Радваничи - ГУК
Радваничи

ПАМЯТЬ

автор стихотворных строк, фотохудожник А.А. Романович (1948-2013; уроженец д.Б.Радваничи)

Меж двух лесов река течет,
Никто не знает, сколько лет,
Она с собою нас зовет,
И без нее нам жизни нет.

Когда-то, лет пятьсот назад,
Здесь предки наши поселились,
Об этом камни лишь молчат,
Как в бездну годы удалились.

Всё в памяти стирается людской,
Лишь книга – этот вечный кладезь знаний-
Нас возвращает в прошлое с тобой,
И мы о предках наших все узнаем.

Нам сразу станет легче жить,
Теперь наш путь мы сможем сверить,
Землей сильнее дорожить,
Любить, надеяться и верить!

Кто голову за Родину сложил,
Тот вечно будет в памяти людской,
Здесь каждый вечной славы заслужил,
Об этом надо помнить нам с тобой!

Радваничи Церковные – то Родина моя,
В Радваничах Заречных гулял я до утра,
Тут мое детство босоногое прошло,
И юность нам счастливую с тобою принесло.

Об этом стоит помнить нам всю жизнь,
Среди лесов живем мы, как в раю,
Живи, мой друг, и за историю держись,
Люби и прославляй ты Родину свою!

И предки наши нас с тобой заметят,
И будут они нас благословить,
Но перед ними нам придется всем ответить,
Как мы желали нашей Родине служить!

12.08.12

***

С местами дивной красоты в природе
У нас волшебный длительный роман…
Бунтует речка, мирно в огороде,
С грибами лес и сена аромат.

Ты с каждым годом становилась краше,
Дороже сердцу, чем воспетый Рим.
Тебя сегодня, деревенька наша,
От всей души за все благодарим.

Рубцами в памяти остались войны.
Знал мой земляк и радость и беду.
Радваничи – и гордо, и достойно
В районе деревенька на виду.

Свои победы смело умножая,
Ты начерти без лабиринтов путь.
Гордись, родная, щедрым урожаем,
Неповторимой, современной будь.

Оценит труд высокая награда,
Веками путь проложенный знаком.
Буренушка в сарае – в доме радость,
Детишки будут с молоком.

Помочь нам ангелы спустились будто,
Не ради похвалы, не на показ,
Радваничи для нас сегодня – круто,
Вот-вот придет в деревню газ.

Стучись и открывай любые двери,
Ты покровитель наш, ты наш герой!
Гостеприимной будь, в тебя я верю.
Мы за тебя, а ты за нас горой.

автор стихотворных строк Зиновчик Людмила Андреевна (бывший библиотекарь Радваничской СБ)

Агульныя звесткі аб вёсцы, першых жыхарах. Версіі аб паходжанні назвы вёскі. Паданні, традыцыі і абрады.

За тихой тропинкой, где светлеют поля, к лесам вековым прилегая,
есть самая лучшая в мире земля – деревня моя дорогая!
В медовом саду соловьиную трель я трепетным сердцем ловлю.
Твой голос услышу я за сто земель, тебя бесконечно люблю!

Гістарычная даведка

Першыя паселішчы на тэрыторыі сельскага савета, выяўленыя ва ўрочышчы Акоп, каля вёскі Франопаль, на ўзвышшы поймы р. Рыта, пад час археалагічных раскопак. У 1970 г. беларускія археолагі П.Ф.Лысенка і Т.М. Камароўскі выявілі гарадзішча, а ў 1988 г. А.В. Іоў правёў раскопкі. Матэрыялы раскопак знаходзяцца у Інстытуце гісторыі НАН РБ.

Раскопкі далі магчымасць усталяваць, што спачатку людзі жылі ў паселішчы, але ў другой палове Х ст . вымушаныя былі пабудаваць гарадзішча, якое праіснавала да канца Х ст. і было варварскі знішчана у час варожага разбурэння. Разам з гэтым спынілася жыццё і на паселішчы і больш на гэтым месцы не аднаўлялася. Гарадзішча не ўтрымалася, нягледзячы на тое, што было ўмацавана земляным кальцавым валам вышынёй 2-2,5м. Унутры вала расчышчаны драўляныя канструкцыі, якія ахоўвалі яго ад абсыпання. Уздоўж вала былі пабудаваны часовыя драўляныя памяшканні, якія прадстаўлялі сабой невялікія па памеры клеці. У адной з клецей знойдзены склеп, які меў падлогу і ніжнюю частку сцен з дошак. Верх сцен быў выкладзены з валуноў, сярод якіх стаяў гаршок Х ст. с зернем проса.

На селішчы і на гарадзішчы знойдзена шмат кавалкаў ганчарнай керамікі, зброя прадстаўлена наканечнікамі стрэлаў і дзідаў, ажурным бронзавым наканечнікам ножан мяча, баявымі сякерамі. З рэчаў хатняга карыстання - нажы, кубічнай формы замак, шыферныя прасліцы, жорны. З жаночых упрыгожванняў - разнастайныя пацеркі.

Характар ​​ўмацавання і знаходкі разнастайнай зброі сведчаць пра тое, што на беразе р. Рыта размяшчаўся своеасаблівы пасёлак, які быў знішчаны падчас варожага нападу.

Першая згадка аб вёсцы Радванічы (Радованічы, Радованішчы) Барасцейскага павета – 1450 г. падаецца ў “Вялікім гістарычным атласе Беларусі”.

Згадваецца паселішча Радванец і ў грамаце 15 стагоддзя, якая была выдадзена манахам - езуітам на валоданне зямлёй, лугамі, лесам з селішчамі Шэбрын, Булькова, Ямна па рацэ Мухавец і па рацэ Рыць, якая ўпадае ў раку Мухавец да паселішча Радванец. Паселішча Радванец знаходзілася ў прыватным валоданні. У той далёкі час селішчу Радванец належалі землі, дзе цяпер размешчаны в.Франополь, в.Вялікія Радванічы, в. Малыя Радванічы, в. Муры і в. Херма. Сама сядзіба - маёнтак была размешчана на ўзвышшы на левым беразе ракі Рыць, дзе знаходзілася в. Муры.

Існуе некалькі версій і легенд аб паходжанні назвы вёскі Радванічы. Па адной з версій першачатковая назва паселішча Радванец паходзіла ад прозвішча феадала Радван або Радванскі, якому ў мінулым належалі тутэйшыя землі. Па іншай версіі назва вёскі азначае “вялікая дарожная карэта” ад слова “Рыдван”. Па яшчэ адной легенде падставай для назваў існуючых сення вёсак: Малыя Радванічы, Франопаль, Міхалін, Антонава (на тэррыторыі Маларыцкага раёна) – паслужылі імены пяцярых дзетак мясцовага памешчыка, які жыў меркавана у ХVII стагоддзі. Радэк Малы, Радэк Вялікі, Франэк, Антэк і дачка Міхаліна атрымалі ад бацькі ў спадчыну маенткі.

У 16 стагоддзі вёска Радванічы Царкоўныя - цэнтр Радваніцкай воласці Берасцейскага стараства Трокскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У той час і адбыўся падзел у назве паселішчаў. Вёска Вялікія Радванічы называлася Радванічы Царкоўныя, вёска Малыя Радванічы называлася Радванічы Зарэчныя .

У 1600 годзе была пабудавана праваслаўная Свята - Праабражэнская царква. Царкве было адпісана 5 валок зямлі: сенакосны луг, лес, названы сялянамі пушча Папіўка. Паводле легенды, царква тут існавала яшчэ ў ХI стагоддзі, калі найстаражытныя плямёны , што жылі ў гэтай мясцовасці прынялі праваслаўнае веравызнанне .

У ХVII стагоддзі уладальнікамі Радванічаў Касцёльных былі паны Гасеўскія. З 1708 г. – Казімір Сапега, пасля пан Якуб Флемінг.

Гістарычная даведка Радванічскага сельскага савета.

Радваніцкі сельскі савет дэпутатаў утвораны ў 1939 годзе. Адміністрацыйны цэнтр - вёска Вялікія Радванічы. На тэрыторыі сельскага савета знаходзяцца чатыры населеныя пункты: вёскі Вялікія Радванічы, Малыя Радванічы, Міхалін і Франопаль.

Тэрыторыя сельскага савета займае плошчу ў 7960 га. Размешчана на тэрыторыі Брэсцкага раёна ў 25 км. на паўднёвы ўсход ад г. Брэста, на ўсходзе Брэсцкага Палесся. Праз тэрыторыю сельскага савета працякае рэчка Рыта, якая ўпадае ў раку Мухавец.

Назва ракі Рыта ( Рыць ) паходзіць ад слова « рыць », гэта значыць капаць ўручную. У 1510 у грамаце караля Жыгімонта 1 Старога згадваецца рака Рыта пад назвай рака Рыць.

У нашай мясцовасці ў в. Радванічы раку Рыта часта называлі « копанка », ад слова капаць.

Гістарычная даведка аб утварэнні калгаса «Расія».

Першыя калгасы на тэрыторыі Радваніцкага сельскага савета арганізаваныя ў 1949 г. У вёсцы Вялікія Радванічы - калгас імя Крупскай. У вёсцы Франополь - калгас імя Я. Купалы. У вёсцы Малыя Радванічы - калгас «Камунар». У вёсцы Міхалін - калгас імя Андрэева. У вёсцы Муры - калгас імя Катоўскага.

У 1951 г. з трох калгасаў («Камунар», імя Андрэева​​, імя Катоўскага) утвораны адзін калгас імя Андрэева.

У 1951 г. з дзвух калгасаў (імя Крупскай, імя Я. Купалы) утвораны адзін калгас імя Крупскай. У 1957 г. калгасы імя Андрэева ​​і імя Крупскай аб'ядналі ў адзін калгас «Рассвет». У 1961 г. калгас «Рассвет» перайменаваны ў калгас «Расія».

У 1967 г. калгас «Расія» узбуйнены ў два калгасы: «Расія» і «Зара». У 1989 г. два калгасы «Расія» і «Зара» аб'яднаны ў адзін калгас «Расія».

У 1973 г. калгас «Зара» за высокія паказчыкі ў галіне земляробства узнагароджаны Чырвоным Сцягам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

У 1979 г. калгас «Расія» за высокія вытворчыя паказчыкі узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыўма Вярхоўнага Савета.

Брэсцкі пчалагадавальнік

Арганізаваны ў 1949 г. У 1978 і 1983 гг. Брэсцкі пчалагадавальнік узнагароджаны дыпломамі ВДНГ 2 ступені, як пераможца ва ўсесаюзным сацыялістычным спаборніцтве. Першым дырэктарам Брэсцкага пчалагадавальніка быў Палывяны Ф.К. У розныя гады дырэктарамі былі Піліпавіч В.Д., Мароз М.В., Мароз А.В., Дзмітраніца.

Бібліяграфія:

Белорусская СССР: административно-территориальное деление: на 1 января 1974 года[Текст] – Минск: Беларусь, 1947 .

Брестский район: местное управление и самоуправление [Текст] : [перечень сельских советов] - Брест: Брест. тип., 2007. - 39с.

З гісторыі паходжання назваў населеных пунктаў Брэсцкага раёна[Тэкст] // Заря над Бугом. – 2009. - № 77, 79. – 2010. – 82-84, 87.

Мешечко, Е.Н. Путешествие по Беларуси. В краю Нёмана, Западного буга и Припяти: путеводитель / Е.Н. Мешечко. – Брест:ОАО Брестская типография, 2012. – 284 с.