Тина Хуторянка - ГУК
Тина Хуторянка

                                      
 Ціна Хутаранка (Вялянціна Карпеш-Пячко) нарадзілася 14 чэрвеня 1953 года на хутары Клімавічы, які размяшчаўся недалека ад вёскі Чэрні Брэсцкага раёна.
   Бацька – Пячко Фёдар Кліменцьевіч, удзельнік трох войнаў, усе жыцце добрасумленна працаваў ў саўгасе “Маладая гвардыя”, маці – Пячко (Ботух) Марыя Емельянаўна была настаўніцай Чэрнінскай васьмігадовай школы.
   Пасля пераезда з хутара ў вёску Чэрні маленькая Валя пайшла тут ў першы клас школы, якую скончыла ў 1968 гаду. Сярэднюю адукацыю яна атрымала ў СШ №6 горада Брэста. Атрымаўшы атэстат, дзяўчына пачала працаваць бібліятэкарам у Чэрнінскай прыклубнай бібліятэцы.
  У 1974-1977 гадах Валянціна вучыцца на фізіка-матэматычным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, але па стану здароў’я не змагла працягваць вучобу.
  У пару юнацтва, з першым каханнем да Валянціны прыйшлі першыя вершаваныя радкі. Некаторыя з іх друкаваліся на старанках раённай газеты “Зара над Бугам”. Пасля паездкі ў 1973 гаду ў Рыгу, дзе дзяўчына ўбачыла, як латышы шануюць і паважаюць сваю мову, культуру, гістарычную спадчыну значная колькасць вершаў была прысвечана роднай Бацькаўшчыне – Беларусі.
   Лёс Вялянціны Карпеш-Пячко нельга назваць легкім, её давялося паспытаць жыццевыя цяжкасці і турботы, гадаваць і дапамагаць дзяцеям. Але ўсе назіранні, турботы і выпрабаванні лесу Валянціне дапамагалі пераадольваць вершы, паэмы і балады, якіх у аўтаркі сабралася шмат, яны склалі зборнікі: “Скрыжаванні буслінага краю”, “Шляхі буслінага краю”, Не состоявшийся полёт на дельтаплане”.

    Аб жыццi i дзейннасцi Ціны Хутаранкі

Мальдзіс, А. Эмацыянальна? Не. Пазнавальна? Так! // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы дом рамёстваў ; рэдактар і ўкладальнік Аляксандр Валковіч ; аўтары праекта: А. Валковіч, Т. Лукьянюк. – Брэст : Артлайнсіці, 2015. – № 4. – С. 67.
Поэтические голоса Прибужья. Ціна Хутаранка (Вялянціна Карпеш-Пячко) [Электронный ресурс] // ГУК “Брестская районная библиотечная сеть. Режим доступа: http://brest-railib.by/index.php/nash-rajon/poeticheskie-golosa-pribuzhya
Ціна Хутаранка // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы дом рамёстваў ; рэдактар і ўкладальнік Аляксандр Валковіч ; аўтары праекта: А. Валковіч, Т. Лукьянюк. - Брэст : Артлайнсіці, 2013. – № 3. – С. 65.

Творы Ціны Хутаранкі

Хутаранка, Ц. Беларусі / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2014. – 21 августа. – С. 8.
Хутаранка, Ц. Быліна пра Чернінскі дуб // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы дом рамёстваў ; рэдактар і ўкладальнік Аляксандр Валковіч ; аўтары праекта: А. Валковіч, Т. Лукьянюк. - Брэст : Артлайнсіці, 2013. – № 3. – С. 66 – 68.
Хутаранка, Ц. Вандроўка ў свет рагейна / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2013. – 21 ноября. – С. 7.
Хутаранка, Ц. Настаўнік Іваноў / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2013. – 3 октября. – С. 4.
Хутаранка, Ц. Па запаведзям Хрыстовым / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2013. – 19 сентября. – С. 8.
Хутаранка, Ц. Павер'е пра Чэрні / Ц. Хутаранка// Заря над Бугом. – 2012. – 13 сентября. – C. 9.
Хутаранка, Ц. Першая настаўніца / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2013. – 6 февраля. – С. 7.
Хутаранка, Ц. Песня Кляпідла / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2015. – 13 августа. – С. 8.
Хутаранка, Ц. Прысвячэнне / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2014. – 9 октября. – С. 9.
Хутаранка, Ц. Святая тройца / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2013. – 12 сентября. – С. 9.
Хутаранка, Ц. Сказ пра Вістычы / Ціна Хутаранка //Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы дом рамёстваў ; рэдактар і ўкладальнік Аляксандр Валковіч ; аўтары праекта: А. Валковіч, Т. Лукьянюк. – Брэст : Артлайнсіці, 2016. – № 3. – С. 51 – 55.
Хутаранка, Ц. Скарга гараджаніна / Ц. Хутаранка // ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы / Літаратурны клуб "Літара" ; [укладальнік Т. Дземідовіч]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – С. 127.
Хутаранка, Ц. Скрыжаванні буслінага краю / Ціна Хутаранка //Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы дом рамёстваў ; рэдактар і ўкладальнік Аляксандр Валковіч ; аўтары праекта: А. Валковіч, Т. Лукьянюк. - Брэст : Артлайнсіці, 2015. – № 3. – С. 64.
Хутаранка, Ц. Скрыжаванні буслінага краю : зборнік вершаў, баек і балад / Ціна Хутаранка ; [рэдактар і аўтар прадмовы М. Якімук]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 133 с.
Хутаранка, Ц. Споведзь незнаёмкі / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2014. – 30 октября. – С. 4.
Хутаранка, Ц. Споведзь незнаёмкі / Ц. Хутаранка // Талент: альманах. – Мінск: Смэлтак, 2014. – № 2. – С. 64.
Хутаранка, Ц. Шляхі буслінага краю / Ціна Хутаранка ; [рэдактар М. Якімук]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 163 с.
Хутаранка, Ц. Шумеў Старасельскі лес / Ц. Хутаранка // Заря над Бугом. – 2014. – 5 июля. – С. 4.
Хуторянка, Т. В такой красоте должны вырастать только красивые души // Т. Хуторянка // Заря над Бугом. – 2017. – 16 февраля. – С. 7.
Хуторянка, Т. Мечтатель / Т. Хуторянка // ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы / Літаратурны клуб "Літара" ; [укладальнік Т. Дземідовіч]. - Брэст : Альтернатива, 2015. – С. 74.
Хуторянка, Т. Миша // Т. Хуторянка // Заря над Бугом. – 2013. – 22 августа. – С. 10.
Хуторянка, Т. Не стучись ты ко мне // Т. Хуторянка // Заря над Бугом. – 2017. – 19 января. – С. 8.
Хуторянка, Т. Несостоявшийся полёт на дельтаплане : стихи разных лет / Тина Хуторянка. – Брест : Альтернатива, 2016. – 143 с.

 

                                           

НЕ МАГУ НЕ ПІСАЦЬ АБ РАДЗІМЕ (Нажмите, чтобы показать/скрыть)

 МАЯ МАЛЕНЬКАЯ РАДЗIМА

                                  Чэрні значацца на адной з гістарычных карт музея Польшы ад 17-19 верасня 1794г.

                                                                                            Сведкі з кнігі Л.М. Несцярчука пра Касцюшку

О! МОЙ РОДНОЙ И БЛИЗКИЙ УГОЛОК!
ДЕДАМИ НАШИМИ ВЗРАЩЁННЫЙ...
ТУТ ДУШИ МОЕЙ КОМОК,
РОМАШКОЙ И ВОЛОШКОЙ ОЗДОБЛЁННЫЙ.

Гicтарычная балада

           Штацкаму саветнiку Штэру Аляксею Пятровiчу, якi памёр у 1901 годзе, i бы ў пахаваны ля царквы ў Чэрнях…

           Матулi i бацьку маiм прысвячаецца…

 1 

------ Мiж Бярэсцем сiвым
I БАРАМI,
Спакон веку сiвая,
Бы дым,
Жыла вёска
З царквой i панамi,
З прывычным
Укладам зямным.

Па адным з падання ў
Былой да ўнiзны
У лясах тут чарнiц
Было многа,
Па другiм -
Тут стая ў манастыр
З «чарнiцамi» -
Дзевамi Бога.

Было тое так,
Цi не -
Час гэту спрэчку
Рассудзiць,
Але ж месца назвалi
ЧЭРНI,
На жытку асе ўшыя
Людзi.

2

Болей сотнi гадо ў
Назад.
Маёнтак стая ў тут
Заможны.
Ля яго бы ў разбiты
Парк,
Куды на шпацыр
Хадзiлi вяльможы.

Абапал сцежак - вербы,
Бы тын...
Прыгажосць там была
Незямная…
Плы ў у весну
Бэзавы дым, -
У кавалачаку
Панскага раю.

У тым парку
Азерца было.
Ад лiлей - там мiгцела
У вачах,
Гарлачыка ў беллю
Цвiло,
I плаваў лебедзь –
Паважны птах.

Агнi начамi гарэлi
Для райскага хараства,
Звiнелi панам мiнiстрэлi
У Купальскую ноч
Ля кастра.

Алея з лiп
У парку была,
Сцяною раслi прыгажунi,
Цягнулася - аж да сяла,
Да царквы былi панскiя
Гулi.

Тут жыў генерал у адстаўцы,
Штэр -
Мясцовы багаты магнат.
Азалацеў ён,
Разжыўся без мер,
Але не з зямлi,
Не саломаю хат.

У сяле ён промысел меў -
Цагляныя два заводы.
Мужыкам залатымi
Плацiў,
Для iх жа вялiкай
Спадобы.

Цэгла iшла
На Бярэсце,
Крэпасць, фарты
Ды падземныя пераходы.
Да гэтай пары,
У вялiкай чэсцi.
Гэта гонар i слава
Нашых народаў!

Пабудовы сiвыя
Яшчэ жывуць…
Часам параненыя,
Цi калекi,
Бо цэглу стварала
Мноства рук,
Каб жыла яна ў сценах
Навекi.

Праз балота «ЛАСКI»
Насып вяла.
Па ёй цягнулiся
Ваганеткi,
На конях чырвоную везлi
З сяла
На будоўлi па рэйкавай
Ветцы.

3

Аднойчы, у жнiва
Згарэла сяло.
Датла,
Да адзiнае хаты.
Барвовую жудасць
Раздуў да нябёс
Вятрыла,
Злым д’яблам узняты.

I на царкву
Пераскочыў агонь,
Не мiну ў ён
Мясцовай святынi.
Зiхацела ў агнi
Купалоў сiвых скронь,
Цяклi абразы
Слязьмi cмалянымi. 

Царкву адбудоўвалi
Усёй грамадой.
Аддавалi ўсё,
Што меў кожны -
Каб толькi святыня
Паднялася ў строй,
I радаваў звон яе
Срэбна - трывожны.

Штэр таксама
Унёс лепту сваю,
У святую,
Агульную справу.
Пайшла цэгла яго
На царкву,
I агароджа
Выйшла на славу.

А як памёр ён -
Зямлi гаспадар,
(Мы ж усе -
Смяротныя людзi ),
То ля царквы
Пахавалi ў дар
За квецень сяла
I акругi.

Змуравалi ШТЭРУ
Цагляны склеп,
Помнiк над iм
Змайстравалi.
Стаяў ён тут,
Мiж каштанаў i лiп,
I дрэвы навiны
Шапталi. 

4

Але ж бяда iдзе
Не адна.
За сабой цягне
Горкае гора…
З нашчадкаў у ШТЭРА
Была дачка,
Ды зяць,
Як пагiбель з - за мора.

У жыццi рэдка бывае так,
Што зяць –
Гаспадар руплiвы.
«Прымак -
Ён i ў багатых прымак!»
Яго мэта - пражыць!
А не ствараць клапатлiва.

Штэраў прайдоха
Любiў асалоду,
Вiно, коней,
Рулетку ды карты…
Аднойчы маёнтак прайграў
Ды заводы,
I паляцела ўсё з ветрам,
Бы нiчога не варта. 

Чыно ўнiкi хмараю,
Бы каршуны,
Наляцелi,
Аж сонца прапала.
Скрыпелi пер’ем
Аж да начы.
Апiсалi маёнтак
З даху i да падвала.

На кавалкi разбiлi
Увесь парк
I выставiлi на таргi.
Купляў той,
Хто не быў жабрак,
Нават з-за Буга
Купцы тут былi.

Шумеў доўга аўкцыён,
Распрадажа вялася актыўна.
Малаток бiў i бiў
У гонг,
I чуўся Штэру
У цемры магiльнай.

Астатнюю, панскую,
Усю зямлю
Мiж сялянамi падзялiлi.
«Надзельнай», -
Звалi Чэрнiнцы тую раллю,
I Бога за гэта
Хвалiлi.

Але ж зноў
Навалай бяда,
Чорнаю хмарай
Бясконцай.
Пачалася «тая»
Вайна,
I маёнтак спалаў
Бы, на захадзе, сонца.

Ён згарэў
Дашчэнту, увесь...
Доўга вецер
Свiстаў папялiшчам.
Застаўся склеп
Пад вуголлем дзесь,
Ды садок
З белым дымам вiшняў.

Так ШТЭРАЎ
Маёнтак прапаў,
I знiклi яго заводы.
Толькi парк прыгажосцю
Буяў,
Ды засталася алея
Нагодай.

Сяло ганарылася
Гэтай красой.
Сюды хадзiлi на шпацыр,
Спатканнi,
Тут дзецi
Звiнелi гурбой,
Смяялася моладзь
Да рання.

А як спявалi тут
Салаўi!
Калi бэз
Вакол зацвiтаў.
Сяло патанала
У майскай любвi,
Звiнела песнямi
Шлюбных спраў. 

А ўлетку -
Зноў лiпы цвiлi,
Мядовы пах
Расплываўся далёка.
Снавалi пчолы там
I шмялi,
Ззяла радасцю
Кожнае вока.

5

Яшчэ пры калгасе
Жы ў ШТЭРА Ў парк.
Здзi ўля ў наезджых
Цуда - парадкам.
Любiлi Чэрнiнцы
Яго так,
I бераглi
Для сваiх нашчадка ў.

Як вада, бяжыць час,
Нясе новыя змены.
Наехалi ўсходнiкi
У са ўгас,
Тады i засвiсталi
Над паркам сякеры.

Чужынцам было
Не шкада
Прыгажосцi сяла
Рукатворнай.
Чужынец -
Ён, як гнiлая вада -
Усё бульдозерам!
Ды з карэннем у прорву.

Падалi вербы
З размаху на дол,
Крычалi галлём :
«ПАШКАДУЙЦЕ!»
А з iмi знiк бэз
I спе ў сала ўё ў,
Усё пахавалi
У тванiстым грунце 

Пустэча цяпер
Замест парку вакол.
Толькi вецер
Вые па - во ўчы.
Завалены смеццем
Азерца i дол,
Замест кветак
Буяе бур’ян асочы.

Але ж АЛЕЯ яшчэ
Жыве!
Як калiсьцi,
Звiнiць ланцугом.
Бывае з ветрам
Гамонку вядзе.
Пра тое, што сумна,
Што б’е яе гром.

З жалю часам
Песнi пяе,
I цяжка так
Уздыхае,
Пра чысцюткую сцежку
Споведзь вядзе,
I што сякера зно ў
Пагражае.

Што завалена
Смеццем яна,
Ломам
I рознай паперай.
Просiць ратунку,
Аховы ў сяла,
Каб не знiкла
У добрае вера.

З хараством нельга
Вось так!
АЛЕЯ ж знiкне,
Загiне!
Хай жа жывуць
Яе лiпы ў вяках!
Сведкамi Чэрня ў
Былiнных.

6

Разгулам д’ябла
Можна назваць,
Шабасам розных
Пачвара ў
Той жудасцi по ўны
Чарнюткi час,
Калi царкву
У сяле разбуралi.

Матор рыча ў,
Задыхаўся i соп,
Зарыва ўся па нос
У зямлiцу.
Блiшчаў на сонцы
Сталёвы дрот,
За шыю,
Здавi ўшы званiцу.

Дра ўляная доўга
Трымала верх,
Не здавалася,
Думала выжыць,
Але ж затрашчала,
Бы кашулiн ка ўнер,
Упала, бы галава
З крыжам.

Стаялi з вiламi
Тут жанкi :
- Не дадзiм!
Царкву рушыць…
Святыню ж бурылi -
Нявернiкi
З пустэчай,
З затменнем у душах.

Бярвеннi,
Рэшткi царквы
Звезлi,
Звалiлi ў калгас,
Тапiлi лазню
I ўсе катлы -
То бы ў жудасцi
По ўны час.

Начамi знiшчалi
Ля сёла ў крыжы,
Што бераглi
Ад нячыстае сiлы.
Бы лютыя ворагi
З – за мяжы,
Ля царквы
Зруйнавалi магiлы.

Толькi ШТЭРА Ў помнiк
Заста ўся адзiн.
Сярод бэзу,
Зусiм непрыкметны.
А мо, не хапiла моцы,
Цi ciл,
Каб звергнуць магната
Са свету?

Знiк ён
У час перамен,
Калi задыхалi
На ўсю грудзi.
Царква зно ў
Уставала з руiн…
Ад до ўгага сну
Абуджалiся людзi.

Як мурашы,
Працаваў тут люд.
Яго праца,
Песняй звiнела.
З пяццю купаламi
За колькi год
Паўстала царква,
Бы каралева.

Блакiт купалоў,
Бы блакiтны снег,
Бачны ўciм здалёку.
Малiнавы звон
Навокал плыве
I радуе сэрцы
Зноўку.

Але ж, усiмi
Забыты ШТЭР.
ЁН жа гiсторыя
ЧЭРНЯЎ!
Сяло зiхацела пры iм
Бы цяпер -
Цвiлi ўсе дарогi
У вербах.

Помнiк павiнен
Падняцца над iм!
Каб ШТЭР бачыў
Сваё сяло.
«Вечную памяць»
Cпявалi ж, бы гiмн,
Калi ўсiм людам
Хавалi яго. 

Зараз ЧЭРНI -
На гандлёвым шляху.
Днём i ноччу -
Тут машын караваны.
З Eўропы ў Расiю
I назад вязуць
Яны сотнямi тонаў
Тавары.

Сяло кiпiць цяпер
Новым жыццём:
Дзе балоты былi,
З купiнамi,
Там нiва брынiць
Цяжкiм каласом,
Там малочныя рэкi
З кiсельнымi берагамi.

Калiсь у сяле было
Хат пяцьдзесят,
А зараз вулiц тут -
Незлiчона!
Сярод бяроз –
Беланогiх дзяўчат,
Стаiць культуры палац
Ды ўзнiмаецца школа.

Звiнiць смехам
Дзiцячы сад.
Бы мурашкi снуюць
Там дзецi.
То будучых ЧЭРНЯЎ
Атрад,
Iх героi -
Колi, Янкi i Пецi.

На садковым двары
Казкi жывуць
У дамочках, грыбках
I арэлях.
То замёр фантазii цуд
У пачварных,
Цуда - стварэннях.

А вось з вiтражамi -
Шыко ўны дом,
Дзе ноты рэхам
Лятаюць.
Тут Мансарад ды Моцартаў,
Павароццi тут
Нараджаюць.

У два паверхi
Будынак узрос,
Бы белая птушка
Прысела,
Сярод прыгажунь
Беланогiх бяроз,
Клумбаў
Ды квеценi белай.

Прасторныя класы
У iм,
Залы, кампьютэры,
Бiблiятэка.
Ёсць старажытнасцi нашай
Музей.
Там выхоўваюць будучага
Чалавека.

Пульсуе пошта,
Ашчадны банк,
Медклiнiка i аптэка,
Гандлёвы цэнтр
I рэстаран -
Усё для вяскоўца
З нашага века...

А якi культуры палац!
З глядзельнаю залай
Ды кнiгатэкай.
З гурткамi рознымi,
Ёсць там i загс,
Побач гучная
Дыскатэка.

З памерлых зноўку
Уваскрэсла царква!
Звiнiць хвалямi
Меднага звону.
Плыве малiна яго,
Бы рака,
Праслаўляе сяло
Малiтоўна.

Стаiць помнiк
У цэнтры сяла
У вайну загiнуўшым
Абаронцам.
Вяскоўцы помняць
Палеглых салдат
За Айчыны
Свабоднае сонца.

На магiле кветкi за ўжды.
Нiкнуць сцягi ў жалобе.
Тут клянуцца
У вернай любвi,
Прысягаюц на ратны
Подзвiг.

8

Цяпер ЧЭРНI -
Аграр – гарадок!
Шматпавярхо ўкi,
Катэджы тут, лiхтары.
Клумбы, газоны
Паабапал дарог,
Радуюць вока
Сяляна ў двары. 

Вясною сяло
Апранае ўбор
Белай квеценi,
Бы нявеста.
Зiхацiць хараство,
Бы вясёлкi касцёр
I сала ўiная льецца
Песня.

 У дзве тысячы трэцiм
Бы ў конкурс - агляд
Па прыгажосцi
I дабрабыце.
На ўсю БЕЛАРУСЬ
Першы дадзены знак
У безлiчным алфавiце.

 Разплылося сяло
За Барок…
Многа сёння тут вулiц…
Але ж назвы чужыя -
Знарок?
Цi пра героя ў сваiх
Не чулi?

У назвах годны
Продкi застацца,
Хто жыццi адда ў
За АЙЧЫНУ,
Хто праславi ў сяло
Працай,
Прадзеда ў
Ды РАДЗIМУ.

 9

 О! Каб усталi дзяды
Са ШТЭРАМ!
Каб убачылi гэта сяло!
Не пазналi б яго,
Не паверылi б -
Бы ў Рай на зямлi
Завяло…

 Адляталi бы знiчкамi
У неба,
Бусламi бы там
Вiравалi…
I славiлi б рукi
З хлебам,
Што родны куток
Сатваралi.

 ДЗЯДЫ!
Даруйце промахi нашы.
Мы помнiм i любiм Вас!
Шануем бы зрэнку
Спадчыну Вашу,
На якой i ўзыйшо ў
Наш час.

 Чэсць i павага
Стваральнiкам ЧЭРНЯЎ!
Хай жыве
Працавiты тут люд!
Хай цвiце - расцвiтае
П а в е р ‘ е
Пра родны,
Бэзавы к у т !

18 снежня 2006г

…Iмя i iмя па бацьку ШТЭРА i яго дзяржа ўная пасада вынайдзены ў Гродненскiм архiве выхадцам з Чэрня ў - Антанюком Iванам Iгнатавiчам.
Балада напiсана па ўспамiнах бацькi - Пячко Фёдара Клiменцьевiча i матулi – Пячко (Ботух) Марыi Емяльяна ўны, бацька якой працава ў на Штэравых цагляных заводах, зарабляючы залатыя чырвонцы на будучы шлюб.
У сяле ёсць яшчэ нашчадкi сялян, якiя, як i Ботух Емяльян, працавалi ў Штэра. Гэтыя людзi могуць дадаць свае асабiстыя звесткi аб мiнулым…
Магiла Аляксея Пятровiча зусiм была зруйнавана пры буда ўнiцтве новай царквы ў «Перабудову».
Яна павiнна ўваскрэснуць з памерлых, бо ШТЭР - гэта гiсторыя нашых ЧЭРНЯ Ў…

БЫЛIНА ПРА ЧЭРНIНСКI ДУБ

1

На Вялюньскiм шляху,
За ЧЭРНЯМI,
На ўскрайку вясковых
Палетка ў,
Дуб магутны
Прарос каранямi,
Былога далёкага
Сведка.

 Стаiць ён адзiн
У самоце,
Наставi ўшы ў бокi
Галiны.
Прысядае на iх
Вольны вецер,
Пашушукацца з iм
На хвiлiну.

 Тады ажывае
Старэча,
Шапацiць
Пасiвелым лiсцём,
Аб мiнулым
Галiнамi крэхча,
Успамiнае
Дзяцiнства сваё.

2

Тут калiсьцi
Вялiкi бы ў гай,
I расло дубо ў такiх -
Мноства!
А iх пад корань:
- «Камар iх бадай!», -
На паркеты
Ды мэблю вяльможству.

 Не стала дубравы,
Але мясцiна,
Дзе рос
Наш кволы дубок
У народзе клiкалася
«ДУБIНАЙ»,
Цяпер заста ўся
Адзiн хутарок.

 Iшлi гады.
Неслi з сабой перамены.
Наш дуб забуя ў
I ўзрос.
За зямлю
Зачапi ўся карэннем
На развiлцы
Ля любых бяроз.

 Ён стаiць, не хiснецца,
Бы волат,
Наляцi-ка тут бура лiхая,
Як з «ПАГОНI» ваяр
У золак,
На ахове
Радзiмага краю.

3

 Што тут толькi дубок
Не бачы ў!?
О! Колькi навала ў
Ён перажы ў!
Помнiць шведа,
Як з Балтыкi крочы ў
I француза,
Што хмараю плы ў.

Бачы ў
Кайзера ўца ў нашэсце,
I як беглi вяско ўцы
На ўсход.
Кiнуты былi сядзiбы,
Бярэсце…
У бежанцы ж гналi
Прымусна народ.

4

 Дубе!
Мо вiдзен табе бы ў
Касцёр у Варшаве,
Што ў гонар Лышчынскага
Запалiлi?
Бога ж смела
Казiмеж зняславi ў,
Ад рук iнквiзiтара ў там
I загiну ў.

 Старэча!
Мо чу ў ты такiя весцi?
Мо бачы ў
Са свайго росту?
Як па тракту
На наша Бярэсце
Везлi да старца
Гальшанскую Софью.

 Нявесце ўсяго -
Шаснаццаць,
А Ягайлу -
Семдзесят тры,
Але лёс ёй -
Каранавацца
I ад старца
Радзiць сыны.

 Мо ты бачы ў
Францыска Скарыну?
Як ён еха ў
За ведамi ў Прагу?
Як явi ў сваю
Першую кнiгу,
Зарадзi ўшы
Друкарскую справу?

 Цi мо, паблiзу
Вале ўскую ўгледзеў?
Мо з БАНАПАРТАМ
Яна праязджала?
Спачывала
У разгалiстай ценi
I сардэчна яго тут
Кахала.

5

 Можа тут,
На карэннях тваiх
КАСЦЮШКА юнак
Мiлава ўся?
Сыпа ў жменяй
Духмяны твой лiст
I дзя ўчыне
У любвi спавяда ўся?

 Побач конi
Cтрыглi вушамi,
Звiнелi аброццю
I грызлi траву.
Маладыя ж
Пад дубам стаялi
I пяшчотна шапталi:
« Л ю б л ю …»

 Але ж беднасць -
Усяму прычына.
Па ўстала памiж,
Бы свiнец.
Не дазволi ў
Бацька дзя ўчыне
З Андрэем
Iсцi пад вянец.

 Дубе! Мо ты помнiш
Касцюшкi па ўстанне?
Як змага ўся за волю
Наш люд?
За чэсць i павагу,
Жыцця працвiтанне,
Каб вольная нiва
Буяла ўсюд.

 Мо тут Тадэвуш
У ранах ляжаў?
У цяньку,
На тваiх карэннях?...
Кажуць, што спiць
Пад табой генерал...
Па людзях жа ходзiць
Павер’е.

 Няда ўна крыж
Паста ўлен яму,
Безыменнаму
Ваяру з былога.
Дуб у гонар
Схiлi ў галаву
I ў варце
Засты ў ганаровай.

6

 Што ты, Дубе,
Прыпомнiш цяпер?
Што ты скажаш,
Старац, нашага Краю?
Твае ўспамiны –
Святы элiксiр,
Што самапавагу ў нас
Абуджае.

 У адказ кiвае
Дужым галлём,
Крэхча пра цяжкiя
Раны.
Пра чорныя хмары
Фашысцкiх крыжоў,
Пра асколкi i кулi,
Што ў целе застралi.

 Пра гэту вайну
Споведзь вядзе:
Як крэпасць жыла
I страляла,
I што сувязь «лясная»
Была ў дупле,
I, як школа з пастрункам
У ЧЭРНЯХ спалала.

 Як ён бачы ў
У агнi Селяхi,
Што напаследак
Фашысты спалiлi.
Падня ўся агонь
На ўвесь небасхiл,
Слёзы i роспач,
Палеглых магiлы.

 Пра калючае «гета»
Вядзе свой сказ,
Пра расстрэлы
На Броннай гары,
I як Перамога
Прыйшла да нас,
Квiтнела радасцю
У кожным двары.

7

Вецер прысе ў на галiны,
Ста ў аглядаць увесь дол,
Зашапта ў свае дубу навiны,
I той на хвiлiну
Замо ўк.

 Але ж
Страпяну ўся старэча,
Уздыхну ў
I cкардзiцца ста ў
На звалi ўшаеся
Бязмежжа,
Пасля чаго
Ён сiротства спазна ў:

 - Што асушылi балоты –
Не дрэнна…
Прагналi ж нячысцiка ў
Вон!
Цяпер палеткi кругом –
Нi дрэва,
I я адзiн...
На ўвесь небасклон...

8

Вось так стаiць
Наш волат у полi
I ўсё шумiць,
Споведзь вядзе:
Пра былое,
Пра ўсё, што помнiць,
I марыць пра гонар
Што ў людзях узыйдзе.

 Хоча, каб гонар квiтне ў,
Як шыпшына,
За АЙЧЫНУ!
За наш любы Край!
Хай жа жыве
Гэты помнiк Лiтвiна ў,
Палачанскiх рыцара ў
Хай!

1 снежня 2006г.

----- Люблю кармiцельку
Зямлю,
Як сваю другую
Мацi,
Як бацькам узнятую
Раллю,
Са снапамi ў сенажацi...

28. 08. 2011 г.

ДЗВЕ ТАПОЛI

 Балада

 ------ На ўскрайку ЧЭРНЯ Ў
У полi,
Ля боку вясковай
Дарогi
Растуць дзве сястры
Таполi
Сiвым адгалоскам
Былога.

 Колькi iм? -
Не вядома!
I хто iх тут пасадзіў?
Хай жа жыве!
Гэта слова
Пра вялiкую вернасць
Любвi…

 …Кахаў хлопец
Дзяўчыну,
У шлюб з ёю марыў
Уступiць…
Ды бацька ўсяму
Прычына:
« З галадранкай -
Не будзеш жыць!»

 I павезлi яго ў сваты
Зусiм у другi бок,
Ажанiлi хлапца
На багатай,
На зямлi,
Што прыдалi кусок.

 Але ж сэрца яго
Стагнала
Па каханай дзя ўчыне
Той.
Пасадзi ў
На зямлi прыданай
Дзве таполi
У памяць аб ёй.

 Час сваю справу
Робiць:
Да ўно ўжо нiкога
Няма.
Сонца за месяцам
Ходзiць.
За летам бывае
Зiма.

 Цяпер ля дарогi
Таполi.
Падужэлi,
Ураслi ў раллю,
Хмары падперлi
Да столi,
I адтуль
Аглядаюць зямлю.

 Шапацяць абедзве
Лiствою,
Скрыпяць
Заскарузлым галлём,
Успамiнаюць
Юнацтва чужое.
Што кахалася тут
Тайком.

 Як жанаты юнак
З тугою
Каханую тут чакаў.
Яна ж прыбягала
Мяжою
Сярод росных,
Высокiх траў.

 Шчаслiвыя сэрцы
Спявалi
Аб бясконцай
I вечнай любвi.
Iм зоры ў небе
Мiргалi
I паддаквалi ўсе
Салаўi...

 Прайшла сотня гадоў,
Цi болей,
Няма нiкога
Даўно ў жывых.
Растуць толькi
Дзве Таполi,
Як два прывiды
Тых маладых.

3 мая 2007г.

… У народных звычаях са старада ўнiх часо ў дух «Казы» сiмвалiзава ў пладавiтасць i ўраджайнасць зямлi, якая замiрала на зiму i ўваскрасала вясной для ся ўбы новага ўраджаю.
Таму калядо ўшчыкi вадзiлi «Казу» за сабою ў час Каляд. Паказвалi з ёю прадста ўленне, дзе спачатку «Каза» скача, а потым падае i памiрае, а пасля праспяваных над ёю песень, ажывае i зно ў пачыннае скакаць i спяваць сваю песню:
-----Дзе «Каза» ходзiць,
Там жыта родзiць.
А дзе «Каза» не гуляе,
Там жыта палягае…