі, калі лічыць з 1939 года, крыху больш за пяць дзесяцігоддзяў. За гэты кароткі па гістарычных мерках перыяд было зроблена незвычайна шмат. Сяло было радыёфікавана, падведзены лініі электраперадачы і сувязі, заасфальтаваныя большасць вуліц. На яго тэрыторыі прапісаліся новыя прадпрыемствы і арганізацыі, у тым ліку дзіцячы сад-яслі, дзіцячая музычная школа, камунальная служба, некалькі магазінаў, банкаўская ўстанова. З уводам у строй БМУ меліярацыі і завода жалезабетонных вырабаў актывізавалася жыллёвае будаўніцтва. Неўзабаве прынялі навасёлаў добраўпарадкаваныя двух-і трохпавярховыя жылыя дамы, пабудаваныя для работнікаў названых і іншых прадпрыемстваў. Пачынаючы з сярэдзіны 50-х гадоў насельніцтва Чарнаўчыц, якое рэзка скарацілася ў гады вайны, пачало паступова расці. Паводле перапісу 1959 г. у вёсцы налічвалася 494 чалавекі, 1970-м – ужо 659, у 1997 г. – 2372, а ў 2005-м – 2406 жыхароў.
                                   
   У 1980-м годзе ў “Іскры” з’явіўся новы старшыня. Ім стаў А. А. Флар’яновіч, які да гэтага ўзначальваў кал-гас “Савецкая Армія”. Пад яго кіраўніцтвам хлебаробы “Іскры” ў 1982 го-
дзе вырасцілі добры ўраджай збожжавых і першымі ў раёне яго сабралі. Гэты поспех высока ацаніла кіраўніцтва райкама партыі і райвыканкама, адзначыўшы і старшыню калгаса А. А. Флар’яновіча, і галоўнага агранома І. У. Бурду, і многіх паляводаў і механізатараў.

                                 

                                 
   А. А. Флар’яновіч кіраваў “Искрай” з 1980-га па 1983-ці год. Яго змяніў М. І. Туруцька, які ў апошні час працаваў галоўным эканамістам гаспадаркі, а да таго на працягу 12 гадоў ужо ўзначальваў “іскраўцаў”. Намаганні Міхала Іванавіча разам з вялікай дзяржаўнай падтрымкай, якая ў 70-я і першай палове 80-х гадоў надавалася сельскай гаспа-дарцы, дазвалялі калгасу нарошч-ваць аб’ёмы вы-творчасці прадук-цыі палёў і ферм.
   Так, ў 1985 годзе валавы збор збожжа і зернебабовых культур склаў 3510 тон пры сярэдняй ураджайнасці 27 цэнтнераў з гектара. У гаспадарцы налічвалася 4293 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1000 кароў. Ад кожнай каровы было трэба ў сярэднім 2974 кілаграмы малака, привеы БРЖ склалі 441 грам у суткі. У тым жа годзе было выраблена 573,2 тоны мяса і 2983 тоны малака.
  Перадавікоў адзначалі прэміямі і граматамі, а самых заслужаных – высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
 Чарнаўчыцы, безумоўна, не засталіся ў баку ад пераломных падзей і негатыўных наступстваў, звязаных з распадам Савецкага Саюза. На мясцовых прадпрыемствах значна скараціліся аб'ёмы вытворчасці, што неадкладна пацягнула за сабой скарачэнне падатковых плацяжоў і адлічэнняў у бюджэт, знізілася заработная плата. Пэўны час добрасумленная праца соцен людзей яшчэ працягвала прыносіць дастойныя вынікі. Аднак усё больш цяжка станавілася здабываць запчасткі для тэхнікі, збываць прадукцыю, знаходзіць сродкі для набыцця паліва.

  Удабавак да знешніх адмоўных фактараў, у гэты ж час у калгасе з’явіліся і некаторыя ўнутраныя прычыны, якія адмоўна ўплывалі на справы. Нягледзячы на тое, што па шэрагу важных паказчыкаў гаспадарка, як і раней, знаходзілася бліжэй да верхняй часткі раённых зводак, трывожныя тэндэнцыі праяўляліся ўжо досыць ясна.


   Напрыклад, у параўнанні з 1990 годам у 1995-м больш чым на трэцюю частку зменшылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Значна зменшылася прадуктыўнасць дойнага статка, на трэць зменшыліся прывесы маладняка. Больш чым у два разы ўпалі аб’ёмы вытворчасці мяса, на 40% – малака. Былі сарваны планы продажу дзяржаве буракоў, збожжа, рапсу.
 Гэтыя лічбы і факты прагучалі на справаздачным калгасным сходзе, на якім кіраўнік гаспадаркі М.І. Туруцька папрасіў аб адстаўцы ў сувязі з выхадам на пенсію. А перад гэтым растлумачыў, што цяжкая сітуацыя ў жывёлагадоўлі і паляводстве вызвана, галоўным чынам, дрэннымі ўмовамі надвор’я. Назваў і некаторыя іншыя ўмовы, пад дзеяннем якіх, на яго погляд, справы калгаса пагоршыліся.
  На вакантную пасаду старшыні “Іскры” прэтэндавалі два кандыдаты: галоўны ветэрынарны ўрач калгаса А. П. Гусак і галоўны аграном СПК “Астрамечава” І. У. Бурда, які да гэтага на працягу некалькіх гадоў паспяхова ўзначальваў агранамічную службу ў Чарнаўчыцах. Выбар быў зроблены на карысць Івана Уладзіміравіча Бурды.
  Поспех любога прадпрыемства не ў малой ступені залежыць ад асобасных якасцяў кіраўніка, яго прафесіяналізму, працавітасці, адданасці справе. Яскравым прыкладам такога лідэра з'яўляецца Іван Уладзіміравіч Бурда, які пачаў кіраваць гаспадаркай з 1996 года.
  На той час гаспадарка знаходзілася ў вельмі дрэнным стане, калі не сказаць больш – на мяжы развалу. Планы продажу дзяржаве збожжа, цукровых буракоў, рапсу ў 1995 годзе былі сарваныя. працягваўся спад вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Ўдой малака на карову не перавысіў 2760 кілаграмаў, што склала толькі 96% ад узроўню 1994 года. Новы старшыня абяцаў паправіць становішча і давесці гаспадарку да таго ўзроўню развіцця, у якім яна была калісьці.
  Вытворчасць у “Іскры” была ім пастаўлена на новы фундамент. За тры гады кіраўніцтва Бурды змяніліся якасць і характар працы. На практыцы, вырашаючы задачы інтэнсіфікацыі сельхозвытворчасці, Іван Уладзіміравіч пры дзейснай падтрымцы райвыканкама, за кошт разнастайных крыніц фінансавання набываў сучасную тэхніку, асвойваў, як ужо адзначалася, перадавыя тэхналогіі, вялікую ўвагу надаваў падрыхтоўцы кадраў. Прычым, ужо тады ён арыентаваў, скажам, механізатараў на засваенне сумежных прфессий, роднасных спецыяльнасцяў, што да мінімуму зводзіла прастоі тэхнікі, а ў выпадку ўзнікнення непрадбачаных абставінаў забяспечвала ўзаемазаменнасць. Такі ж падыход ўкараняюцца і на іншых участках, у тым ліку і ў спецыялістаў.
  У канцы ХХ стагоддзя калгас “Іскра”, змог пераадолець збоі ў працы і адчуць другое дыханне, зноў пачаў забяспечваць прыбаўленне па асноўных паказчыках. Ужо ў 1998 годзе па адносінах да ўзроўню папярэдняга аб'ём вытворчасці малака склаў 118,2 адсотка, а прывагі – 135,4. Салідную прыбытак атрымалі ў раслінаводстве.