Топонимика - ГУК
Топонимика

   Вытокі тапанімікі Беларусі губляюцца ў глыбіні стагоддзяў, і цяжка зараз адказаць, калі з’явіліся першыя геаграфічныя імёны на зямлі нашых продкаў.
Якія народы пакінулі памяць пра сябе ў назвах рэк і азёр, сёл і вёсак?
   Хто яны былі? Нам цяжка зразумець думкі і светаадчуванне нашых далёкіх продкаў. Але мы здольныя ацаніць вобразнасць і яркасць імёнаў, якія яны ўмелі даваць акаляючай мясцовасці і пабудаваным сялібам.
   Акадэмік Я.К. Грот адзначаў: “Топографическое имя никогда не бывает случайным и лишённым всякого значения. В нём, по большей части, выражается или какой-нибудь признак самого объекта, или характерная черта местности, или сведения об истории местности, или, наконец, какое-нибудь обстоятельство более или менее любопытное для ума и воображения”.
   Тапаніміка – навука, якая знаходзіцца на стыку геаграфіі, гісторыі і мовазнаўства. Этымалогія тапанімікі дапамагае спазнаць і зберагчы памяць пра мінулае: пра прыроду, пра гісторыю, пра вядомых гістарычных асоб, пра асаблівасці мовы. Кожны год адны назвы знікаюць, іншыя з’яўляюцца. Працэс гэты ў цэлым заканамерны: змяняюцца эканоміка і быт насельніцтва, з’яўляюцца новыя сучасныя гарады і сёлы. Вялікія змены, на жаль, не адбываюцца без страт, часта старажытныя назвы змяняюцца новымі альбо зусім знікаюць.
  Вёска Чарнаўчыцы не з’яўляецц выключэннем.

                               
Кожны чалавек хаця б аднойчы ў жыціі задаваўся пы-таннем: “Чаму менавіта так называецца мой населены пункт? Чыё імя носіць мая вуліца?”. Тапонімы могуць распапвядаць вельмі многае, яны сведкі мінулага. Усе яны валодаюць агульнай якасцю – адлюстроўва-юць у пэўнай ступені сацыяль-ныя, эканаміч-ныя, гістарычныя аспекты жыцця грамадства.

                                        
   Існуе некалькі версій узікнення назвы вёскі Чарнаўчыцы.
   Першая з іх апіраецца на наяўнасць тут чорнай зямлі, адсюль і – ЧАРНаўчыцы.
   Другая – Чэрнь (тэрміналагічнае паходжанне) – зараснік ліставых дрэваў – алешыны, вярбы. На карысць гэтай версіі можа выступіць той факт, што Чарнаўчыцы, сапраўды, былі акружаны такімі лясамі і сёння ў акрузе захаваліся невялікія гаі алешыны.
   Трэцяя версія, яна асноўная. Сваю гісторыю Вёска Чарнаўчыцы вядзе з 1477 года. Першапачаткова яна была шляхецкім уладаннем і належала чалавеку з прозвішчам Чарнаўчыц, які ў старажытныя часы пасяліўся ў гэтых мясцінах. Яго сародзічаў хутка сталі называць “Чарнаў-чыцамі”, а потым прозвішча перай-шло ў назву насе-ленага нункту.
   Першы вя-домы гаспадар Чарнаўчыц – магнат Невар Ваўчкевіч жыў у XV ст. У другой палове XV ст. Чарнаўчыцы ста-новяцца аб’ектам уласнасці Івашкі Іллініча. Наступ-ным уладальнікам Чарнаўчыц стаў ягоны сын Юрый. Менавіта ў часы Юрыя, Чарнаўчыцы ўпершыню ўпамінаюцца як мястэчка (1521г.). Зяцем Юрыя Іллініча быў Мікалай Крыштаф Радзівіл. Апошні становіцца гаспадаром Чарнаўчыц у 1568 годзе, яго імя залатымі літарамі напісана ўгісторыі Чарнаўчыц. Гаворка ідзе ўжо пра Чарнаўчыцкае графства. Часткамі графства з’яўляліся амаль 400 вёсак. Ператварыліся і самі Чарнаўчыцы, новымі элементамі местачковай архітэктуры сталі замак-палац і касцёл. У мястэчку значна павялічылася колькасць рамеснікаў і купецкага люду.
   У 1718 годзе Чарнаўчцы атрымалі герб і Магдэбургскае права, якое дало мястэчку магчымасць самастойна, на аснове ўласнай сістэмы юрыдычных нормаў, рэгуляваць эканамічную дзейнасць, маёмасныя адносіны, грамадска-палітычнае жыццё і азначаць саслоўны стан грамадзян.
   У 1876 годзе ў мястэчку Чарнаўчыцы ўжо было тры вуліцы: Брэсцкая, Камянец-Літоўская і Кобрынская. Яны атрымалі свае назвы па прыкмеце блізасці нселеных пунктаў, размешчаных на Берасцейшчыне.
                            
   У цэнтры мястэчка знаходзілася Базарная плошча – на якой размяшчалася праваслаўная царква, яўрэйскі малітвенны дом, тарговыя лаўкі, швейная майстэрня, два піцейныя дамы. На працягу года праводзілася тры базары. А ў 1892 годзе ў лад уступіў хрустальна-шкляны завод, на якім працавала 250 рабочых.
   Выдзялялася Прадмесце – тэрыторыя, якая прылягала да раскошнага, абнесенага каменнай агароджай з брамамі, чарнаўчыцкаму замку-палацу з вялікай уязной залай, у якую магла заехаць карэта, запрэжаная шасцю канямі. Палац акружаў “італьянскі” сад, побач знаходзіўся звярынец з дзіковіннымі жывёламі.
                                  
   Пры вывучэнні тапанімікі вёскі Чарнаўчыцы, была прведзена вялікая работа па зборы інфармацыі ў мясцовага насельніцтва. Асаблівая ўвага надавалася гутаркам са старажыламі вёскі – Калітой (Крукоўскай) Яўгеніяй Сямёнаўнай, Юдзінай Вольгай Міхайлаўнай, якія з’яўляюцца сапраўднымі патрыёткамі сваёй маленькай Радзімы. Яны паведамілі, што ў Чарнаўчыцах у розныя часы выдзялялі 13 урочышч (частка мясцовасці адметнай ад акаляючай). Да нашых дзён захаваліся назвы толькі дзвух з іх – гэта  Дубна і Куяўшчына, астатнія незаслужана забытыя. Аднак удалося аднавіць шмат цікавых фактаў пра іх. Рынак, Папоў лес, Магіліна, Глінішча, Астроўская горка, Паморгі,       Рыпішча, Груд, Грыцю(у)вка, Патурэнне, Дзічка (Дычка) – вось увесь спіс урочышч, якія не дайшлі да нашых дзён, многія з іх маюць вельмі “гаваркія” назвы.
1. Магіліна – урочышча, якое займала тэрыторыю крыху на поўдзень да могільніку. Тэрміналагічнае ўзнікненне назвы дадзена па прыкмеце месца: паблізу магіл і могільніку. Да вайны мясцовыя жыхары капалі на гэтым месцы торф.
2. Папоў лес – пачатак гэтае урочышча брала з канца вуліцы Кобрынскай і цягнулася да вёскі Сколдычы. Менавіта тут некалі размяшчалася папова сядзіба, а за ёй цягнуўся лес. У свой час сядзібу і лес напаткаў цяжкі ўдзел – яны згарэлі, ад былой велічы гэтага месца сёння засталося толькі некалькі старых груш і яблынь.
3. Дубна – (дуб) выкарыстанне назвы дрэва, тлумачыцца яго вялікім ландшафтным значэннем, якое было прыкметнай асаблівасцю мясцовасці. Старажылы распавядаюць, што з пачатку мінулага стагоддзя на гэтым месцы раслі тры вялізныя дубы і столькі жа старых дуплістых вербаў. А ў возеры, якое размясцілася паміж дубоў, вада была такой празрыстай, што сяляне яе выкарыстоўвалі для купання, а маладзіцы сціралі там бялізну. Сёння на гэтым месцы знаходзіцца невялікая сажалка, а вакол – луг.
4. Глінішча – з гэтым урочышчам усё проста, назву сваю яно ўзяло ад асновы – гліна. Назва характарызуе глебава-грунтовыя ўмовы мясцовасці. А размяшчалася яно на поўнач ад Чарнаўчыцкай бальніцы. Тут заўжды капалі гліну. Тыя месцы і па сённяшні дзень багатыя глінай.
5. Паморгі – гэта цяперашнія вуліцы Лугавая, Новая, завулак Палявы. Мяркуецца, што назву гэтаму ўрочышчу даў тэрмін моргі (морг) – мера зямельных плошчаў у Польшчы і Літве. Мера мнагакратна сустракаецца ў разнастайных дакументах мінулага стагоддзя: дакументах пра зямельныя надзелы, рэвізіі, уліковыя дадзеныя.
6. Рынак – гэта ўрочышча знаходзілася ў старой цэнтральнай частцы вёскі. Да Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы размяшчаліся яўрэйскія лаўкі, на жаль, вайна ўнесла свае карэктывы і сёння можна даведацца пра гэтае ўрочышча толькі са слоў старажылаў вёскі. Назва ўтворана ад асновы – рынке (кальцо), у балтыйскіх мовах атрымана ў спадчыну ад нямецкага. У тапаніміі – патранімічнага паходжання, пазней пераасэнсаванае да паняцця рынак (месца продажу).
7. Дзічка – размяшчалася дадзенае ўрочышча паміж вёскамі Чарнаўчыцы і Турна Малая. Сваю назву ўрочышча атрымала з-за “плохой земли”, па словах старажылаў, на тым месцы нічога не сеялі. Таксама, менавіта, на гэтым месы ў часы Вялікай Айчыннай вайны расстрэльвалі чарнаўчыцкіх яўрэяў.
8. Рыпішча (Рэпішча) – паходжанне назвы гэтага ўрочышча неадназначнае, размяшчаецца яно на ўскраіне Бярозавага гаю. Па адной версіі – дрэвы ў лесе скрыпяць (рыпяць), адсюль – рыпішча; па іншай – рэпішча – выпалены пад пасеў участак лесу, падсека засеяная рэпай. Раней Бярозавы гай быў значна большы і працягваўся ад вёскі Несвіло да вёскі Блювінічы (са слоў старажылаў).
9. Куяўшчына – гэта ўрочышча, размешчанае паміж Бярозавым гаем і Алёсам (невялікім лесам алешыны), да меліярацыі там было балота. На жаль, значэнне дадзенай назвы было страчана і ўстанавіць яго немагчыма.
10. Астроўская горка – у аснове назвы тэрмін – востраў шырокага значэння. На захад ад вёскі і крыху на поўнач ад лесу алешыны размяшчаўся ўзгорак, “сухой остров среди болот”. Некалі гэтыя месцы былі вельмі забалочанымі. “Сведкамі” мінулага гэтага ўрочышча з’яўляюцца шматколькасныя міліяратыўныя каналы.
11. Груд – урочышча, у даліне ракі Градаўка, а дакладней яе правы бераг, на захад ад вуліцы Брэсцкай. Назва ўрочышча бярэ свой пачатак ад тэрміна “груд, грудок” – павышанае месца з багатымі глебамі на нізменнай мясцовасці. Старажылы распавядаюць, што менавіта тут была паша для коняў і авечак.
12. Патурэнне – лічыцца, што назва ўзнікла ад мясцовага дыялекту “потэруха” – здробненыя рэшткі сена альбо высахшай травы. Там, дзе знаходзілася гэтае ўрочышча, рэльеф узвышаны і ў сухое гарачае надвор’е луг высыхаў, ператвараючыся ў “потэруху”.
13. Грыцю(у)вка – займала тэрыторыю ў раёне старой калхознай фермы. Назва ўрочышча, мяркуецца, атрымалася ад прозвішча Грыцко, Грыцюк.
   З усяго вышэй адзначанага можна зрабіць наступныя высновы. Значная частка назваў урочышч мае тэрміналагічнае ўтварэнне: Груд, Паморгі, Рыпішча, Астроўская горка.       Па прыкмеце месца атрымалі назвы Магіліны, Глінішча, Дубна. Фанетычная аснова ў Патурыння і Рынка. Вытворная ад прозвішча – Грыцю(у)вка.
    Якая ж вёска без ракі ці возера? Праз Чарнаўчыцы працякае невялікая рака – Градаўка (у народзе названая Пераплюйка).
                                 
    Рака Градаўка – левы прыток ракі Лясная, магчыма паходжанне назвы звязана з тэрмінам града – цвёрдая паласа зямлі сярод забалочанай мясцовасці. Градаўка бярэ свой пачатак з паўднёвага-ўсходу вёскі Задвор’е Камянецкага раёну. А да пачатку маштабнай меліярацыі гэтая тэрыторыя (в. Завяр-шаны, в. Амяліна) была моцна забалочана.
Возера Агурэц – так называюць невялікае возера – старыцу ў даліне р. Градаўка. У 50-70-я гг. XX ст. тут праводзілася актыўная нарыхтоўка агуркоў. Па рэцэпту кансервавання, бочкі з агуркамі апускалі ў ваду возера на некаторы час – адсюль такая незвычайная назва.
   Да 1972 года на ўсход ад вёскі Чарнаўчыцы размяшчалася вёска Лісовічы. Да 1939 г. гэта былі ўладанні пана Юхневіча. За панскай сядзібай адразу пачынаўся лес з сасны, алешыны, асіны і бэзу, а ў лесе – зараснік ажыны і маліны. Лес быў вялікі. Кажуць, што гэта было “царство” лісаў. Адсюль і Лісовічы.
Рашэннем Брэсцкага райвыканкама ад 04.09.1972г. за №470 в. Лісовічы стала часткай в. Чарнаўчыцы. А ў 2007 г.вёска Чарнаўчыцы атрымала статус аграгарадка, без змены назвы.
   Сучасны аг. Чарнаўчыцы – гэта населены пункт, у якім 1036 гаспадарак, 2818 жыхароў (дзяцей 558). Сёння ў аг. Чарнаўчыцы 39 вуліц.
   Назвы вуліц, завулкаў сведчаць аб гісторыі, пра тое, што было раней, адлюстроўваюць падзеі і змены ў жыцці населенага пункту. Лексіка-семантычная класіфікацыя вуліц прывяла да наступных высноў.
   Лексіка-семантычная класіфікацыя вуліц:
1. Прасторавая семантыка і суадносіны з іншымі аб’ектамі і ўказаннем на тапаграфічнае палажэнне

  •  Вул. Зарэчная
  •  Вул. Рачная
  •  Вул. Азёрная
  •  Вул. Кар’ерная
  •  Вул. Набярэжная

2. Вуліцы, якія ўтвораны ад антрапонімаў – імёнаў вядомых ці знакамітых гістарычных асоб

  •  Вул. Сікорскага. Сёння гэта цэнтральная вуліца вёскі Чарнаўчыцы, а з’явілася яна на плане Чарнаўчыц каля 45 гадоў таму. У 1972 г. былі пабудаваны 2-х і 3-х павярховыя дамы для супрацоўнікаў ЖБІ і ПМК. А ў 1974 г на гэтай вуліцы пабудавалі будынак школы. У той час яна называлася – Цэнтральная. Праз некалькі гадоў вуліцу перайменавалі, з таго часу гэта вуліца носіць назву імя Сяргея Іванавіча Сікорскага – Героя Савецкага Саюза. Ён нарадзіўся ў 1907 годзе ў г. Бабруйску. З 1939г – сакратар Брэсцкага абкама КПБ(б)Б. У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Брэстчыне. З сакавіка 1943 г. упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Брэсцкага партызанскага аб’яднання. Пасля вайны працаваў сакратаром Баранавіцкага абкама КПБ, замміністра сельскай гаспадаркі БССР, міністрам унутраных спраў БССР.
  •  Вул. Клаўдзіі Каліны. Клаўдзія Каліна (Бялевіч) – вядомая дзіцячая пісьменніца, яна нарадзілася ў в. Блювінічы ў 1925 г. у сям’і сельскіх настаўнікаў. Усе свае творы яна пісала на беларускай мове. Гэта: “Калючы госць”, “Крылаты конь”, “Забароненая песня”, “Каляровыя месяцы” і інш. акрамя літаратурнай дзейнасці яна займалася і маляваннем. У Мінску ў 1980 г. была арганізавана выстава яе карцін і малюнкаў.
  •  Вул. І. Сарачынскага. На другі дзень вайны Іосіф Ігнатавіч Сарачынскі з дапамогай некалькіх аднавяскоўцаў з месца бою вынес 13 чырвонаармейцаў і хаваў іх у сябе дома: на гарышчы, сенавале, у склепе. Так у Чарнаўчыцах узнік падпольны шпіталь. Расстрэл Сарачынскаму пагражаў кожны дзень, але праіснаваў шпіталь прыблізна паўгода. Пасля вайны Іосіф Ігнатавіч атрымаў шмат лістоў ад сваіх былых пацыэнтаў, асабліва павялічылася іх колькасць пасля таго, як па Усесаюзным радыё прагучаў радыёнарыс “Старый фельдшер”. І. І. Сарачынскі пражыў дастойнае жыццё. Пахаваны ў в. Чарнаўчыцы.
  •  Вул. У. І. Загароднева. Герой Савецкага Саюзу – пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі Чарнаўчыцы. Пад моцным артылерыйскім і кулямётным агнём гвардыі капітан Загароднеў з ротай ПТР пераправіўся на заходні бераг р. Заходні БУГ і асядлаў шасэйную дарогу ў раёне Зачэпкі. Будучы двойчы параненым, ён працягваў адбіваць нападкі ворагаў. Калі самаходная зенітная прылада і тры танкі прайшлі праз ПТР, праявіў гераізм: з астаткамі роты працягваў весці бой з наступаючай за танкамі пяхотай і аўтакалонай, сваім агнём адсёк яе ад танкаў, прыпыніў прарыў усёй групоўкі праціўніка, якая спрабавала прабіцца праз акружэнне. Калі выйшлі ўсе баявыя запасы, ён з астаткамі роты ўступіў у няроўны рукапашны бой і гераічна загінуў, не прапусціўшы ворагаў. У гэтых баях рота ПТР пад камандаваннем гвардыі капітана У. І. Загароднева знішчыла 2 танкі, 4 самаходныя зенітныя прылады, 70 аўтамашын і 400 нямецкіх салдатаў і афіцэраў.
  • Тры наступныя вуліцы зусім “маладыя”, яны з’явіліся каля 5 гадоў таму, у новым мікрараёне.

3. Гадонімы, якія змяшчаюць ў назве характарыстыку саміх вуліц, так называемыя “позитивы” – станоўчыя, якія вызываюць толькі добрыя эмоцыі.

  •  Вул. Вінаградная
  •  Вул. Кляновая
  •  Вул. Лугавая
  •  Вул. Палявая
  •  Вул. Рабінавая
  •  Вул. Садовая
  •  Вул. Сонечная
  •  Вул. Спакойная
  •  Вул. Фруктовая
  •  Вул. Бярозавая
  •  Вул. Рамонкавая
  •  Вул. Беларуская

4. Вытворчае жыццё населенага пункту таксама важнае, таму што з’яўляюцца такія гадонімы, як вул. Працоўная. Дарэчы, гэта адна са старэйшых вуліц вёскі Чарнгаўчыцы. Яна з’явілася ў 50-я гады мінулага стагоддзя, тады яшчэ ў вёсцы Лісовічы. На гэтай вуліцы былі пабудаваны Палігон па вытворчасці жалезабетонных вырабаў (цяпер гэта завод) і СМУ (цяпер ПМК-55). А ўпрыгожваннем яе сталі першыя двухпавярховыя дамы і ўцалеўшая панская сядзіба.
5. Блізасць гарадоў і сельскіх населеных пунктаў абумовіла з’яўленне наступнай групы гадонімаў
    Вул. Брэсцкая і завулак Брэсцкі