Увековечение памяти - ГУК
Увековечение памяти

   Незлічонае мноства подзвігаў, незлічонае мноства прозвішчаў герояў... Чарнаўчыцкая зямля свята захоўвае памяць пра сваіх герояў-вызваліцеляў і тых, хто стаў ахвярамі фашызму.
    У цэнтры аграгарадка знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, над якой устаноўлены манумент «Скорбящая мать”. Велічны манумент быў адкрыты ў 1994 годзе да 50-годдзя вызвалення Брэсцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён створаны групай архітэктараў і скульптараў, сярод якіх – масквічы М.С.Альтшулер і Н.В.Логинов, берасцеец А.П.Кочановский. У цэнтры кампазіцыі – скульптурная фігура журботнае маці. Побач шэсць стэл з іменамі воінаў-землякоў, што загінулі на фронце ў 1941-1945 гг.

                                                                
   У брацкай магіле пахававаны прах 507 савецкіх воінаў, што загінулі ў ліпені 1944 г. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за вызваленне гэтых мясцін. У смутным спісе, побач з іншымі прозвішчамі, значыцца прозвішча Героя Савецкага Саюза Загароднева Васіля Іванавіча.

                                           
  
 Васіль Іванавіч Загараднеў нарадзіўся 29 снежня 1919 году ў вёсцы Лох Новобурасскага раёна Саратаўскай вобласці ў простай сялянскай сям'і. Скончыўшы 9 класаў школы, працаваў у роднай вёсцы загадчыкам клуба. У 1939 годзе яго прызвалі на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. Пасля заканчэння Арджанікідзаўскага пяхотнага вучылішча са жніўня 1942 года ваяваў на Паўночна-Каўказскім і 1-м Беларускім франтах. Прымаў удзел у абароне і вызваленні Каўказа, Крыма, Беларусі і Польшчы. Чатыры разы быў паранены.
  Да ліпеня 1944 года гвардыі капітан Васіль Загараднеў камандаваў ротай процітанкавых стрэльбаў 62-га гвардзейскага асобнага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту. За баявыя адрозненні быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943 г.) і медалём "За абарону Каўказа».
   З 24 ліпеня 1944 года Іркуцкая дывізія ў складзе 28-й арміі ўдзельнічала ў бліскуча праведзенай беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». Гвардыі капітан Васіль Загараднеў вызначыўся падчас вызвалення Брэсцкага раёна і Польшчы.
                                                                                    
    З узнагароднага ліста на В. І. Загароднева:

   “… Под сильным артиллерийским и пулемётным огнём гв. капитан Загороднев с ротой ПТР переправился на западный берег р. Западный Буг и оседлал шоссейную дорогу в районе Зачепки.
   Окружённый противник в составе 3 дивизий в районе г. Брест пытался пробить кольцо и выйти из окружения. В течение суток противник крупными силами пехоты с танками 4 раза переходил в контратаку на роту ПТР гвардии капитана Загороднева и 3-ю батарею, пытаясь овладеть дорогой и выйти из окружения.
  Гвардии капитан со своей ротой ПТР при поддержке 3-й артиллерийской батареи проявил исключительную храбрость, стойкость и мужество; презирая смерть, в упор расстреливал живую силу и технику противника и в течение суток отразил 4 ожесточённых контатаки численно превосходящего противника.
   Будучи дважды ранен, он продолжал отражать наседающего противника. Когда самоходное зенитное орудие и три танка прошли через ПТР, проявил героизм с остатками роты, продолжал вести бой с наступающей за танками пехотой и автоколонной, своим огнём отсёк её от танков, приостановил прорыв всей группировки противника, пытавшейся пробиться из окружения. Когда вышли все боеприпасы, он с остатками роты вступил в неравный рукопашный бой и героически погиб, не пропустив противника.
   В этих боях рота ПТР под командованием гвардии капитана Загороднева уничтожила 2 танка, 4 самоходных зенитных орудия, 70 автомашин и 400 немецких солдат и офицеров.
    В рукопашном бою он лично уничтожил 24 немецких солдат и офицеров.
   Потеряв большое количество живой силы и техники, противник пробиться из окружения не смог и оставил на поле боя большое количество техники и пленных.
   За проявление героизма, стойкости и мужества гвардии капитан Загороднев Василий Иванович представляется к званию Героя Советского Союза”.
  Васіль Іванавіч Загараднеў быў пахаваны разам са сваімі байцамі ў брацкай магіле ў вёсцы Чарнаўчыцы. За праяўлены гераізм, стойкасць і мужнасць ён быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза і пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка».
  Яго імем названы вуліцы ў гарадах Саратаве і Брэсце, у пасёлку гарадскога тыпу Новыя Бурасы Саратаўскай вобласці, а таксама ў Чарнаўчыцах.
  У брацкай магіле ў Чарнаўчыцах таксама пахаваны намеснік начальніка шостай пагранзаставы па палітчасці малодшы палітрук Леанід Максімавіч Шульгін, які прыняў бой каля вёскі Шумакі 22 чэрвеня 1941 года. Разам з ім загінулі яго жонка і двухмесячнае дзіця. Абставіны іх смерці доўгі час перадаваліся мясцовымі жыхарамі з вуснаў у вусны, нібы легенда. Каля дваццаці гадоў ніхто не ведаў, адкуль родам Шульгін, дзе жывуць іх родныя, ці ведаюць яны пра пра іх лёс.
  У кнізе Ганны Грабёнкінай «Живая боль. Женщины и дети Брестского гарнизона (1941-1944)” можна знайсці наступнае апісанне гэтых падзей:
  «Командование небольшой группой пограничников в районе 6-й заставы около деревни Шумаки принял младший политрук, заместитель начальника заставы Леонид Максимович Шульгин. Он сумел организовать крепкую оборону. Когда гитлеровцы поняли, что не в силах пробить ее, они бросили на заставу танк. Один за другим падали советские воины. Жена Шульгина, комсомолка Ольга Васильевна, была рядом с мужем. Она перевязывала раненых, подносила быстро иссякавшие боеприпасы. В окопе надрывно плакал двухмесячный сынишка.
   Л.М. Шульгин был тяжело ранен.
   «Оля, ты же с ребенком, уходи! – кричал он жене. – Я прикрою вас!». «Никуда я не уйду. Останусь с тобой до конца!» – решительно заявила Оля. Фашисты приближались. Отчетливо доносились их крики: «Рус, сдавайся!». «Нет! Русские люди живыми не сдаются!» – кричал Шульгин. И с ожесточением расстреливал приближавшихся фашистов. Метко разила врагов и его жена...
  Немцы уже совсем близко. Осталось три патрона. И Шульгин на глазах у врагов застрелил жену, ребенка, а потом себя”.
   Да зыходу дня аб тым, што здарылася ведалі ўсе жыхары вёскі Шумакі. Яны пачулі пра гэта ад відавочцаў бою, якім наканавана было застацца ў жывых. У першую ноч пасля смерці Шульгіна, нягледзячы на забарону акупантаў, мясцовы каваль Іван Гардзеевіч Ляўчук пахаваў целы загінулых. На магільны пагорак паклаў палявыя кветкі, а да грушкіяю кая расла побач, прымацаваў надпіс: «Их подвиг сильнее смерти. Если ты – человек, то поступишь так же». Побач стаяла дата – 22 чэрвеня 1941 года. Аднак пра гэта стала вядома гітлераўцам, і за свой учынак смяльчак паплаціўся уласным жыццём.
  У брацкай магіле таксама спачывае прах абаронцы Брэсцкай крэпасці, ураджэнца вёскі Чарнаўчыцы Барыса Рыгоравіча Ліцвінюка. Побач з ваярамі пахаваны і старшыня калгаса «Іскра» Іосіф Аляксеевіч Крупскі, забіты ворагамі Савецкай улады ў 1949 годзе.
   У Чарнаўчыцах у брацкай магіле побач з сотнямі іншых пахаваны прах Конанава Іосіфа Якаўлевіча, 1910 года нараджэння, ураджэнца вёскі Качур Увінскага раёну Удмурціі.

                                                            
   79 гадоў родныя воіна лічылі яго бяз вестак згінуўшым. Але дачка салдата не губляла надзеі і ўсе гэтыя гады шукала магілу бацькі. І толькі ў пачатку 2014 года атрымала звесткі з далёкай Беларусі…
   Дзве з паловай тысячы кіламетраў пераадолелі дзве жанчыны – дачка і ўнучка героя, каб трапіць на ўрачысты мітынг у Чарнаўчыцах 9 мая. Юлія Іосіфаўна Васільева з горада Іжэўска і Валянціна Веніямінаўна Гогалева з горада Воткінска не маглі стрымліваць слёзы смутку і радасці. Эмоцыі і пачуцці перапаўнялі сэрцы. Жанчыны выказалі бязмежную ўдзячнасць беларусам за тое, што яны свята шануюць памяць загінуўшых герояў, за тое, што ганаровую вахту памяці, змяняючы адзін аднаго, нясуць дзеці ў чырвоных гальштуках, за тое, што творчыя калектывы Чарнаўчыцкага Дома культуры сваімі песнямі, тэатралізаваным прадстаўленнем перанеслі ўсіх прысутных у далёкія ваенныя гады.
   “Мы уезжаем на родину со спокойной душой и умиротворёнными сердцами. Воочию убедились, что братская белорусская земля поистине стала пухом для нашего отца и деда, также как и для сотен и тысяч других героев различных национальностей, освобождавших Беларусь от фашистских захватчиков. Здесь не предают своих героев… ”
   У цэнтры вёскі знаходзіцца Магіла ахвяр фашызму. 23.06.1941 нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі ў гэтым месцы групу мірных жыхароў. У 1950г. на магіле пастаўлены абеліск, а ў 1979г. – новы помнік.

                                                                                           

    Яны загінулі за Радзіму.
  Больш за дзесяць сем'яў вёскі не дачакаліся з фронту сваіх блізкіх – бацькоў, мужоў, сыноў. Яны былі мабілізаваны на барацьбу з ненавісным ворагам, гераічна змагаліся з ім і не вярнуліся з палёў крывавых бітваў. Навекі засталіся маладымі і прыгожымі, моцнымі і добрымі ў памяці землякоў:
Капцэвіч Аляксей Афанасьевіч (1924-1945),
Капцэвіч Міхаіл Анатольевіч (1923-1944),
Капцэвіч Мікалай Іосіфавіч (1906-1944),
Крукоўскі Аляксандр Ульянавіч (1911-1944),
Крукоўскі Сямён Якаўлевіч (1900-1941),
Ладыцкі Уладзімір Сямёнавіч (1934-1945),
Ладыцкі Сямён Рыгоравіч (1897-1942),
Ліцвінюк Барыс Рыгоравіч (1910-1941),
Мацуль Аляксей Ануфрыевіч (1910-1945),
Трафімук Аляксандр Рыгоравіч (1910-1941),
Старынскі Леанід Іванавіч (1926-1944),
Старавойтаў Пётр Цітавіч (1911-1945).

   Вярнуліся пераможцамі
  Людзі, названыя ніжэй, у пасляваенны час былі акружаны агульнай увагай і павагай. Высокую пашану яны заслужылі сваімі ратнымі подзвігамі, якія былі здейснены ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.
Гады бяруць сваё, і сёння большасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ўжо няма ў жывых. Але ўдзячная памяць пра іх назаўсёды застанецца ў сэрцах землякоў! Іх вялікія заслугі перад краінай і народам ніколі не будуць забытыя.
  А ў 1945-м, разграміўшы ворага, яны вярнуліся дадому і актыўна ўдзельнічалі ў будаўніцтве мірнага жыцця, баявыя подзвігі памнажаючы працоўнымі. Вось іх імёны:
Абрамаў Фёдар Васільевіч,
Ануфрыеў Васіль Аляксеевіч,
Буханаў Пётр Пятровіч,
Гайдуковіч Міхаіл Іванавіч,
Гарах Іван Іванавіч,
Дыдко Іван Карнілавіч,
Жук Аляксандр Аляксеевіч,
Жук Іван Пятровіч,
Калішук Міхаіл Пракоф’евіч,
Капусцюк Фёдар Нікіфаравіч,
Кузаўка Рыгор Фаміч,
Курылюк Іван Пятровіч,
Макараў Уладзімір Фёдаравіч,
Марчук Іван Лаўрэнцьевіч,
Меркутаў Мікалай Іванавіч,
Мікуліч Васіль Георгіевіч,
Падзенка Мікалай Ефімавіч,
Рабчэўскі Аркадзь Рыгоравіч,
Саенкоў Аляксей Іванавіч,
Самасюк Канстанцін Емельянавіч,
Сямыкін Павел Васільевіч,
Тыманюк Іван Сямёнавіч,
Чысцякоў ВасільГаўрылавіч,
Чумакова Валянціна Анатольеўна,
Чумакоў Георгій Анатольевіч,
Шейка Уладзімір Ігнатавіч.

                                          

                                                                

 

БІБЛІЯГРАФІЯ:

1. Анталогiя беларускай эпiтафii: [в. Чарнаўчыцы Брэсц. р-на "Помнік на брацкай магіле". Надпіс]. / уклад. А.Кудласевiч.– Мн.: Ураджай, 2000. – С.165.
2. Будкевич, Е. Награды моего прадедушки Василия Кондратьевича Левкова : [рассказы о ветеране ВОВ из д. Чернавчицы] / Е. Будкевич // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. Аляксандр Валковіч. – № 3 (11). – Брэст, 2015 — С. 50—51.
3. Верстова, А. Трагедия пастбища «Дичка» / А. Верстова // Заря над Бугом . – 2012. – 18 апреля.
4. Государственный архив Брестской области (ГАБО). — Ф. 514. – Оп. 1 – Д. 41. –19-20 л;
Ф. 514. – Оп. 11. – Д. 41. – Л. 17.
5. Гребенкина А.А. «Живая боль. Женщины и дети Брестского гарнизона
(1941-1944) / А.А.Гребенкина. – Минск.: Беларусь, 2008. – 176 с.
6. Гришин. В. Солдаты Мая, от всей земли – навеки слава вам!”[о митинге в д. Чернавчицы / В. Гришин // Заря над Бугом. - 2015. — 12 мая (№ 19). — С. 9.
7. Иваненко, С. Был второй день войны:[ о памятнике жертвам войны евреям в д. Чернавчицы] / С. Иваненко // Заря над Бугом. – 2004. – 30 июня.
8. Ильина, С. Остались фронтовые письма, "похоронка"... и память : [о своем деде-фронтовике рассказывает Светлана Ильина, художественный руководитель Чернавчицкого СДК] / С. Ильина // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. Аляксандр Валковіч. – № 2 (10). — Брест, 2015. – С. 64—65.
9. Крейдич, М. Горькая память земли: [о забытых захоронениях расстреляных фашистами евреев у д. Олешковичи Каменецкого, у деревень Турна и Чернавчицы Брестского района] / М. Крейдич // Вечерний Брест. – 1998. – 21 августа. – С. 3
10. Мусевич,Г.С. «Народ, который жил среди нас» / Г.С. Мусевич. — Брест, 2009. — 105 с.
11. Памяць. Брэсцкi раён / укладальнік В.П. Расіхін; галоўны рэдактар Г.К.Кісялёў. — Мн.: «БЕЛТА», 1998. — 574 с. —
12. Памяць. Камянецкi раё» / Г.П. Парафянюк, Р.Я. Смірнова [ i iнш.]. — Мн.: Ураджай, 1997. — 525 с.
13. Подвиг народа 1941-1945. Люди и награждения. [Электронный ресурс]. – Режим доступа http://www.podvignaroda.ru/?#tab=navPeople_search.
14. Помнікі гісторыі і культуры: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. – Мінск : БЕЛТА, 1998. – С. 560.
15. Россихин, В. П. Блики прошлого : авторская хроника в двух книгах : [очерк о ветеранах Великой Отечественной войны из д. Чернавчицы Брестского района Павле Семыкине, Петре Петровиче Буханове, Василии Георгиевиче Микуличе] / Россихин,В.П. – Брест : Альтернатива, 2008 Кн.2. – 2008. – С. 59-60.
16. Самосевич, М. Односельчане – за победу![о ветеране войны из д Чернавчицы, В.А. Чумаковой] / М. Самосевич // Заря над Бугом. – 2016.
17. Сезина, Е. Стояла насмерть на шоссе рота ПТР... : [о подвиге Героя Советского Союза, участника Великой Отечественной войны Василия Ивановича Загороднего (1919—1945); похоронен в братской могиле д. Чернавчицы Брестского района] / Елена Сезина // Заря над Бугом. – 2015. — 7 мая (№ 19). — С. 9.
18. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941-1944. / В.И. Адамушко, О.В. Бирюкова, В.П. Крюк, Г.А. Кудрякова — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с.
19. Чарнаўчыцы: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя. – 1984. – С. 110.
20. Чарнаўчыцы: магіла ахвярам фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя. – 1984. – С. 110.
21. Чернавчицы: братская могила советских воинов и партизан // Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская область. – Минск: Белорусская советская энциклопедия. – 1990. – С. 145.
22. Чернавчицы: могила жертв фашизма // Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская область. – Минск: Белорусская советская энциклопедия. – 1990. – С. 146.
23. Шла война народная: [в т. ч. о Чернавчицах] // Край наш Прибужский. – Брест: РИА Вечерний Брест. – 2014. – С. 36 – 43.