Акцыя па стварэнню буклукаў “Мая беларуская дзіцячая кніга” - ГУК
Акцыя па стварэнню буклукаў “Мая беларуская дзіцячая кніга”

         Запрашаем вас прыняць удзел у акцыі па стварэнню буклукаў “Мая беларуская дзіцячая кніга”. Для ўдзелу ў акцыі неабходна да 20 сакавіка выбраць любую беларускую кнігу, стварыць з ёй буклук (колькасць не абмежавана), размясціць буклук у сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #буклук_беларускай_дзіцячай_кнігі. У акцыі могуць прымаць удзел бібліятэкары і чытачы да 18 гадоў Пасля завяршэння акцыі кожны ўдзельнік атрымае дыплом у электронным варыянце. Для атрымання дыплома неабходна даслаць свае дадзеныя (прозвішча, імя і імя па бацьку, альбо калектыў, на чыё імя высылаць дыплом; кантактны тэлефон) на электроны адрас childbiblmark@telecom.by з пазнакай “буклук беларускай кнігі”.

Поўныя ўмовы акцыі на сайце дзіцячых бібліятэк Мінска https://childlib.by/novosti/aktsyya-pa-stvarennyu-bukluka-maya-belaruskaya-dzitsyachaya-kniga/