Госпиталь Сорочинского - ГУК
Госпиталь Сорочинского

   Ужо ў першыя дні вайны ў Чарнаўчыцах быў арганізаваны падпольны шпіталь. Фельчар мясцовага медпункту Іосіф Ігнатавіч Сарачынскі адважыўся ўзяць на сябе рызыковую і высокародную справу ратаваць жыцці параненых чырвонаармейцаў
    На другі дзень вайны ён з дапамогай некалькіх аднавяскоўцаў, медсястры Яўдакіі Макаравай і братоў Аляксея і Мікалая Бышкі, вынес з месца ўчарашняга бою трынаццаць чырвонаармейцаў і ўкрываў іх у сябе дома: на гарышчы, сенавале, у склепе. Так узнік падпольны шпіталь, у якім Іосіф Ігнатавіч і яго памочніца 17-гадовая медыцынская сястра Еўдакія Васільеўна Макарава, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі ад смерці параненых салдат. Да трынаццаці байцоў, падабраных вяскоўцамі, пазней далучыліся Барыс Сошнікаў і камандзір пятай заставы Пётр Багамаз.
    Давялося І. І. Сарачынскаму прааперыраваць салдата прама на полі: спыніў крывацёк, адрэзаў брытвай, якую прачысціў ёдам, перабітую кісць левай рукі. Але для бяспекі параненага, які некалькі гадзін знаходзіўся ў медпункце, ноччу даставіў яго ў свой шпіталь. Гэта быў палітрук пятай пагранзаставы Васіль Сарокін. Яго цела было пакрамсана асколкамі гранаты. Знайшоў яго Сарачынскі ў жыце. Ляжаў салдат акрыаўлены, раскінуўшы рукі. Да яго падбеглі нямецкія салдаты, пнулі нагамі, каб пераканацца, што ён мёртвы. Аднак праз некаторы час пагранічнік адкрыў вочы.
  Расстрэл Сарачынскаму пагражаў кожны дзень. У вёсцы з’явілася нямецкая машына з радыёрупарам. З дынаміка увесь час даносілася: “За невыполнение приказов германского командования – расстрел. За укрывательство советских солдат – расстрел!” Але страх адступаў перад турботай як выратаваць параненых. Зразумеў, што трымаць у амбулаторыі нават аднаго параненага было небяспечна. На ўсякі выпадак на дзвярах медпункту напісаў па-нямецку і па-руску: “Ахтунг! Тифус! Карантин!”
   Праіснаваў шпіталь Сарачынскага ў Чарнаўчыцах амаль паўгода. Паправіўшыся, салдаты адзін за другім пакідалі шпіталь. Усе жыхары ведалі пра існаванне шпіталя і чым маглі дапамагалі Сарачынскаму. Аднойчы фельчар прыйшоў да царквы. Народу ў нядзелю было тут шмат. Сказаў ім: “Люди добрые, вы знаете, что я прячу раненых советских солдат. Лечу, как могу. Как и вас лечил. Но теперь мне трудно всех их хорошо кормить. Знаю, у каждого из вас семья, дети, но прошу вас: помогите кто чем может”.
   І аднавяскоўцы адклікнуліся, дапамагалі, як маглі. Наступнай раніцай выйшаў Сарачынскі на ганак хаты і ўбачыў некалькі буханак хлеба, кавалкі сала, бульбу і іншыя прадукты харчавання. І так было часта.
    На дапамогу прыйшлі аднавяскоўцы Крысціна Налівайка, Настасся Катовіч, Марыя Рыбчэўская і іншыя. Еўдакія Макарава і Антаніна Барсук гатавалі ежу.
    Фашысты даведаліся пра “шпіталь”. Аднойчы яны ўварваліся ў двор Сарачынскіх. У хляве знайшлі параненых. Адзін з іх сарваў павязку з Пятра Арлова. З раны хлынула кроў. Пераканаўшыся, што ў хляве знаходзяцца цяжкапараненыя, пайшлі, нікога не забраўшы. Праз некаторы час ачунялыя праз лінію фронту дабраліся да сваіх. Але трагічны лёс напаткаў брата І. Сарачынскага Фёдара. Нечакана з’явіліся гітлераўцы і ў хляве знайшлі аднаго брата, якога тут жа застрэлілі.
  У час вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звярнулася да Іосіфа Сарачынскага група разведчыкаў 61-й арміі генерала Бялова з просьбай дапамагчы аднаму з цяжка параненых салдат. Рызыкуючы жыццём (непадалёк была размешчана нямецкая воінская часць), Сарачынскі зрабіў усё, што змог, а затым патаемнымі сцежкамі правёў байцоў да лініі фронту.
   Пасля вайны да І. І. Сарачынскага прыязджалі выратаваныя ім Пётр Георгіевіч Арлоў з Маскоўскай вобласці, Сяргей Сцяпанавіч Шаўчэнка з Днепрапятроўшчыны. Атрымліваў І. І. Сарачынскі шмат лістоў ад сваіх былых пацыентаў, асабліва павялічылася іх колькасць пасля таго, як па Усесаюзным радыё прагучаў радыёнарыс “Старый фельдшер”. Вось радкі з ліста былога старшыні пятай пагранзаставы Васіля Сарокіна, які працаваў пасля вайны машыністам сталеразлівачнага крана на Ніжнетагільскім заводзе: “Закончил войну в Германии, в 76-й гвардейской дивизии 2-го Белорусского фронта. Имею правительственные награды. Спасибо Вам, Иосиф Игнатьевич, вы спасли мне жизнь. А на свадьбе своей, как вы и предсказывали, я-таки станцевал гапак”.
    А вось што напісаў Сарачынскаму былы радавы Сяргей Сцяпанавіч Шаўчэнка, якога Іосіф Ігнатавіч пазбавіў ад гангрэны (пасля вайны жывёлавод з сяла Вярбоўкі Днепрапятроўскай вобласці): “Я вам, Иосиф Игнатьевич, обязан вдвойне. Вы меня не только подобрали раненого, спрятали, но и ещё спасли от гангрены. Вовек не забуду. Кланяюсь всем жителям Чернавчиц.


    У меня три дочери. Всем дал наказ: если отца любите, то любите и не забудьте фельдшера из Чернавчиц, что на Брестчине, который геройски спасал красноармейцев”.
    А вось як адзываўся пра Сарачынскага Ілля Максімаў, былы радавы, а ў пасляваенны перыяд начальнік цэха шклянага заводу ў пасёлку Уфінскім, на Урале: “Сорочинский Иосиф Игнатьевич до позднего вечера 22 и 23 июня ходил по полю и собирал нас, раненных в бою с фашистами. Потом переодевал в гражданскую одежду. Ему особенно помогали сестра Евдокия Ивановна Макарова, а также семья Рабчинских”.


    У свой час старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савету рэспублікі, Герой Савецкага Саюзу Васіль Іванавіч Казлоў, калі яму расказалі пра І. І. Сарачынскага, сказаў: “Таких людей фашисты не могли победить, поставить на колени. И подвиг чернавчицкого медфельдшера будет служить образцом стойкости, мужества и отваги за правое дело”.
Патрыятычны ўчынак Іосіфа Ігнатавіча адзначаны медалём “За адвагу”.

                                    

БІБЛІЯГРАФІЯ:

1. Анталогiя беларускай эпiтафii: [в. Чарнаўчыцы Брэсц. р-на "Помнік на брацкай магіле". Надпіс]. / уклад. А.Кудласевiч.– Мн.: Ураджай, 2000. – С.165.
2. Будкевич, Е. Награды моего прадедушки Василия Кондратьевича Левкова : [рассказы о ветеране ВОВ из д. Чернавчицы] / Е. Будкевич // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. Аляксандр Валковіч. – № 3 (11). – Брэст, 2015 — С. 50—51.
3. Верстова, А. Трагедия пастбища «Дичка» / А. Верстова // Заря над Бугом . – 2012. – 18 апреля.
4. Государственный архив Брестской области (ГАБО). — Ф. 514. – Оп. 1 – Д. 41. –19-20 л;
Ф. 514. – Оп. 11. – Д. 41. – Л. 17.
5. Гребенкина А.А. «Живая боль. Женщины и дети Брестского гарнизона
(1941-1944) / А.А.Гребенкина. – Минск.: Беларусь, 2008. – 176 с.
6. Гришин. В. Солдаты Мая, от всей земли – навеки слава вам!”[о митинге в д. Чернавчицы / В. Гришин // Заря над Бугом. - 2015. — 12 мая (№ 19). — С. 9.
7. Иваненко, С. Был второй день войны:[ о памятнике жертвам войны евреям в д. Чернавчицы] / С. Иваненко // Заря над Бугом. – 2004. – 30 июня.
8. Ильина, С. Остались фронтовые письма, "похоронка"... и память : [о своем деде-фронтовике рассказывает Светлана Ильина, художественный руководитель Чернавчицкого СДК] / С. Ильина // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. Аляксандр Валковіч. – № 2 (10). — Брест, 2015. – С. 64—65.
9. Крейдич, М. Горькая память земли: [о забытых захоронениях расстреляных фашистами евреев у д. Олешковичи Каменецкого, у деревень Турна и Чернавчицы Брестского района] / М. Крейдич // Вечерний Брест. – 1998. – 21 августа. – С. 3
10. Мусевич,Г.С. «Народ, который жил среди нас» / Г.С. Мусевич. — Брест, 2009. — 105 с.
11. Памяць. Брэсцкi раён / укладальнік В.П. Расіхін; галоўны рэдактар Г.К.Кісялёў. — Мн.: «БЕЛТА», 1998. — 574 с. —
12. Памяць. Камянецкi раё» / Г.П. Парафянюк, Р.Я. Смірнова [ i iнш.]. — Мн.: Ураджай, 1997. — 525 с.
13. Подвиг народа 1941-1945. Люди и награждения. [Электронный ресурс]. – Режим доступа http://www.podvignaroda.ru/?#tab=navPeople_search.
14. Помнікі гісторыі і культуры: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. – Мінск : БЕЛТА, 1998. – С. 560.
15. Россихин, В. П. Блики прошлого : авторская хроника в двух книгах : [очерк о ветеранах Великой Отечественной войны из д. Чернавчицы Брестского района Павле Семыкине, Петре Петровиче Буханове, Василии Георгиевиче Микуличе] / Россихин,В.П. – Брест : Альтернатива, 2008 Кн.2. – 2008. – С. 59-60.
16. Самосевич, М. Односельчане – за победу![о ветеране войны из д Чернавчицы, В.А. Чумаковой] / М. Самосевич // Заря над Бугом. – 2016.
17. Сезина, Е. Стояла насмерть на шоссе рота ПТР... : [о подвиге Героя Советского Союза, участника Великой Отечественной войны Василия Ивановича Загороднего (1919—1945); похоронен в братской могиле д. Чернавчицы Брестского района] / Елена Сезина // Заря над Бугом. – 2015. — 7 мая (№ 19). — С. 9.
18. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941-1944. / В.И. Адамушко, О.В. Бирюкова, В.П. Крюк, Г.А. Кудрякова — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с.
19. Чарнаўчыцы: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя. – 1984. – С. 110.
20. Чарнаўчыцы: магіла ахвярам фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя. – 1984. – С. 110.
21. Чернавчицы: братская могила советских воинов и партизан // Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская область. – Минск: Белорусская советская энциклопедия. – 1990. – С. 145.
22. Чернавчицы: могила жертв фашизма // Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская область. – Минск: Белорусская советская энциклопедия. – 1990. – С. 146.
23. Шла война народная: [в т. ч. о Чернавчицах] // Край наш Прибужский. – Брест: РИА Вечерний Брест. – 2014. – С. 36 – 43.