Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч (1943. Брэсцкі р-н) - спевак, педагог, заслужаны артыст Беларусі.
Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 6 красавіка 1943 года ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 годзе скончыў Брэсцкую музычную школу па спецыяльнасці спевы.
Заслужаны артыст БССР (1979). Член КПСС з 1977 года. У 1972 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю клас С. Асколкава. Творчую дзейнасць пачаў у ансамблі песні і танца БВА.
З 1969 па 1983 год – саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1983 па 2012 гг. загадчык кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Міхаіл Аляксандравіч унёс вялікі ўклад у работу кафедры. У перыяд да 2001 года опернай студыяй было пастаўлена каля 25 оперных спектакляў, якія мелі вялікі поспех у гледача: оперы «Кармэн», «Паяцы», «Яўген Анегін», «Сельскі гонар», «Матуля Кураж», «Любоўны напой», «Севільскі цырульнік», «Вяселле Фігаро», «Травіята», «Іаланта», «Фаўст» і інш.
Міхаіл Аляксандравіч мае голас вялікага дыяпазону, добра валодае пеўчаскім дыханнем, майстэрствам філіроўкі.
Здольнасць да сцэнічнага пераўвасаблення дала магчымасць М.А.Зданевічу стварыць запамінальныя вобразы Барыса Гадунова (“Барыс Гадуноў”) М.Мусаргскага, Грэміна (“Яўген Анегін” П.Чайкоўскага), Рамфіса, Мантэроне (“Аіда”, “Рыгалета” Дж. Вэрдзі), Мефістофеля (“Фаўст” Ш.Гуно), Дона Паскуале (“Дон Паскуале” Г.Даніцэці), Лепарэла, Бартала (“Дон Жуан” і “Вяселле Фігара” В.А.Моцарта).
Сярод партый у операх савецкіх, у тым ліку, беларускіх кампазітараў: Чапля (“Андрэй Касценя” М. Аладава), бацька Максіма (“Зорка Венера” Ю. Семянякі, Інквізітар (“Джардана Бруна” С. Картэса), Сторажаў (“У буру” Ц. Хрэннікава), Хевісберы (“Міндыя” А. Тактакішвілі).
З трупай Вялікага тэатра СССР гастраліраваў у НРБ (1976). Выступаў таксама ў ПНР, ЧССР, Аўстрыі, Швецыі. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1971).
Зараз выкладчык, дацэнт кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.