Працоўныя поспехі в. Чарнаўчыцы - ГУК
Працоўныя поспехі в. Чарнаўчыцы

   На ліку СПК “Чарнаўчыцы” шматлікія вытворчыя дасягненні, якія атрымалі высокую ацэнку не толькі ў Брэсцкім раёне, але і на ўзроўні вобласці і рэспублікі. Ёсць і сур’ёзныя прадвіжэнні ў сацыяльнай сферы, дзякуючы чаму ў СПК створаны прафесійны і з’яднаны калектыў, амаль няма цякучасці кадраў, а месцы тых, хто ідзе на заслужаны адпачынак, займае адукаваная і працавітая моладзь. І так было на працягу амаль усёй гісторыі калгаса. Яшчэ ў 1985 годзе за працоўныя дасягненні былі вылучаны механізатары А. К. Бойка, П. Г. Буян, С. Г. Гуль, І. І. Герусь, М. І. Несцярук, Ф. М. Борсук, Р. Р. Маляўка, А. П. Гарах, С. С. Страха, У. У. Шаўчук, У. І. Клімук, І. І. Зан, М. І. Несцярэнка, пастухі М.С. і Г. А. Якімукі, жывёлаводы Я. Д. Семак, У. Г. Грыговіч, даяркі В. Я. Антончык, Т. А. Несцярук, В. І. Мяхоўская, В. Г. Грыцук, Л. Ф. Клімук, запраўшчыца Н. С. Касценка, газаэлектрасваршчык У. К. Бабічаў, загадчыца Покрскай фермай Л. М. Завулічная, намеснік брыгадзіра М. П. Ашуркевіч, галоўны аграном І. У. Бурда, галоўны заатэхнік А. А. Хамляк, многія іншыя радавыя калгаснікі і спецыялісты.
   У розныя гады радавыя працаўнікі, спецыялісты і кіраўнікі гаспадаркі за высокія вытворчыя дасягненні адзначаліся дзяржаўнымі ўзнагародамі. Ордэны, медалі, Граматы Вярхоўнага Савету БССР заслужылі:
Бас Канстанцін Станіслававіч, аграном ААТ “Чарнаўчыцы”, – медаль «За трудовые заслуги»;
Бойка Аляксандр Канстанцінавіч, трактарыст, – ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэн Працоўнага Чырвонага Знамені;
Барысюк Валянціна Сцяпанаўна, палявод, – медаль “За трудовую доблесть”;
Брэшчук Сцяпан Мікалаевіч, брыгадзір трактарнай брыгады, – медаль “За трудовую доблесть”, Грамата Вярхоўнага Савету БССР;
Бурда Іван Уладзіміравіч, старшыня праўлення, - ордэн “Знак Почёта” (калі быў галоўным аграномам), ордэн Айчыны ІІІ ступені;
Бычук Марыя Васільеўна, даярка, – ордэн “Знак Почёта”, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР;
Гіліга Валянціна Мікалаеўна, цялятніца, – медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”;
Данілюк Вольга Дзям’янаўна, даярка, – ордэн Працоўнага Чырвонага Знамені, медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”;
Іванюк Вера Іванаўна, даярка, – медалі “За трудовую доблесть”, “За трудовое отличие”;
Кахновіч Збігнеў Іосіфавіч, галоўны заатэхнік, – ордэн “Знак Почёта”, медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”;
Клімук Уладзімір Іванавіч, трактарыст, – медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”;
Карунец Міхаіл Лукіч, трактарыст, – медаль “За трудовую доблесть”;
Кузаўко Аляксей Васільевіч, трактарыст, – ордэн Працоўнай Славы ІІІ і ІІ ступеняў;
Курылюк Ганна Ігнацьеўна, цялятніца, – медаль “За трудовую доблесть”;
Несцярук Таццяна Анатольеўна, даярка, – медаль “За трудовую доблесть”;
Астроўская Ірына Эдуардаўна, даярка, – медаль “За трудовую доблесть”;
Паднюк Ніна Сямёнаўна, даярка, – ордэн Працоўнага Чырвонага Знамені, медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”;
Піўнюк Сяргей Аляксандравіч, трактарыст-машыніст, – медаль “За трудовые заслуги”;
Рак Уладзімір Цярэнцьевіч, трактарыст, – ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэн Працоўнай Славы ІІІ ступені, медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”;
Семыкіна Вольга Міхайлаўна, даярка, – ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”;
Тарасюк Алена Іванаўна, галоўны заатэхнік, – медалі “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”, “За трудовое отличие”;
Туруцька Міхаіл Іванавіч, старшыня праўлення, – медаль “За трудовую доблесть”, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР;
Флар’яновіч Аляксей Аляксеевіч, старшыня праўлення, – ордэн “Знак Почёта”, медаль “За трудовую доблесть”;
Шаўчук Васіль Всільевіч, трактарыст, – ордэн Пашаны;
Якубовіч Надзея Ануфрыеўна, цялятніца, – медаль “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина”.
   У пачатку 2013 года механізатар СВК «Чарнаўчыцы» Сяргей Піўнюк быў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Гэтая ўзнагарода прысвоена яму за шматгадовую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ...
                                 
   Родам Сяргей з Чарнаўчыц. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У старэйшых класах займаўся ў мясцовым КПК, напэўна, ужо тады ведаў, што атрымаць правы і авалодаць навыкамі кіравання трактара – у жыцці можа вельмі спатрэбіцца. Так і выйшла, калі хлопца забралі ў войска, яму даверылі круціць «абаранак». Пасля службы ва Узброеных Сілах не стаў шукаць шчасця на чужыне, а вярнуўся ў родны край і пайшоў працаваць у СВК: спачатку – на трактары МТЗ-82, потым перасеў на больш магутны і камфартабельны – «Джон Дзір».
   Дарэчы для многіх працаўнікоў калгас “Искра”, які ў 2003 годзе быў пераіменаваны ў СПК “Чарнаўчыцы”, па колькасці адданых гадоў стаў галоўным, а для некаторых – першым і адзіным месцам працы.
   Ганаровы спіс такіх людзей заслужана адкрывае галоўны бухгалтар Наталья Міхайлаўна Трафімук. У 1973 годзе Наталля Міхайлаўна прыбыла ў Чарнаўчыцы пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі і засталася тут на ўсё жыццё. У яе працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс аб прыёме на працу. Падобна склаўся лёс і былога галоўнага, а цяпер вядучага заатэхніка Анастасіі Аляксандраўны Хамляк, якая ў 2010 годзе была ўдастоена звання “Чалавек года”. Скончыўшы ў 1977-м годзе Гродненскі сельгасінстытут, была прынята ў “Искру” маладым спецыялістам. Прыгожых, адукаваных дзяўчат заўважылі мясцовыя заатэхнік і вадзіцель, і справа скончылася ЗАГСам. Дарэчы, і Аляксандр Іванавіч Трафімук, і Сяргей Паўлавіч Хамляк таксама працуюць у СПК “Чарнаўчыцы.”

  З 1978-га года працуе і галоўны эканаміст Таццяна Іванаўна Гаўруціна, у 2012- узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а галоўны інжынер Юрый Іванавіч Пратасавіцкі – з 1985 года.

                                 
   Указам Прэзідэнта Беларусі 2018/02/05 г. медалём «За трудовые заслуги» ўзнагароджаны аграном ААТ «Чарнаўчыцы» Канстанцін Станіслававіч Бас. У роднай гаспадарцы Канстанцін Бас працуе даўно - з 1981 года. «Самы галоўны сакрэт поспеху – гэта добрасумленнае стаўленне людзей да сваёй працы, – падкрэслівае Канстанцін Станіслававіч. – У сезон мы працуем па 10-12 гадзін у суткі. Вельмі важна строга выконваць усе тэхналагічныя працэсы і рабіць працу ў тэрмін. Таксама варта падзякаваць і нашаму кіраўніуу Івану Бурдзе, бо без грматнага кіравання сельгаспрадпрыемствам дасягнуць поспеху даволі цяжка».

                                                   
   У апошнія гады кіраўнік СПК усё часцей даручае адказныя пасады прадстаўнікам новых пакаленняў, якія не маюць вялікага працоўнага стажу. У 2010 годзе галоўным ветурачом прызначаны А. У. Даўгун. У 32 гады прыступіў да выканання цяжкіх абавязкаў галоўнага агранома А. В. Гец, а Т. А. Співак у такім жа ўзросце стаў намеснікам старшыні па жывёлагадоўлі.
   Канкрэтным вынікам эфектыўнай кадравай і сацыяльнай палітыкі, якая праводзіцца СПК “Чарнаўчыцы” ўжо многія гады, з’яўляюцца працоўныя дынастыі. Следам за бацькамі альбо ім на змену ў гаспадарку прыходзяць дзеці, а затым і ўнукі. Самая шматлікая – 13 чалавек – дынастыя Семакоў. Яе першапачынальнікі – Аляксей Міхайлавіч і Яўгенія Дзям’янаўна працавалі жывёлаводамі. Па стапам бацькоў пайшлі сыны з нявесткамі і дачка. У родным калгасе засталіся ўжо прадстаўнікі трэцяга пакалення сям’і Семакоў.
   Восем чалавек складаюць дынастыю Сямыкіных, па пяць – Маляўка, Цімаковых, яшчэ адной сям’і Клімукоў, чатыры – Гаўруціных. Таксама працуюць у СПК па некалькі прадстаўнікоў сямей Рыкавых, Гуляў, Завулічных, Дабралінскіх, Грыговічаў, Шышла і іншых.