Родная мова, цудоўная мова - ГУК
Родная мова, цудоўная мова

19 лютага ў Камароўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка: "Родная мова, цудоўная мова!" У пачатку гутаркі бібліятэкар расказала дзецям, што з 1999 года па ініцыятыве Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы, як напамін аб неабходнасці захоўваць і развіваць усе моўныя культуры. У свеце налічваецца 10 000 моў, пры гэтым 6000 з іх знаходзіцца на мяжы знікнення. Усё жыццё чалавека заўсёды звязана з мовай. Родная мова - гэта цэлы свет, жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Бібліятэкар адзначыла, што Роднае слова дапамагае жыць, пазнаваць сябе і іншых. Без мовы не будзе народу. Таму сваю родную мову трэба берагчы - вывучаць, развіваць, узбагачаць яе. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага і цікавага.