

Электронное обращение
18 лістапада, у рамках месячніка па папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”, у Клейнікаўскай сельскай бібліятэцы прайшла хвілінка радаснага чытання “Чытаем разам”.
Для вучняў Клейнікаўскай сярэдняй школы была арганізавана кніжная выстава, на якой была прадстаўлена айчынная мастацкая літаратура. Дзеці змаглі не толькі азнаёміцца з беларускамоўнымі кніамі, але і прыняць удзел у конкурсе на лепшага чытальніка вершаў.
Таксама дзеці перачыталі радкі з любімых твораў і пазнаёміліся з гісторыяй іх напісання. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі.